Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ТЭМА 4.docxГаспадарка і матэрыяльная культура Б...docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
111.7 Кб
Скачать

Збіральніцтва

Збіральніцтва – самы старажытны занятак першабытнага насельніцтва, які паслужыў у свой час вытокам земляробства. Збіральніцтва займала прыкметнае месца ў народным жыцці і на працягу многіх стагоддзяў рэгулявалася звычаёвым правам. Паводле Статуту Вялікага княства Літоўскага (1588), сяляне захоўвалі права «ўступу» у дзяржаўныя і панскія лясы дзеля збору грыбоў, ягад, мёду дзікіх пчол і інш. Пазней яны паступова страчвалі такое права і павінны былі плаціць за яго чынш ці адрабляць на карысць землеўладальніка некалькі дзён у годзе.

Сяляне збіралі лясныя ягады плады, грыбы, лугавыя травы (кармавыя, лекавыя, дэкаратыўныя), караняплоды, мед дзікіх пчол: рабілі падсочку дрэў і займаліся нарыхтоўкай раслінных сокаў. Кожны з гэтых відаў патрабаваў ведання мясцовай экалогіі, харчовых і лекавых якасцей тых ці іншых раслін, аптымальных тэрмінаў іх збору, спосабаў першаснай апрацоўкі, кансервацыі і ўжывання. Шчодрасць лясных дароў побач з жыллём рабіла іх даступнымі амаль для кожнага.

Лясную ягаду – суніцы, чарніцы, брусніцы, буякі (дурніцы), маліны, парэчку, агрэст, ажыну – ужывалі часцей свежымі. Яны выкарыстоўваліся асобна і ў якасці састаўных кампанентаў многіх кулінарных вырабаў – пірага, варэнікаў, кісялю, кулагі, розных він і напіткаў.

Ягады таксама нарыхтоўвалі на зіму: брусніцы парылі ў гаршках, ссыпалі ў кадушкі і бочкі, дабаўляючы прыправу; з іх рабілі таксама сокі і павідла (на медзе); чарніцы сушылі; журавіны захоўвалі замарожанымі, дабаўлялі ў квашаную капусту, выпрацоўвалі з іх сокі і напіткі.

Ягады каліны і рабіны збіралі позняй восенню, іх захоўвалі на гарышчах, суквецці каліны закладвалі таксама ў стажкі разам з сенам, дзе яны вылежвалі пэўны тэрмін.

У лесе назапашвалі грушы, яблыкі, жалуды, арэхі. Грушы, як і жалуды, ссыпалі ў засекі свірнаў ці стопак, дзе яны даспявалі, сушылі ў печах. Яблыкі разразалі на скрылькі, нанізвалі на суровыя ніткі, вязанкамі сушылі на сонцы; пад восень іх закладвалі ў стажкі сена, дзе яны захоўваліся нярэдка на працягу ўсей зімы.

У традыцыйнай сялянскай гаспадарцы прыкметнае месца мела збіранне розных відаў грыбоў. Перавагу аддавалі баравікам, таксама збіралі падасінавікі (чырвонагаловікі), падбярозавікі (бабкі, абабкі), махавікі, маслякі (казлякі), лісічкі, апенькі, рыжыкі, зяленкі, ваўнянкі. У час пастоў грыбы былі адным з галоўных прадуктаў харчавання. З мухамораў рабілі атруту для насякомых. Грыбы ўжывалі свежымі смажанымі ці варанымі, закладвалі ў кадушкі на засол; баравікі падасінавікі, абабкі сушылі пра запас. Сушаныя грыбы і ягады беларускія сяляне збывалі на мясцовых кірмашах, прадавалі скупшчыкам, якія развозілі іх далека за межы Беларусі.

У Палессі і Паазер'і яшчэ ў XIX ст. сустракаўся своеасаблівы промысел — збор яек дзікіх птушак. Маладыя хлопцы вясною ў нядзелю і па святах гуртамі адпраўляліся ў Пінскія балоты збіраць яйкі дзікіх качак і гусей і «прыносілі іх столькі, колькі у стане данесці кожны. Ва oсей вёсцы наладжвалася сапраўднае свята: у кожнай хаце была дармавая яечня».

Збіральніцтва амаль не змянілася на працягу тысячагоддзяў і ў сваім архаічным выглядзе захавалася да нашага часу. Разам з тым прыкметна зменшыліся яго маштабы, што абумоўлена скарачэннем прыродных рэсурсаў, а таксама безгаспадарчым умяшаннем чалавека ў экалагічнае асяроддзе.