Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сац.-экан.,гр.-пал.разв. Беларусі ў 1945 - 1991...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
86.14 Mб
Скачать

Пытанні для самакантролю

  1. У чым праявілася дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў СССР у другой палове 1950-х г.?

  2. Чым было выклікана ўзмацненне жорсткасці адносін дзяржавы да царквы ў канцы 1950-х гг.

  3. Раскажыце аб асноўных дасягненнях у развіцці навукі, адукацыі і культуры Беларусі ў 1945 – 1985 гг.

  4. Назавіце асноўныя поспехі і дасягненні беларускага грамадства ў другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг.

  5. Растлумачце, ў чым заключаліся асаблівасці развіцця беларус-кага грамадства ў перыяд развітога сацыялізму.

  6. Назавіце першае ў БССР навукова-вытворчае аб’яднанне. У якім годзе яно было створана?

  7. Чаму ў БССР і СССР вялікім попытам карысталіся навуковыя распрацоўкі ў галіне сельскай гаспадаркі.

Творчыя заданні

  1. Рэфератыўнае даследаванне з электроннай прэзентацыяй і да-лейшым выступленнем на занятках:

  1. Навуковыя даследаванні ў Беларусі ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.;

  2. ХХ з’езд КПСС і яго месца ў гісторыі;

  3. Палітыка дзяржавы ў сацыяльнай сферы ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.;

  4. Пачатак “касмічнай эры” у СССР.

  5. Асэнсаванне падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці дзеячаў беларускай культуры.

  1. Падрыхтуйце дыспут на тэму: “З якой мэтай у другой палове 1970-х гг. была распрацавана канцэпцыя “развітога сацыялізму”. У чым сутнасць гэтай канцэпцыі. Прадстаўце вывад у выглядзе арганізацыйнай дыяграмы.

  2. Складзіце табліцу:

  1. “Удзел беларускіх спартсменаў у Алімпійскіх гульнях”.

  2. “Творчасць кінастудыі “Беларусьфільм” у 1970 – 1980-я гг.”

  1. Бсср у другой палове 1980-х гг. Палітыка перабудовы і асаблівасці яе правядзення ў бсср. Распад ссср. Утварэнне снд Паняцці і тэрміны

«Аксамітныя рэвалюцыі», апазіцыя, галоснасць, гаспадарчы разлік, дзяржаўны суверэнітэт, дзяржпрыёмка, дэмакратызацыя, дэнансацыя, інфляцыя, канверсія, палітыка перабудовы, палітычная партыя, плюралізм, прадпрыемствы двайнога прызначэння, самафінансаванне, чалавечы фактар.

Храналогія

1985 г., красавік – узяты курс на “паскарэнне сацыяльна-экана-мічнага развіцця” у СССР.

1986 г., 26 красавіка – аварыя на Чарнобыльскай АЭС, у выніку якой большасць раёнаў Гомельскай, Магілёўскай, часткова – Брэсцкай абласцей былі забруджаны радыёнуклідамі.

1987 г., студзень – Пленум ЦК КПСС, на якім было вырашана пачаць палітыку перабудовы. Галоўныя лозунгі перабудовы – “Больш дэмакратыі! Больш сацыялізму! Галоснасць!”

1990 г., студзень – Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў закон “Аб мовах у Беларускай ССР”, паводле якога беларуская мова юрыдычна была зацверджана ў якасці адзінай дзяржаўнай (за рускай мовай пакідаўся статус мовы міжнацыянальных зносін).

1990 г., 27 ліпеня – Вярхоўны Савет БССР урачыста прыняў Дэкла-рацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.

1991 г., сакавік – усесаюзны рэферэндум аб лёсе СССР. У БССР за захаванне Саюза ССР прагаласавала 82,7%.

1991 г., жнівень – утварэнне Дзяржаўнага камітэта па надзвычай-наму становішчу (ДКНС), увядзенне надзвычайнага становішча ў СССР (спроба дзяржаўнага перавароту).

1991 г., 8 снежня – дэнансацыя дагавора 1922 г. аб утварэнні СССР. Стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

1991 г., 10 снежня – Вярхоўны Савет Беларусі дэнансаваў дагавор аб утварэнні СССР і ратыфікаваў пагадненне аб стварэнні СНД.