- •Прадмова
- •Асноўныя тэндэнцыі развіцця бсср у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг. Паняцці і тэрміны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Тэставыя заданні
- •Пытанні для самакантролю
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Творчыя заданні
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. Спробы правядзення рэформаў у эканоміцы і іх вынікі Паняцці і тэрміны
- •Тэставыя заданні
- •У 1950-х гг. У эканоміцы бсср атрымалі паскоранае развіццё:
- •Эканамічная рэформа 1965 г. У ссср прадугледжвала:
- •Пытанні для самакантролю
- •Творчыя заданні
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Тэставыя заданні
- •Пытанні для самакантролю
- •Творчыя заданні
- •Бсср у другой палове 1980-х гг. Палітыка перабудовы і асаблівасці яе правядзення ў бсср. Распад ссср. Утварэнне снд Паняцці і тэрміны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Тэставыя заданні
- •Пытанні для самакантролю
- •Творчыя заданні
Тэставыя заданні
1. Запоўніце пропускі ў сказе.
“У час Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі загінуў кожны .... жыхар, матэрыяльныя страты склалі звыш .... нацыянальнага багацця, а па агульнаму ўзроўню развіцця эканоміка рэспублікі была адкінута да ўзроўню ... года.”
2. Выберыце правільны адказ.
Асаблівасцямі пасляваеннага аднаўлення прамысловасці БССР з'яўляліся:
атрыманне дапамогі ад рэспублік СССР;
атрыманне дапамогі па “ плану Маршала”;
атрыманне часткі германскіх рэпарацый;
пераважнае развіццё цяжкай прамысловасці;
атрыманне дапамогі па ленд-лізу.
3. Выберыце правільны адказ.
У якім годзе прамысловасць рэспублікі перавысіла даваенны ўзровень:
1947 г.;
1948 г.;
1949 г.;
1950 г.;
1953 г.
4. Выберыце правільны адказ і аргументуйце яго.
Сталіцу БССР у аднаўленчы перыяд пасля Вялікай Айчыннай вайны прапаноўвалася перанесці ў:
Віцебск;
Магілёў;
Гомель;
Смаленск;
Баранавічы.
5. Выберыце правільны адказ і аргументуйце яго.
Аднаўленне сельскай гаспадаркі ў пасляваенны час ішло шляхам:
пераразмеркавання калгаснай маёмасці;
камандна-адміністрацыйнымі метадамі;
выкарыстання элементаў рынкавай эканомікі;
інтэнсіфікацыі вытворчасці.
6. Суаднясіце гістарычную з'яву з яе характарыстыкай.
|
а)завяршэнне будаўніцт-ва сацыялізму і пачатак перахода да камунізму |
|
б) істотная розніца паміж усходняй і заходняй часткамі рэспублікі |
|
в) правядзенне суцэльнай калектывізацыі |
|
г) развіццё перш за ўсё цяжкай прамысловасці |
7. Размясціце ў храналагічнай паслядоўнасці наступныя падзеі.
пачатак асваення цалінных і абложных зямель;
завяршэнне калектывізацыі ў заходняй частцы Беларусі;
адмена картачнай сістэмы;
прыняцце Вярхоўным Саветам БССР закона “Аб пяцігадовым плане аднаўлення народнай гаспадаркі Беларусі”.
Пытанні для самакантролю
Ацаніце страты БССР пад час вайны і шляхі аднаўлення эканомікі.
Якія праблемы стаялі перад народнай гаспадаркай БССР ў пасляваенны час і якія шляхі іх вырашэння існавалі?
Прывядзіце гістарычныя факты, якія адлюстроўваюць працоўны подзвіг беларускага народа ў гады пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі.
Ахарактарызуйце асноўныя рысы грамадска-палітычнага жыцця БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
Якія новыя ВНУ былі створаны ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе?
Якія праблемы паўсталі перад навукай у пасляваенны час?
Падвядзіце вынікі сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця БССР у пасляваеннае дзесяцігоддзе.
