Абрады і звычаі, звязаныя з земляробствам
Да Благавеш ч а н н я нельга было трывожць землю. Да гэтага дня забаранялася араць сеяць. Першы выхад ў поле –заворванне было сапраўдным святам для селяніна. Гаспадыні выпякалі печыва ў форме земляробчых прылад. Гаспадар надзяваў новую кашулю. Гаспадыня збірала у поле свянцоную воду, хлеб, яйкі, соль. Свянцонай вадой акраплялі коней ц валоў. У першы дзень селянін араў няшмат, а дома ў г э т ы дзень быў накрыты святочны стол.
Перад заворванннем існаваў звычай агледзін нівы. Калі селянін ішоў у п е р ш ы н ю на поле, то ч ы с т ы м ручніку або абрусе ён нёс з сабой пірог, соль, яйкі, галінки вярбы. Гаспадар абыходзіў палеткі і ўтыкаў па краях поля галінкі вярбы, якія павінны былі аберагч ы яго ад стыхій. Пасля святочнага стала р э ш т к і ежы і шкарлупінне ад я е к закопвалі на полі.
Важную ролю для сяўбы адыгрывалі фазы месяца – поўны месяц , поўныя засекі з б а ж ы н ы. Найлепшымі днямі для сяўбы былі аўторак і субота. Календарныя святы Юр’я (6 мая) і Мікола (22 мая) лічыліся арыенцірамі для пасяўных работ.
А з і м ы я п а ч ы н а л і сеяць пасля Спаса ( 19 жніўня) і заканчвалі на Пакроў ( 14 кастрычніка). У час севу а з і м ы х важную функцыю адыгрывалі святы Прачыстай (28 жніўня) і Багача ( 21 верасня).
Разнастайнымі былі звычаі і абрады, якія звязаня з уборкай ураджаю і завярш э ннем палявых работ. Першы і апошні p;fns сноп «гаспадар» и «жытняя баба» симвализавали сабой зажынки и дажынки.
Першы зажыначны сноп «гаспадар» ставілі ў хаце на покуці , д з е ён заставаўся да пачатку сяўбы, калі з яго выбіралі зерне і замешвалі да ўсяго насення.
Пры заканч э н ні жніва, на апошнім загоне пакідалі жменю нязжатага жыта , якое звязвалі стужкай або саломінкай. Паміж сцяблін начыста выпалвалі траву. Г э т ы прац э с называўся “ завіванне” ці “палонне барады”.
З культам хлеба і агню звязаны старажытны абрад “ Жаніцьба коміна”. Яго спраўлялі восенню, пасля палявых работ, сяляне першы раз вечарам запальвалі агніш ч а – светач. Жанчыны і дзяўчаты вадзілі вакол коміна карагоды.
Жывелагадоўля
Адным з найважнейшых традыцыйных заняткаў беларусаў. з’яўляецца жывёлагадоўля – галіна сельскай гаспадаркі па развядзенню свойскай жывёлы. Жывелагадоўля ўключае гадоўлю буйной рагатай жывёлы, свіна-, авечка-, труса-, звера-, коне-, птушка-гадоўлю, рыбаводства. Жывелагадоўля забяспечвае насельніцтва прадуктамі харчавання (малако, мяса, масла, яйкі і інш.), лёгкую прамысловасць сыравінай (воўна, скура і інш.), служыць цяглавай сілай (коні, валы), дае арганічныя ўгнаенні (гной); з адходаў жывелагадоўлі атрымліваюць некаторыя кармы (касцяная мука, абястлушчанае малако), лекавыя прэпараты (сывараткі, гармоны) і інш.
На Беларусі здаўна разводзяць буйную рагатую жывёлу, свіней, коней, авечак, хатнюю птушку. Буйная рагатая жывёла займае асноўнае месца. 3 сярэднявечча, так званая літоўская, ці літоўска-беларуская мясцовая парода (яе продак еўрапейскі тур), была прыстасавана да суровых умоў утрымання. Яна непераборлівая ў кармах, пры добрым доглядзе хутка прыбаўляе ў вазе і дае тлустае малако. На 3ахадзе Беларусі парода была некалькі буйнейшай («зубровая парода») і часта выкарыстоўвалася і ў якасці рабочай жывёлы.
Асабліва многа буйной рагатай жывёлы («гаўяды») разводзілі на Поўдні, дзе ў 2-й палове XIX ст. кожны сялянскі двор (10—20 членаў сям'і) меў у сярэднім 6—10 галоў (без уліку маладняка).
На паўночным усходзе, была больш развіта конегадоўля, дзе здаўна конь быў асноўнай цяглавай сілай. Коні мясцовай пароды былі невысокага росту (120 — 130 см), аднак моцныя і вынослівыя ў рабоце. У паўднева-заходняй і цэнтральнай частках Беларусі асноўнай цяглавай сілай былі валы; коней выкарыстоўвалі толькі пры баранаванні палеткаў і часткова пры транспартных перавозках.
У XVIII ст. сярэдняя норма рабочай жывёлы на сялянскі двор складала 1,6—1,7 запрэжкі (запрэжка — 2 валы ці 1 конь).
Па ўсёй Беларусі ў сялянскай гаспадарцы разводзілі дробную свойскую жывёлу (свіней, авечак). Найбольшая колькасць авечак была ў Гродзенскай губ. Звычайна тут пакідалі на зіму 4—6 авечак. Разводзілі ў асноўным грубашэрсных, з канца XVIII ст. і танкарунных. Авечкі давалі сыравіну для сялянскіх промыслаў (воўна для світ, сярмяг, андаракоў, аўчына для кажухоў і шапак) і былі важнай крыніцай харчавання. Авечкагадоўля таксама была базай для развіцця суконна-шарсцяной прамысловасці. Развядзенне коз не адыгрывала прыкметнай ролі ў гаспадарцы.
Прыкметныя змены ў жывелагадоўлі адбыліся толькі пасля адмены прыгоннага права (1861). Побач з ростам прадукцыйнай жывёлы павялічылася і колькасць коней, якія ўсё часцей замянялі валоў. Аднак асноўнае месца ў структуры жывелагадоўлі па-ранейшаму займалі буйная рагатая жывёла і свінні. Буйной рагатай жывёлы на Беларусі ў разліку на душу насельніцтва было ў 1,5 раза болей, чым у сярэдняй паласе Расіі.
У памешчыцкіх гаспадарках з развіццём капіталізму жывелагадоўля набыла таварны характар: паляпшаліся пародныя якасці жывёлы, кармавая база. Падукцыя прадавалася на мясцовых і расійскіх рынках, пастаўлялася на экспарт. У сялянскіх гаспадарках жывелагадоўля была паўнатуральнай: у 1912 годзе 29,1 % сялянскіх двароў не мелі коней, 15 % — кароў.
Хатняй п т у ш к і трымалі няшмат – ад 3 да 10 курэй на гаспадарку. Гусей і качак з в ы ч а й н а разводзілі там , дзе паблізу быў вадаём.
Сялянскую ж ы в ё л у пасвілі на працягу 6-7 месяцаў – з пачатку вясны і да позняй восені.
З ж ы в ё лагадоўлей звязана народнае свята Юр’я. Да Юр’я прымяркоўваўся першы выган статка на поле. Г э т ы д з ень личыoся таксама святам пастухоў.
У сучаснай жывелагадоўлі скарацілася колькасць коней і авечак. У асабістых гаспадарках сельскіх жыхароў пэўную ролю адыгрывае вырошчванне свіней, буйной рагатай жывёлы, а таксама птушкагадоўля.
Прамысловыя і рамесныя заняткі.
Здабываючыя промыслы (збіральніцтва, рыбалоўства, паляўніцтва, пчалярства, лясныя і лесахімічныя промыслы)
