Лозапляценне
Лозапляценне -- разнавіднасць пляцення, народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пляценне з такога даступнага матэрыялу, амаль не патрабуе апрацоўкі, матэрыялу з’яўляецца адным са старажытных заняткаў чалавека, што папярэднічалі ткацтву апрацоўцы металу не патрабавалі спецыяльнага абсталявання. Гэтае пляценне вядомае паўсюль, дзе расце лаза. У Беларусi расце да 20 вiдаў лазы, таму лазапляценне было не толькi паўсядзённым хатнiм заняткам, але i шырокаразвiтым промыслам, асаблiва ў канцы XIX – першай палове XX стагоддзя. Асаблiва буйными асяродкамi лозапляцення былi Норыца, Тумiлавичы, Богiна, Верхняе на Вiцебшчыне, Куцавiчы, Ходараўцы на Гродзеншчыне i гэтак далей. Лозапляценне цалкам засноўвалася на задавальненні бытавых патрэбаў. Плялі з лазы формы ад буйных (сцены пабудоў, агароджы) да дробных, часта выплеценых з ювелірнай дакладнасцю прызначаных для утылітарна-дэкаратыўных мэтаў у народным побыце. Найбольш пашыраныя народным побыце, у тым ліку у наш час, разнастайныя кошыкі для пераноскі садавіны, гародніны, збору ягад, грыбоў; вазы, сухарніцы, хлебніцы, канфетніцы, газетніцы, падстаўкі для свечак шмат іншага.У лозапляценні вызначаюцца разнастайнасцю тэхнічныя прыёмы пляцення. Найбольш пашыранае, відаць самае старажытнае простае – крыжовае пляценне (рад раўнамерна размешчаных дубцоў пачаргова пераплятаецца танчэйшымі дубчыкамі). Традыцыі лозапляцення, практычна не перапыняюцца, працягваюцца наш час. Сёння гэта занятак асобных майстроў, носьбітаў традыцый калісьці пашыранага промыслу.
Саломапляценне
Саломапляценне – гэта разнавіднасць пляцення, народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яно атрымала шырокае распаўсюджанне атрымала на Беларусі. Для пляцення выкарыстоўвалі пераважна жытнюю салому з тонкім роўным сцяблом (падыходзіла салома толькі ўручную зжатага абмалочанага жыта – выкалатка). Традыцыйным саломкапляценнем займаліся паўсюдна. Саламяныя ўпрыгожванні, дробную пластыку, павукі плялі пераважна жанчыны, дзеці. Пляценне утылітарных рэчаў (начыння, капелюшоў) звычайна было хатнім промыслам, а ў пачатку 20 стагоддзя пачалі ўзнікаць майстэрні па вырабу шкатулак, карзінак, фруктоўніц іншых рэчаў пераважна для гарадскога спажыўца. З сярэдзіны 1960-х гадоў саломкапляценне развіваецца ў форме арганізаванага мастацкага промыслу, характарызуецца нацыянальнай мастацкай асаблівасцю, вобразнай сюжэтна-тэматычнай разнастайнасцю, своеасаблівымі сродкамі тэхнікамі пляцення. Выдзяляюць наступныя тыпы саломапляцення: спіральнае прамое пляценне, пляценне з плоскіх аб’ёмных пляцёнак. Найбольш пашыранай была тэхніка спіральнага пляцення жгутоў саломы, пруткоў лазы, льняных нітак. Такім спосабам выраблялі саламяныя карабы, шыяны з векам для захавання збожжа, мукі, меншыя па памерах кублы карабы для круп, аддзення, гарцы, якія служылі мерай збожжа. З саломкі таксама плялі павука – падвесную або насценную дэкаратыўную канструкцыю для ўпрыгожвання інтэр’ера жылля.
Вырабы з бяросты.
Берасцяныя рэчы, нават i без дэкоры, вызначаюцца прыгожым натуральным колерам i малюнкам. Свежая бяроста – прыeмнага зеленавата-ружовага колеру. З часам яна цямнее, набывае цёмна-жоўтае адценне i нагадвае старажытную косць. Бяроста лёгка рэжацца нажом у любым напрамку, на ёй можна выцiскаць прыгожыя ўзоры простымi штампамi: цвiком, трубачкай, металiчнай пласцiнкай i iнш.
Выцiнанкі.
Слова, наўрад цi вядомае шырокай грамадкасцi. А мiж тым гэта ўзоры, якiя выразалi з паперы.
