Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канс. 3.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
202.24 Кб
Скачать

3 Дапамогай суфікса -ец утвораны назоунік адзінец, які назы­вав жывую істоту.

Адлічэбнікавыя неадушаўлёныя назоўнікі з рознымі значэн-нямі утвараюцца з дапамогай суфіксаў: -ак/-як: дваяк, дзесятак, пятак, трояк; -нік: двайнік, трайнік; -к(а): адзінка, восьмёрка, дваццатка, двойка, дзевятка, дзесятка, пяцёрка, сямёрка, шасцёрка, тройка, трыццатка, чацвёрка; -оўк(а): саракоўка; -ін(а): дзесяціна; -н(я): двойня, пяцярня, сотня, тройня, чацвярня, шасцярня; -нят(ы): двайняты, трайняты; -н(і): тройні; -ок: пяток; -ык: пяцярык, чац-вярык, шасцярык; -ц(а): тройца.

Ад займенніка свой з дапамогай суфікса -як утвораны асабо-вы назоўнік сваяк.

Прэфіксальнае словаўтварэнне назоўнікаў

У сучаснай беларускай літаратурнай мове прэфіксальнае сло­ваўтварэнне назоўнікаў у параўнанні з суфіксальным займае вельмі нязначнае месца. Гэтым спосабам утвараюцца назоўнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду толькі ад назоўнікаў, сло-ваўтваральныя тыпы ў сваей большасці прадстаўлены параўнальна невялікай колькасцю матываваных слоў. Матываваныя прэфік-сальныя назоўнікі адносяцца да таго ж граматычнага роду, што і іх матывавальныя.

Паколькі словаўтваральны прэфікс далучаецца да ўсяго ма-тывавальнага слова, то для прэфіксальнага словаўтварэння у цэ-лым нехарактэрны марфаналагічныя змены ў аснове матываваль-нага слова за выключэннем мены месца націску (унук праўнук, город — прыгарад). У залежнасці ад характару пачатковай зычнай матывавальнага слова ўжываюцца прыстаўкі без- або бес- (безна-сенка, беспарадок), а ад месца націску ў матывавальным слове — прыстаўкі без-(бес-) або бяз-(бяс-) (беспарадок, бязвобразнасць), а таксама не- або ня- (неўроджай, непогода, няміласць, няшчасце). Пры далучэнні прыстўкі, якая заканчваецца на галосную, пачат-ковае у матывавальнага слова змяняецца на ў (удача — няўдача, унук — праўнук).

У сучаснай беларускай мове назоўнікі утвараюцца як з дапа­могай спрадвечнабеларускіх прыставак, так і прыставак інша-моўнага паходжання.

Назоўнікі з прэфіксам а- абазначаюць нешта процілеглае таму, што названа матывавальным словам: асіметрыя.

Назоўнікі з прэфіксам анты- абазначаюць нешта процілеглае таму, што названа матывавальным словам: антыфашыст, анты-цыклон, антытэзіс, антыдэмакратызм, антыгуманізм, антыка-талізатар, антымастацтва, антыновуковасць.

Назоўнікі з прэфіксам архі- называюць болып высокую сту­пень у іерархіі царкоўных пасад, ці самую высокую ступень таго, што названа матывавальным словам: архідыякан, архіепіскап, ар-хібіскуп, архімільянер.

Назоўнікі з прэфіксам без-(бес-) называюць адсутнасць або процілегласць таму, што названа матывавальным словам: беспа-радак, безнасенка, безразважнасць, бессямянка;

Назоўнікі з прэфіксам віцэ- маюць значэнне 'другі па пасадзе, па чыну, па званні, што названы матывавальным словам': віцэ-адмірал, віцэ-губернатар, віцэ-кацлер, віцэ-консул, віцэ-прэзідэнт.

3 дапамогай прэфікса вод- (гістарычна з од-) у беларускай мове ўтвараюцца назоўнікі мужчынскага і жаночага роду, якія абазначаюць розныя з'явы навакольнага свету, указваючы на меншую ступень праяўлення прыметы, што названа матываваль-ным словам: водблеск, водсвет, водгалас, водгук, водмель.

Назоўнікі з прэфіксам да- маюць значэнне 'часавы адрэзак, які папярэднічае таму, што названа матывавальным словам' (да-гісторыя), або ўказваюць на ўзрост або стан асобы, што папярэд­нічае ўзросту або стану, названаму матывавальным словам (да-прызыўнік, дашкольнік).

Назоўнікі з прэфіксам дыс- ўказваюць на процілегласць або адсутнасць таго, што названа матывавальным словам: дысгар-монія, диспропорция, дыскваліфікацыя, дискомфорт, дыспазіцыя, дыспрапарцыянальносць.

Назоўнікі з прэфіксам дэ-/дэз- ўказваюць на адсутнасць таго або процілегласць таму, што названа матывавальным словам: дэ-мантаж, дэмілітарызацыя, дэмабілізацыя, дэзінфармацыя, дэзін-фекцыя, дэкваліфікацыя.

Пры дапамозе прэфікса за- ўтвараюцца назоўнікі з прастора-ва-лакальным значэннем. Яны абазначаюць месца або ўказваюць на меншую або нязначную ступень праяўлення таго, што назва­на матывавальным словам: загроніца, закутак, залысіна, запазуха, загарад.

З дапамогай прэфікса звыш- ўтвараюцца назоўнікі, якія ўказ­ваюць на большае праяўленне або перавышэнне таго, што назва­на матывавальным словам: звишкамплект, звышпрыбытак, Назоўнікі з прэфіксам контр- называюць прадметы, з'явы, дзеянні, процілеглыя прадметам, з'явам, дзеянням, што названы матывавальным словам: контратака, контрбаланс, контрмарш, контрнаступление, контрпраект, контрпропанова, контррэвалю-цыя, контрудар.

Назоўнікі, утвораныя з дапамогай прэфікса над-, абазначаюць тыя ж прадметы і з'явы, што і матывавальнае слова, але знахо-дзяцца над імі ў прасторы або якой-небудзь класіфікацыі: над-скурка, надчалавек, надсістэма.

Для ўтварэння назоўнікаў служыць прэфікс не-/ня-, якія ўказваюць на адсутнасць або супрацьлегласць таго, што названа матывавальным словам: непарадак, неўраджай, непагода, небяспека, няміласць, несправядлівасць, няроўнасць, недакладнасць, неспакой, няздольнасць, няведанне, невыкананне, няшчасце, нядоля, няўдача.

Назоўнікі з прэфіксам неда- абазначаюць адцягненыя дзеян­ні і працэсы, якія праяўляюцца ў недастатковай ступені: недаацэнка, недовыпуск, недавыраб, недавырабка. недовыручка, неда-гарт, недоплата, недорасход, недаразвіццё, недавыкананне.

Назоўнікі з прэфіксам обер- абазначаюць асоб, якія з'яўля-юцца старшымі па пасадзе, званні ў адносінах да асоб, што на­званы матывавальным словам: обер-афіцэр, обер-лейтэнант, обер-майстар, обер-кандуктар, обер-паліцмайстар, обер-прокурор, обер-яфрэйтар.

Назоўнікі з прэфіксам па-/по- абазначаюць прадметы і з'явы, блізкія або падобныя на тыя, што названы матывавальным сло­вам: поверх, павека, погалас.

Назоўнікі з прэфіксам пасля- абазначаюць дзеянні і працэсы, якія адбываюцца пасля дзеянняў і працэсаў, названых матыва­вальным словам: пасляўздзеянне.

Назоўнікі з прэфіксам пера- абазначаюць адцягненыя дзеян­ні ўтвараюць два тыпы:

назоўнікі, якія абазначаюць паўторнасць дзеяння, названага матывавальным словам: пераабмеркаванне, пераабранне, пераабу-чэнне, перавёрстка, перавыбары, перавярбоўка, перазарадка, пе-раправерка, перапродаж, перарасследаванне, перакваліфікацыя;

назоўнікі, якія абазначаюць тое ж самае, што і матывавальнае слова, але ўказваюць на празмернасць гэтай з'явы: паравыканан-не, перавыдатак, перавытворчасць, пераспеласць, перанасяленне.

3 дапамогай прэфікса перад-/прод- называюць прадметы, якія знаходзяцца перад прадметамі, названымі матывавальным сло­вам (перадкамера, пероднырка, перадплюсна, перадстэп, прадпар-ламент), а таксама з'явы і працэсы, якія адбываліся раней, чым з'явы і працэсы, названыя матывавальным словам (перадумова, перадгісторыя, перадсвядомасць, прадпасылка).

Назоўнікі з прэфіксам пра- складаюць у беларускай мове ча-тыры самастойныя словаўтываральныя тыпы:

назоўнікі, якія абазначаюць асоб па ўзыходзячай або па ні-зыходзячай прамых лініях сваяцтва: прадзед, прабаба, праўнук, праўнучка;

назоўнікі, якія называюць нешта першаснае ў адносінах да таго, названа матывавальным словам: правобраз, прамова, прарадзіма, праславяне, прагісторыя;

назоўнікі, якія называюць асоб па іх прыналежнасці да пэў-ных грамадскіх напрамкаў ці груповак, што названы матыва­вальным словам: прафашыст, прасацыяліст, праамерыканец;

назоўнікі, якія абазначаюць кагосьці або штосьці, што на­звана матывавальным словам: проконсул, прарэктар, прагімназія.

Назоўнікі з прэфіксам прата- ўтвараюць два тыпы:

назоўнікі, якія абазначаюць асобу (у царкоўнай іерархіі) стар­шую па чыну (званні) у адносінах да асобы, што названа маты­вавальным словам: пратадыякан, прапаіерэй, пратапоп, прата-прэсвітэр;

назоўнікі, якія называюць нешта першаснае у адносінах да таго, што названа матывавальным словам: пратазорка, прата-тып, пратагісторыя.

Назоўнікі з прэфіксам пры- складаюць два тыпы:

назоўнікі, што называюць тэрыторыі, якія прылягаюць да таго, што названа матывавальным словам: прыгарад, Прибалтика, Прычарнамор'е;

назоўнікі, якія называюць тую ж з'яву, што і матывавальнае слова, але з адценнем несамастойнасці, дадатковасці: прыгук, прысвіст, прысмак, прыказка.

Назоўнікі з прэфіксам рэ- ўтвараюць два тыпы:

назоўнікі, якія абазначаюць паўторнасць адцягненага дзеян-ня, названага матывавальным словам: рэампутацыя, рэарганіза-цыя, рэмілітарызацыя, рэгвнерацыя, рэтрансляцыя;

назоўнікі, якія абазначаюць з'явы, процілеглыя тым, што на­званы матывавальным словам рэактагеннасць, рэградацыя, рэдэ-маркацыя, рэкапітуляцыя, рэтрансплантацыя, рээвакуацыя, рээкс-парт, рээміграцыя, рээмігрант.

Назоўнікі з прэфіксам са-/су- маюць значэнне сумеснасці з тым, што названа матывавальным словам: саарандатар, саарэн-да, садакладчык, савіноўнік, савыдавец, сужыццё, сузалежнасць, сунаймальнік, сунаследнік.

Назоўнікі з прэфіксамі супраць-, проці- абазначаюць адцягне-ныя паняцці, процілеглыя таму, што названа матывавальным словам: супрацьабледзяняльнік (проціабледзяняльнік), супрацьвага (проціеага), супрацьдзеянне (процідзеянне), супрацьлодачнік (проці-лодачнік). Назоўнікі з прэфіксам суб- складаюць два тыпы:

назоўнікі, якія абазначаюць прадметы, што падпарадкаваны таму або з'яўляюцца часткай таго, што названа матывавальным словам: субарандатар, субарэнда, субінспектар, субкантынент, субпадрадчык;

назоўнікі, якія абазначаюць тое, што знаходзіцца побач або ніжэй таго, што названа матывавальным словам: субарктыка, субтропікі, субстратосфера, субкантынент.

Назоўнікі з прэфіксам супер- абазначаюць прадметы і з'явы, якія валодаюць павышанай ступенню якасці ў параўнанні з прадметамі, названымі матывавальным словам: суперагент, су-перарбітр, супараўтастрада, супербаявік, супергигант, супергорад, супердзяржава, супермода, супертанкер, суперэкспрэс.

Назоўнікі з прэфіксам ультра- абазначаюць прадметы і з'явы, якія ўказваюць на большае праяўленне або перавышэнне таго, што названа матывавальным словам: ультраакустыка, ультрагук, ультракандэнсатар, ультрарэвалюцыянер, ультраструктура, уль-трасучаснасць, ультрафільтр, ультрафільтрацыя, ультрахраматызм.

Назоўнікі з прэфіксам экс- маюць значэнне 'раней быў тым, хто названы матывавальным словам': экс-міністр, экс-прэзідэнт, экс-рэкардсмен, экс-чэмпіён.

Назоўнікі з прэфіксам экстра- абазначаюць тое, што і маты­вавальнае слова, але з высокай ступенню праяўлення ўласцівасці: экстраклас, экстрамода.