- •Прадмова
- •Асноўныя тэндэнцыі развіцця бсср у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг. Паняцці і тэрміны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Тэставыя заданні
- •Пытанні для самакантролю
- •Творчыя заданні
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. Спробы правядзення рэформаў у эканоміцы і іх вынікі Паняцці і тэрміны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Тэставыя заданні
- •У 1950-х гг. У эканоміцы бсср атрымалі паскоранае развіццё:
- •Эканамічная рэформа 1965 г. У ссср прадугледжвала:
- •Пытанні для самакантролю
- •Творчыя заданні
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Тэставыя заданні
- •Пытанні для самакантролю
- •Творчыя заданні
- •Бсср у другой палове 1980-х гг. Палітыка перабудовы і асаблівасці яе правядзення ў бсср. Распад ссср. Утварэнне снд Паняцці і тэрміны
- •Храналогія
- •Гістарычныя асобы
- •План для самастойнай падрыхтоўкі
- •Тэставыя заданні
- •Пытанні для самакантролю
- •Творчыя заданні
Творчыя заданні
Рэфератыўнае даследаванне з электроннай прэзентацыяй і да-лейшым выступленнем на занятках:
Гістарычны партрэт лідэраў КП(б)Б у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе;
Акцыі ЛКСМБ у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе;
Законапраекты першага пасляваеннага дзесяцігоддзя;
Аднаўленне дзейнасці Беларускага сельскагаспадарчага інстытута ў Горках.
Выкарыстоўваючы дадатковую літаратуру і інтэрнэт-рэсурсы падрыхтуйце дыспут на тэму: “Чацвёртая пяцігодка – пяцігодка ад-наўлення”.
Выпрацуйце гіпотэзу. Чым можна растлумачыць: а) змену найменняў органаў дзяржаўнай улады пасля Вялікай Айчыннай вайны; б) працоўны энтузіязм у пасляваенны перыяд.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё бсср у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. Спробы правядзення рэформаў у эканоміцы і іх вынікі Паняцці і тэрміны
Аграпрамысловы комплекс (АПК), Беларускі эканамічны раён, Ваенна-прамысловы комплекс (ВПК), гаспадарчы разлік, дзяржпрыёмка, індустрыяльнае грамадства, меліярацыя, навукова-тэхнічная рэвалюцыя (НТР), рух за камуністычныя адносіны да працы, саўнаргасы, сямігодка, урбанізацыя, хімізацыя, цаліна, экалогія, цэнтралізаваная планавая эканоміка.
Храналогія
1953 г., верасень – пленум ЦК КПСС па сельскай гаспадарцы, пачатак рэфармавання сельскай гаспадаркі.
1953 г., кастрычнік – на Мінскім трактарным заводзе выпусцілі першы калёсны трактар “Беларусь”.
1954 г., сакавік – першыя групы моладзі адпраўлены з Беларусі ў Казахстан на асваенне цалінных зямель.
1956 г. – увядзенне пашпартоў для калгаснікаў.
1957 – 1965 гг. – дзейнасць Савета народнай гаспадаркі БССР.
1960 г. – з’яўленне на Беларусі новага віду транспарта – труба-праводнага (газаправод “Дашава – Мінск”); на Мінскім заводзе электронных вылічальных машын выпушчана першая ЭВМ “Мінск-1”.
1960-я – 1980-я гг. ХХ ст. – шырокія меліярацыйныя работы на Палессі.
1964 г. – пачатак прамысловай распрацоўкі першага ў Беларусі Рэчыцкага нафтавага радовішча.
1965 г. – пастановы сакавіцкага і вераснёўскага пленумаў ЦК КПСС “Аб неадкладных мерах па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі СССР” і “Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці” – пачатак правядзення так званай “касы-гінскай рэформы”; прыняцце закона аб пенсіях калгаснікам.
1982 г., май – стварэнне Аграрна-прамысловага комплексу СССР і прыняцце Харчовай праграмы СССР.
1984 г. – пачатак дзейнасці Мінскага метрапалітэна.
Гістарычныя асобы
Андропаў Ю.У., Арлоўскі К.П., Брэжнеў Л.І., Касыгін А.М., Кіся-лёў Ц.Я., Мазураў К.Т., Малафееў А.А., Машэраў П.М., Сакалоў Я.Я, Слюнькоў М.М., Прытыцкі С.В., Хрушчоў М.С., Чарненка К.У.
План для самастойнай падрыхтоўкі
Асноўныя накірункі і асаблівасці развіцця народнай гаспадаркі БССР.
Буйныя прадпрыемствы, пабудаваныя ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг.
Становішча сельскай гаспадаркі БССР.
Асноўныя накірункі паляпшэння матэрыяльнага становішча і ўмоў жыцця насельніцтва рэспублікі.
Прыкметы нарастання крызісных з’яў.
Разглядаючы другое пытанне тэмы неабходна мець на ўвазе, што сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў пазначаны перыяд разгортвалася пад уплывам навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. У сувязі з гэтым трэба адзначыць, якія змены ўнесла НТР у развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі рэспублікі, чаму акцэнт быў зроблены на развіцці цяжкай і абароннай прамысловасці, якія галіны прамысловасці развіваліся больш хуткімі тэмпамі?
У мэтах сістэматызацыі ведаў паспрабуйце вылучыць характэрныя рысы эканамічнага і сацыяльнага развіцця БССР спачатку ў сярэдзіне 1950-х – пачатку 1960-х гг. (утварэнне саўнаргасаў, асваенне цалінных і абложных зямель, змены ў сельскай гаспадарцы, масавае жыллёвае будаўніцтва, пераўтварэнне рэспублікі з аграрна-індустрыяльнай у індустрыяльную і інш.). Пры гэтым важна вызначыць і зразумець прычыны замаруджвання тэмпаў эканамічнага развіцця і перадумовы эканамічнай рэформы 1965 г.
Асвятляючы гаспадарчыя пераўтварэнні сярэдзіны 1960-х гг., звяр-ніце ўвагу на сэнс рэформаў, іх непаслядоўнасць і асноўныя вынікі. Пажадана прааналізаваць справаздачу восьмай (“залатой”) пяцігодкі (1966 – 1970 гг.), якая была найбольш паспяховай за ўсю гісторыю СССР, вызначыць яе асаблівасці на Беларусі (з’яўленне новых галін прамысловасці, будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі і інш.).
1970-я – першую палову 1980-х гг. звычайна характарызуюць у лі-таратуры як перыяд “застою”. Аналізуючы дадзены перыяд, мэтазгодна адзначыць яго складанасць і неадназначнасць. З аднаго боку, у канцы 1960-х гадоў у краіне ўсталяваліся кансерватыўныя эканамічныя погляды, якія вызначаліся схільнасцю да захавання экстэнсіўных шляхоў у развіцці народнай гаспадаркі, адмініст-рацыйна-камандных метадаў, што прывяло да тармажэння ў выкананні дзевятага, дзесятага і адзінаццатага пяцігадовых планаў. З другога боку, ствараліся новыя галіны прамысловасці, паскорылася жыллёвае будаўніцтва, быў дасягнуты безумоўны рост дабрабыту і рэальных даходаў насельніцтва.
Разглядаючы пытанне аб стане сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1970-я – першай палове 1980-х гг., прааналізуйце характар ме-рапрыемстваў у аграрным сектары (значнае павелічэнне капіта-лаўкладанняў, развіццё спецыялізацыі і канцэнтрацыі вытворчасці, утварэнне аграпрамысловых комплексаў і прыняцце Харчовай праграмы СССР 1982 г.). Зыходзячы з атрыманых ведаў дайце ацэнку развіцця сельскай гаспадаркі ў пазначаны перыяд.
Завяршыць разгляд пытання пажадана выяўленнем асноўных пры-чын узнікнення механізму тармажэння, вылучэння прыкмет крызісных з’яў у гаспадарцы СССР (перавага экстэнсіўнага шляху развіцця эканомікі, расходаванне значных сродкаў на развіццё ВПК, узрастанне
дэфіцыту тавараў першай неабходнасці, наспяванне экалагічных
праблем і інш.) і неабходнасці перабудовы эканамічных адносін.
