Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kultura.docx
Скачиваний:
145
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
366.4 Кб
Скачать

22. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусi (xiy – xyiii стст.): мастацкае шкло, мастацкая апрацоўка металу.

З'яўляючыся найбольш запатрабаванымі з рамёстваў ювелірная справа і злотніцтва было найбольш распаўсюджаным відам дэкаратыўнага мастацтва. Ювеліры і злотнікі ў XV стагоддзі, як і прадстаўнікі іншых рамёстваў, ў буйных гарадах пачалі аб'ядноўвацца ў цэхі. Асартымент ювелірных вырабаў ахопліваў як культавыя рэчы - абклады для абразоў і кніг, літургічныя прадметы і посуд, так і свецкія рэчы - прадметы побыту, упрыгожанні, зброя і рыштунак. Тэхніка выканання вызначалася разнастайнасцю і спалучэннем некалькі відаў мастацкай апрацоўкі.Ліцейныя вырабы - Ліцейная справа была засяроджана ў буйных гарадах, сярод якіх асабліва вызначаўся Нясвіж, дзе Г. Мользер вырабляў бронзавыя гарматы для замка. Пасля адліцця гарматы, як і большасць іншых ліцейных вырабаў, аздабляліся чаканенымі рэльефнымі малюнкамі і гравіравальнымі надпісамі. Высокім узроўнем вызначалася звоналіцейная справа, сведчаннем чаму звон з Моладава, які акрамя мастацкай вартасці уяўляе сабой помнік старабеларускага пісьменства тых часоў.Кавальскія вырабы - Рысы характэрныя для дэкору ювелірных і ліцейных вырабаў паўтараліся і ў кавальскай справе, у якой усё больш увагі надавалася не толькі тэхнічнаму, але і мастацкаму узроўню выканання. Найбольшага росквіту кавальскае мастацтва дасягае ў XVII стагоддзі.Шкляныя вырабы - Форму шклянога посуду па другую палову XV стагоддзя вызначла стылістыка готыкі, якая надла яму пераважна выцягнутыя прапорцыі. У XVI стагоддзі фарміраванне мясцовых рысаў разам з уздзеяннем рэнесанснай стылістыкі выяўлялася ў перавазе канічных і шарападобных форм. У якасці аздаблення ужываліся каляровыя шкляныя ніці і жгуты, пячаткі, носпісы эмалямі, фарбамі і золатам. У карыстанні каля паловы шклянога посуду складаў прывазны - пераважна венецыянскае, багемскае і польскае шкло.XVIII ст. - Ювелірныя вырабы і злотніцтва - Перыяд інтэнсіўнага развіцця і росквіту ювелірнага мастацтва, якое дасягнула высокага узроўню. Гэта адчуваецца перш за ўсё па вырабах, прызначаных для культавага ужытку. Асабліва вызначаюцца абклады і воты абразоў і кніг, якім уласціва разнастайнасць пластычнага вырашэння і багацце дэкаратыўнага аздаблення. Не меньш высокі мастацкі ўзровень маюць прадметы літургічнага прызначэння, для якіх характэрна выкарыстанне разнастайных тэхнік і прыёмаў у апрацоўкі паверхні. Імкненне арыстакрацыі да вытаньчанага быту патрабавала вытворчасці розных рэчаў для упрыгожання інтэр'ера і посуду.Ліцейныя вырабы - Званаліцейная справа была наладжана у многіх гарадах беларусі, і не гледзячы на дарагавізну гэтага прадпрыемства, званы адліваліся ў вялікай колькасці. Буйным цэнтрам званаліцейнай справы была Вільня, якая аказвала значны уплыў на развіцце гэтага віда мастацтва ў Беларусі. З сярэдзіны XVIII стагоддзя вытворчасць літых вырабаў з жалеза і чугуна адбывалася за кошт прыватных прадпрыемстваў, з якіх найбуйнейшым быў чыгуналіцейны завод графа Храптовіча, заснаваны у 1794 годзе ў Вішнева.Кавальскія вырабы - Значную частку прадукцыі з металу складалі каваныя вырабы. Кавальская справа была распаўсюджана у многіх гарадах Беларусі і працавала на задавальненне патрэб як касцёлаў і цэркваў так і прыватных асоб.Фаянс - XVIII стагоддзе лічыцца часам узнікнення беларускага фаянсу, цэнтрамі вытворчасці якога сталі мануфактуры ў Свержані і Целеханах. Прадукцыя гэтых манкфактур, якая была прызначана для ўнутранага рынку і ішла на ўпрыгожанне палацаў і паркаў, на раннім этапе нагадвала творы славутых фабрык Італіі і Францыі, а больш позняя, барочная па форме і дэкору, набыла мясцовы характар з характэрным лаканізмам і стрыманасцю аздаблення.Мастацкае шкло - У XVIII стагоддзі дасягнула высокага ўзроўня шкляная вытворчасць, асабліва прадукцыя шкляных мануфактураў князёў Радзівілаў у Налібоках і Урэччы, якія славіліся таксама крышталёвымі вырабамі. Шкляныя вырабы у XVIII стагоддзі ў асноўным былі з безколернага шкла. Для вырабаў характэрна асіметрычнасць прафіляваных ножак і чаш бакалаў, кілішкаў, кубкаў. Па узроўню дасягненняў урэцка-налібоцкае шкло з'ява не меньш значная, чым слуцкія паясы, і з'яўляецца такім жа сымвалам беларускага мастацтва, як крышталь "бакара" у Францыі, венецыянскае шкло ў Італіі, багемскае шкло і хрусталь у Чэхіі.Вялікі попыт на вырабы са шкла прывёў да з’яўлення шкляных мануфактур у Налібоках (1717 г.), Урэччы (1732 г.), Мышы 1736 г.), Ільі (1767 г.), Гродна (1770 г.)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]