Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канс. 3.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
202.24 Кб
Скачать

Прэфіксальнае ўтварэнне прыметнікаў

Прэфіксальны м спосабам прыметнікі утвараюцца ад саміх прыметнікаў або суадносяцца з пэўнымі прыназоўнікава-склонавымі формамі назоўнікаў. У якасці словаўтваральных сродкаў пры гэтым выступаюць прэфіксы: за- вялікі — завялікі, вузкі — завузкі, дарагі задарагі, малады замалады, слабы — заслабы; звыш- буйны — звышбуйны, далёкі звышдалёкі, магут-ны звышмагутны, натуральны звышнатуральны, сучасны звышсучасны; не-(ня-) дужы нядужы, здатны — няздатны, малы немалы, хітры — няхітры, шырокі нешырокі; без-(бяз-) без голасу — безгалосы, без крыл бяскрылы, без літасці — бязлітас-ны, без канца — бясконцы, без рук — бязрукі.

Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне прыметнікаў

Пры прэфіксальна-с уфіксальны м спосабе ўтварэння прыметнікаў, акрамя шматлікіх прэфіксаў, прымаюць удзел суфіксы -н-, -ск-, -ое- (-ав-). Утваральнымі ж словамі звы-чайна зяўляюцца назоўнікі, зрэдку дзеясловы. Аб гэтым сведчаць ўтварэнні з прэфіксам ад- і суфіксамі -н-, -ав- (дзеяслоў — аддзея-слоўны, імя адыменны, лічэбнік адлічэбнікавы, прыметнік адпрыметнікавы, прыслоўе — адпрыслоўны), з прэфіксам без-(бяз-) і суфіксамі -н-, -ов- {білет — безбілетны, мяжа бязмежны, толк бестолковы, аглядацца — безоглядны, думаць — бяздумны), з прэфіксам за- і суфіксамі -н-, -ск- {воблака — завоблачны, кулі-сы — закулісны, мяжа замежны, мора заморскі, акіян — за-акіянскі), з прэфіксам між- і суфіксамі -ое- (-ав-), -н-, -ск- (від міжвідавы, ледавік — ледавіковы, горад — міжгародні, раён — міжраённы, рэспубліка міжрэспубліканскі), з прэфіксам на- і суфіксам -н- (грудзі — нагрудны, двор надворны, зямля — наземны, плячо наплечны, рукаў нарукаўны), з прэфіксам над- і суфік­самі -ов- {-ав-), -н-, -ск- (радок — надрадковы, клас надкласа-вы, вада — надводны, воблака надвоблачны, Нёман — наднёман-скі), з прэфіксам не-(ня-) і суфіксам -н- (аглядаць неаглядны, адольваць неадольны, дасягаць — недасяжны, стрымліваць нястрьшны, цешыць — няўцешны), з прэфіксам па- і суфіксамі -ое-, -н- {год — пагадовы, чарга — пачарговы, гадзіна — пагадзінны, да-рога падарожны, зямля — пазямвльны), з прэфіксам пад-і суфіксам -н- (акно падаконны, дослед — паддоследны, лёд — падлёдны, нага — падножны, снег — падснежны), з прэфіксам перад- і суфіксамі -ав-, -н-, -ск- {мост — перадмастовы, выбары перад-выбарны, навалыііца пераднавальнічны, свята перадсвяточны, май — перадмайскі), з прэфіксам пры- і суфіксамі -н-, -ск- {возера — прыазёрны, дарога — прыдарожны, сядзіба прысядзібны, рака прырэчны, Нёман прынёманскі).

Утварэнне складаных прыметнікаў

Вялікая колькасць прыметнікаў утвараецца спосабам а с н о-васкладання. Дзве асновы (часам больш) могуць аб'ядноўвацца у адно слова без дапамогі суфіксаў (чыстае скла-данне) ці з іх дапамогай (складана-суфіксальнае ўтварэнне).

У прыметніках, утвораных спосабам чыстага складання, ас-новы аб'ядноўваюцца толькі з дапамогай інтэрфікса (матэрыяль-на выражанага ці нулявога). Паводле семантычнай характа-рыстыкі сваіх кампанентаў гэтыя прыметнікі выступаюць у вы-глядзе складанняў са спалучальнымі і падпарадкавальнымі адносінамі асноў. Складанні са спалучальнымі адносінамі асноў выражаюць суму прымет, названых ва ўтваральных словах, і, маючы ў якасці апорных кампанентаў суфіксальныя прыметнікі, утвараюцца шляхам далучэння да іх як поўных або ўсечаных ас­ноў прыметнікаў (асенне-зімовы, глуханямы, кісла-салодкі, пашто-ва-тэлеграфны, чырвона-зялёны, амерыкана-англійскі, гісторыка-філалагічны, медыка-хірургічны), так і асноў назоўнікаў (мяса-малочны, хлебабулачны). У складаннях з падпарадкавальнымі адно сінамі асноў першы кампанент выступае як удакладняльны да другога, апорнага кампанента (суфіксальнага прыметніка) і можа быць асновай прыметніка (буйназярністы, добрасуседскі, заход неславянскі, снежна-белы, цёмна-сіні), назоўніка {вагонарамонтны, дугападобны, жалезапракатны, кнігагандлёвы, працаздольны), лі-чэбніка (васьміпудовы, двухпакаёвы, першачарговы, пяціпавярховы, трохзменны), займенніка (іншамоўны, самаадвольны, своеасаблівы, усемагутны, штомесячны).

Да суфіксальна-складаных прыметнікаў належаць утварэнні, у якіх апорны кампанент не выкарыстоўваецца як асобнае слова: ён адрозніваецца ад самастойнага суфіксальнага прыметніка ін-шым суфіксам (параўн. берагавы — левабярэжны) ці націскам (параўн. еекавы сярэдневяковы). Утваральнай базай для гэтага апорнага кампанента звычайна з'яўляецца аснова назоўніка (буй-наплодны, іншаземны, левабярэжны, першабытны, усебаковы) або дзеяслова {крывяносны, самаробны, светалюбівы, траеаедны, ціха ходны).

Спосабам с л о в а с к л а д а н н я (зрашчэння) прыметнікі утвараюцца ад спалучэння прыслоўя і прыметніка ці дзеепры метніка, якія зліваюцца ў адно слова без змены іх формы, у поў ным выглядзе: высококультурны, глыбоканавуковы, малазразумелы, вышэйпамянёны, лёгкаўзброены, рэдканаселены.

13