Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лiтаратурнае чытанне.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
387.07 Кб
Скачать

1.2 Склад вучэбна-метадычнага комплексу

Сучасны вучэбна-метадычны комплекс па прадмеце ”Літаратурнае чытанне“ ўяўляе сабою сістэму ўзаемазвязаных дыдактычных сродкаў на друкаваных і электронных носьбітах. У склад вучэбна-метадычнага комплексу ўваходзяць [8, с.18]:

  • вучэбная праграма;

  • падручнік па літаратурным чытанні на друкаванай аснове;

  • дзіцячыя кнігі розных жанраў, тыпаў выдання, тэматычнай і аўтарскай прыналежнасці для ўрокаў пазакласнага чытання;

  • вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўніка;

  • каляндарна-тэматычнае планаванне вучэбнага матэрыялу;

  • праграма, вучэбны і вучэбна-метадычны дапаможнікі для факультатыўных заняткаў;

  • прадметныя, сюжэтныя малюнкі і рэпрадукцыі карцін для развіцця маўлення (на друкаваных і электронных носьбітах);

  • зборнікі дыягнастычных заданняў для праверкі навыку чытання, чытацкіх і маўленчых уменняў (у тым ліку электронны варыянт).

Такiм чынам, «Літаратурнаму чытанню» належыць эстэтычная функцыя фарміравання эмацыянальна-пачуццёвай сферы, узнаўляючага ўяўлення, вобразнага мыслення вучняў, паколькі аб’ектам чытання з’яўляецца мастацкі твор, які пабудаваны па законах мастацтва. У працэсе эмацыянальна-вобразнага ўспрымання мастацкіх тэкстаў адбываецца развіццё маральна-эстэтычных уяўленняў дзяцей, выхоўваецца культура пачуццяў.

Змест літаратурнай адукацыі малодшых школьнікаў рэалізуецца на ўроках літаратурнага чытання, пазакласнага чытання і факультатыўных занятках, якія забяспечваюць права школьніка на выбар заняткаў у адпаведнасці з інтарэсамі і магчымасцямі самога вучня.

Паспяховае вырашэнне задач навучання забяспечваецца апорай на веды, уменні і навыкі вучняў, атрыманыя на ўроках па прадмеце «Літаратурнае чытнне». Аналогіі з навучаннем чытанню на роднай мове могуць мець месца пры фарміраванні ўменняў аналізу тэксту і асобных уменняў слоўнікавай працы, ажыццяўленні мэтанакіраванай працы па адаптацыі механізму чытання на беларускім моўным матэрыяле, засваенні літаратурных ведаў. Могуць таксама выкарыстоўвацца формы, метады і прыёмы працы, характэрныя для навучання чытанню на роднай (рускай) мове [8, с.19].

1.3 Пазакласнае чытанне ў сістэме літаратурнай адукацыі малодшых школьнiкаў

Неад'емнай часткай вучэбнага прадмета з'яўляецца пазакласнае чытанне, якое праводзіцца ў форме ўрокаў пазакласнага і самастойнага чытання.

Мэта пазакласнага чытання – паэнаёміць вучняў з дзіцячай літаратурай, якая ўваходзіць у кола чытання сучаснага ма­лодшага школьніка, фарміраваць цікавасць да кнігі, уменне працаваць з ёй, выхоўваць патрэбу ў самастойным чытанні [5, с.11].

Урокі знаёмства з беларускай дзіцячай кнігай (пазакласнае чытанне) праводзяцца з III класа 1 раз на месяц у вызначаны час, займаюць другую частку ўрока чытання і ўваходзяць у агульную колькасць гадзін, якія адводзяцца на літаратурнае чытанне. Мэта iх правядзення – пашырэнне чытацкага кругагляду малодшых школьнікаў, фарміраванне ўменняў працаваць з кнігамі і свабодна арыентавацца ў свеце дзіцячых кніг беларускіх пісьменнікаў, дзіцячых перыядычных выданняў на беларускай мове, выхоўваць патрэбу ў самастойным чытанні. У працэсе чытання-разглядвання кніг беларускіх дзіцячых пісьменнікаў вучні авалодваюць уменнямі самастойна выбіраць з мноства кніг неабходную кнігу па прапанаванай тэме, карыстацца пазатэкставымі элементамі кнігі (вокладка, тытульны ліст, прадмова, змест, iлюстрацыя), бібліятэчна-бібліяграфічнай дапамогай. Веды пра кнігі і аўтараў набываюцца ў працэсе непасрэднай практычнай дзейнасці з дзіцячымі кнігамі – калектыўнай, індывідуальнай і групавой.

Дадзеная праграма прадугледжвае знаёмства з бе­ларускай і замежнай дзіцячай кнігай. Вучні самастойна выбіраюць неабходныя кнігі па прапанаванай тэме, карыстаюцца даведачным апаратам кнігі, бібліятэчна-бібліяграфічнай непасрэднай практычнай дзейнасці з дзіцячымі кнігамі – калектыўнай, індывідуальнай і групавой [5, с.15-16].

У працэсе класнага і пазакласнага чытання малодшыя школьнікі знаёмяцца з творамі вядомых беларускіх пісьменнікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Васіля Віткі, Артура Вольскага, Максіма Танка, Янкі Брыля, Алеся Якімовіча, Авяр'яна Дзеружынскага, Змітрака Бядулі, Васіля Жуковіча, Уладзіміра Ягоўдзіка, Васіля Хомчанкі, Кандрата Крапівы і інш.

3 улікам узросту і развіцця вучняў пазакласнае чытанне ўмоўна можна падзяліць на некалькі этапаў [5, с.24-26]:

1 клас – падрыхтоўчы этап – знаёмства з дзіцячай літаратурай на аснове разгляду і чытання кніг настаўнікам. Кнігі падбіраюцца багата ілюстраваныя, з вялікім шрыфтам, невялікія пз аб'ёме (8-16 старонак), у тыповым афармленні (гэта значыць, на першай старонцы вокладкі – прозвішча аўтара, загаловак, ілюстрацыя, якая адпавядае загалоўку; шрыфт – той, па якому вучацца ў перыяд навучання грамаце). Для чытан­ня рэкамендуецца адбіраць кароткія вершы, апавяданні, казкі, загадкі.

2 клас – пачатковы этап – знаёмства з дэіцячай кнігай на аснове самастойнага разгляду і чытання вучнямі незнаёмай кнігі па тэме ўрока.

На дадзеным этапе падбіраюцца кнігі ў тыповым афармленні аб'ёмам 8-30 старонак. Для калектыўнай працы пад кіраўніцтвам настаўніка прапануюцца кнігі з ускладненым афармленнем: з графічна ўскладненымі надпісамі; з дапаўняльнымі надпісамі на першай старонцы вокладкі і інш. У якасці вучэбнага матэрыялу выкарыстоўваецца дзіцячая мастацкая, навукова-мастацкая і навукова-пазнавальная кніга па розных гэмах і жанрах.

3 клас – асноўны этап, калі павялічваецца колькасць ча­су на самастойнае чытанне. У гэты перыяд рэкамендуецца чытаць вучням кнігі аб'ёмам ад 16 да 150 старонак. Вучэбным матэрыялам з'яўляецца мастацкая, навукова-пазнавальная, даведачная кніга ўсіх відаў і тыпаў; дзіцячы перыядычны друк.

4 клас – заключны этап, які прадугледжвае самастой­нае чытанне кніг самага рознага аб'ёму (ад 16да 300 старонак). У якасці вучэбнага матэрыялу выкарыстоўваецца сусветная дзіцячая мастацкая літаратура, навукова-пазнавальная, даведачная кніга, дзіцячыя часопісы і газеты. Чытацкі кругагляд дзяцей пашыраецца за кошт гістарычных апавяданняў, прыгодніцкай і фантастычнай літаратурьі.

Кнігі для чытання і разгляду павінны быць рознымі па структуры: кніга, якая змяшчае адзін твор аднаго аўтара; кніга, якая складаецца з некалькіх твораў аднаго аўтара; кніга, у якую ўваходзяць творы розных аўтараў.

У працэсе работы з кнігаю вучні знаёмяцца [5, с.36-37]:

  • з відамі літаратуры (мастацкая, навукова-мастацкая, навукова-пазнавальная, даведачная, дзіцячы перы­ядычны друк);

  • з відамі бібліятэчна-бібліяграфічнай дапамогі (кніжная выстаўка, плакат, рэкамендацыйны паказальнік, картатэка, каталог);

  • са знешнімі прыметамі кніг (загаловак, ілюстрацыя, прозвішча аўтара, змест, падзагаловак, прадмова, пасляслоўе, анатацыя, выдавецтва);

  • з правіламі гігіены чытання і беражлівымі адносінамі да кніг.

Працуючы з кнігай, вучні набываюць наступныя ўменні і навыкі:

  • выбіраць кнігу ў адпаведнасці з пастаўленай настаўнікам мэтай;

  • чытаць самастойна дзіцячыя кнігі;

  • вызначаць прыкладны змест незнаёмай кнігі па інфармацыі, змешчанай на вокладцы, тытульным лісце, у прадмове, пасляслоўі, ілюстрацыях;

  • карыстацца відамі бібліятэчна-бібліяграфічнай дапамогі.

Такiм чынам, урокі класнага і пазакласнага чытання цесна звязаны і дапаўняюць адзін аднаго ведамі пра традыцыйную тэматыку твораў і кніг для дзяцей, пра беларускіх пісьменнікаў і тэмы іх творчасці, пашыраюць чытацкую эрудыцыю малод­шых школьнікаў, развіваюць вобразнае мысленне, творчае ўяўленне, эмацыянальную сферу, маўленне дзяцей (Дадатак 2).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]