Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канс. 3.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
202.24 Кб
Скачать
  1. Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-семантычныя і лексіка-граматычныя групы назоўнікаў. Катэгорыя роду і ліку назоўніка. Спосабы і сродкі ўтварэння назоўнікаў.

Словаўтварэнне назоўнікаў

У сучаснай беларускай літаратурнай мове словаўтварэнне на­зоўнікаў характарызуецца развітой сістэмай спосабаў і сродкаў. Назоўніку як часціне мовы ўласцівы наступныя спосабы словаўтварэння: суфіксальны (у тым ліку і нульсуфіксальны), прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны, аснова- і словаскладанне, асноваскладанне спалучэнні з суфіксацыяй (у тым ліку і нуля-вой), абрэвіяцыя.

Словаўтварэнне назоўнікаў вызначаецца шырокай утваральнай базай. Матываваныя назоўнікі ўтвараюцца ад назоўнікаў (унутранае словаўтварэнне), дзеясловаў, прыметнікаў і вельмі абмежавана ад лічэбнікаў і займеннікаў (знешняе словаўтва­рэнне).

Паводле сваёй семантыкі словаўтварэнне назоўнікаў характарызуецца шырокім спектрам словаўтваральных значэнняў. У ме­жах знешняга словаўтварэння ўтвараюцца назоўнікі з транспазі-цыйнымі значэннямі 'адцягненага дзеяння' і 'адцягненай прыкметы', а таксама з разнастайнымі мутацыйнымі значэннямі. У межах унутранага словаўтварэння ўтвараюцца назоўнікі з му­тацыйнымі і мадыфікацыйнымі значэннямі.

Суфіксальныя назоўнікі

Назоўнікі, утвораныя ад асноў дзеясловаў

Аддзеяслоўныя назоўнікі паводле словаўтваральнага значэння падзяляюцца на дзве вялікія групы: назоўнікі з транспазіцыйным значэннем 'назвы адцягненага дзеяння' і назоўнікі з мута-цыйным значэннем 'носьбіт працэсуальнай прыметы'.

Назоўнікі са значэннем 'назвы адцягненага дзеяння'

У беларускай літаратурнай мове аддзеяслоўныя назоўнікі са значэннем 'назвы адцягненага дзеяння' ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў:

а) мужчынскага роду: -ж: продаж (ад прадаць/прадаваць), за­продаж, пврапродаж, распродаж; -аж (-яж)/-еж: інструктаж (ад інструкціраваць), монтаж:, масаж, пілатаж, саботаж, рэпартаж, трэнаж, фіксаж, дубляж; -ат: бразгат (ад бразгаць), булькат, віс-кат, грукот, тупат, цёхкат, цокот; -Ø: абмен (ад абменьваць), агляд, напамін, бег, запуск, бег, уваход;

б) жаночага роду: -б(а)/-об(а): бажба (ад бажыцца), варажба (ад варажыць), гарадзьба, ганьба, гульба, пальба, пахвальба (ад дзеяслова закончанага тры­вання пахваліць), разьба, стральба (параўн. стрэльба), служба,сяўба, вучоба (ад вучыць, вучыцца), хвороба (ад хварэць); -в(а)/-тв(а): клятва (ад клясці і бітва, малітва (ад біць, маліцца); -ж(а): распро­дажа (ад роспрадаць); -л(я): лоўля, купля, гадоўля, будоўля; -к(а)/ ёжк(а)/-оўк(а)/-ноўк(а)/-нк(а)/-анк(а)/-янк(а): даробка, наладка, зак­ладка, разведка, наводка, адбелка, размінка, проверка, змыўка, ад-процоўка, утрамбоўко, , агаласоўка, голадоўка, перамяжоўка (морф -ноўк(а) выкарыстоў-ваецца для ўтварэння назоўнікаў са значэннем адцягненага дзе­яння ад дзеясловаў з коранем став-: расстаноўка, падстаноўка, абстаноўка, пастаноўка, перастоноўка), гулянка, лоянка, моўчон-ка, пагулянка, прагулянка, п'янка; -нін(а): гырконіна, трасконіна, цісканіна, груканіна, стуконіна, ламаніна, ця-ганіна, бегоніно; і інш.

в) ніякага роду: -ів(а): жніва, паліва, поліва (ад жаць, паліць, палоць); -нн(е)/-анн(е)/-янн(е)/-энн(е): адбіванне, вылоўліванне, апырск-ванне, наклеивание, распытванне, грыміраванне, мініраваине, цка-ванне, плавание, пераразмеркаванне, стругание, сталенне, гарэнне; -ств(а)/-цтв(а)/-ніцтв(а): рыбацтва, жульніцтва, свавольніцтва, саўдзельніцтва, склочніцтва, супроцоўніцтва, пакутніцтва;

г) Pluralia tantum: -Ø(ы)/-Ø(і): выборы, клопаты, лекі, роды, скокі, уцёкі.

Назоўнікі са значэннем 'носьбіт працэсуальнай прыкметы'

У беларускай літаратурнай мове назоўнікі з агульным зна-чэннем 'носьбіт працэсуальнай прыкметы' ўтвараюцца з дапамо-гай разнастайных суфіксаў і рэалізуюць наступныя словаўтва-ральныя значэнні: 'суб'ект дзеяння', 'жывая істота', 'аб'ект дзе-яння' (прадмет, вынік дзеяння, месца дзеяння, прылада, інструмент, механізм, прыстасаванне і г. д.).

Назоўнікі са значэннем 'суб'ект дзеяння'

У беларускай літаратурнай мове аддзеяслоўныя назоўнікі са значэннем 'асоба — суб'ект дзеяння' ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў:

а) мужчынскага роду: -біт: носьбіт, просьбіт, сейбіт, варажбіт; -к/-ак(-як): вожак, вазак, спявак, вырадак, заморак; -ок: знаток, ігрок, стралок, хадок, ядок, яздок; -ік/-ык: ныцік; -ль/-ель/-аль: каваль, каталь, стругаль, пэцкаль, штурхаль, круцель, штурхель, стрыгаль; -ан(-ян): грубіян (грубі[jан], ад грубіць); -ун: бягун, крыкун, лгун, лятуи, піскун, сядун, хадун, храпун, форсун, ядун; -нік/-льнік: будаўнік, вартаўнік наведвальнік; -нь/-ень/-вень/-ань: вучань, вязень, лежонь, лопацень, седзвнь, целяпень; -ант/-ент/-энт: апанент, асістэнт, рэферэнт, рызыкант, эмігрант, адрасант, прэзентант, дыскутант, консуль­тант (асобна стаіць аддзеяслоўны назоўнік мутант, які мае агульнае значэнне 'асоба, жывая істота, расліна, як вынік пэўнага дзеяння'); -так/-отак: подросток, пераросток, недаростак; -р/-ар(-яр): даяр, лекар, пекар, токар, пісар, змагар, махляр, уладар, лгар, дру-кар, званар; -ор(-ёр): суфлёр, танцор, крэдытор, дырыжор, рэвізор, мантажор, жонглёр, контролёр, панікёр, гастралёр; -ат: кастрат; -іт: найміт; -тай/-атай: завадатай, ратай, хадатай; -эц/-ец вонд-ровец, выдавец і інш.;

б) жаночага роду: -анк(а): служанка; -лл(я): пралля, ткалля; -ух(а)/-юх(а) павітуха, папрадуха; -уш(а): клікуша;

в) агульнага роду: -г(а): бадзяга (ад бадзяцца), туляга (ад ту-ляцца); -уг(а): валацуга, хапуга; -к(а): выскаляко, выскочка, выхва-ляка, гуляка, задавака, задзірака, крыўляка, пісака, умека, чытака; -ак(а): служака (ад дзеяслова служыць); -айк(а): попрошайка (ад папрасіць); -ук(а)/-юк(а): манюка; -л(а): абірала, аб'ядала, абдзіра-ла, завадзіла, заграбала, запявало; -с(а): крыкса, плакса.

Назоўнікі са значэннем 'жывая істота'

Аддзеяслоўныя назоўнікі са значэннем 'жывая істота' ўтва­раюцца з дапамогай суфіксаў:

мужчынскага роду: -ун: грызун, паўзун, скакун, цвыркун, шы-пун, стрыгун, полоскун; -ень/-вень: певень, попаўзень; -ач/-яч: драч, крумкач, пугач, сякач;

жаночага роду: -ух(а)/-юх(а): грызуха, квактуха, сакатухо; -ш(а): квакша.

Назоўнікі са значэннем 'назва прадмета аб'екта дзеяння'

Назоўнікі са значэннем 'назва прадмета — аб'екта дзеяння' абазначаюць розныя прадметы, прыстасаванні і прылады працы, вынікі дзеяння і г. д. Яны ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў:

а) мужчынскага роду: -ёж: карцёж; -ок: віток, зовіток, глы-ток, ківок, плявок, рывок, скачок, штуршок; -ель: гібель, купель, мяцель, таўхель; -нак/-ынак, -унак/-юнак: адпачынак, прыстанак,світанак, сняданак, спачынак, ушчунак, будынак, гатунак, кірунак, ласунак, малюнак, падарунак, пакунак, пацалунак, рабунак, раху-нак; -нь, -ень/-вень, -ань: апоўзень, выварацень, бівень, выкапень, зазубень, Казань, кіпень, лівень, мешань, сховань; -ак/-як: дзяржак, ляжак, разак, стаял, цясак; -ок: каток, ляток, наплавок, свісток, скрабок; -ік/-ык: пішчык, помнік, цягнік; -авік: рухавік; -ун: баўтун, зыбун, калун, плывун, валун; -унок: бегунок, паўзунок; -нік: выпарнік, паглыбнік, пад'ёмнік, прыёмнік, ударнік, дзельнік, множ-нік; -льнік: акісляльнік, апыляльнік, вымяральнік, знішчальнік; -так/-отак: адработак і інш.;

б) жаночага роду: -б(а), -іб(а): сяліба і сядзіба; -к(а): запіска, настойка, наколка; -улк(а), -ульк(а): пісулька; -нк(а), -анк(а)/ -янк(а): запяканка, ляжанка, мачанка; -чк(а), -ачк(а)/-ячк(а): ба-лячка, трапачка, выбівачка, палівачка; -лл(я): ралля; -ін(а)/-ын(а): выбоіна, выгарына, выжарына, драпіна, зарубіна, намуліна, прало-міна; -н(я): размазня; -лк(а): курылка, парылка, сушылка, чыталка; -н(я): апальня, вартоўня, катоўня, мыйня, пільня, стайня, сушня, цяслярня; -льн(я): бялільня, гранільня, капальня, марыльня, пральня, свяцільня, спавядальня, умывальня, часальня, чытальня, шліфаваль-ня; -арн(я): друкарня, пякарня, такарня; -к(а): запалка, прышчэпка, засланка; -лк(а): веялка, капалка, качалка, маталка, малацілка, даілка, касілка, сушылка; -ёлк(а): круцёлка і інш.

в) ніякага роду: -в(а), -в(о), -ів(а), -ыв(а): варыва, ворыва, крэсіва, курыва, месіва, мліва, паліва, печыва, прадзіва, шво; -тв(а), -тв(о):

брытва, пітво, шытво; -л(а), -л(о): тачыла, мыла, тыла, зубіла, кадзіла, сядло; -дл(а): кавадла; -нн(е), -енн(е)/-энн(е): абмундзіра-ванне, адзенне; -льн(а): дзяржальна; -ішч(а)/-ышч(а): зілювішча, паселішча, сцелішча, ігрышча, пабоішча, прыпынішча; -бішч(а): сель-бішча, стоіібішча, стрэльбішча, гульбішча; -лішч(а): вучылішча, судзілішча, схавалішча, чысцілішча.

Назоўнікі, утвораныя ад назоўнікаў

Назоўнікі са значэннем 'носьбіт прадметнай прыметы'

Назоўнікі са значэннем 'асоба, носьбіт прадметнай прыметы'

Назоўнікі з агульным значэннем 'асоба, носьбіт прадметнай прыметы' з'яўляюцца иазвамі асоб паводле роду заняткаў, пра-фесіі, схільнасцей, месца жыхарства, нацыянальнай прыналеж-насці, сацыяльнага стану, займаемай пасады, прыналежнасці да пэўных арганізацый, таварыстваў, устаноў, імёны па бацьку, проз-вішчы і г. д. і ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў:

а) мужчынскага роду: -нік, -атнік/-ятнік, -оўнік, -арнік, -эўнік: абутнік, атамнік, грыбнік, дыпломнік, дружыннік, дэсантнік, кніжнік, лірнік, лыжнік, песеннік, мяснік, фокуснік, чарцёжнік, са-балятнік (асоба і птушка), галубятнік (асоба, птушка, памяшканне), выжлятнік (асоба і сабака), палкоўнік, садоўнік, чыноўнік; -чык/ -шчык/-ўшчык/-оўшчык: апаратчык, верталётчык, газетчык, макетчык, падрадчык, дакладчык, ракетчык, броваршчык, кара-ваншчык, канторшчык, магілыичык, паромшчык, піларамшчык, экс-

каватаршчык, вагаушчык, гуртаушчык, клеимаушчык, кранаушчык, лямпаўшчык, мастаўшчик, разьбаўшчык, фруктаўшчык, футроў-шчык; -ец/-эц/-ац/-овец/-авец/-лезец: мічурынец, армеец, гвардзе-ец, горац, жлобінец, ленінградзец, кобрынец, валожынец, аргенцінец, алжырац, аўстрыец, іспанец, канадзец, швейцарац, нарвежац, азер­байджанец, украінец, дынамавец, спартакавец, торпедовец, аана-вец, ТБМавец, дэповец, выканкомавец, мастовец, тагалезец (ад Тога), кангалезец (ад Конго); -анец/-янец[-jанец]/-ыанец/-інец/ -ынец: вальтэр'янец, рэспубліканец, кантыянец, гегельянец, арша-нец, нарачанец, хутаранец, африканец, американец, італьянец, мексіканец, мараканец, сочинец, чыцінец, бакінец, кубінец, пехаці-нец; -ак(-як): марак, рыбак, прусак, аўстрыяк, паляк, турок, ту­ляк, пярмяк, бядак, дзівак, дружбак; -ач: скрипач, циркач, трукач, касмоч (чалавек і жывёла), зурнач, насач, вусач (чалавек і рыба), бородач (чалавек, жывёла і расліна); -іч/-ыч: шляхціч, княжич, паніч, родзіч, масквіч, кастраміч1; -эвіч(-евіч)/-авіч/-овіч: ксіро-левіч, князевіч, дзяковіч, паповіч, цорэвіч, Аляксеевіч, Андрэевіч, Мікалаевіч, Кандратавіч, Раманавіч, Пятровіч, Несцяровіч, Тама-шэвіч, Даніловіч, Трахімовіч, Кадратовіч, Рамановіч, Казакевіч, Багданкевіч, Лабановіч1; -анін(-янін)/-чанін/-лянін/-іянін: мал-даванін, слабаджанін, гараджанін, прыхаджанін, катаржанін, ху-таранін, міранін, магаметанін, расіянін, парафіянін, зямлянін, па-рыжанін, завадчанін, англічанін, датчанін, сяльчанін, астраўлянін, рымлянін, марсіянін; -ан: палітыкан; -ар(-яр)/-атар: авіятар, ап-тэкар, аўчар, байкар, бляхар, варатар, гусляр, інквізітар, лектор, пчаляр, школяр, юбіляр, губернатор, імператар, триумфатор; -ор/-ёр: боксёр, білецёр, шахцёр, візіцёр, ліфцёр, мушкецёр, кіяскёр, призёр, крэдытор, вахцёр, фразёр; -эр(-ер)/-ер[-jэр]/-анер(-янер): докер, коробінер, касцюмер, легіянер, рокер, спрынтэр, фермер, медальер, гондольер, кватар'ер, мадэльер, місіянер, камісіянер, пенсіянер, кон-цэсіянер, апазіцыянер, міліцыянер, акцыянер, фракцыянер, рэакцы-янер, рэвалюцыянер; -ір/-ыр: банкір, касір, кірасір, фуражир; -іст/ -ыст: аквалаигіст, хакеіст, гімназіст, баяніст, тракторист, жур-наліст, праграміст, рэфарміст, фельетаніст, масажыст, тэрарыст, эквілібрыст, артылерыст, карикатурист, шахматист, флейтист, парашутыст, сімваліст, нацыяналіст, федэраліст, нігіліст, еван-геліст, гуманіст, гігіеніст, шавініст, імпрэсіяніст, пацыфіст, мо­нархист, авангардист, будыст, цэнтрыст, баптист, авантурыст,

1 3 дапамогай гэтых жа суфіксаў ад некаторых уласных мужчынскіх імёнаў утвараюцца імёны па бацьку: Ільіч, Кузьміч, Лукіч, Фаміч.

2 Пры ўтварэнні імёнаў па бацьку ўж.ываецца непаціскпы суфікс -авіч (Аляк-сандавіч, Піліпавіч, Гаўрылавіч), а пры ўтварэнні прозвішчаў націскыы -овіч (Алек-сандровіч, Піліповіч, Гаўрыловіч).

актывіст, скандаліст, мораліст, песіміст, какаініст, альтруіст, кор'ерыст, гумарыст; -ік/-ык: гісторык, хімік, цырульнік, томожнік, критик, палітык, кібернетык, мытнік, фанатик, цынік, холерик, ме-ланхолік, скептик, гіпертонік, лунацік, неўрастэнік, дыябетык, ро­мантик, ерэтык, лірык, сатирик, графік, трагік, акадэмік, клірык; -ант/-янт: візітант, дуэлянт, диверсант, кватарант, дысертант, музыкант, секундант, фабрикант, дипломант, докторант, конкур­сант, контрактант, проектант, канцэртант; -іт/-ыт: садаміт, селеніт; -ін/-ын: армянін, осецін, балгарын, грузін, імерэцін, мардвін, татарын, баярын; -онак/-ёнак, -анок/-янок: Барысёнак, Лапцёнак, Кухаро-нак, Кавалёнак, Сталяронак; -ун: лясун, ляўшун, пластун; -ух/-юх: конюх; -чук: кавальчук, паварчук, слесарчук, цыгончук, пісарчук;

б) жаночага роду: -к(а): солдатка, марочка; -анк(а)/-янк(а): папа-дзянка, пісаранка; -оўк(а)/-ёўк(а): пакаёўка; -іц(а)/-ыц(а): царица, імпе-ратрыца; -оўн(а)/-ёўн(а), -эўн(а)/-еўн(а), -аўн(а): бандароўна, леснікоў-на, леснічоўна, папоўна, князёўна, царэўна, цэсараўно, каралеўна, вой-таўна; -іх(а)/-ых(а): атаманіха, старшыніха, камандзірыха, леснічыхо, губернатарыха. (Многія з прыведзеных назоўнікаў спалучаюць значэнне сваяцтва з мадыфіксацыйным значэннем 'назва асобы жаночага полу': старшыніха, атаманіха. З дапамогай гэтага су-фікса у беларускай мове ад асабовых мужчынскіх імён утвара­юцца назвы асоб жаночага полу па мужу: Аляксей Аляксеіха, Костусь Кастусіха, Лявоніха, Васіліха, Сымоніха, Андрэіха.)

Назоўнікі са зпачэнпем 'жывая істота, носьбіт прадметпай приметы'

Назоўнікі з агульным значэннем 'жывая істота, носьбіт прад-метнай прыкметы' складаюць параўнальна нешматлікую трупу суфіскальных дэрыватаў і называюць жывёл і птушак паводле характэрных прымет і ўласцівасцей: -атнік/-ятнік: сабалятнік (птушка), галубятнік (птушка), выжлятнік (сабака); -няк: дварняк; -ач: пантач, рогач, хахлач; -ан: крылан, арлан; -ір: снягір; -анк(а)/ -янк(а): канаплянка, крыланка, чарацянка, пясчанка; -ень/-ань: валасень, галавень, слівень.

Назоўнікі са значэннем 'прадмет — носьбіт прадметнай прыметы'

Суфіксальныя назоўнікі з агульным значэннем 'прадмет — носьбіт прадметнай прыкметы' называюць разнастайныя кан-крэтныя прадметы, прыдады, інструменты, ёмістасці, рэчы, матэ-рыялы, дрэвы і расліны, мяса жывёлы ці птушкі і г. д.: -нік: ба-

гажнік, качарэжнік, патроннік, салатнік, селядзечнік, чайнік, малочнік, ляднік, задачнік, слоўнік, даведнік, соннік, гарчычнік, гра-дуснік, вугольнік; -оўнік: бабоўнік, бульбоўнік; -ак/-як: вапняк, вятрак, мядзяк, смаляк; -няк: жалязняк, плітняк; -ач: гарлач; -ар/-яр: дымар, інголятар, клямар, рэактар; -авік: драбавік, гры-бавік, махавік; -ніц(а): памыйніца, ігольніца, попвльніца, мыльніца, салатніцо, папяросніца, райніца, супніца, сахарніца, смятанніца, байніца, грыбніца; -іц(а)/-ыц(а), -авіц(а): ігліца, мятліца, званіца, пушица, рукавіца; -аўніц(а), -оўніц(а): парахаўніца, чаёўніца, шпа-коўніца, смакоўніца, шаўкоўніца, літоўніца; -арн(я): сячкарня; -ішч(а): кайлавішча, малатавішча; -ін(а)/-ын(а): бараніна, ласіна, ласасіна, каніна, асятрыно, вярблюжына, дзічына, зайчына, шчупа-чына; -ацін(а)/-яцін(а): кураціна, зайчаціна, жарабяціна, галубяці-на, лебядзяціна, казляціна, цяляціна, парасяціна, ласяціна, гусяціна; -авін(а): берагавіна, белкавіна, гадавіна, гарлавіна, верхавіна, пу-павіна, сэрцавіна, седлавіна, мешкавіна; -ільн(а): вудзільна, касіль-на, цапільна; -іт/-ыт: вулканіт, бетаніт, гагарыніт, жыгуліт, ка-алініт, кварцыт, селеніт, тытаніт, фасфарыт, цынкіт; -ін/-ын: інсулін, туберкулін, авантурын, брыльянцін, нікелін, пурпурин, саха­рин, хларын; -аж: сянаж, карданаж, трикотаж; -оўк(а)/-ёўк(а): агнёўка, газоўка, лістоўка, маёўка, нулёўка, дылёўка, курсоўка, ватоўко, пляцоўка; -анк(а)/-янк(а): вапнянка, ваўнянка, вушанка, дуплянка, толокнянка, вантрабянка, травянка, салянка, буслянка; -арк(а)/-ярк(а): вуглярка, вапнярка, дзягцярка; -оў(е)/-аў(ё): вер-хаўё, гняздоўе, зімоўе, нізоўе, пугаўё; -азь: ветразь; -аль: гандаль.