Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лiтаратурнае чытанне.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
387.07 Кб
Скачать

Змест

Уводзiны………………………………………………………………..……….3

1. Асобасна – арыентаваная адукацыйная сістэма …….……....…….5

1.1 Лiтаратурнае чытанне ў пачатковай школе. Мэты і задачы…………….7

1.1.1 Метадалагiчныя пазіцыi, якія звязаны з рэалізацыяй асобасна-арыентаванага і культуралагічнага падыходаў…………………………...……..8

1.1.2 Праграма па літаратурнаму чытанню. Мэты і задачы ………….…….9

1.2 Склад вучэбна – метадычнага комплексу……………………….………12

1.3 Пазакласнае чытанне ў сістэме літаратурнай адукацыі малодшых школьнiкаў ……………………………………………………….………..…….13

1.4 Тэматычны кантроль праверкі ведаў……………………...…….……….16

2. Асаблівасці асэнсаванага ўспрымання беларускага маўлення рускамоўнымі малодшымі школьнікамі………………………...……………..18

3. Сучасныя тэндэнцыi лiтаратурнай адукацыi малодшых школьнiкаў.............................................................................................................24

Заключэнне……………………………………………………………...……..29

Спiс выкарыстанай лiтаратуры…………………………………...…..……...31

Дадатак ………………………………………………………………………..33

Уводзiны

У сістэме адзінай непарыўнай літаратурнай адукацыі школьнікаў ”Літаратурнае чытанне“ разглядаецца як яе пачатковы этап. Вучэбны прадмет прызначаны ўвесці малодшых школьнікаў у свет мастацкай літаратуры, абудзіць цікавасць да кніг і чытання, закласці асновы чытацкай культуры і чытацкай самастойнасці, даць першапачатковыя ўяўленні па агульначалавечай і нацыянальнай культуры. Літаратурнае чытанне з'яўляецца прапедэўтычным курсам літаратуры і заклікана сфарміраваць трывалыя асновы для паспяховага вывучэння курса беларус­кай літаратуры, а таксама мовы і гісторыі ў базавай школе.

Мэта прадмета – шляхам чытання і разумення сэнсу літаратурных твораў далучаць малодшага школьніка да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей, фарміраваць яго як выхаванага чытача, які праяўляе грамадзянскія, маральныя, эстэтычныя пачуцці і творчую актыўнасць, валодае ўменнямі і навыкамі чытання па-беларуску, спосабамі самастойнай работы з літаратурным тэкстам і дзіцячай кнігай, выяўляе цікавасць да чытання кніг на беларускай мове [12,с. 6].

Мэты і задачы літаратурнага чытання вызначаюць асноўныя напрамкі прадмета: культуралагічнае развіццё школьніка, авалоданне навыкам чытання па-беларуску ў адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення; уменнем выразна чытаць; чытацкімі ўменнямі; першапачатковымі ведамі аб літаратуры; уменнямі работы з дзіцячай кнігай.

На ўроках літаратурнага чытання паступова ствараецца духоўны набытак дзіцяці як прадстаўніка свайго народа, носьбіта нацыянальнай культуры, яе абаронцы і ўзбагачальніка. У малодшых школьнікаў абуджаецца цікавасць да агульначалавечых каштоўнасцей, асэнсоўваюцца і засвойваюцца іх асновы [12, с.7].

Літаратурнае чытанне з'яўляецца неабходнай састаўной часткай маўленчай дзейнасці вучняў, выконвае найважнейшую камунікатыўную функцыю, служыць дзейсным сродкам сацыялізацыі, выхавання і развіцця асобы.

”Літаратурнае чытанне“ належыць да дысцыплін эстэтычнага цыклу, паколькі прадметам вывучэння ў ім з’яўляюцца не веды самі па сабе, а творы мастацтва слова і спосабы літаратурна-творчай дзейнасці. Змест прадмета забяспечвае вобразнае спасціжэнне свету, фарміраванне эмацыянальна-каштоўнасных адносін, назапашванне вопыту творчай дзейнасці.

У гэтым і ёсць актуальнасць тэмы даследвання.

Аб’ект даследвання: сiстэма лiтаратурнай адукацыi малодшых школьнiкаў.

Прадмет даследвання: літаратурная адукацыя.

Мэта даследвання: даць аналiз сучаснай сiстэме лiтаратурнай адукацыi малодшых школьнiкаў.

Задачы даследвання:

1) раскрыць Канцэпцыю вучэбнага прадмета «Літаратурнае чытанне»;

2) мэты і задачы праграмы па лiтаратурнаму чытанню малодшых школьнiкаў;

3) паказаць ролю пазакласнага чытання ў сістэме літаратурнай адукацыі малодшых школьнiкаў;

4) раскрыць метадалагiчныя пазіцыi, якія звязаны з рэалізацыяй асобасна-арыентаванага і культуралагічнага падыходаў;

5) раскрыць склад вучэбна-метадычнага комплексу прадмета «Літаратурнае чытанне»;

5) прааналiзаваць сучасныя тендэнцыi лiтаратурнай адукацыi малодшых школьнiкаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]