- •1. Мэта, задачы, змест курса «Гiсторыя культуры Беларусi».
- •2. Перыядызацыя курса «Гiсторыя культуры Беларуси». Гiстарычныя ўмовы развiцця культуры Беларусi ў розныя эпохi.
- •3. Культура беларускіх земляў у эпоху першабытнага мастацтва: матэрыяльная культура.
- •4. Культура беларускіх земляў у эпоху першабытнага мастацтва: дахрысціянскія вераванні.
- •5. Культура беларускiх земляў у IX – XIII стст.: дойлiдства, манументальны жывапiс.
- •6. Культура беларускіх земляў у IX-xiiIст.: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
- •7. Культура беларускiх земляў у IX – XIII стст.: пiсьменства, літаратура.
- •8. Рэлiгiйна-асветнiцкая дзейнасць Кiрылы Тураўскага, Ефрасiннi Полацкай, Клiмента Смаляцiча.
- •9. Горадабудаўніцтва на беларускіх землях (другая палова xyii – XVIII стст.).
- •10. Ваеннае дойлідства на Беларусі (xiy – першая палова xyii стст.).
- •11. Прыватнаўласніцкія рэзідэнцыі
- •12. Мастацкiя стылi ў архiтэктуры Беларусi: раманскi стыль, беларуская готыка абарончых I культавых збудаванняў.
- •13. Іканапіс Беларусі.
- •14. Францыск Скарына I яго дзейнасць.
- •15. Выдатныя дзеячы эпохi Адраджэння на Беларусi.
- •16. Культура рукапіснай кнігі на Беларусі.
- •17. Узнiкненне I развiццё кнiгадрукавання на Беларусi (xyi – xyiii стст.).
- •18. Замак у Мiры: гiсторыя ўзнiкнення I пераўтварэння ў княжацкую рэзiдэнцыю.
- •19. Манументальны жывапic на Беларусi (xiy – xyiii стст.).
- •21. Развiццё мiнiяцюры I кнiжнай графiкi (па xyiii ст.). Гравюры ф. Скарыны. Вiленская I Куцеiнская школы гравюры.
- •22. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусi (xiy – xyiii стст.): мастацкае шкло, мастацкая апрацоўка металу.
- •23. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусi (xiy – xyiii стст.): ткацтва, вышыўка, дываны, шпалеры. Слуцкiя паясы.
- •24. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусi (xiy – xyiii стст.): разьба па дрэве, выраб дэкаратыўнай кафлi.
- •25. Развiццё адукацыi на беларускiх землях (xiy – сяр. Xyii ст).
- •26. Развiццё адукацыi і літаратуры на беларускiх землях у складзе Рэчы Паспалiтай.
- •27. Культура Беларусі ў XIV – першай палове XVII ст.: літаратура.
- •28. Школьны I прыгонны тэатры на Беларусi.
- •29. Барока I ракако ў архiтэктуры Беларусi.
- •30. Нясвiжскi палацава-замкавы комплекс.
- •31. Музычнае мастацтва Беларусi (па xyiii ст.).
- •32. Класiцызм у архiтэктуры Беларусi.
- •33. Развiццё сiстэмы адукацыi на Беларусi (XIX – пачатак XX ст.).
- •34. Развiццё навуковага беларусазнаўства (XIX – пачатак XX ст.).
- •35. Развiццё лiтаратуры на Беларусi: ад рамантызму праз сентыменталiзм да рэалiзму. Асаблiвасцi беларускай лiтаратуры нашанiваўскага перыяду.
- •36. Музычнае мастацтва Беларусi (XIX – пачатак XX ст.).
- •37. Прафесiйны тэатр на Беларусi (XIX – пачатак XX ст.).
- •38. Архiтэктура Гомеля (канец xyiii – пачатак XX ст.).
- •39. Горадабудаўніцтва на Беларусі ў XIX – пачатку XX ст.
- •40. Эклектыка I мадэрн у архiтэктуры Беларусi.
- •41. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі (XIX — пачатак XX ст.).
- •42. Станковы жывапic Беларусi (XIX – пачатак XX ст.).
- •43. Палiтыка беларусiзацыi ў культурным жыццi насельніцтва бсср.
- •44. Дзейнасць Инстытута беларускай культуры. Навука і адукацыя ў бсср (1920-ыя – 1930-ыя гг.).
- •45. Беларуская лiтаратура I драматургiя ў 1920-ыя – пачатку 1940-х гг.
- •46. Жывапic I графiка ў бсср (1920-ыя - пачатак 1940-х гг.).
- •47. Тэатральнае жыццё у бсср (1920-ыя - пачатак 1940-х гг.).
- •48. Музычная культура ў бсср (1920-ыя - пачатак 1940-х гг.).
- •49. Развiццё архiтэктуры ў бсср (1920-ыя - пачатак 1940-х гг.). Канструктывiзм I функцыяналiзм.
- •50. Культура Заходняй Беларусi (1921 – 1939 гг.).
- •51. Зараджэнне I развiццё беларускай кiнематаграфii ў даваенны перыяд.
- •52. Беларуская культура ў гады Вялiкай Айчыннай вайны.
- •53. Адукацыя ў бсср (другая палова XX ст. – 1991 г.) I на сучасным этапе.
- •54. Навуковае жыццё ў бсср (другая палова XX – пачатак XXI ст.). Развіццё гістарычнай навукі.
- •55. Архiтэктура бсср: другая палова 1940-х гг. – 1991 г.
- •56. Музычнае мастацтва бсср: другая палова 1940-х – 1991 г.
- •57. Тэатральнае мастацтва бсср: другая палова 1940-х – 1991 г.
- •58. Лiтаратурнае жыццё ў бсср: другая палова 1940-х – 1991 г.
- •59. Развiццё кинематаграфii ў бсср: другая палова 1940-х – 1991 г.
- •60. Жывапiс I графiка ў бсср: другая палова 1940-х – 1991 г.
- •61. Скульптура ў бсср: другая палова 1940-х – 1991 г.
- •62. Музеi Беларусi ў XX – пачатку XXI ст
- •63. Мастацтва кiно I смi (канец XX – пачатак XXI ст.).
- •64. Архiтэктура сучаснай Беларусi.
- •65. Сучасная беларуская лiтаратура (канец XX – пачатак XXI ст.).
- •66. Выяўленчае мастацтва Беларусi на сучасным этапе.
- •67. Музычна-тэатральнае жыццё Беларусi на сучасным этапе.
- •68. Культурнае жыццё Гомеля ў савецкi перыяд I на сучасным этапе.
- •69. Тэатральныя, музычныя і кінафестывалі на Беларусі. Святочная культура сучаснай Беларусі.
6. Культура беларускіх земляў у IX-xiiIст.: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Усталяванне новага ладу, развіццё сацыяльна-эканамічных адносін, узнікненне і рост гарадоў садзейнічалі аддзяленню рамяства ад сельскай гаспадаркі і хуткаму развіццю рамёстваў: касцярэзнага, ліцейнага, кавальскага, ювелірнага, мастацкай апрацоўкі дрэва, ганчарства, шкларобства і інш. Сацыяльнае размежаванне грамадства наклала свой адбітак на характар развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, яго стылістыку і сюжэты. У асяроддзі сялянства і бяднейшай часткі гараджан яно развівалася на аснове традыцый. Прадметы хатняга ўжытку, зброя, упрыгожанні з шырокадаступных матэрыялаў (косці, дрэва, гліны, жалеза) аздабляліся геаметрычным арнаментам сімвалічнага характару. Сярод знаходак на вясковых паселішчах рэдка трапляюцца унікальныя творы, на выраб якіх патрабаваліся многія месяцы карпатлівай працы. Большасць прадметаў вызначаецца масавасцю, шырокадаступнасцю і таннасцю.
Для задавальнення патрэбаў дружынна-баярскай знаці вырабляліся рэчы, якія адрозніваліся не толькі прымяненнем дарагіх матэрыялаў — срэбра, золата, каш-тоўных камянёў, але і стылістыкай дэкору. Колішнія амулеты-абярэгі саступілі месца вырабам чыста дэкаратыўнага характару, хоць сувязь з міфалогіяй, старажытнымі павер'ямі прасочваецца яшчэ вельмі выразна.Значны ўплыў на характар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва заходнерускіх земляў аказалі гандлёвыя сувязі, якія сталі наладжвацца з краінамі Заходняй Еўропы. У выніку сюды сталі трапляць заходнееўрапейскія вырабы з металу, косці, каменю і іншых матэрыялаў. Напрыклад, пры раскопках дзядзінца ў Ваўкавыску знойдзена наверша ад трона, выразанае з маржовай косці ў выглядзе аб'ёмнай галавы льва. Паходзіць яно з Паўднёвай Германіі.
Звяртае ўвагу шырокі дыяпазон вырабаў сярэднявечных майстроў-рамеснікаў. Жаночыя ўборы з дарагіх, нярэдка прывазных тканін дапаўняліся мастацкімі вырабамі, часта з каштоўных металаў. Разнастайныя бранзалеты, пацеркі, падвескі, лунніцы, крыжыкі, колты, аздобленыя найтанчэйшым зярненнем, завіткамі скані, гравіраваннем, эмалямі, чарненнем, вызначаюцца надзвычайнай вытанчанасцю дэкору, дасканаласцю формаў, філіграннасцю апрацоўкі. Багата арнаментаваліся зброя, воінскі рыштунак, конская вупраж. Касцяныя накладкі, гравіраваныя геаметрычным і раслінным арнаментам, упрыгожвалі калчаны і ручкі нажоў. Залатым і срэбраным шыццём аздабляліся літургічныя тканіны. Чаканкай і каштоўнымі камянямі ўпрыгожваліся шаты абразоў, кніжныя абклады. Стылістыка і матывы дэкору вырабаў адлюстроўвалі размежаванне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў адпаведнасці з класавым дзяленнем грамадства. У асяроддзі сялян і значнай часткі гараджан пераважаў старажытны геаметрычны арнамент сімвалічнага характару. У той жа час у дружынна-баярскім побыце ўсё большае месца стаў займаць дэкор з раслінных і зааморфных формаў рэальнага і фантастычнага характару. Бытаваў і геаметрычны арнамент, але ён ускладніўся і ўзбагаціўся новымі матывамі і формамі.
Адно з вядучых месцаў сярод рамёстваў у старажытных гарадах на тэрыторыі Беларусі займала мастацкая апрацоўка косці. Тонкай работы грабяні, ручкі нажоў, накладкі на калчаны, шахматы і іншыя прадметы бытавога і мастацкага прызначэння знойдзены пры раскопках старажытнага Мінска, Полацка, Гродна, Навагрудка, Турава, Ваўкавыска, Пінска і іншых гарадоў і паселішчаў. З'яўленне ў XI-XII стст. такарнага станка садзейнічала як пашырэнню асартыменту вырабаў, так і павышэнню іх мастацкага ўзроўню. Арнамент часцей за ўсё «вочкавы», размяшчаецца ў адзін ці некалькі радоў на плоскай паверхні вырабу. Часам такі арнамент акаймаваны зігзагападобнай лініяй ці двума зігзагамі, што ўваходзяць адзін у адзін («воўчы зуб»). Вядомы яшчэ з часоў жалезнага веку вочкавы арнамент ілюструе ўстойлівасць старажытных язычніцкіх вераванняў, характэрную для дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XI-XIII стст. Кружок з кропкай у цэнтры, што сімвалізаваў сонца, святло, агонь - адзін з самых распаўсюджаных элементаў салярнай арнаментыкі. Вочкавы арнамент наносілі спецыяльнымі цыркульнымі разцамі, для чаго больш прыдатнай была плоская паверхня. На вырабах з выпуклай паверхняй (лыжках, вухачыстках, муфтах, ручках нажоў) часцей сустракаецца дэкор у выглядзе паяскоў, косай штрыхоўкі і пляцёнкі накшталт раменнага пляцення. Цікавыя знаходкі такога тыпу выяўлены ў Ваўкавыску. Часцей за ўсё пляцёнка мела выгляд паласы з дзвюх стужак. 3 XII ст. пляцёнка сустракаецца і на тэрыторыі Бел. Выдатным прыкладам такога дэкору з'яўляюцца касцяныя пласціны для калчана з Мсціслава. Дасканала выкананая пляцёнка і іншы дэкор геаметрычнага характару выразаны нізкім рэльефам. На адной з пласцін, акрамя ўжо згаданай пляцёнкі, выгравіравана нейкая двух-галовая пачвара - характэрны ўзор тэраталагічнага («звярынага») стылю, які набыў пашырэнне ў XI—XIII стст. у дэкоры прадметаў побыту пануючых класаў. Адлюстраванне розных пачвар, жывёл і птушак было асаблівай адзнакай храбрасці, моцы і сілы ўладальніка, таму і атрымала такое распаўсюджанне.
Характэрныя ўзоры тэраталагічнага стылю - касцяныя накладкі XII ст. з Ваўкавыска і Лукомля. На першай з іх - выявы жывёл, якія нагадваюць аленя, рысь і ваўка. Накладка з Лукомля аздоблена ў падобным стылі. Абрысы жывёл нагадваюць сабак, якія бягуць адзін за адным. Праўда, у адрозненне ад плоскіх схематычных сілуэтаў на ваўкавыскай пласціне фігуры тут выразаны больш упэўнена, з перадачай аб'ёму і дынамікі. Абодва вырабы адлюстроўваюць ранні этап развіцця тэраталагічнага стьлю, бо знаходкі XII ст. дэманструюць значна больш высокі ўзровень касцярэзнага мастацтва. Фантастычныя істоты трапляюцца часцей, чым рэальныя вобразы жывёл і птушак. Дэкор складаецца з выяваў розных пачвар, птушак з чалавечымі галовамі, крылатых звяроў. Часта сустракаецца матыў звера накшталт ільва, у якога хвост заканчваецца двума завіткамі.
3-за недаўгавечнасці матэрыялу меншай колькасцю ўзораў прадстаўлена мастацкая апрацоўка дрэва. Але можна не сумнявацца, што на заходнерускіх землях, багатых лесам, дрэва было адным з самых распаўсюджаных матэрыялаў, у тым ліку і для мастацкай творчасці. Раскопкі даюць не толькі рэшткі збудаванняў, прылад працы, прадметаў хатняга ўжытку, але і шматлікія інструменты для апрацоўкі дрэва: сякераў, долатаў, пілаў, нажоў, скобеляў, разцоў, свярдзёлкаў. Не-каторыя з гэтых прылад прызначаны для выканання тонкіх разьбяных работ. У XI-XIII стст. у многіх гарадах (Полацк, Гродна, Навагрудак, Тураў) шырокаразвітым мясцовым рамяством было ўжо, відаць, шкларобства, пра што сведчыць вывучэнне шматлікіх знаходак з раскопак гэтых гарадоў і паселішчаў. Да XI ст. адносяцца пацеркі і бранзалеты, з XII ст. масава вырабляліся пярсцёнкі, скроневыя колцы, сталовы, аптэчны і літургічны посуд.
Шматлікімі знаходкамі прадстаўлена мастацкая апрацоўка металу. Шырокае развіццё набыло ювелірнае мастацтва, якое аб'ядноўвала розныя віды мастацкай апрацоўкі каляровых і каштоўных металаў: ліццё, чаканку, гравіраванне, філігрань, чарненне, зярненне, эмалі. Калі ліццё па васковай мадэлі, вядомае ў папярэдні перыяд, давала магчымасць ствараць толькі адзінкавыя рэчы, то ў XII - XIII стст. пашырылася ліццё ў каменныя раз'ёмныя формы, што дазволіла наладзіць масавы выраб рэчаў. Распаўсюджанне ў X ст. на заходнерускіх землях ганчарнага круга дало магчымасць наладзіць масавы рамесніцкі выраб глінянага посуду, адначасова аказала ўплыў на яго мастацкія якасці. Ганчарны посуд набыў больш зграбныя і разнастайныя формы, яго паверхня часам даводзілася да бляску, а дэкор стаў больш упарадкаваны і рытмічны. Асартымент і формы ганчарнага посуду, што склаліся ў тыя часы, практычна без зменаў захаваліся да нашых дзён. Да тых жа часоў адносіцца і развіццё архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі. У цэлым дэкаратыўна-прыкладное мастацтва IX—XIII стст. адлюстроўвае, з аднаго боку, прадаўжэнне традыцый, закладзеных яшчэ ў язычніцкія часы, з другога - запазычанні дасягненняў візантыйскай і еўрапейскай культуры. Яно набыло самастойны характар, стала прафесійным заняткам рамеснікаў. Пашырыўся і ўзбагаціўся асартымент вырабаў, з'явіліся новыя галіны мастацкай творчасці. Больш разнастайнай стала арнаментыка. Фактычна ўжо ў Сярэднявеччы склаліся формы і дэкор многіх вырабаў, якія амаль без змяненняў дайшлі да нашага часу.