Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сац.-экан.,гр.-пал.разв. Беларусі ў 1945 - 1991...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
86.14 Mб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ

І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ

СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ»

Кафедра гісторыі і культуралогіі

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ, ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ

І КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ БССР (1945 – 1991 гг.)

МАТЭРЫЯЛЫ Для САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

Для студэнтаў усіх факультэтаў

Горкі 2009

Рэкамендавана метадычнай камісіяй савета па гуманітарызацыі адукацыі і выхавання БДСГА 29.05. 2009 (пратакол № 7).

Склалі: Н. А. Глушакова, ю.в. кірчук.

ЗМЕСТ

Прадмова…………………………………………………………………………………. 3

  1. Асноўныя тэндэнцыі развіцця БССР у другой палове 1940-х – першай палове

1950-х гг ………………………………………………………………………………….. 4

  1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 1950-х – першай пало-

ве 1980-х гг. спробы правядзення рэформаў у эканоміцы і іх вынікі……………….. 23

  1. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР у другой палове 1950-х –

першай палове 1980-х гадоў …………………………………………………………... 39

  1. БССР у другой палове 1980-х гг. Палітыка перабудовы і асаблівасці яе мправя-

дзення ў БССР. Распад СССР. Утварэнне СНД .…………………………………..… 61

Літаратура………………………………………………………………………………...79

УДК: 94 (476) “1945/1991”

Сацыяльна-эканамічнае, грамадска-палітычнае і культурнае развіццё БССР (1945 – 1991 гг.): матэрыялы для самастойнай працы/ Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія; скл. Н.А. Глушакова, Ю.В. Кірчук. Горкі, 2009. 80 с.

У кароткай і зручнай для карыстання форме прадстаўлены фактычны матэрыял па вузлавых праблемах сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага развіцця БССР у пасляваенны час.

Матэрыял можа быць карысным пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў і правядзенні камп’ютэрнай прэзентацыі.

Для студэнтаў усіх факультэтаў.

Бібліягр. 40.

Рэцэнзенты: А.А. ГЕРАСІМОВІЧ, Г.А. ГУСАРАВА, кандыдаты гіст. навук, дацэнты.

© Складанне. Н.А. Глушакова, Ю.В. Кірчук, 2009

© Установа адукацыі

«Беларуская дзяржаўная

сельскагаспадарчая акадэмія», 2009

Прадмова

Адукацыйны стандарт Рэспублікі Беларусь прадугледжвае разам з навучаннем па абраных спецыяльнасцях далейшае паглыбленне гуманітарных ведаў. Прапанаваная метадычная распрацоўка падрыхтавана з улікам вопыту выкладання курсу “Гісторыя Беларусі” ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Дадзенае выданне прызвана вылучыць асноўныя тэндэнцыі сацы-яльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага развіцця БССР у 1945 – 1991 гг.; дапамагчы глыбей вывучыць і зразумець тага-часныя падзеі, многія з якіх у сілу дыскусійнасці з’яўляюцца склада-нымі для ўспрыняцця. Пры гэтым асноўны акцэнт зроблены на аба-гульненне фактычнага матэрыялу, фарміраванні цэласнага ўяўлення аб вузлавых праблемах пасляваеннага развіцця краіны.

Метадычнае выданне змяшчае план для самастойнай падрыхтоўкі, пералік асноўных паняццяў і тэрмінаў, храналогію падзей, структурна-лагічныя схемы, табліцы, картасхемы і гістарычныя даведкі, што дапамагае вызначыць паслядоўнасць развіцця падзей, правільна суадносіць гістарычныя факты, канцэнтраваць увагу на галоўным і замацоўваць атрыманыя веды.

Прадстаўленыя тэсты і пытанні для самакантролю, пазнавальныя і праблемныя заданні для самастойнай працы накіраваны на папаўненне і абагульненне ведаў, фарміраванне агульнавучэбных і спецыфічных для вывучэння гісторыі ўменняў і навыкаў. Яны прызваны садзей-нічаць фарміраванню здольнасцяў самастойнай рэканструкцыі і інтэрпрэтацыі фактаў, аналізу розных пунктаў гледжання і ўмення іх аргументаванай абароны.

Прапанаваны матэрыял можа быць карысным таксама пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў і пры правядзенні камп’ютэрнай прэзентацыі на тэму “Сацыяльна-эканамічнае, грамадска-палітычнае і культурнае развіццё БССР (1945 – 1991 гг.)”.

  1. Асноўныя тэндэнцыі развіцця бсср у другой палове 1940-х – першай палове 1950-х гг. Паняцці і тэрміны

«Дактрына Трумэна», інтэнсіўны шлях, “план Маршала”, прынцып партыйнасці, рэпатрыяцыя, сацыялістычны рэалізм, “халодная вайна”, экстэнсіўны шлях.

Храналогія

1946 г. – пачатак “халоднай вайны”.

1946 – 1950 гг. – чацвёртая пяцігодка аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі БССР і яе далейшага развіцця.

1947 г. – адмена карткавай сістэмы забеспячэння насельніцтва.

1947 г. – правядзенне першых пасляваенных выбараў у Вярхоўны Савет БССР; у 1948 г. – выбары ў мясцовыя Саветы.

1948 – 1952 гг. – калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў заходніх абласцях Беларусі.

1950 г. – прамысловая вытворчасць рэспублікі перавысіла даваенны ўзровень.

1951 – 1955 гг. – пятая пяцігодка.

1952 г. – ХIХ з’езд камуністычнай партыі СССР, які перайменаваў ВКП(б) у КПСС.

Гістарычныя асобы

Гусараў М.І., Жэбрак А.Р., Казлоў В.І., Мазураў К.Т., Панамарэнка П. К., Патолічаў М.С., Саевіч П.В., Цанава Л.Ф.

План для самастойнай падрыхтоўкі

  1. Асноўныя накірункі і асаблівасці пасляваеннага аднаўлення БССР.

  2. Грамадска-палітычнае жыццё ў пасляваеннае дзесяцігоддзе.

  3. Адраджэнне і развіццё адукацыі і навукі.

  4. Літаратура і мастацтва.

Аналіз сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і куль-турнага развіцця БССР неабходна праводзіць у кантэксце еўрапейскай гісторыі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, якая прывяла да новай растаноўкі палітычных сіл. Падзеленасць свету на так званы лагер сацыялізму (СССР і сацыялістычныя краіны) і лагер капіталізму (ЗША, краіны Захаду і Японія), саперніцтва міждзяржаўных груповак аб'яднаных у ваенна-палітычныя блокі, якое набывала то характар “халоднай вайны”, то змянялася перыядамі змякчэння міжнароднай напружанасці, сталі істотнымі фактарамі пасляваеннага жыцця. Важна адзначыць таксама, што ў гэты час БССР выйшла на міжнародную арэну і стала адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Разгляд унутранага жыцця Беларусі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе мэтазгодна пачаць з аналізу велізарных страт рэспублікі (матэрыяльных, дэмаграфічных і інш.) за час фашысцкай акупацыі і іх наступстваў. Асобна неабходна пералічыць асноўныя крыніцы для фарміравання матэрыяльнай базы аднаўлення эканомікі. Пры гэтым паспрабуйце вызначыць, якія крыніцы адыгралі вырашальную ролю ў аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі.

Звярніце ўвагу на складанасці пераадолення пасляваеннай разрухі і асаблівасці аднаўлення народнай гаспадаркі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Адзначаючы даволі хуткае адраджэнне прамысловасці ў рэспубліцы, пры чым у першую чаргу цяжкай, вызначце прычыны маруднага, супярэчлівага аднаўлення сельскай гаспадаркі. Тут мэтазгодна прааналізаваць Закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР на 1946 –1950 гг. і яго вынікі, пастанову Савета Міністраў СССР, ЦК ВКП(б) 1946 г. “Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута сельскагаспадарчай арцелі ў калгасах”, указ Вярхоўнага Савета СССР 1948 г. “Аб высяленні ў аддаленыя раёны асоб, якія злосна ўхіляюцца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадарцы і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця”.

Характарызуючы асноўныя рысы грамадска-палітычнага жыцця БССР у пасляваеннае дзесяцігоддзе, падкрэсліце яго супярэчлівасць (існаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы, захаванне кіруючай ролі камуністычнай партыі і культу асобы Сталіна, пасляваенныя рэпрэсіі і разам з тым павышэнне ролі Вярхоўнага і мясцовых Саветаў БССР, прафсаюзаў і камсамола і інш.).

Аналізуючы развіццё культуры Беларусі, на канрэтных прыкладах вызначце асноўныя накірункі яе адраджэння і развіцця, дасягненні. Пажадана пазнаёміцца з сістэмай адукацыі ў БССР у пасляваеннае дзесяцігоддзе і развіццём навукі ў гэты час. Звярніце ўвагу на агульны рост адукацыі моладзі, што стала перадумовай паскарэння грамадскага прагрэсу і стварыла рэальныя ўмовы для паспяховага станаўлення індустрыяльнага грамадства. Адзначце панаванне ў літаратуры і мастацтве прынцыпа партыйнасці і метаду сацыялістычнага рэалізму.