Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канс. 3.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
202.24 Кб
Скачать

Назоўнікі са значэннем 'потіпа lосі'

Назоўнікі 'потіпа lосі' аб'ядноўваюць назвы краін, мясцо-васцей, памяшканняў: -нік: кароўнік, пчальнік, цялятнік, птуш-нік; -атнік/-ятнік: гусятнік, куратнік, лісятнік, львятнік; -арнік: свінарнік; -н(я): бляхарня, ганчарня, сталярня, слясарня, бандарня; -арн(я)/-ярн(я): кнігарня, малачарня, трупярня, дзягцярня, смаляр-ня, аўчарня; -отн(я), -атн(я)/-ятн(я): дрывотня, галубятня; -оўн(я): раёўня, лядоўня, вазоўня, шпакоўня, малпоўня; -ішч(а)/-ышч(а): такавішча, станавішча; -анішч(а)/-янішч(а): грачанішча, вічаніш-ча, бульбянішча, канаплянішча, ільнянішча, прасянішча, тарфяніш-ча, аўсянішча, балацянішча; -ij(а): Малдавія, Татария, Туркменія, Кіргізія, Карэлія, Румынія, Болгария; -чын(а)/-шчын(а): Брэстчы-на, Гомелыичына, Гродзеншчына, Міншчына, Смалеишчына; -ств(а)/ -цтв(а): герцагства, ваяводства, княства, ханства, графства; -еўств(а): каралеўства.

Назоўнікі са значэннем 'назвы абстрактных паняццяў'

Назоўнікі з агульным значэннем 'назвы абстрактных паняц­цяў' аб'ядноўваюць разнастайныя найменні грамадска-палітыч-ных і навуковых напрамкаў і сістэм, сфер дзейнасці і заняткаў, схільнасцей і якасцей, працэсаў і стану, з'яў прыроды, хвароб, навуковых дысцыплін, устаноў, арганізацый, грамадскіх сістэм і дзяржаўных утварэнняў па характары кіравання, месяцаў: -няк: слупняк, сыпняк; -ств(а)/-цтв(а): казначэйства, посольства, кон­сульства, выдавецтва, агенцтва, лютэранства, масонства, вегета-рыянства, іканаборства, пратэстанцтва, капітулянцтва, уніяцт-ва, канакрадства, дойлідства, пчалаводства, геройства, падхалім-ства, бондарства, друкарства, карчмарства, вядзьмарства, гон­чарства, позёрства, лідэрства; -інств(а)/-ынств(а): дзяцінства, мацярынства; -оўств(а)/-ёўств(а), -аўств(о): войтаўства, вучнёўства, старшынёўства, парабкоўство, жаніхоўства, кумаўство, фран-таўство, сватаўство, талстоўства, хлыстоўства; -ніц(а): зарніца, дзянніца, начніца; -ізм/-ызм: капіталізм, дарвінізм, дэмакратызм, дэспатызм, бакунізм, мілітарызм, манархізм, романтизм, аўтама-білізм, хімізм, планеризм, туризм, песімізм, гераізм, алкагалізм, авантурызм, фанатызм, фразеалагізм, канцылярызм, варваризм; -ік(а)/-ык(а): педагогіка, пантоміміка, фізіяноміка, дипломатика, проблематика, тэматыка, сістэматыка, энергетика, атлетика, догматика, атамістыка, раманістыка, сафістыка і інш.

Адпрыметнікавыя назоўнікі

Суфіксальныя адпрыметнікавыя назоўнікі выразна падзяля-юцца на дзве вялікія групы: назоўнікі, што абазначаюць адцяг-неныя прыкметы, і назоўнікі, якія абазначаюць асоб, жывых іс-тот, прадметы і г. д. па розных прыкметах.

Назоўнікі са значэннем адцягненай якасці

Адпрыметнікавыя назоўнікі з транспазіцыйным значэннем адцягненай якасці ці прыкметы ўтвараюцца з дапамогай наступ-ных суфіксаў: -ав(а)/-яв(а): сінява; -ств(а)/-цтв(а): коварства, дзя-воцтва, постоянства, поганства, похабства, яхідства, юродства, убоство, прыгоства; -енств(а): маленства; -эдзь/-ядзь: макрэдзь, роўнядзь; -оўл(я): дарагоўля; -ін(а)/-ын(а): гніліна, навіна, слабіна, рыжына; -ізн(а): белізно, гнілізна, голізна, жоўцізна, круцізна, кры-візна, левізна, навізна, мвлізна, прамізна, сінізна, ружавізна; -авізн(а): дарагавізна; -ін(я)/-ын(я) глыбіня, чысціня, жаўціня, бу-дучыня, быстрыня, велічыня, высачыня, вастрыня, гарачыня, гу-шчыня, далечыня, даўжыня, светлыня, таўшчыня, цеплыня, цішыня, шырыня; -ань: шэрань; -мень: глухмень, сухмень, духмень; -ат(а)/-от(а): даўгата, духота, гнілата, дробната, густота, глухота, кіслата, любата, мокрота, пустота, прамата, слепота, светлата, цемната, чарната, дурнота, гаркота, цямнота, цяснота, чарнота.