Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекция про деревья на белорусском языке (19 стр...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
57.47 Кб
Скачать

2.3 “Уцяку ды асінкаю заламлю дарогу”

Ёсць у нашых лясах яшчэ адно незвычайнае дрэва. Яго не любілі і не шанавалі нашы продкі. Вакол яго – мноства лягенд і паданняў, прыкмет і павер’яў. Самае дзіўнае – у яго “паводзінах”. Якім бы спакойным і бязветраным ні было надвор’е, а асіна трымціць, шапочка сваім лісцем, быццам хвалюецца за нейкі непапраўны грэх. З глыбокай даўніны дайшла да нас легенда, што трэсціся будзе яна вечна. Крыж, на якім быў распяты Ісус Хрыстос, а таксама цвікі, якімі, яго прыбілі да крыжа, былі асінавымі. А яшчэ гавораць, што асіна спала, калі на ёй павесіўся самы вядомы здраднік з роду чалавечага – Іуда. Прачнуўшыся, асіна вельмі спужалася вісельніка, затрэслася ад страху і не можа супакоіцца да нашага часу.

У беларускім паданні расказваецца, што асіна і бяроза – гэта палюбоўнік і няверная жонка. Бог ператварыў іх у дрэвы, бо яны забілі мужа. З таго часу бяроза штогод абліваецца слязамі - сок пускае за свой учынак. “Палюбоўнік” жа застаўся асінаю, які ўвесь час трасецца са страху дрыжачаю ліствою”.

Усе гэтыя аповеды пра лёс дрэва, відаць, і вызначылі стаўленне да яго нашых продкаў.

Каб засцерагчыся ад хваробы асіну не выкарыстоўвалі пры будаўніцтве хаты, не садзілі яе і на падворку. Асінавымі дровамі не палілі ў печы. А вось каб абараніць жывёлу ад нячыстай сілы, у сцяну хлява ці гумна абавязкова клалі некалькі асінавых плашак, а ў купальскую ноч у дзверы ўтыкалі некалькі галінак асіны.

Браз асінавае голле, пакладзенае перад парогам хлява, павінен быў пераступіць конь, якога толькі што купілі і прывялі дадому. Чатыры асінавыя калы ставілі сяляне на сваю жытнёвую ніву незадоўга да збору ўраджаю, каб ніхто не зрабіў заломаў і не зрабіў спор на будучы год.

Калі ж такое здаралася, мясцовы знахар вырываў залом калом і спальваў скручаныя каласы на асінавым вогнішчы. Асінавыя калы ўбівалі і ва ўсіх канцах вёскі, каб засцерагчы яе ад эпідэміі.

У цела нябожчыка-самагубцы ўбівалі вялізны асінавы кал, бо лічылі, што яны маглі нават пасля смерці ўчыняць шкоду жывым.

На поўдні Беларусі бытаваў звычай на магіле мёртванароджанага дзіцяці распальваць вогнішча з асінавага голля, а на магілцы няхрышчанага дзіцяці пакідаць камень альбо складзены з асінавых галінак трохкутнік.

Калі каму блага на свеце жыць, той паграджае: “Уцяку дый асінкаю заламлю дарогу”. Гэта значыць, што ўжо ніколі ў гэтае месца не вернецца. Заламанне асінкаю дарогі лічыцца страшнаю рэччу. Палескія жанчыны праклінаюць асінаю: “Няхай цябе трасца трасе, як асінавы ліст”.

Асіну шырока выкарыстоўвалі ў народнай медыцыне. Бяссонніцу, крыксы, начніцы дзяцей лячылі наступным чынам: з невялікага асінавага палена выдзёўбвалі спецыяльныя ночвы і клалі іх у калыску. Лекавалі таксама зубны боль, грыжу і спуд.

“Збіць” павышаны ціск і суцішыць галаўны боль можна, калі да патыліцы прыкласць асінавы кругляк і патрымаць некалькі хвілін

2.4 “Прасілася дачка ў маці пад сосну гуляці”

“Калі хвоі доўга стаяць ціха, а патом раптоуна зашумяць, да й сціхнуць, да й зноў зашумяць, то скора будзе якаясь перамена; або дождж, вецер або мяцеліца”.

Хвоя (сасна) займае больш за палову плошчы ўсіх лясоў Беларусі.

Сосны шмат чаго бачаць – яны жывуць да пяцісот, а то і шасцісот гадоў. Нашы продкі шырока выкарыстоўвалі яе ў бандарнай справе: кадзі і бочкі для квашання буракоў, цэбры, балеі, кублы, якія пазней замяніліся куфрамі ды шафамі.

З сасны рабілі і такія вялікія рэчы, як вазы, мэблю (калыскі, тапчаны, канапы), выдзёўбвалі ступы і лодкі-чаўны. Сасну шчыпалі на лучыну, якая выкарыстоўвалася і ў рабацкім промысле: яе спалівалі ў жалезным прыстасаванні на носе лодкі, вугалькі падалі і асвятлялі вадаём, рыбаку заставалася толькі злавіць сонную рыбу вострай прыладай.

Драўніна сасны цяжка паддаецца гніенню, таму беларусы, як і іншыя народы, рабілі з яе труны. А наяўносць вострых іголак дазваляе далучыць хвойныя дрэвы да свету памерлых. Яе галінкі і сёння выкарыстоўвыюцца ў пахавальных абрадах - з іх робяць вянкі, іх кідаюць на дарогу да могілак. Вечназялёныя і жыццястойкія сосны як сімвал несмяротнасці садзяць на могілках.

З другога боку, хвоя з’яўляецца атрыбутам вясельнага абраду. Калі жаніх ехаў да нявесты, галінкамі сасны апляталі дугу яго каня. Бярозка, перавітая сасёнкай сімвалізавала вянчанне маладых.

На думку даследчыкаў, каля сасны ў старажытнасці выконваўся і сам шлюбны абрад. З сасновых паленаў рабілі вогнішча для прыготавання рытуальнай ежы (вясельнай, хрэсьбіннай).

Выкарыстоўвалі сасну і ў лекава-магічных рытуалах. Каб пазбавіцца ад шаленства, шукалі ў лесе сасну і бярозу, якія зарасліся, тройчы прасоўвалі паміж імі ”васьмёркаю” кавалак хлеба і давалі яго з’есці хвораму. Калі заговорвалі ад сурокаў, з печы даставалі сасновае палена, якое курылася. Вясной з-пад сасновай кары нацэджвалі сок – гэта быў сродак пры лёгачных захворваннях.

Назіраючы за станам сасны, нашы продкі маглі вызначаць характар будучага надвор’я, засцерагчы сябе і сваю гаспадарку: “Калі ўлетку пачне вельмі пахнуць жывіцінаю, то спадзявайся дажджу”, “Калі ў час марозу пачнуць часта падаць з ёлак і хвоі шышкі, то тады трэба чакаць хуткай адлігі” або “Лёс пад хату трэба браць той, з якога не спускалі смалу”.

Некалькі фактаў з рубрыкі “Цікава ведаць”. Самую доўгую ігліцу мае сасна Мантэсумы. Мантэсума, апошні правадыр ацтэкаў, як і яго продкі, упрыгожваў 40-сантыметровымі шыпулкамі гэтай хвоі свой галаўны ўбор.

Самая старая сасна выяўлена ў Каліфорніі – гэта сасна ацістая, якой ужо нават 800 гадоў. Такія сосны растуць на сухіх камяністых горных схілах, змірыўшыся з цяжкімі ўмовамі і недахопам жыўлення. А ў Паўднёвай Азіі расце сасна Бунге: яе чыста-белай афарбоўцы ствала магла б пазайздросціць нават бяроза.