
- •Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-семантычныя і лексіка-граматычныя групы назоўнікаў. Катэгорыя роду і ліку назоўніка. Спосабы і сродкі ўтварэння назоўнікаў.
- •Назоўнікі са значэннем 'потіпа lосі'
- •Назоўнікі са значэннем 'назвы абстрактных паняццяў'
- •Назоўнікі са значэннем 'асоба — носьбіт прыкметы'
- •Назоўнікі са значэннем зборнасці
- •3 Дапамогай суфікса -ец утвораны назоунік адзінец, які называв жывую істоту.
- •Прэфіксальнае словаўтварэнне назоўнікаў
- •Прэфіксальна-суфіксальныя назоўнікі
- •Складаныя назоўнікі
- •Суфіксальнае ўтварэнне прыметнікаў
- •Прэфіксальнае ўтварэнне прыметнікаў
- •Прэфіксальна-суфіксальнае ўтварэнне прыметнікаў
- •Утварэнне складаных прыметнікаў
Назоўнікі са значэннем 'асоба — носьбіт прыкметы'
Адпрыметнікавыя назоўнікі са значэннем асобы ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў:
а) мужчынскага роду: -ей: багацей, грамацей; -ак/-як: лявак, хіжак, чужак, рыжак, каханак, юнак, сляпак, дабрак, прастак, глушок, здоровяк, рудзяк, смугляк, пашляк, бядняк, халасцяк, прас-цяк, мярцвяк; -чак: весяльчак, смяльчак; -ік: дарожнік, палярнік, ударнік, выдатнік, гаротнік, самотнік, сучаснік, шкоднік, біржавік, бытавік, кадравік, партавік, страявік, эстраднік, перадавік, ты-лавік, франтавік; -ан: велікан; -ун: бальшун, еесялун, дзікун, ласун, лысун, прыгажун, сляпун, таўстун, харашун, хітрун; -атар: новатор; -ыр: багатыр; -эц/-ец/-ац: баязлівец і інш.
б) жаночага роду: -к(а): молодка; -анк(а)/-янк(а): бялянка, смуглянка; -ушк(а): весялушка; -ух(а)/-юх(а): весялуха, таўстуха, хітруха, молодуха, харашуха, рыжуха; -іц(а)/-ыц(а): дурніца, злас-лівіца, тупіца, зычлівіца, маладзіца;
в) агульнага роду: -аг(а)/-яг(а): міляга; -уг(а)/-юг(а): хітруга, падлюга, п'янюга, спрытнюга; -ак(а)/-як(а): здоровяка; -ук(а)/-юк(а): злюка, подлюка; -ышк(а): пустышка; -ул(я): капрызуля, крывуля, чысцюля; -он(я): ціхоня; -эч(а)/-еч(а): прастэча, старэча, скупеча, малеча, худзеча, галеча.
Назоўнікі са значэннем 'жывая істота — носьбіт прыкметы'
Адпрыметнікавыя назвы жывых істот ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў:
мужчынскага роду: -ак/-як: русак, ганчак, глушок, бяляк; -ік: драпежнік, галавасцік, валасацік; -эц/-ец: жывец, глушэц; -ыш: сляпыш;
жаночага роду: -об(а): худоба; -уг(а): бялуга; -ул(я): рыжуля; -ух(а): бялуха, рыжуха; -іц(а)/-ыц(а): ялавіца, сініца.
Назоўнікі са значэннем 'прадмет — носьбіт прыкметы'
Адпрыметнікавыя назоўнікі з агульным значэннем 'прадмет — носьбіт прыметы' называюць разнастайныя канкрэтныя прадметы, сукупнасці прадметау, абстрактныя паняцці і ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў:
а) мужчынскага роду: -ак/-як: балыиак, лішак, пустак, праснак, румянок, кругляк, гніляк, цяпляк, святляк, порожняк, сіняк, касяк; -няк: сушняк, маладняк; -ік: багажнік, пад'ёмнік, дажджавік, бя-розавік, грузавік, чарнавік, баровік, чыставік, бранявік, пясчанік, халаднік, месячнік, суботнік; -ар: гушчар, сухар, цяжар; -ыр: пус-тыр;
б) жаночага роду: -азь/-язь: дробязь; -к(а): цэнтралка, вясёлка, зялёнка, бакоўка, сінька, калматка, лятучка, пякучка, шаткаван-ка, мураванка, вышыванка, пытляванка; -анк(а)/-янк(а): жаўцян-ка, таўсцянка; -ушк(а): боковушка, гнілушка, чарнушка, частушка, легковушка, цяплушка; -ышк(а): пустышка; -ін(а)/-ын(а): раўніна, чужына, цаліна, цясніна, лысіна, пушніна, свежына, рыжына; -авін(а): сыравіна, круглавіна; -ацін(а)/-яцін(а): здыхляціна, трухляціна, тухляціна; -чын(а)/-шчын(а): агульшчына, будзёншчына, ваен-шчына, дармаўшчына, дарэмшчына, здзельшчына, казёншчына, на-дзёншчына, непатрэбшчина, мінуўшчына, штодзёншчына, стара-светчына;
в) ніякага роду: -ынств(о): старшинство, першынство; -j(о)/ -j(э): стар'ё, зрэбё, здароўе, праваслаўе, бяспраўе.
Назоўнікі са значэннем зборнасці
Назоўнікі са значэннем зборнасці абазначаюць сукупнасць асоб або прадметаў як адзінае цэлае, ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў: -ств(а)/-цтв(а): дварантсва, мяшчанства, афіцэрства, настаўніцтва, баярства, казацтва, кіраўніцтва, купецтва; -аж: сянаж, карданаж, трыкатаж; -j(о), -j(э): афіцар'ё, баб'ё, звяр'ё, лам'ё, дуб'ё, куп'ё, хам'ё, хлам'ё, пер'е; -дз(е), -дз(ё): абоддзе, калоддзе, паводдзе; -з(е), -з(ё): вербалоззе, вяззе, жалеззе, рыззё; -л(е): еуголле, жылле, голле, зелле, капылле; -н(е), -н(ё): карэнне, каменне, вараннё, груганнё, каршуннё, хуліганнё; -с(е): калоссе, валоссе; -ц(е), -ц(ё): вецце, шмаццё; -ч(а): сучча, стручча; -н(я): салдатня, ша-фярня; -ij(а)/-ыj(а), -ерыj(а): інжынерыя, аристократы я, інтэліген-цыя, жандармерыя; -оўнік: бабоўнік, бульбоўнік; -эўнік: ржэўнік, іржэўнік, ляшчэўнік, альшэўнік; -няк: беразняк, вішняк, дубняк, лазняк, хвайняк, шышняк, ліпняк і інш..
Назоўнікі са значэннем адзінкавасці
Суфіксальныя назоўнікі з агульным словаўтваральным значэннем адзінкавасці называюць адну часцінку аднароднай масы, кусок матэрыялу ці рэчыва або адну з аднолькавых частак парных прадметаў і ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў: -ін(а)/-ын(а): гарошына, вінаградзіна, бульбіна, салолина, фасоліна, цагліна, жам-чужына, жалезіна, дзярніна, ільдзіна, ляйчына, штаніна, лыжына; -інк(а)/-ынк(а): крупінка, пылінка, сняжынка, травінка; -ін: чалядзін (ад зборнага назоўніка чэлядзь).
Суфіксальныя назоўнікі, утвораныя ад іншых часцін мовы
Суфіксальныя назоўнікі са значэннем асобы вельмі абмежа-вана ўтвараюцца ад асноў лічэбнікаў з дапамогай суфіксаў: -нік: дзесятнік, тысячнік; -шчык: мільёншчык; -к(і): соцкі, тысяцкі; -эр: мільянер, мільярдэр.