Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канс. 3.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
202 Кб
Скачать
☆

Суфіксальнае ўтварэнне прыметнікаў

Паводле асаблівасцей словаўтваральнай структуры і семанты-кі прыметнікі, якія ўтвараюцца с у ф і к с а л ь н ы м спосабам, папаўняюць два разрады — словы з адносна-якасным значэннем і словы з прыналежным значэннем.

Пры ўтварэні адносна-якасных прыметнікаў актыўную ролю выконвае асабліва вялікая група суфіксаў. Найбольшай прадук-тыўнасцю сярод іх характарызуюцца такія словаўтваральныя сродкі, як -ов-, -ав-, -н-, -ск-, -лів-, -іст- (-ыст-), -ан- (-ян-) і інш. Адны з іх далучаюцца да розных відаў асноў, другія толькі да асноў адной часціны мовы.

3 назоўнікавымі, прыметнікавымі і дзеяслоўнымі асновамі звязана, напрыклад, ўтварэнне прыметнікаў пры дапамозе суфік­саў -ов-, -ав- і іх варыянтных форм. Адназоўнікавыя прыметнікі з -ов- (-ёв-), не пад націскам -ав- (-яв-, -ев-), маюць значэнне 'які адносіцца да таго або ўласцівы таму, што названа ўтвараль-ным словам': веска — вясковы, жыццё— жыццёвы, лаза — лазовы, сасна — сасноеы, тыдзень — тыднёвы, год — гадавы, луг — лугавы, поле — палявы, узрост — узроставы, чарэшня — чарэшнееы. Асобныя ўтварэнні гэтага тыпу ўжываюцца ў двух варыянтах — з націск-ным і ненаціскным суфіксам: вясновы — веснавы, канцоеы — кан-цавы, стылёвы — стылявы. Адпрыметнікавыя прыметнікі з на-ціскным і ненаціскным суфіксам -ав- (-яв-) абазначаюць непаўнату якасці (белы — бяляеы, горкі — гаркавы, малады — маладжавы, смуглы — смуглявы, чорны — чарнявы) або маюць якаснае значэн­не (белы — белавы, лёгкі — легкавы, чорны — чарнавы), аддзея-слоўныя выступаюць у значэнні 'які прызначаны для выканання дзеяння, названага ўтваральным словам' (бурыць — буравы, кача-ваць — качавы, скакаць — скакавы, страхаваць — страхавы, ха-дзіць — хадавы).

Прыметнікі з суфіксам -н- ўтвараюцца ад назоўнікаў, дзея­словаў, прыслоўяў і займеннікаў. Адназоўнікавыя прыметнікі маюць значэнне 'які адносіцца да таго або мае якасць таго, што названа ўтваральным словам', а ў ролі ўтваральных выступаюць назвы прадметаў, рэчываў, падзей, з'яў, працэсаў, адцягненых паняццяў: аварыя — аварыйны, дагавор — дагаворны, карціна — карцінны, узор — узорны, чарназём — чарназёмны. Аддзеяслоўныя прыметнікі маюць агульнае значэнне 'які адносіцца да дзеяння', што рэалізуецца ў прыватных словаўтваральных значэннях 'які мае ўласцівасць падвяргацца пэўнаму дзеянню' (адкідаць — ад-кідны, адразаць — адразны, адсыпаць — адсыпны), 'здольны ўтва-раць пэўнае дзеянне' (выварыць — выварны, выграбаць — выграбны, заціскаць — заціскны), 'які з'яўляецца вынікам пэўнага дзеяння' (накладаць — накладны, нашываць — нашыўны, чаканіць — чакан-ны). Адпрыслоўныя прыметнікі абазначаюць якасць прадмета паводле розных акалічнасцей (часу, месца і г. д.), названых утва-ральнымі словамі: заўсёды — заўсёдны, навакол — навакольны, сапрауды — сапраўдиы. Ад займенніка нічый утвораны прымет-нік нічыйны.

Прыметнікі з суфіксам -іст-(-ыст-) ўтвараюцца ад назоўні­каў, прыметнікаў, дзеясловаў, лічэбнікаў і прыслоўяў. Адназоўні­кавыя прыметнікі маюць значэнне 'валодае ўласцівасцямі таго, мае ці змяшчае тое, што абазначана ўтваральным словам': агонь — агністы, балота — балоцісты, гара — гарысты, колас — каласісты.

Адпрыметнікавыя ўтварэнні абазначаюць вялікую колькасць таго ці прымесь або падабенства да таго, што названа у аснове ўтваральнага слова: вадзяны — вадзяністы, ле-дзяны — ледзяністьц пясчаны — пясчаністы, травяны — травяніс-ты, шаўковы — шаўкавісты. Аддзеяслоўныя прыметнікі абазна­чаюць схільнасць да дзеяння, названага ўтваральным словам: адрываць — адрывісты, задзіраць — задзірысты, пераліваць — пе-ралівісты, развешваць — развесісты, раскідаць — раскідзісты. Ад лічэбнікаў два, тры ўтвораны прыметнікі дваісты, траісты, ад прыслоўя знарок — знарочысты.

Пераважная ж большасць суфіксальных словаўтваральных сродкаў далучаецца да асноў дзвюх або адной часціны мовы. Так, з дзвюма часцінамі мовы — назоўнікамі і прыметнікамі — звязаны прыметнікавыя ўтварэнні з суфіксам -ават-(-яват-): воспа — вас-паваты, жвір — жвіраваты, звер — звераваты, сук — сукаваты, белы — белаваты, горкі — гаркаваты, мокры — макраваты, ха-лодны — халаднаваты. Ад назоўнікаў і дзеясловаў утвараюцца прыметнікі пры дапамозе суфіксаў: -авіт-(-явіт-) бас — басавіты, сок — сакавіты, талент — таленавіты, яд — ядавіты, пла-дзіць — пладавіты, працаваць — працавіты, хварэць — хваравіты, цягнуць — цягавіты; -ат- барада — барадаты, крыло — крылаты, рог — рагаты, паласа — паласаты, зіркаць — зіркаты, пухнуць — пухнаты, смаркацца — смаркаты, хрыпець — хрыпаты; -чат- грэ-бень — грабенчаты, зуб — зубчаты, калена ~ каленчаты, палавіна — палавінчаты, пералівацца — пераліўчаты, расплывацца — раплыў-чаты, узрывацца — узрыўчаты; -аст-(-яст-) вуха — вушасты, грыва — грывасты, корань — каранасты, язык — языкасты, блі-шчаць — блішчасты, віхляць — віхлясты, выгінаць — выгінасты, пакручваць — пакручасты; -ів-(-ыв-) літасць — літасцівы, міласць — міласцівы, плеш — пляшывы, праўда — праўдзівы, ілгаць — ілжывы, ленавацца — лянівы, плакаць — плаксівы, раўнаваць — раўиівы, -лів- дождж — дажджлівы, крык — крыклівы, сон — санлівы, сірата — сіратлівы, гаварыць — гаварлівы, жартаваць — жар-таўлівы, кеміць — кемліеы, маўчаць — маўклівы; -к- вада — вадкі, гразь — гразкі, звон — звонкі, слізь — слізкі, гнуць — гнуткі, ка-лоць — колкі, ламаць — ломкі, сыпаць — сыпкі.

Толькі ад назоўнікаў утвараюцца прыметнікі пры дапамозе суфіксаў: -ан-(-ян-) бляха — бляшаны, дрыгва — дрыгвяны, скура — скураны, торф — тарфяны, ядро — ядраны; -ін-(-ын-) арол — арліны, звер — звярыны, птушка — птушыны, пчала — пчаліны, сава — савіны; -ач-(-яч-) быдла — быдлячы, жарабя — жарабячы, парася — парасячы, сабака — сабачы, ягня — ягнячы; -ск- беларус — беларускі, доктар — доктарскі, ліпень — ліпеньскі, прыяцель — прыяцельскі, сяло — сельскі.

248

Толькі ад дзеясловаў паходзяць прыметнікі з суфіксамі: -чыв-забываць — забыўчывы, запальваць — запальчывы, прывязваць — пры-вязчывы, прыліпаць — прыліпчывы, уступаць — уступчывы; -уч-(-юч-) весці — вядучы, калоць — калючы, пячы — пякучы, трашчаць — траскучы, цячы — цякучы; -л- (адстаць — адсталы, гніць — гнілы, кіснуць — кіслы, мінуць — мінулы, расці — рослы); -он- (-ён-), -ен-вучыць — вучоны, раніць — ранены, саліць — салены, сцерагчы — сцеражоны, шаліць — шалёны; -т- адкрываць — адкрыты, гнуць — гнуты, калоць — колаты, мыць — мыты, разбіць — разбіты.

Прыметнікі з прыналежным значэннем утвараюцца ад аду-шаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду пры дапамозе суфіксаў -оў-(-ёў-), не над націскам -аў-{-еў-) (ва ўскосных склонах і ў формах жаночага і ніякага роду -ов-(-ёв-), -ав-(-ев-), а ад аду-шаўлёньіх назоўнікаў жаночага роду шляхам далучэння да асноў суфікса -ін-(-ын-), (-ін-а, -ын-а) і маюць значэнне 'які належыць таму, хто названы ўтваральным словам': каваль — кавалёў, ляснік — леснікоў, пчаляр — пчаляроў, рыбак — рыбакоў, салавей — салаўёў, брат — братаў, дзед — дзедаў, заяц — зайцаў, мядзведзь — мядз-ведзеў, сусед — суседаў, бабуля — бабулін, гаспадыня — гаспадынін, зязюля — зязюлін, ластаўка — ластаўчын, сястра — сястрын.