Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЯЦУХНАТЭОРЫЯ ЛІТ 2.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
1.1 Mб
Скачать

3.5. Час і прастора ў мастацкім творы

У літаратурных творах знаходзяць адлюстраванне часавыя і прасторавыя ўяўленні людзей, якія, заўважым, у большасці выпадкаў нясуць важную ідэйна-сэнсавую нагрузку.

Літаратура аперыруе вобразамі часу біяграфічнага (дзяцінства, юнацтва, сталасць, старасць), гістарычнага (змена эпох і пакаленняў, значныя падзеі ў жыцці грамадства), касмічнага (уяўленні аб вечнасці і ўсяленскай гісторыі), каляндарнага (змена пор года, святаў і будняў), сутачнага (дзень і ноч, раніца і вечар), а таксама ўяўленнямі аб руху і нерухомасці, аб суаднесенасці мінулага, цяперашняга і будучага. Прычым гэта аперыраванне даволі свабоднае ў сэнсе пераходу з аднаго часу (альбо яго разнавіднасці) у іншы.

Калі ж браць прастору ў дачыненні да літаратуры, то гэта вобразы прасторы замкнёнай і адкрытай, зямной і касмічнай, рэальна бачнай і ўяўляемай, блізкай і аддаленай. Пры гэтым «літаратурныя творы валодаюць магчымасцю збліжаць, як бы зліваць у адно цэлае прасторы самага рознага кшталту»1.

Часавыя і прасторавыя ўяўленні, што знаходзяць адлюстраванне ў творах мастацкай літаратуры, складаюць пэўнае адзінства, якое ўслед за М. Бахціным прынята называць хранатопам (ад ст.-грэч. сhronos — час і topos — месца, прастора). М. Бахцін вылучыў хранатопы ідылічныя, містэрыяльныя, карнавальныя, а таксама хранатопы дарогі (шляху), парога (сфера крызісаў, рэзкіх і нечаканых змен), замка, гасцінай, салона, правінцыйнага гарадка з яго непаспешным і аднастайным укладам жыцця. Вядома, гэта не ўсе ўстойлівыя часава-прасторавыя спалучэнні-сімвалы, якія знайшлі выяўленне ў творах сусветнай літаратуры.

Хранатопы, як правіла, надаюць твору філасафічны характар, бо скіроўваюць на ўспрыманне таго, што адлюстроўваецца, у кантэксце цэласнай быційнай карціны свету.

Літаратура

Бахтин М.М. Формы времени и хронотопа в романе: Очерки по исторической поэтике // Бахтин М.М. Вопросы литературы и эстетики.— М., 1975.

Драгомирецкая Н. Время в литературе // Словарь литературоведческих терминов / Ре­дакторы-составители Л.И. Тимофеев и С.В. Тураев.— М., 1974.

Есин А.Б. Время и пространство // Введение в литературоведение. Литературное произ­ведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.

Лихачев Д.С. Поэтика художественного времени; Поэтика художественного пространства // Лихачев Д.С. Поэтика древнерусской литературы.— 3-е изд.— М., 1979.

Рагойша В. Топас; Хранатоп // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.

Ритм, пространство и время в литературе и искусстве / Отв. ред. Б.Ф. Егоров.— Л., 1974.

Роднянская И.Б. Художественное время и художественное пространство // Литератур­ный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Время в литературе; Пространство художественное; Хронотоп // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]