- •1. Мэта, задачы, змест курса «Гiсторыя культуры Беларусi».
- •2. Перыядызацыя курса «Гiсторыя культуры Беларуси». Гiстарычныя ўмовы развiцця культуры Беларусi ў розныя эпохi.
- •3. Культура беларускіх земляў у эпоху першабытнага мастацтва: матэрыяльная культура.
- •4. Культура беларускіх земляў у эпоху першабытнага мастацтва: дахрысціянскія вераванні.
- •5. Культура беларускiх земляў у IX – XIII стст.: дойлiдства, манументальны жывапiс.
- •6. Культура беларускіх земляў у IX-xiiIст.: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
- •7. Культура беларускiх земляў у IX – XIII стст.: пiсьменства, літаратура.
- •8. Рэлiгiйна-асветнiцкая дзейнасць Кiрылы Тураўскага, Ефрасiннi Полацкай, Клiмента Смаляцiча.
- •9. Горадабудаўніцтва на беларускіх землях (другая палова xyii – XVIII стст.).
- •10. Ваеннае дойлідства на Беларусі (xiy – першая палова xyii стст.).
- •11. Прыватнаўласніцкія рэзідэнцыі
- •12. Мастацкiя стылi ў архiтэктуры Беларусi: раманскi стыль, беларуская готыка абарончых I культавых збудаванняў.
- •13. Іканапіс Беларусі.
- •14. Францыск Скарына I яго дзейнасць.
- •15. Выдатныя дзеячы эпохi Адраджэння на Беларусi.
- •16. Культура рукапіснай кнігі на Беларусі.
- •17. Узнiкненне I развiццё кнiгадрукавання на Беларусi (xyi – xyiii стст.).
- •18. Замак у Мiры: гiсторыя ўзнiкнення I пераўтварэння ў княжацкую рэзiдэнцыю.
- •19. Манументальны жывапic на Беларусi (xiy – xyiii стст.).
- •21. Развiццё мiнiяцюры I кнiжнай графiкi (па xyiii ст.). Гравюры ф. Скарыны. Вiленская I Куцеiнская школы гравюры.
- •22. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусi (xiy – xyiii стст.): мастацкае шкло, мастацкая апрацоўка металу.
- •23. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусi (xiy – xyiii стст.): ткацтва, вышыўка, дываны, шпалеры. Слуцкiя паясы.
- •24. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусi (xiy – xyiii стст.): разьба па дрэве, выраб дэкаратыўнай кафлi.
- •25. Развiццё адукацыi на беларускiх землях (xiy – сяр. Xyii ст).
- •26. Развiццё адукацыi і літаратуры на беларускiх землях у складзе Рэчы Паспалiтай.
- •27. Культура Беларусі ў XIV – першай палове XVII ст.: літаратура.
- •28. Школьны I прыгонны тэатры на Беларусi.
- •29. Барока I ракако ў архiтэктуры Беларусi.
- •30. Нясвiжскi палацава-замкавы комплекс.
- •31. Музычнае мастацтва Беларусi (па xyiii ст.).
- •32. Класiцызм у архiтэктуры Беларусi.
- •33. Развiццё сiстэмы адукацыi на Беларусi (XIX – пачатак XX ст.).
- •34. Развiццё навуковага беларусазнаўства (XIX – пачатак XX ст.).
- •35. Развiццё лiтаратуры на Беларусi: ад рамантызму праз сентыменталiзм да рэалiзму. Асаблiвасцi беларускай лiтаратуры нашанiваўскага перыяду.
- •36. Музычнае мастацтва Беларусi (XIX – пачатак XX ст.).
- •37. Прафесiйны тэатр на Беларусi (XIX – пачатак XX ст.).
- •38. Архiтэктура Гомеля (канец xyiii – пачатак XX ст.).
- •39. Горадабудаўніцтва на Беларусі ў XIX – пачатку XX ст.
- •40. Эклектыка I мадэрн у архiтэктуры Беларусi.
- •41. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі (XIX — пачатак XX ст.).
- •42. Станковы жывапic Беларусi (XIX – пачатак XX ст.).
- •43. Палiтыка беларусiзацыi ў культурным жыццi насельніцтва бсср.
- •44. Дзейнасць Инстытута беларускай культуры. Навука і адукацыя ў бсср (1920-ыя – 1930-ыя гг.).
- •45. Беларуская лiтаратура I драматургiя ў 1920-ыя – пачатку 1940-х гг.
- •46. Жывапic I графiка ў бсср (1920-ыя - пачатак 1940-х гг.).
- •47. Тэатральнае жыццё у бсср (1920-ыя - пачатак 1940-х гг.).
- •48. Музычная культура ў бсср (1920-ыя - пачатак 1940-х гг.).
- •49. Развiццё архiтэктуры ў бсср (1920-ыя - пачатак 1940-х гг.). Канструктывiзм I функцыяналiзм.
- •50. Культура Заходняй Беларусi (1921 – 1939 гг.).
- •51. Зараджэнне I развiццё беларускай кiнематаграфii ў даваенны перыяд.
- •52. Беларуская культура ў гады Вялiкай Айчыннай вайны.
- •53. Адукацыя ў бсср (другая палова XX ст. – 1991 г.) I на сучасным этапе.
- •54. Навуковае жыццё ў бсср (другая палова XX – пачатак XXI ст.). Развіццё гістарычнай навукі.
- •55. Архiтэктура бсср: другая палова 1940-х гг. – 1991 г.
- •56. Музычнае мастацтва бсср: другая палова 1940-х – 1991 г.
- •57. Тэатральнае мастацтва бсср: другая палова 1940-х – 1991 г.
- •58. Лiтаратурнае жыццё ў бсср: другая палова 1940-х – 1991 г.
- •59. Развiццё кинематаграфii ў бсср: другая палова 1940-х – 1991 г.
- •60. Жывапiс I графiка ў бсср: другая палова 1940-х – 1991 г.
- •61. Скульптура ў бсср: другая палова 1940-х – 1991 г.
- •62. Музеi Беларусi ў XX – пачатку XXI ст
- •63. Мастацтва кiно I смi (канец XX – пачатак XXI ст.).
- •64. Архiтэктура сучаснай Беларусi.
- •65. Сучасная беларуская лiтаратура (канец XX – пачатак XXI ст.).
- •66. Выяўленчае мастацтва Беларусi на сучасным этапе.
- •67. Музычна-тэатральнае жыццё Беларусi на сучасным этапе.
- •68. Культурнае жыццё Гомеля ў савецкi перыяд I на сучасным этапе.
- •69. Тэатральныя, музычныя і кінафестывалі на Беларусі. Святочная культура сучаснай Беларусі.
5. Культура беларускiх земляў у IX – XIII стст.: дойлiдства, манументальны жывапiс.
З узнікненнем Старажытнарускай дзяржавы са сталіцай у горадзе Кіеў, землі сучаснай Беларусі ўвайшлі ў яе склад.
Сацыяльна-эканамічная змены і рост сіл феадальнага грамадства ў IX—XII стст. спрыяюць будаўніцтву і развіццю гарадоў. На заходнерускіх землях ўнікаюць новыя гарады — Полацк, Віцебск, Менск, Гродна, Орша, Пінск, Бярэсце, Тураў, Браслаў, Ваўкавыск. Звычайна яны ўзводзіліся ў сутоках рэк, якія служылі натуральнымі абарончымі ўмацаваннямі.
Найбольшае развіццё атрымліваюць у гарадах акрамя ўмацаванняў, культавыя пабудовы і жыллё — усё пераважна з дрэва[8]. Цэнтральнае месца ў горадзе займаў дзяцінец (крэмль), вакол якога размяшчаліся рамесна-гандлёвы рад — гэты прыём быў традыцыйным для старажытнарускага горадабудаўніцтва[1].
Напрыканцы X ст. на Русі было прынята хрысціянства, якое спрыяла ўмацаванню феадальных адносінаў, развіццю дзяржаўнасці, узаемнаму ўплыму з суседнімі краінамі. Сувязь з Візантыяй, адкуль і прыйшло хрысціянства, пакінула заўважны след у старажытнарускім дойлідстве. Стварэнне манументальных храмаў спрыяла развіццю будаўнічай тэхнікі, мастацкага аздаблення[1], на нароўні з развіццём гарадоў стала першапрычынай фарміравання новых кірункаў у дойлідстве, з'явіўся такі тып збудаванняў як каменны крыжова-купальны храм, пабудаваны з тонкай квадратнай цэглы — плінфы. У X—XI стст. храмы на беларускіх землях будавалі пераважна майстры, запрошаныя зВізантыі. Закладзены паміж 1044 і 1066 гг. і пабудаваны ён з плінфы ў тэхніцы з так званым схаваным радам Сафійскі сабор у Полацку можна лічыць першым з ліку выбітных культавых збудаванняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У гэтым помніку былі закладзены асноватворныя прынцыпы мясцовай архітэктурнай школы, якія выявіліся ў цэнтрычна-пірамідальнай кампазіцыі архітэктурных форм. Хутчэй за ўсё, такія прынцыпы з'явіліся пад уздзеяннем мясцовых будаўнічых традыцый, якія склаліся яшчэ ў драўляным народным дойлідстве[9].
Для мураванай культавай архітэктуры гэтага перыяду характэрна муроўка сцен са схавным радам, які замазваўся шырокай белай паласой раствору так, каб фасадныя сцены атрымлівалі паласатую двухколерную расфарбоўку. Падобная муроўка таксама сустракаецца і пазней, у перыяд феадальнай раздробленасці[1].
На мяжы X-XI стст. умацаваны цэнтр Полацка — дзяцінец — быў перанесены на поўдзень да месца ўпадзення Палоты ў Заходнюю Дзвіну. Дзяцінец плошчай 7 га атрымаў назву Верхні замак. Акольны пасад, які зваўся Ніжнім горадам, сфармаваўся паміж дзяцінцам і старым гарадзішчам. Запалоцце абоСтары горад развівалася як і пасад. Такім чынам ў Полацка ўтварылася трохчастковая структура плана, дзе дамінуючае становішча заняў дзяцінец. Уздоўж Дзвіны пазней пачала развівацца найбольш буйная частка горада — Вялікі пасад. Да XII ст. плошча горада ўзрасла да 70-80 га[1].
Акрамя асноўнага ўмацавання вакол дзяцінца, кожная частка Полацка мела свае абарончыя збудаванні. У дзяцінцы размяшчаліся Сафійскій сабор, палац князя, жыллё феадалаў, дружыны, заможных рамеснікаў. Жыллёвая забудова фармавалася стыхійна і безсістэмна. Вуліцы пракладваліся паміж хатамі і былі замошчаны бярвеннямі на лагах[1].
Падчас раскопак у Брэсце была выяўлена найстаражытнейшая частка горада — Бярэсце. Сярод іншага захаваліся рэшткі жылых і гаспадарчых пабудоў, дваровыя насцілы і парканы, якія з'яўляюцца характэрнымі для паселішчаў XI-XIII стст. Жытло аднакамернае, зрубнай канструкцыі «абло з астаткам», у плане квадратнае, даўжыня сцен складае ад 3,2 да 4,4 м, у якасці матэрыялу выкарыстаны хвоя і дуб. Пабудовы захаваліся на вышыню 7-12 вянцоў, што дазваляе меркаваць аб аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, форме і памерах дзвярных і аконных праёмаў, дэталях дашчанага даху і інш[1].
На аснове традыцый візантыйскай архітэктуры(руск.) бел. і пад уплывам форм Полацкага Сафійскага сабора ў XII ст. сфармавалася самабытная Полацкая школа дойлідства(руск.) бел.[9]. У ардозненне ад Кіева, Полацкая школа захоўвае архітэктурныя традыцыі (выкарыстанне муроўкі «са схавным радам», каменных блокаў, плоскіхлапатак, абхадных галерэй) і рашуча пераглядае сістэму крыжова-купальных будынкаў, набліжаючы іх да вежападобных кампазіцый[8], ствараючы выразныя сілуэты знешніх аб'ёмаў. Падкупальныя прасторы пераносяцца над заходнія пары слупоў. Атрымліваюць распаўсюджанне бесслуповыя цэрквы з адной апсідай і прытворам на захадзе, трохнефавыя чатырох- ці шасціслуповыя храмы, у якіх сваімі памерамі пераважае галоўны неф, а два бакавыя робяцца вузейшымі за яго, т.ч. знадворку вылучаліся тры апсіды або толькі адна, тая, што завяршала галоўны неф. Апсіды ў канцах бакавых нефаў мелі выгляд ніш і змяшчаліся ў тоўшчы ўсходняй сцяны[10]. Унутраная прастора храмаў аздаблялаецца фрэскамі[11].
Найбольш значныя збудаванні Полацкай школы ўяўлялі Пятніцкая і Барысаглебская цэрквы Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра(руск.) бел. ў прыгарадзе Полацка, Спаса-Еўфрасіннеўская царква Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, Дабравешчанская царква ўВіцебску[8][9]. Прадстаўлена таксама храмы ў Мінску, Ноўгарадзе, Смаленску[11].
Акрамя Полацкай вылучалася вылучаецца Гродзенская школа дойлідства, што склалася ў XII ст. ў межахГарадзенскага княства. Пабудовы Гродзенская школа адрозніваліся выкарыстоўваннем у роўнаслаёвай муроўцы з плінфы ўставак з абчасаных, паліраваных валуноў, геаметрычных кампазіцый з каляровых паліваных кафляў, наборнай маёлікавай падлогі з плітак разнастайных форм. Для аб'ёмна-прасторавых кампазіцый характэрна адносна невялікая круглая і гранёная форма ўнутраных слупоў. Каб садзейнічаць акустыцы, у верхнія часткі сцен умуроўвалася вялікая кольскасць галаснікоў — керамічных сасудаў, які ўмуроўваліся ў сцены будынка з мэтай паляпшэння акустычных якасцей[8][12]. Структурна яна з'яўляюцца працягам полацкага дойлідства, але ў стаўленні да паліхромнага дэкору адрозніваецца большай своеасаблівасцю і можа быць збліжаны хіба што з помнікамі еўрапейскай раманікі. У будаўніча-тэхнічным стаўленні Гродзенская школа бліжэй усяго да помнікаў Кіева і Валыні, дзе таксама выкарыстоўвалася тэхніка роўнаслаёвай муроўкі[13].
Яскравым узорам Гродзенская школа дойлідства з'яўляецца Барысаглебская царква (Каложская), у ёй адзінай, нягледзячы на значныя страты, захаваліся архітэктурна-будаўнічыя канструкцыі да ўзроўню скляпенняў. Таксама да гэтай школы ў Гродна належаць Ніжняя царква на плошчы Старога замка, Прачысценская царква(бел. (тар.)) бел., княжацкі палац на дзядзінцы, царква ў Ваўкавыску на замчышчы (сяр. XII ст.), храмамі ў Навагрудку, Мінску і інш[11][12]. Сярод дойлідаў вылучаецца адзіны Пётр Міланег.
З канца XII — пач. XIII стагоддзя развіццё манументальнага культавага дойлідства замаруджваецца, на першы план выходзяць абарончыя збудаванні, што абумоўлена павелічэннем пагрозы з боку крыжакоў і татар(руск.) бел.. Атрымліваюць распаўсюжанне вежы данжоны, у XIII стагоддзі яны з'яўляюцца ў Камянцы, Тураве, Новагародку, на тэрыторыі Старога замка ў Гродна, на замчышчы старажытнага Бярэсця[8].
Да начашага часу захавалася толькі Камянецкая вежа, выкладзеная з брусковай цэглы. У плане ўяўляе кругдыяметрам 13,6 м, таўшчыня сцен 2,5 м. Пры вышыні 29,4 м вежа мае 5 паверхаў, злучаных лесвіцамі. Выключна абарончае прызначэнне абумовіла адсутнасць якіх-небудзь архітэктурных упрыгожванняў[8].