- •Прадмова
- •Асноўныя тэндэнцыі развіцця бсср у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг. Паняцці і тэрміны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Тэставыя заданні
- •Пытанні для самакантролю
- •Творчыя заданні
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. Спробы правядзення рэформаў у эканоміцы і іх вынікі Паняцці і тэрміны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Тэставыя заданні
- •У 1950-х гг. У эканоміцы бсср атрымалі паскоранае развіццё:
- •Эканамічная рэформа 1965 г. У ссср прадугледжвала:
- •Пытанні для самакантролю
- •Творчыя заданні
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Тэставыя заданні
- •Пытанні для самакантролю
- •Творчыя заданні
- •Бсср у другой палове 1980-х гг. Палітыка перабудовы і асаблівасці яе правядзення ў бсср. Распад ссср. Утварэнне снд Паняцці і тэрміны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Тэставыя заданні
- •Пытанні для самакантролю
- •Творчыя заданні
Гістарычныя асобы
Гарбачоў М.С., Грыб М.І., Ельцын Б.М., Кебіч В.Ф., Краўчук Л.М., Малафееў А.А., Сакалоў Я.Я., Слюнькоў М.М., Шарэцкі С.Г., Шушкевіч С.С.
План для самастойнай падрыхтоўкі
Асноўныя накірункі курсу на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Аварыя на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствы для Беларусі.
Рэфармаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы. Распад СССР. Утварэнне СНД.
Разгляд пытання мэтазгодна пачаць з аналізу знешніх (гонка ўзбраенняў, узрастанне эканамічнай залежнасці ад Захаду) і унутраных прычын (замаруджванне тэмпаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюракратызацыя і г.д.), што выклікалі неабходнасць перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця грамадства. Пры гэтым неабходна аргументавана паказаць, што крызіс, які выклікаў перабудову ахапіў усе асноўныя сферы: эканоміку, палітыку, ідэалогію, міжнацыя-нальныя і міждзяржаўныя стасункі. Асобна адзначце цяжкасці выхаду са склаўшайся сітуацыі – захаванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання, канфлікты паміж цэнтральнымі і мясцовымі ўладамі, аварыя на Чарнобыльскай АЭС і інш.
Звярніце ўвагу, што ў сярэдзіне 1980-х гадоў Беларусь уступіла ў перыяд радыкальных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Красавіцкі (1985 г.) Пленум ЦК КПСС узяў курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР. Адзначце, што ён быў разлічаны напачатку на ўздым эканомікі за кошт інтэнсіфікацыі вытворчасці, укаранення дасягненняў НТР, пераразмеркавання фінансавых сродкаў і новай структурнай палітыкі, пазней на карэннае рэфармаванне савецкага грамадства і пераход да рыначнай эканомікі, што атрымала назву “перабудова”.
Характарызуючы правядзенне палітыкі перабудовы вызначце і прааналізуйце яе асноўныя кампаненты: 1) рэфармаванне экана-мічнай сістэмы і пераход да рыначных адносін; 2) “новае палітычнае мысленне” ў знешняй палітыцы; 3) дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, галоснасць, ідэалагічны і палітычны плюралізм. Вызначце вынікі перабудовы. Дайце характарыстыку прычын краху савецкага дзяржаўнага і грамадскага ладу.
Асобна спыніцеся на характарыстыцы апошніх падзей існавання СССР (усесаюзны рэферэндум аб лёсе СССР, спроба дзяржаўнага перавароту ў Маскве ў 1991 г., прыняцце Дэкларацыі аб Дзяржаўным суверэнітэце БССР, Белавежскія пагадненні і інш.). Прааналізуйце розныя погляды і меркаванні ацэнкі тагачасных падзей у навуковай літаратуры.
Тэставыя заданні
1. Выберыце правільны адказ.
У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС рэспубліка пацярпела ў наступным:
быў нанесены эканамічны урон, які адпавядаў гадавому рэспубліканскаму бюджэту;
адбылося забруджванне радыеактыўнымі нуклідамі звыш пятай часткі тэрыторыі рэспублікі;
пачалося павышэнне ўраджайнасці на забруджаных тэрыторыях;
было выведзена з сельскагаспадарчага абароту 22 % земель;
было эвакуіравана і пераселена 100 тыс. чалавек.
2. Выберыце правільны адказ.
У другой палове 1980-х гг. кіраўніцтвам СССР на чале з М.С. Гар-бачовым быў вызначаны курс на:
паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця;
стварэнне новых галін цяжкай прамысловасці;
пашырэнне электрафікацыі і механізацыі эканомікі;
пабудову рыначнай эканомікі;
меліярацыю зямель.
Выберыце правільны адказ.
Што прадугледжвалі эканамічныя рэформы ў СССР у другой палове 1980-х гадоў?
перавод прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік;
суцэльны пераход да рыначнай эканомікі;
перавод прадпрыемстваў на самафінансаванне;
прыватызацыя дзяржаўнай маёмасці;
стварэнне фермерскіх гаспадарак.
4. Выберыце правільны адказ.
Радыкальная эканамічная рэформа ў спалучэнні з дэмакратызацыяй грамадска-палітычнага жыцця характарызуецца паняццем:
паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця;
галоснасць;
перабудова;
плюралізм;
стагнацыя.
5.Суаднясіце паняцце з яго азначэннем.
|
а) метад гаспадарання пры якім дахо-ды, атрыманыя прадпрыемствам ад рэалі-зацыі сваёй прадукцыі, пакрываюць яго выдаткі на вытворчасць гэтай прадукцыі |
|
б) пераарыентацыя абаронных прад-прыемстваў на выпуск грамадзянскай прадукцыі, перш за ўсё тавараў народнага спажывання |
|
в) метад гаспадарання, пры якім прад-прыемства не атрымлівае грошы з дзяр-жаўнага бюджэту на вытворчасць, а за-рабляе само за кошт рэалізацыі сваёй прадукцыі |
|
г) працэс развіцця грамадскай вытвор-часці заснаваны на колькасных, а не якас-ных зменах, галоўным чынам за кошт усё большага выкарыстання матэрыяль-ных і людскіх рэсурсаў |
|
д) працэс развіцця грамадскай вытвор-часці заснаваны на выкарыстанні най-больш эфектыўных прыладаў і сродкаў працы, больш дасканалых формаў арга-нізацыі працы. |
6. Размясціце наступныя гістарычныя падзеі ў храналагічнай паслядоўнасці.
прыняцце кіраўніцтвам рэспублікі рашэння аб адсяленні насель-ніцтва з 30-кіламетровай зоны навокал ЧАЭС;
прыняцце закона “Аб прававым рэжыме тэрыторый, што падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”;
падпісанне пагаднення аб міжнародным супрацоўніцтве па праблемах пераадолення наступстваў Чарнобыльскай катастрофы паміж Рэспублікай Беларусь, Украінай, Расійскай Федэрацыяй і Каар-дынатарам ААН па Чарнобылю;
зацвярджэнне Дзяржаўнай праграмы па перадоленню ў БССР наступстваў аварыі на ЧАЭС.
7. Размясціце наступныя гістарычныя падзеі ў храналагічнай паслядоўнасці.
заснаванне Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны;
перавод прадпрыемстваў і аб'яднанняў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне;
абранне Генеральным сакратаром ЦК КПСС М.С.Гарбачова;
пачатак работы I-га з'езда народных дэпутатаў СССР;
Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы для Беларусі;
Усесаюзны рэферэндум аб лёсе СССР;
дэнансацыя дагавора 1922 г. аб утварэнні СССР.
