Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канс. 3.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
202.24 Кб
Скачать

Прэфіксальна-суфіксальныя назоўнікі

У беларускай мове вытворныя назоўнікі дастаткова актыўна ўтвараюцца прыставачна-суфіксальным спосабам, г. зн. шляхам адначасовага далучэння да ўтваральнай асновы словаўтваральна-га прэфікса і словаўтваральнага суфікса (у тым ліку і нулявога). У якасці ўтваральных для прыставачна-суфіксальных назоўнікаў выступаюць галоўным чынам назоўнікі розных лексіка-семан-тычных разрадаў, радзей дзеясловаў і прыметнікаў: адгалосак, ад-вячорак, асілак, ашыек, ашыйнік падпасак, падпечак, падстрэшша, падшлемнік, пакупнік, памор'е, паплечнік, прыпечак, узбярэжжа, узгорак, узмежак, узмор'е, узлесак, адгалос, адкос, асалода, бездараж, недахоп.

Складаныя назоўнікі

У сучаснай беларускай мове назоўнікі актыўна ўтвараюцца шляхам складання дзвюх ці больш слоў (уласна словаскладанне) або ўтваральных асноў (асноваскладанне). Пры словаскладанні ў адно слова аб'ядноўваюцца дзве граматычна аформленыя лек-січыыя адзінкі: плашч-палатка, сцежкі-дарожкі, генерал-лейтэнант, кінафільм, кінаэкран, кінаакцёр, кінаартыст, кінамеханік, кіна-тэатр, кінафестываль, дыван-самалёт, вагон-рэстаран, кампакт-дыск. Адпаведна адрозніваюцца цэласнааформленыя складаныя назоўнікі, у якіх пры скланенні змяняецца толькі апошняя частка (плашч-палатка, сцежкі-дарожкі, генерал-лейтэнант, кінафільм, кінаэкран), і раздзельнааформленыя, у якіх пры скланенні змя-няюцца абедзве часткі (дыван-самалёт, дывана-самалёта, дыва-ну-самалёту). Уласна словаскладанне з'яўляцца непрадуктыўным спосабам утварэння назоўнікаў у сучаснай беларускай мове.

Шляхам асноваскладання ўтвараецца значная колькасць на­зоўнікаў. Адрозніваецца асновасловаскладанне, калі ў адно слова аб'ядноўваецца аснова першага і цэлае другое слова, і аснова­складанне з суфіксацыяй (у тым ліку і нулявой). Пры аснова-складанні ўтваральныя асновы, як правіла, злучаюцца з дапамо-гай злучальных галосных (інтэрфіксаў). У якасці ўтваральных асноў выступаюць словы розных часцін мовы (назоўнікі, дзея-словы, прыметнікі, лічэбнікі):

а) асноваскладанне: бавоўнаўборка, балотаўтварэнне, бомба-сховішча, бензакалонка,

б) асноваскладанне і суфіксацыя: аднаасобнік, аднавясовец, аднагодак, аднадумец;

в) асноваскладанне і нулявая суфіксацыя: аленявод, бамбавоз, бензавоз, бульбавод, каменялом, кітабой, лесаруб, навасёл, небасхіл, небакрай.

Разнавіднасцю словаскладання з'яўляецца абрэвіяцыя, г. зн. утварэнне складанаскарочаньтх слоў з пачатковых частак двух і болыл зыходных слоў, напрыклад, БДУ (Беларускі дзяржаўны універсітэт), лясгас (лясная гаспадарка), драмгурток (драматычны гурток).

У сучаснай беларускай мове ў залежнасці ад характару састаў-ных частак выдзяляецца некалькі разнавіднасцей абрэвіятур-на-зоўнікаў:

1) ініцыяльныя абрэвіятуры гукавога тыпу, якія ўтвораны з пачатковых гукаў слоў, што ўваходзяць у склад зыходнага сло-васпалучэння: ААН(Арганізацыя Аб'яднаных Нацый), ЦУМ (Цент­ральны універсальны магазін), загс (запіс актаў грамадзянскага стану);

2) ініцыяльныя абрэвіятуры літарнага тылу, якія складаюцца з пачатковых літар слоў, што ўваходзяць у склад зыходнага сло-васпалучэння (чытаюцца па назвах гэтых літар): ВНУ (вышэй-шая навучальная ўстанова, чытаецца вэнэу), РБ (Рэспубліка Бе­ларусь, чытаецца эрбэ), МЗС (Міністэрства замежных спраў, чы­таецца эмзээс);

3) складовыя абрэвіятуры, утвораныя з пачатковых частак некалькіх зыходных слоў: медфак (медыцынскі факультэт), мед­санбат (медыцынскі санітарны батальён), ваенкор, выканком, ка-мандарм, камбрыг, камдыў, леспрамгас, метрабуд, мясцком;

4) абрэвіятуры, у склад якіх ўваходзяць усечаная частка пер­шага слова і пачатковыя гукі астатніх слоў зыходнага словаспалучэння: БелТА (Беларускае тэлеграфнае агенцтва), БелАЗ (Бела-рускі аўтамабільны завод), гарСЭС (гарадская санітарна-эпідэ-міялагічная станцыя);

5) абрэвіятуры, утвораныя з усечаных частак (або першых складоў) першага слова словаспалучэння і пачатковых літар ас-татніх: педВНУ (педагагічная вышэйшая навучальная ўстанова, чытаецца педвэнэу);

6) абрэвіятуры, якія складаюцца з усечанай часткі першага слова і цэлага другога слова зьгходнага словаспалучэння: дзярж-заказ (дзяржаўны заказ), санпост (санітарны пост), аўтазавод (аўтамабільны завод), ашчадбанк (ашчадны банк). Гэтая разнавіднасць абрэвіятур з'яўляецца вельмі шматлікай у беларускай мове: авіябомба, авіядэсант, авіятранспарт, аўтавакзал, аўтагараж, быткамбінат, ваентэхнік, ваенурач, ветфельчар, дзяржбанк, дзярж-кантроль, дзяржэкзамен, заапарк, зоосад.

7) абрэвіятуры, якія складаюцца з пачатковай часткі першага слова і канцавой — другога: мопед (матацыкл + веласіпед), ра-цыя (радыё + станцыя);

8) абрэвіятуры, якія ўзніклі з пачатковай часткі першага сло­ва і пачаткова і канцавой частак другога: эсмінец (эскадраны мі-наносец), военкомат (ваенны камісарыят).

  1. Катэгорыя склону назоўніка. Асноўныя значэнні склонаў. Тыпы скланення. Асаблівасці скланення назоўнікаў мужчынскага роду другога тыпу скланення. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі.

Катэгорыя склону — гэта словазмяняльная катэгорыя на­зоўніка, якая паказвае на адносіны назоўніка да іншага слова ў словазлучэнні або сказе. У беларускай мове катэгорыя склону прадстаўлена шасцю радамі флексій у адзіночным ліку і шасцю

ў множным (назоўны, родны, давальны, вінавальньг, творны, месны склоны). У сучаснай беларускай мове ёсць яшчэ клічная форма, якая ў асноўным характэрна асабовым назоўнікам. Па марфалагіч-ным афармленні гэтая форма магла б увайсці у парадыгматыч-ную сістэму, але яна не атрымала статуса склону ў сістэме сін-таксічных сувязей з-за асобага, адметнага месца, якое яна займае ў сказе. Напрыклад: [Незнаёмы]. Не хвалюйся, зямляча! (У. Халіп).

Змяненне слова па склонах, а таксама клас слоў, аб'яднаных агульнасцю словазмянення, называецца скланеннем.

У залежнасці ад сістэмы канчаткаў у адзіночным ліку кожнага асобнага назоўніка, а таксама граматычнага роду назоўнікі раз-мяркоўваюцца па трох скланеннях: першае, другое і трэцяе. Назва скланенняў чыста ўмоўная. У навуковых граматыках традыцый-на да першага скланення адносяцца:

назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам у назоў­ным склоне адзіночнага ліку: дом, звон, лес, поплаў, стол, стог, кажух, кірунак, ноч, чытач, шалаш, дождж, токар, паяц, агонь, каваль, прамень, гай, край, Іван, Алесь, Лукаш; назоўнікі тыпу Пятро, Дняпро, а таксама назоўнікі мужчынскага роду на з ацэ-начнымі суфіксамі -іск-а {-ыск-а), -ішч-а (-ышч-а): агніска, вят-рыска, даміска, галасішча, дамішча, халадзішча;

назоўнікі ніякага роду, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку заканчваюцца на -о (-ё), -а, -е: акно, вядро, галлё, жыццё, мора, рэчышча, сена, насенне, поле, шчасце, а таксама пяць на­зоўнікаў на -мя: бярэмя, вымя, полымя, семя, цемя. У школьных граматыках гэтыя назоўнікі традыцыйна адносяцца да другога скланення.

Да другога скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а (-я) у назоўным склоне адзіночнага ліку: галава, сцяна, ліпа, жанчына, праца, мяжа, агароджа, шаша, гітара, зямля, сесія, станцыя, дыня, стацця, хваля, нага, рука, страха. У школь­ных граматыках гэтыя назоўнікі адносяць да першага скланення.

Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам у назоўным склоне: даль, соль, радасць, магчымасць, ноч, печ, туш, верф, кроў, свякроў.

Некаторымі асаблівасцямі пры скланенні вызначаюцца аса-бовыя назоўнікі мужчынскага роду на -а (-я): бацька, мужчына, прамоўца, старшыня, назоўнікі агульнага роду {задавака, плакса,

ціхоня), назоўнікі з суфіксамі -анін- (-янін-), -чанін: віцяблянін, мінчанін, а таксама назоўнікі сусед, чорт, вока, вуха, неба, калена, назоўнік маці, а таксама назоўнікі тыпу кабельтаў, швартоў.

Да рознаскланяльных назоўнікаў адносяцца назоўнікі ніякага роду, што называюць маладых істот тыпу ваўчаня(ё), цяля(ё), свінчо (разм.), а таксама дзіця, немаўля, хлапчаня, хлапча, дзяўчо і тры назоўнікі на -мя: імя, племя, стрэмя.

Па ад'ектыўным скланенні змяняюцца субстантываваныя прыметнікі (ляснічы, хворы, прыёмная, сталовая, марожанае, на-сякомае, зернавыя, пазваночныя).

Невялікая група запазычаных назоўнікаў не змяняецца па склонах. Да іх адносяцца:

назоўнікі, якія заканчваюцца на галосны (таксама ўласныя геаграфічныя назвы, імёны і прозвішчы): дэндзі, аташэ, парцье, пані (паня — скланяецца), дэпо, какаду, кенгуру, Сочы, Чылі, Дадэ;

назоўнікі жаночага роду з асновай на зычны (у тым ліку імё­ны і прозвішчы): мадам, міс, місіс, Элен, Зэгерс.

  1. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-семантычныя разрады прыметнікаў.Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Спосабы і сродкі ўтварэння якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў.

Пераважная большасць прыметнікаў — вытворныя словы, а адносныя прыметнікі ўсе ўтвораны ад розных часцін мовы. Найчасцей прыметнікі ўтвараюцца ад назоўнікаў і дзеясловаў, радзей ад прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў, прыслоўяў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца розныя спосабы, але найбольш суфік-сальны, прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны і спосаб скла-дання дзвюх або некалькіх асноў.