
- •Раздзел 1. Шанаванне дрэў
- •Раздзел 2. Сакральныя дрэвы маёй Бацькаўшчыны
- •2.1 “Цяпло прыйдзе – апранаецца, холад настане – распранаецца”
- •2.2 “Стаяць слупы бялёныя, на іх шапкі зяленыя”
- •2.3 “Уцяку ды асінкаю заламлю дарогу”
- •2.4 “Прасілася дачка ў маці пад сосну гуляці”
- •2.5 “Вярба бела б’е за дзела”
- •2.6 “Чырвона каліна выша тыну стаяла”
- •2.7 “Зверху ў явары пташкі пяюць”
- •Заключэнне
- •Літаратура
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Сярэдняя школа № 30 імя Д.Б.Гвішыані г. Брэста”
“Шэпчуцца явар з калінаю”: сакральныя дрэвы
маёй Бацькаўшчыны
выканаў
Семянюк Аляксей,
вучань 9 “Б” класа
настаўнік Т.А.Гусева
Брэст, 2015
ЗМЕСТ
Уступ
Раздзел 1. Шанаванне дрэў
Раздзел 2. Сакральныя дрэвы маёй Бацькаўшчыны
2.1 “Цяпло прыйдзе – апранаецца, холад настане – распранаецца”
2.2 “Стаяць слупы бялёныя, на іх шапкі зялёныя”
2.3 “Уцяку дый асінкаю заламлю дарогу”
2.4 “Прасілася дачка ў маці пад сосну гуляці”
2.5 “Вярба бела б’е за дзела”
2.6 “Чырвона каліна выша тыну стаяла”
2.7 “Зверху ў явары пташкі пяюць”
Заключэнне
Літаратура
УСТУП
“ …У той год не бывае ні лета добрага, ні восені цёплай, калі на рабіне не спеюць ягады. Аднак у канцы кожнага лета абавязкова чакаецца так званая рабінавая ноч, гэта значыць на ўсю ноч – страшэнная навальніца, неабходная нібыта, каб паспелі ягады на рабіне”.
“Усе расліны, згодна з павер’ем, размаўляюць між сабою, і ёсць такія людзі, што разумеюць іх гаворку і таму могуць даведацца, якая тоіцца ў іх сіла: гаючая ці атрутная, – і пры якіх хваробах расліна дапамагае. У даўнія часы, кажуць беларусы, шмат было такіх людзей, а цяпер вельмі мала…”
Год за годам, век за векам перад вачыма нашых продкаў пракручвалася кола часу. Кожнае наступнае пакаленне пераймала народны вопыт і старалася зберагчы яго для сваіх нашчадкаў. Наш даўні продак быў настолькі зліты з прыродай, што стварыў велізарны комплекс ведаў, якая дапамагалі яму пражыць на гэтым свеце.
Для нашых продкаў, жыццё якіх праходзіла сярод глухіх лясоў, няма нічога дзіўнага ў тым, што яны абагаўлялі дрэвы і пакланяліся ім. Яны нават часам сцвярджалі, што жыццё на тутэйшай зямлі пайшло з лясоў, што першыя людзі жылі сярод пушчаў, якія іх кармілі і аберагалі.
“Жылі палешукі і палевікі на вялікай палянцы, між цёмнага лесу. Вялі сваю гаспадарку, палявалі на дзікіх звяроў і птушак.” Але дрэвы – гэта не проста ўмовы для існавання людзей, лічаць вучоныя, гэта “найперш духоўны асяродак, які актыўна ўздзейнічае на псіхічны стан чалавека, уплывае на яго творчую дзейнасць, фармуе яго светапогляд, характар і паводзіны.”
Нездарма Ўладзімір Караткевіч неяк сказаў: “У сасновым лесе – маліцца, у бярозавым – любіцца, у дубовым – волю каваць, у яловым – душу д’яблу парадаваць”. У кожныга з нас ёсць сваё любімае дрэва і свая асаблівая гісторыя знаёмства з ім. А з якімі дрэвамі звязаны лёс нашай Бацькаўшчыны? Якое дрэва сімвалізуе Беларусь і найбольш выразна перадае дух і характар яе жыхароў?
Работа называецца “Шэпчуцца явар з калінаю”: сакральныя дрэвы маёй Бацькаўшчыны”. Слова “сакральны” лацінскага паходжання, што ў перакладзе азначае “свяшчэнны”, г.зн. які надае аб’екту выключную значнасць, каштоўнасць і патрабуе да яго глыбокай пашаны. Сінонімы да слова “сакральны” – свяшчэнны, рытуальны, святы, выключны, таямнічы, магічны, загадкавы і інш.
Мэта даследавання – растлумачыць, чаму самае распаўсюджанае, някідкае, непрыкметнае на першы погляд дрэва – хвоя (сасна) адносіцца да сакральных; высветліць, што сабой сімвалізуе бяроза; чаму вярба лічыцца магічным дрэвам; каля якога дрэва нашы продкі пакланяліся багам; ці можна саджаць на падворку асіну; аб чым “шэпчуцца явар з калінаю”.
Задачы:
- пазнаёміцца з крытычнай літаратурай па тэме даследавання;
- прааналізаваць творы вуснай народнай творчасці;
- сістэматызаваць матэрыял па тэме;
Прадмет даследвання – дрэвы, што растуць на Беларусі.
Аб’ект вучэння – беларускія народныя прыкметы і павер’і, зборнікі народных загадак, прыказак і прымавак, легенды і паданні.
Работа складаецца з уступу, аснаўнай часткі і заключэння. У асноўнай частцы размова пойдзе пра дрэвы Беларусі, пра іх ролю ў развіцці духоўнай і матэрыяльнай культуры яе жыхароў. У рабоце маецца дадатак з выявамі дрэваў і спіс выкарыстанай літаратуры.
Работа, думаецца, дапаможа прыцягнуць увагу чытачоў да навакольнага асяроддзя, дапаможа ім адчуць адзінства і духоўную сувязь з прыродай, а таксама асэнсаваць асабістую адказнасць за яе стан.
Раздзел 1. Шанаванне дрэў
“Стаіць дуб, на тым дубе дванаццаць галін.
На кожнай галіне па чатыры гнязды.
У кожным гняздзе па сем птушанят”
У жыцці язычнікаў–славян дрэва займала асобае месца. Захавалася падане пра тое, што даўным-даўно, калі не было яшчэ ні неба, ні зямлі, а толькі сіняе мора плёскалася ўсюды, стаялі пасярод яго два дубы, на галінах якіх сядзелі два галубы. Аднойчы галубы ўзляцелі, а потым нырнулі на дно мора і прынеслі адтуль пясок і каменьчыкі. З гэтага матэрыялу і былі пабудаваны неба з зямлёй і ўсе нябесныя свяцілы.
З тых даўніх часоў і прыйшоў міф пра Дрэва жыцця. Быццам служыла яна воссю, цэнтрам усяго свету. Карані гэтага дрэва абдымалі ўсю зямлю і даставалі да глыбінь пекла. Крона ўпіралася ў неба. На вяршыні кроны, лічылі нашы продкі, жыло баство - грознае і недаступнае. На галінах сяліліся птушкі. Ля ствала раіліся пчолы, збіраліся ласі ды алені, коні ды каровы, а часам і людзі. Карані ж збіралі вакол сябе змей, жаб і нават рыб. Тут жа знаходзіліся прыкаванныя ланцугом Люцыпар і другія нячысткі. Ад дрэва гэтага знаходзіць прыемны пах, а ад кораня бяруць пачатак дванаццаць крыніц, што напоўнены малаком і мёдам.
Дрэва жыцця звычайна мела восем галін, па чатыры з кожнага боку. Каб паказаць іх, часцей вакарыстоўваліся чатыры колеры: чорны, чырвоны, сіні і белы. У Дрэве жыцця, або Сусветным дрэве, увасаблялася ўяўленне старажытнага чалавека пра час і прастору, а культавыя дрэвы вякамі суправаджалі самыя важныя падзеі ў яго жыцці. Дзе-нідзе яшчэ захаваўся такі звычай: калі юнак прынясе выкапанае ў лесе дрэўца і пасадзіць яго пад акном дзяўчыны, гэта ўспрымаецца як прызнанне ў каханні, прапанова рукі і сэрца. Абавязковым удзельнікам традыцыйнага славянскага вяселля было сусветнае дрэва, яго вобраз.
Паэт Сяргей Ясенін сказау аднойчы:
“У россиян всё от Дерева… Дерево – жизнь. Каждое утро, встав ото сна, мы омываем лицо своё водою. Вода есть символ очищения… Вытирая лицо свое о холст с изображением дерева, наш народ немо говорит о том, что не забыл тайну древних отцов вытираться листвою, что он помнит себя семенем надмирного дерева и, прибегая под покров его, окунаясь лицом в полотенце, он как бы хочет отпечатать на щеках хоть малую ветвь его, чтобы подобно дереву он мог осыпать с себя шишки слов и дум и струить от ветвей-рук тень-добродетель".
У нашага народа існуе прывычка гаварыць “пастукай па дрэве”, калі чалавек баіцца, каб яго не сурочылі. Магчыма, гэта водгалас тых даўніх часоў, калі да дрэў адносіліся як да адушаўлёных істот, надзялялі іх рысамі жывых людзей, абагаўлялі, прыносілі ім ахвяры. Людзі заўважылі, што, калі, напрыклад, жыць пад вялікім дубам, то пражывеш доўга: ён як бы аддае частку сваёй сілы. “Добрым” дрэвам лічылася і бяроза, а вось асіна забірала сілы.
Калісьці тэрыторыю Еўропы насяляла племя кельтаў, асобую ролю ў іх жыцці іграла каста жрацоў-друідаў. Друіды валодалі тайнымі ведамі, абрады свае праводзілі ў свяшчэнных дубравах. Існавала думка, што там друіды праяўлялі свае незвычайныя здольнасці: змянялі надвор’е, з’яўляліся ў абліччы жывёл, прадказвалі будучае. З дапамогай “змяінага яйка”, або крышталёвага шара, яны быццам бы маглі прадухіляць смяротныя загаворы. Слова “друід” выводзіць ад грэчаскай назвы дуба – “drus”, другая, частка слова “vid” суадносіцца з дзеясловам ведаць. Той, хто жадаў стаць друідам, праходзіў доўгую і цяжкую падрыхтоўку, якая расцягвалася на 20 гадоў. Кандыдат вывучаў мудрасць жрацоў і завучваў на памяць мноства рэлігійных гімнаў і заклінанняў. Друіды верылі, што чалавек быў створаны багамі з дрэў, значыць, кожны чалавек (як і дрэва) мае нейкія ўласцівая толькі яму рысы, кожны патрабуе пэўных умоў жыцця. Яны прапанавалі сваю сістэматызацыю роду чалавечага, якая арыентавана на дзень сонечнага раўнадзенства. Лясны каляндар, або гараскоп друідаў, быў заснаваны на тым, што лёс чалавека, яго будучае, характар, здольнасці залежаць ад аддаленасці Сонца ад зямлі ў дзень яго нараджэння. У кожнага чалавека ёсць “сваё” дрэва, і калі ўзнікае патрэба, можна папрасіць у яго дапамогі і набрацца жыццёвай сілы ў свайго двайніка.
Ніжэй прапануецца лясны каляндар друідаў.
Яблыня: 22 декабря – 1 января; 25 июня – 4 июля.
Пихта: 2 января – 11 января; 5 июля – 14 июля.
Вяз: 12 января – 24 февраля; 6 июля – 25 июля.
Кипарис: 25 января – 3 февраля; 26 июля – 4 августа.
Тополь : 4 февраля – 8 февраля; 5 августа – 13 августа.
Кедр: 9 февраля – 18 февраля; 14 августа – 23 августа.
Сосна: 19 февраля – 28/29 февраля; 24 августа – 2 сентября.
Ива: 1 марта – 10 марта; 3 сентября – 12 сентября.
Липа: 11 марта – 20 марта; 13 сентября – 22 сентября.
Орешник: 22 марта – 31 марта; 24 сентября – 3 октября.
Рябина: 1 апреля – 10 апреля; 4 октября – 13 октября.
Орех: 21 апреля – 30 апреля; 24 октября – 2 ноября.
Жасмин: 1 мая – 14 мая; 3 ноября – 11 ноября.
Каштан: 15 мая – 24 мая; 12 ноября – 21 ноября.
Ясень: 25 мая – 3 июня; 22 ноября – 1 декабря.
Граб: 4 июня – 13 июня; 2 декабря – 11 декабря.
Инжир: 14 июня – 23 июня; 12 декабря – 20 декабря.
Дуб весеннее равноденствие: 21 марта.
Берёза летнее противостояние: 24 июня.
Маслина осеннее равноденствие: 23 сентября.
Бук зимнее противостояние: 21/22 декабря.