Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекция №18.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
77.82 Кб
Скачать

Занятак № 18 тэма: «Культура Беларусі ў 60-я гг. XIX - пачатку хх стагоддзя»

Пытанні да вывучэння новай тэмы:

1. Асаблівасці адукацыйнай сістэмы і стану навуковага вывучэння Беларусі.

2. Развіццё беларускай літаратуры і перыёдыкі. Роля нацыянальна-культурнага руху.

3. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці выяўленчага мастацтва, архітэктуры і тэатра.

ПЫТАННЕ №1

1. Якія асаблівасці вы можаце ўзгадаць з курса сусветнай гісторыі ў развіцці адукацыйнай сістэмы Заходней Еўропы?

2. Якія мастацкія стылі панавалі ў жывапісу?

3. Якія накірункі стылю былі характэрныя для архітэктуры Заходней Еўропы?

(Пасля адказаў навучэнцаў выкладчык прапаноўвае навучэнцам праслухаць інфармацыю і заканспектаваць самае галоўнае).

У галіне адукацыі ў 1864г. у шэрагу іншых бур­жуазных рэформаў была праведзена школьная рэформа. Асаблівасці ў яе правядзенні (адсутнасць земскіх школ, кіраванне сістзмай адукапыі выключна чыноўнікамі без удзелу грамадства) былі выкліканы падзеямі паўстання 1863— 1864 гг. У 1864г. былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут і шэраг сярэдніх навучальных устаноў. Атрымаць вышэйшую адукацыю выхадцы з Беларусі маглі толькі ўвышэйшых навучальных установах Расійскай імперыі.

Пачатковую адукацыю ў другой палове XIX ст, давалі ў сельскай мясцовасці народным вучылішчы, царкоўна прыхадскія школы і школы граматы, а ў гарадах - прыходскія, павятовыя і гарадскія вучылішчы. На Беларусі былі адкры -ты настаўніцкія семінарыі для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых школ. Сярэднюю адукацыю можна было атрымаць ў гімназіях, якія падзяляліся на класічныя (тут пераважалі гуманітарныя дысцыпліны, вывучэнне старажытных моў) і рэальныя (тут пераважалі матэматычныя і прыродазнаўчыя дысцыпліны). У1871 г. рэальныя гімназіі былі ператвораны ў вучылішчы. У1887 г. распараджэннем міністра асветы забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей кухарак, прачак, дробных гандляроў і г. д. Быў таксама абмежаваны прыём у гімназіі яўрэяў. Да канца XIX ст. колькасць пісьменных людзей у Беларусі заставалася нізкай. Пераважная большасць насельніцтва. найперш сялянства, заставалася непісьменнай.

Сярод дасягненняў у тэхнічных навуках трэба прыгадаць імя вучонага еўрапейскага ўзроўню прафесара Якуба Наркевіча-Ёдкі (1847—1905), які прапанаваў і абгрунтаваў выкарыстанне электраграфіі для дыягностыкі стану здароўя чалавека. Гэта вынаходніцтва ляжыць сёння ў аснове электратэрапіі.

Сістэма адукацыі ў пачатку XX ст. у сувязі з рэвалюцыяй 1905—1907 гг. і буржуазнымі пераўтварэннямі ў ходзе сталыпінскіх рэформаў абнавілася і пашырылася. У сельскай мясцовасці школы праваслаўна-царкоўнага ведамства паступова замяняліся народнымі вучылішчамі, навучанне ў якіх мела свецкі характар. У гарадах з'явіліся вышэйшыя 4-класныя пачатковыя вучылішчы. Было дазволена адкрыццё прыватных школ.

Востры недахоп спецыялістаў-педагогаў адчуўся да адкрыцця настаўніцкіх семінарый і інстытутаў, якія давалі адпаведна няпоўную сярэднюю спецыяльную і няпоўную вышэйшую адукацыю сваім выпускнікам. Першы пастаўніцкі інстытут быў адкрыты ў 1909г. у Віцебску. Затым яны з'явіліся ў Магілёве і Мінску. Вышэйшую адукацыю можна было набыць толькі па-за межамі Беларусь

Для здавальнення патрэб капіталістычнай гаспадаркі былі арганізаваны прафесійныя навучальныяўстановы, напрыклад, Горацкае рамеснае і Гомельскаетэхнічнаечыгуначнае вучылішчы, шэраг рамесных і сельскагаспадарчых шкал. Вучоба тут была платнай. Нягледзячы на значны рост, школьная сетка ў пачатку XX ст. далека не забяспечвала магчымасці атрымання нават пачатковай адукацыі для ўсіх дзяцей школьнага ўзросту.

Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. паўплывалі на актывізацыю руху вучнёўскай моладзі, якая патрабаванні дэмакратызацыі школы спалучала з палітычнымі.

Стан навуковых ведаў у другой палове XIX — пачатку XX ст. вызначаўся найперш развіццём беларусазнаўства. У новай гістарычнай сітуацыі, звязанай з фарміраваннем беларускай нацыі, неабходна было сцвердзіць у свядомасці беларусаў перакананне ў самабытнасці іх як народа, арыгінальнасці іх культуры

Для вывучэння гісторыі Віцебшчыны шмат зрабіў гісторык і краязнавец Аляксей Сапуноў (1851—1924). У пачатку 80-х гт. XIXст. ён выдаў тры тамы архіўных дакументаў пад назвай «Витебская старина».

Значную навуковую каштоўнасць уяўляе этнаграфічная і мовазнаўчая дзейнасць Івана Насовіча (1788—1877), які выдаў «Слоўнік беларускай гаворкі», сабраўшы больш за ЗО тыс. слоў жывой беларускай мовы з разгорнутымі тлумачэннямі да іх. 3 пазіцый тэорыі заходнерусізму асвятляў пытанні гісто-рыі Беларусі Міхаіл Каяловіч (1828—1891), які працаваў на кафедры рускай грамадзянскай гісторыі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі Згодна з тэорыяй заходнерусізму, беларусы разглядаліся як састаўная частка рускага зтнасу, у які ўключалі яшчэ велікарусаў і ўкраінцаў праваслаўнай веры. Займаючыся распрацоўкай праблем гісторыі уніяцкай царквы, М. Каяловіч сцвярджаў, што галоўны кірунак развіцця беларускага краю звязаны з вяртаннем яго ад польскага каталіцтва да рускага праваслаўя. Ідэалогіі заходнерусізму прытрымліваўся Павел Шэйн (1826— 1900), які распрацаваў праграму па збіранні беларускіх фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў. Ён называў беларускі народ «рускім насельніцтвам», а Беларусь — паўночна-заходнім краем Расіі.

Гістарычныя даследаванні былі прадстаўлены працамівядомага гісторыка і этнографа Мітрафана Доўнар-Запольска (1867—1934), які абгрунтоўваў палажэнне аб існаванні самабытнага беларускага народа (этнасу), «яго адметнасці ад іншыхславянскіх народаў», наяўнасці ў яго арыгінальнай культуры імовы, выказваўся занеабходнасць і непазбежнасцьяго нацыя-нальнага адраджэння і «яго права на самастойнае існаванне». У пачатку XX ст. быў зроблены значны крок у распрацоўцы нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі. Так, Вацлаў Ластоўскі, (1883-1938) напісаў “Короткую гісторыю Беларусі”, выдадзеную ў 1910г. Яна адыграла важную ролю абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці. Шырокую вядомасць атрымалі працы па гісторыі славянскіх народаў УладзіміраПічэты(1878-1947).Аўтарам нарыса па гісторыі Вялікага княства Л ітоўскага да Люблінскай уніі быў Мацей Любаўскі(1860-1936).

Этнаграфічныя даследаванні праводзіліся ў гэты час на Магілёўшчыне Еўдакімам Раманавым (1855—1922). Збіральнікам фальклору ў Заходняй Беларусі стаў Міхал Федароўскі (1853—1923). Найбольш значным навуковым укладам у далейшае развіцце беларусазнаўства стала трохтомнае д аследаванне акадэміка Яўхіма Карскага (1861—1931) «Беларусы». Ён упершыню даў усебаковае навуковае абгрунтаванне нацыянальнай самабытнасці беларусаў як асобнага славянскага народа, распрацаваў этнаграфічную тэорыю па-ходжання беларускай народнасці..

Кнігай, наякой выхоўваліся пакаленні беларускай нацыя-нальна свядомай моладзі, стала «Геаграфія Беларусі», выда-дзеная ўпершыню ў 1919г. (апошняе перавыданне ў 1993г.). Імя яе аўтара — выдатнага вучонага і палітычнага дзеяча Аркадзя Смоліча (1891—1938) — стала славутым у айчыннай гісторыі. Кніга і сёння застаецца ўзорам навукова-папулярнага апісання нашай зямлі.

Істотную ролю ў станаўленні нацыянальнай мовы адыграў Францішак Багушэвіч (1840—1900). Ён адным з першых сярод беларускіх пісьменнікаў адзначыў самастойнасць беларускай мовы і стаў своеасаблівым «бацькам» беларускага адраджэння. У канцы XIX ст. за межамі Беларусі (у Кракаве і Познані) выйшлі з друку зборнікі ято вершаў «Дудка беларуская» і «Смык беларускі» пад псеўданімамі «Мацей Бурачок» і «Сымон Рэўка з-пад Барысава».

Толькі ў пачатку XX ст., ужо пасля смерці паэта, у Пецярбургу выйшаў з друку зборнік паэзіі Янхі Лучыны (Івана Неслухоўскага, 1851—1897) “Вязанка”. МенавітаЯ. Лучына зрабіў наступны крок услед за верагодным аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе» К. Вераніцыным і першым класікам новай беларускай літаратуры.

Ідэяй нацыянальнага адраджэння былі прасякнуты вер-шы Каруся Каганца (Казіміра Кастравіцкага, 1869—1918). Ён услаўляў эпоху Вялікага княства Літоўскага, калі беларуская мова «працвітала пры двары каралёў польскіх», пісаў пра забытых легендарных герояў, імкнуўся такім чынам адрадзіць гістарычную памяць.

ПЫТАННЕ № 2

Заданне для навучэнцаў: выкладчык прапануе самастойна прачытаць і выпіасць асноўныя дадзеныя ( імёны дзеячоў, назвы твораў, назвы перыядычных выданняў). Пасля гэтага, хто-небудзь з навучэнцаў прапаноўвае сваю працу з разгорнутай характарыстыкай.

Дадзеныя для самастоцнай працы:

1. «Губернские ведомости»:

2. «Епархиальные ведомости»:

3. «Минский листок»;

4. «Северо-Западный край»;

5. “Загляне сонца і ў наша аконца”;

6. “Першае чытанне для дзетак беларускіх”;

7. “Наша доля”, “Наша ніва”;

8. Цётка (А. Пашкевіч);

9. Ф. Багушэвіч;

10. Я Купала, Я Колас;

11. М. Багдановіч.

Пытанні да анвучэнцаў:

1. Якім чынам уплывала развіццё перыядычнага друку нацыянальна-вызваленчага руху на стан грамадскага развіцця? Чым адрозніваліся перыядычны друк беларускага накірунку і афіцыйных расійскіх улад?

2. Як дзейнасць газет “Наша ніва” і “Наша доля” адлюстраваліся на станаўленні беларускай ідэі дзяржаўнасці?

3. Якія ўклад унеслі ў развіццё беларускай літаратуры Цётка, Ф. Багушэвіч, М. Багдановіч.

ПЫТАННЕ №3

Выкладчык размяшчае сярод навучэнцаў рэпрадукцыі карцін, архітэктурных помнікаў і праводзіць праводзіць разгорнутую бяседу. Важнейшыя ключавыя панаяцці і з’явы навучэнцы фіксуюць у сшытках.

Тэатральнае жыццё ў Беларусі было звязана з дзейнасцю Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага (1861—1917). Створаны першапачаткова як аматарскі ў роднай вёсцы Буйніцкага, дзе ён наладжваў «беларускія вечарынкі», тэатр у 1907—1910гг. ператварыўся ў прафесійны, а ён сам лічыцца стваральнікам («бацькам») беларускага прафесійнага тэатра

Таксама ў Вільні на аматарскіх асновах дзейнічаў Беларускі музычна-драматычны гурток пад кіраўніцтвам Алеся Бурбіса (1885-1922), Ён ажыццявіў першую тэатральную пастаноўку п'есы Я. Купалы «Паўлінка».

Выдатных поспехаў дасягнула беларускае выяўленчае стацтва. Ураджэнцу Мінскай губерні акадэміку Апалінарыю Гараўскаму (І833-1900) належыць стваранне пейзажаў.. ( “Вечар у Мінскй губерні”, “Пінскія балоты”, “Цвіце канюшына”).

Беларускі мастак Нікадзім Сілівановіч (1834—1919) быў запрошаны ў Пецярбург для афармлення Ісакіеўскага сабора. Ён выканаў у выглядзе мазаічнага пано кампазіцыю «Тайная вячэра» для галоўнага іканастаса, за што атрымаў званне акадэміка.

Гістарычныя тэмы (карціна «Пахаванне Гедзіміна» і інш.) сталі сюжэтамі твораў беларускага мастака Казіміра Альхімовіча (1840—1916). Адбыўшы ссылку ў Сібіры за ўдзел упаўстанні пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага, ён закончыўакадэмію мастацтваў у Мюнхене, працаваў у заходнееўрапейскіх гарадзх Яго карціны адлюстроўваюць лес ссыльных паўстанцаў («Смерць у выгнанні», «На этапе» і інш.), цяжкую працу і ўмовы жыцця сялян («Жніво» і інш.).

Пэўную ролю адыгралі прыватныя рысавальныя школы. Адну з іх адкрыў у Віцебску ў 1898г. Юдаль Пэн (1854—1937). Усваю чаргу ў школе-майстэрні Пэна прайшоў першую падрыхтоўку як жывалісец сусветна вядомы мастак XX ст, беларускага паходжання Марк Шагал (1887—1985), які нарадзіўсяна Віцебшчыне. Карціны, налісаныя Ю. Пэнам, адлюстроў-ваюць паўсядзённы быт, жыццё і праду, духоўны свет і харак-тары яўрэйскіх рамеснікаў, якія былі неад'емнай прыкметай кожнага беларускага горада ў пачатку XX ст. у сувязі з кда-ваннем мяжы яўрэйскай аселасці Творчасць М. Шагала у Віцебску звязана з першымі паслярэвалюцыйнымі гадамі (пасля 1917г),УД917 г.з'явіласякарніна«Прагулка» — сведчанне вялікай кахання мастака да жонкі Бэлы.

Менавіта ўщо Віцебск становіцца адным з буйных мастацкіх цэнтраў Сюды ў 1919г. прыязджае найбуйнейшы эксперыментатар XX ст. у галіне жывапісу, заснавальнік новая мастацкай плыні — супрэматызму Казімір Малевіч (1878—1935). Найбольш вядомай стала яго карціна «Чорны квадрат», У тэты ж час М. Шагал становіцца дырэкгарам народнага мастацкага вучылішча, дзе пачаў працаваць К. Малевіч. У 1922г. М. Шагал назаўсёды пакінуў радзіму і пасяліўся ў Парыжы.

У партрэтным жанры вызначыўся Янкелъ Кругер (1869— 1940), які адкрыў прыватную школу малявання ў Мінску. У пейзажным жанры рэалістычным паказам роднай прыроды ў карцінах «Зямля», «Млын», «Мінск зімою» і інш. вылучыўся Фердьінанд Рушчыц (1870—1936). Вітольд Бялыніцкі-Біруля (1872—1957) развіваў традыцыі лірычнага пейзажа ў карцінах «Вясна ідзе», «Блакітная капліца» і ішп. Самым улюбеным вобразам для мастака стала вясна. Ёй ён прысвящу каля 200 карцін, у назвах 120 з іх выкарыстана слова «вясна».

У кніжнай графіцы плённа прапавалі Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі) — аўтар вершаў, прасякнутых ідэяй нацыянальнага адраджэння, а таксама Язэп Драздовіч (1888— 1954), які ілюстраваў вокладку «Беларускага календара на 1910год» і інш. У1908г. Я. Драздовіч скончыў Віленскую мастацкую школу прафесара Трутнева. Тут ім былі зроблены першыя малюнкі — «Трызна мшуўшчыны», «Брама будучыні» і інш. Яго духоўнае фарміраванне праходзіла ў Вільні сярод артыстаў тэатра Ігната Буйніцкага. Мастак прадаваў у рэдакцыі газеты «Наша ніва».

Беларускае дойлідства ў канцы XIX ст. характарызуецца спалучэннем розных мастацкіх стыляў.

Сталі моднымі пабудовы з рысамі сярэдневяковай готыкі Ў кірунках так званай псеўдаготыкі (несапраўднай готыкі), неаготыкі. Неаготыка выкарыстоўвалася часцей пры будаўніцтве касцёлаў. Пашырэнне набыў неарускі стьіль звязаны з узмацненнем уплыву праваслаўнай царквы. Цэрквы, пабудаваныя ў гэты час, атрымалі яазву «мураўёвак», таму што ініцыятарам будаўніцтва падобных храмаў быў віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў. У гэтым стылі пабудавана, напрыклад, капліца князёў Паскевічаў у Гомелі.

Прыклад неараманскага стылю пачатку XX ст. найбольш вядомы помнік, які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры — касцёл святых Сымона і Алены. Храм пабудаваны ў 1905—1910 гг. па ініцыятыве і пры падтрымцы гаспадарча-га і палітычнага дзеяча Беларусі Эдварда Вайніловіча і яго жонкі Алімпіі. Са з'яўленнем стылю мадэрн распаўсюджанне атрымалі новыя тыпы пабудоў — чыгуначныя вакзалы, прамысловыя і збудаванні, жылыя дамы і інш. Мадэрн праіснаваў на тэрыторыі Беларусі да Першай сусветнай вайны. Цікавасць да гэтага стюлю была вялікай, так як ён увасабляўся з развіццём грамадства, яго памкненнямі, настроямі. Знешне будовы нагадвалі спалучэнне рознапланавых стыляў і здаваўсяспалучэннем розных архітэктурных накірункаў. Аднак, сваё асабістае вызначэнне было знойдзена і праяўлялася ў сінтэзе папярэдніх стыляў і практычнасці будынкаў.

ВЫКЛАДЧЫК СУШКО В. У.