Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курсовая часть 2.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
161.58 Кб
Скачать

Села Мурка на падмурку

Чарняўскі, М. Села Мурка на падмурку: вершы, скарагаворкі, каламбуры, лічылкі, казкі/ Мікола Чарняўскі.- Мінск: Народная асвета; 2013.- 62 с.: коляр. іл.

Новая кніга вядомага беларускага паэта Міколы Чарняўскага цалкам адпавядае сваёй назве – яна забаўна-займальная, поўная казачных прыгод і таямніц. У ёй маленькі чытач сустрэнецца з сынамі дзядзькі Тыдня і дзядулі Года, зробіць з імі незвычайнае падарожжа па месяцах - ад студзеня да снежня.

54

У кнізе змешчана вялікая вязанка каламбураў і скорагаворак, азбука ад А да Я; нізка “Лічылак- ад суму лячылак”; а тых, хто любіць казкі,- чакае сустрэча з героямі казак паэта “Жылі-былі”, “Дзе ўзяць красоўкі для слана?” і інш. Напісаная жывой вобразнай мовай, багатая на выдумку, прасветленая цёплай усмешкай і гумарам, кніжка “Села Мурка на падмурку” адрасавана не толькі юным чытачам, але і настаўнікам, бібліятэкарам, выхавальнікам дашкольных устаноў. Карыстаючыся ёю, можна цікава, з карысцю для дзяцей правесці ўрокі роднага слова дома, у школе, у дзіцячым садку.

Кніга аформлена маляўніча і ня звычайна. На вокладцы намалявана кошка Мурка якая сядзіць на падмурку. Кніга змяшчае цікавыя малюнкі распавядаюўыя пра прыгоды сыноў Тыдня і Дзядзькі года . Кніга адрасавана не толькідзяцям малодшага школьнага ўзросту, але і настаўнікам, бібліятэкарам, выхавальнікам дашкольных устаноў.

55

Казкі Аўласенка Генадзій

( нар.1955 )

Аўласенка , Генадзій Пятровіч савецкі і беларускі пісьменнік , паэт і драматург . Скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта . Спецыяльнасць: біёлаг , выкладчык біялогіі і хіміі. З 1984 года жыве ў горадзе Чэрвені Мінскай вобласці. У цяперашні час працуе настаўнікам біялогіі і хіміі. Жанаты. Мае дваіх дзяцей. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1999 года. Самая першая п'еса « Новыя прыгоды Калабка » заняла на першым рэспубліканскім конкурсе драматургіі 1995 года трэцяе месца сярод п'ес для дзіцячых тэатраў. На другім такім жа конкурсе 1997 года п'еса « Снегавік і Вясна » таксама заняла трэцяе месца , але ўжо сярод п'ес для лялечных тэатраў. А самым плённым стаў трэці конкурс , калі лаўрэатамі (у розных намінацыях) сталі тры п'есы , дзве дзіцячыя і адна дарослая . C 1994 па 2000 гады было напісана каля дваццаці дарослых і дзіцячых п'ес.

Затым Генадзій Аўласенка пачаў пісаць празаічныя творы . Спачатку гэта былі дзіцячыя казкі , якія друкаваліся ў « Веселкі » , « Бярозцы » ,

« лесавічку » , іншых дзіцячых часопісах. Некаторыя з гэтых казак ўвайшлі потым у зборнікі казак « Бурштынавыя пацеры » і « Вежа міру » , якія выйшлі ў « Мастацкай літаратуры » адпаведна ў 2006 і 2007 гадах. А ў выдавецтве "Літаратура і Мастацтва" ў гэты ж час былі выдадзеныя зборнікі казак «Чырвоная кніга ў казках і вершах » , «Лясная кніга ў казках і вершах » і « Блакітная кніга ў казках і вершах » , дзе сярод твораў іншых аўтараў былі і казкі аўтара .

А ў 2009-2012 гадах у выдавецтве «Літаратура і Мастацтва» выйшлі кнігі для дзяцей пра прыгоды маленькага Ветрыку з Вентылятара « Дзіўныя прыгоды маленькага Ветрыку з Вентылятара », «Новыя прыгоды Ветрыку з Вентылятара » і « Ветрык і спадарыня Зіма» .

56