Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сац.-экан.,гр.-пал.разв. Беларусі ў 1945 - 1991...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
86 Мб
Скачать
☆

Тэставыя заданні

1. Выберыце правільны адказ.

У 1950-х гг. У эканоміцы бсср атрымалі паскоранае развіццё:

  1. энергетыка;

  2. радыётэхнічная прамысловасць;

  3. нафтахімічная прамысловасць;

  4. дрэваапрацоўка;

  5. тэкстыльная прамысловасць;

  6. станкабудаванне.

2. Выберыце правільны адказ.

Эканамічная рэформа 1965 г. У ссср прадугледжвала:

  1. паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця;

  2. пераход ад тэрытарыяльнага да галіновага кіравання прамысловасцю;

  3. павышэнне ролі гаспадарча-разліковых стымулаў;

  4. пашырэнне правоў прадпрыемстваў;

  5. структурную перабудову эканомікі;

  6. павелічэнне капіталаўкладанняў.

  1. Выберыце правільны адказ.

Дзе распачалася прамысловая распрацоўка першага на Беларусі нафтавага радовішча?

  1. Слуцкі раён;

  2. Жлобінскі раён;

  3. Рэчыцкі раён;

  4. Пінскі раён.

4. Выберыце правільны адказ і аргументуйце яго.

Асноўная прычына няўдачы эканамічнай рэформы 1965 г.:

  1. нізкая прадукцыйнасць працы;

  2. недахоп фінансавых сродкаў;

  3. палавінчатасць і непаслядоўнасць рэформы;

  4. супраціўленне партыйнага кіраўніцтва;

  5. не суправаджалася рэфармаваннем палітычнай сістэмы.

5. Выберыце з прыведзенага пераліку рысы, якія з'яўляюцца адмет-нымі пры характарыстыцы развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў 1970-я – першай палове 1980-х гг.

  1. правядзенне меліярацыі і хімізацыі;

  2. спецыялізацыя сельскай гаспадаркі на мяса-малочнай жывёлагадоўлі;

  3. стварэнне АПК;

  4. прыняцце “Харчовай праграмы” СССР;

  5. пераважнае развіццё фермерскіх гаспадарак;

  6. капітальнае будаўніцтва ў вёсцы.

6.Суаднясіце гістарычную з'яву з яе характарыстыкай.

  1. На прамысловае развіццё БССР пасля 1950 г. уплываў та-кі фактар, як

а) цяжкая прамысловасць

  1. Рэфармаванне эканомікі, спроба якога была прадпрынята ў 1957 г., прадугледжвала

б) хімічная і нафтахімічная пра-мысловасць

  1. У 1950-я гг. у БССР пачы-наюць развівацца такія галіны прамысловасці, як

в) радыётэхнічная прамысло-васць і радыёэлектроніка

  1. Найбольш хуткімі тэмпамі ў гады восьмай пяцігодкі (1966 – 1970 гг.) у БССР раз-вівалася

г) увядзенне саветаў народнай гаспадаркі

  1. Адной з асаблівасцяў эка-намічнага развіцця Беларусі ў 1965 – 1985 гг. з’яўляўся пе-раважны рост

д) пачатак навукова-тэхнічнай рэвалюцыі

7. Размясціце ў храналагічнай паслядоўнасці наступныя падзеі.

  1. прыняцце “Харчовай праграмы” СССР;

  2. восьмая (“залатая”) пяцігодка;

  3. вяртанне ад саўнаргасаў да міністэрстваў;

  4. стварэнне Беларускага эканамічнага раёна.

Пытанні для самакантролю

  1. З якімі мэтамі ў 1950-я гг. у СССР пачалося асваенне цалінных і абложных зямель?

  2. Растлумачце сутнасць і прычыны няўдач эканамічнай рэформы сярэдзіны 1960-х гг.

  3. Прааналізуйце асноўныя прычыны складвання механізма тармажэння сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР у гады застою.

  4. Які ўплыў аказала навукова-тэхнічная рэвалюцыя на развіццё прамысловасці БССР у 1950-я – 1980-я гг.?

  5. Пералічыце буйнейшыя прамысловыя цэнтры краіны, створаныя ў 1950-я – 1980-я гг.