- •Уводзiны
- •І. Асобасна – арыентаваная адукацыйная сістэма
- •Лiтаратурнае чытанне у пачатковай школе. Мэты і задачы
- •1.1.1 Метадалагiчныя пазіцыi, якія звязаны з рэалізацыяй асобасна-арыентаванага і культуралагічнага падыходаў
- •1.1.2 Праграма па літаратурнаму чытанню. Мэты і задачы
- •1.2 Склад вучэбна-метадычнага комплексу
- •1.3 Пазакласнае чытанне ў сістэме літаратурнай адукацыі малодшых школьнiкаў
- •1.4 Тэматычны кантроль праверкі ведаў
- •2. Асаблівасці асэнсаванага ўспрымання беларускага маўлення рускамоўнымі малодшымі школьнікамі
- •3. Сучасныя тэндэнцыi лiтаратурнай адукацыi малодшых школьнiкаў
- •Заключэнне
- •Спiс выкарыстанай лiтаратуры
- •Структура ўрокаў
- •Урок 1. У свеце загадак
- •I.Арганізацыйны момант
- •II.Работа па падрыхтоўцы дзяцей да ўспрымання загадак
- •IV. Завучванне дзецьмі загадак на памяць
- •V.Калектыўнае разглядванне дзецьмі кніжкі «Загадкі з градкі»
- •VI.Рэкамендацыі
Структура ўрокаў
(20 мінут урока адводзіцца навучанню грамаце.)
1.Работа па падрыхтоўцы вучняў да ўспрымання тэксту загадак, апавяданняў, казак, вершаў. (Да 3 мінут.)
На гэтым этапе неабходна ўзнавіць у памяці вучняў або сфарміраваць у іх рэальныя ўяўленні, што складаюць аснову вядучых мастацкіх вобразаў твораў, якія дзеці будуць слухаць; задаць эмацыянальны настрой.
Мастацкія вобразы ўводзяцца пры дапамозе гутарак, загадак, ілюстрацый, макетаў, іншых наглядных дапаможнікаў, песень, успамінаў пра прачытаныя творы.
2.Выразнае чытанне настаўнікам мастацкага твора ўголас, яго ўспрыманне вучнямі. (Да 7 мінут.)
3.Калектыўнае ўзнаўленне твора па пытаннях настаўніка. Разважанні вучняў аб праслуханым творы, завучванне на памяць рэплік галоўных герояў, загадак, прыказак і прымавак з тэксту, састаўленне слоўнікавых малюнкаў і інш. (Да 6 мінут.)
4.Разглядванне дзіцячай кнігі, у якой змешчаны пэўны твор, з мэтай адпгуквання яго.
Знаёмства дзяцей з састаўнымі часткамі кнігі: вокладка, ілюстрацыі, надпісы, змест, аўтар. (Да 4 мінут.)
5.Рэкамендацыі па самастойнай рабоце вучняў у пазаўрочны час. (1 мінута.)
Напрыклад: намаляваць малюнак, зляпіць з пластыліну герояў прачытанага твора; адгадаць па схемах, змешчаных у кутку чытання, назвы герояў; разгадаць рэбусы, крыжаванкі; прынесці ў куток чытання падобныя кнігі.
Урок 1. У свеце загадак
Мэты: навучыць дзяцей знаходзіць загадкі ў кніжках, загадваць іх адзін аднаму, сваім блізкім; развіваць мову, памяць, мысленне вучняў; выхоўваць цікавасць да загадак.
Літаратура: кніжкі-самаробкі з загадкамі, ілюстрацыямі.
Абсталяванне: гародніна (морква. бурак, агурок, капуста, цыбуля, рэпа); цацачнае зайчаня; кошык; малюнкі з выявамі ахарода.
Ход урока
I.Арганізацыйны момант
—Сёння да нас завітаў госць. Вось яго кошык. Давайце раз-гледзім, што ў ім ляжыць. (Настаўнік выкладвае на стол гародніну.)
Можа ято з вас здагадаўся, хто гэта? Вам дапаможа загадка: «Летам шэры, а зімой белы».
—Правільна, гэта заяц. Але гэта не звычайны заяц, а Зайка-загадайка. Ён прынёс з сабою партфель з кніжкамі, у якіх шмат загадак. (Цацачны заяц з кніжкамі выстаўляецца ля допікі.)
II.Работа па падрыхтоўцы дзяцей да ўспрымання загадак
(Дзеці разглядваюць гародніну, успамінаюць, дзе яна расце, якая на смак, на што падобная і г. д.)
Вы любіце адгадваць загадкі?
Сёння я буду загадваць вам загадкі, але перш давайце разгледзім тое, што прынёс нам Зайка-загадайка ў кошыку.
а)Настаўнік паказвае дзецям моркву і пытаецца:
На што падобна морква? (На нос Бураціны.)
Дзе яна расце? (На агародзе, у зямлг.)
Хто бачыў яе дома на агародзе?
Што расце па-над зямлёю? (Бацвіпне.)
Што мы ўжываем у ежу? (Тое, што расце ў зямлі.)
Хто любіць моркву?
Мы даведаліся, што сама морква (настаўнік паказвае) расце на градцы ў зяімлі, а над градкай — бацвінне, падобнае да пышнага хваста. Моркву мы любім, а бацвінне не - яго есці нельга.
б) Настаўнік дэманструе капусту: - Зараз паглядзіце на гэту гародніну.
Што гэта? (Качан капусты.)
Дзе расце капуста? (На градцы.)
Што расце ў зямлі, а што над замлёю? (У зямлг харэнне, а над зямлёю качан.)
Колькі ў яе лісточкаў? (Разбграе капусту.)
Што ўжываюць у ежу? (Лісце.)
—Мы даведаліся, што капуста расце на градцы «на ножцы», а ў зямлі – карэнне. У яе шмат лісточкаў, якія мы ядзім.
в) Настаўнік паказвае цыбулю: – А зараз разглсдзім цыбулю.
Дзе яна расце?
Што расце ў зямлі, а што над зямлёю? (У зямлг круглая цыбу-лгна жоўтага колеру, а зверху – зялёнае лгеце.)
Што ўжываем у ежу? (I круглую цыбулю., і лісце,)
Хто ведае, як ачысціць цыбулю? (Дзеці паказваюць.)
–Што можа адбьпцід, калі чыщкп цыбулю? (Можна расплакацца.)
—Цыбуля расце на градцы, і ў зямлі, і над зямлёю. Яна «злосная», горкая, ад яе можна расплакацца
Ш. Выразнае чытанне настаўнікам загадак пра разгледжаную гародніну
(Дзеці хорам адгадваюць.)
Завітала ў хату паігі Яна зусім не мышка,
У чырвокым сарафане. Хоць І на «м» завецца.
Як пачалі распранаць — Сама імчыцца ў норку,
Сталі плакаць, праклінаць. А хвост у неба рвецца.
(Цыбуля.) (Морква.)
Сто пасцелей
На адным кійку ляжаць.
(Капуста.)
(Загадкі чытаюцца 2-3 разы.)
