Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kultura.docx
Скачиваний:
145
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
366.4 Кб
Скачать

33. Развiццё сiстэмы адукацыi на Беларусi (XIX – пачатак XX ст.).

У першы гады XIX стагоддзя ў Расійскай імперыі была праведзена рэформа сістэмы адукацыі, навучанне было падзелена на тры прыступкі: вышэйшае, сярэдняе і пачатковае.Створанае Міністэрства народнай асветы (1802 г.) цэнтралізавала дзяржаўнае кіраўніцтва школай. У кожным губернскім горадзе стваралася гімназія, у павятовым горадзе – павятовае вучылішча. Пры кожным царкоўным прыходзе – царкоўнапрыходскія вучылішча, у якія прымаліся дзеці “ўсялякага стану” без розніцы “полу і год”. Прадугледжвалася пераемная сувязь паміж школамі розных ступеняў. Асноўным асяродкам навукі і адукацыі Беларусі ў першай трэці XIX ст. быў Віленскі ўніверсітэт, з 1803 г. – Імператарскі. Адначасова ён з’яўляўся вучэбным і адміністрацыйным цэнтрам навучальнай акругі. Ён не толькі ажыццяўляў кантроль за работай школ, але яго выкладчыкі прымалі ўдзел у складанні праграм навучання, у напісанні падручнікаў. Падзеі 1820-30 гг. прывялі да ліквідацыі Віленскай навучальнай акругі, закрыцця ўніверсітэта, ўнеслі істотныя змены ў сістэму асветы Беларусі. Пераемнасць навучання была парушана. Выпускнікам Віленскага ўніверсітэта, як удзельнікам рэвалюцыйных падзей, забаранялася выкладаць у мясцовых школах. Настаўніцкія кадры для Беларусі рыхтаваліся Пецярбургскім педагагічным інстытутам і створанай у 1834 г. Віцебскай настаўніцкай семінарыяй. 1836 Горы-Горыцки земл. инстытут

На Беларусі правядзенне Адукацыйнай рэформы 1864 года супала з пераадоленнем наступстваў паўстання 1863 года, у якім актыўны ўдзел узялі навучэнцы Горы-Горацкага земляробчага інстытута і сярэдніх навучальных устаноў. Гэта абумовіла асаблівасці рэфармавання адукацыі на Беларусі. Так, у 1864 г. быў зачынены земляробчы інстытут – апошняя вышэйшая навучальная ўстанова на Беларусі часоў імперыі. З гэтага часу вышэйшую адукацыю беларусы атрымлівалі за межамі Радзімы. Зачыняліся так сама некаторыя гімназіі – Навагрудская і Свіслацкая. Забаранялася выкладанне на польскай і беларускай мовах. Пачатковых школ было вельмі мала. Таму абвешчаныя прынцыпы рэформы – усесаслоўнасць, свецкасць, даступнасць, пераемнасць адукацыі, на Беларусі не дзейнічалі. На Беларусі не была праведзена Земская рэформа – таму не існавалі земскія пачатковыя школы для сялянскіх дзетак. А царкоўна-прыхадскія школы былі пастаўлены пад нагляд паліцыі і праваслаўнай царквы, а не міністэрства адукацыі. Сярэднюю адукацыю атрымлівалі ў павятовых вучылішчах (няпоўную) ці гімназіях, але навучанне там было платным і для большасці жыхароў з гэтай нагоды недаступным. Да тагож, у 1887 годзе з’явіўся ўказ “Аб кухарчыных дзецях”, згодна з якім у гімназіі недапушчаліся дзеці прыслугі. Асобнымі ўказамі ўводзіўся цэнз на навучанне ў гімназіях і вну для асоб яўрэйскага паходжання. З гэтай нагоды на Беларусі заставаўся высокі ўзровень непісменнасці.

Змены ў сістэме адукацыі Беларусі прывялі да ўстойлівага росту колькасці навучальных устаноў на працягу другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. Калі ў канцы 50-х – пачатку 60-х гг. ХІХ ст. ва ўсіх навучальных установах Беларусі навучалася прыкладна 16,5 тыс. чалавек (0,5 % усяго насельніцтва), то ў 1900 г. у Віленскай навучальнай акрузе было 248 тыс. навучэнцаў, а ў 1914 г. іх лічба дасягнула 490 тыс. чалавек.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]