
- •Уводзiны
- •І. Асобасна – арыентаваная адукацыйная сістэма
- •Лiтаратурнае чытанне у пачатковай школе. Мэты і задачы
- •1.1.1 Метадалагiчныя пазіцыi, якія звязаны з рэалізацыяй асобасна-арыентаванага і культуралагічнага падыходаў
- •1.1.2 Праграма па літаратурнаму чытанню. Мэты і задачы
- •1.2 Склад вучэбна-метадычнага комплексу
- •1.3 Пазакласнае чытанне ў сістэме літаратурнай адукацыі малодшых школьнiкаў
- •1.4 Тэматычны кантроль праверкі ведаў
- •2. Асаблівасці асэнсаванага ўспрымання беларускага маўлення рускамоўнымі малодшымі школьнікамі
- •3. Сучасныя тэндэнцыi лiтаратурнай адукацыi малодшых школьнiкаў
- •Заключэнне
- •Спiс выкарыстанай лiтаратуры
- •Структура ўрокаў
- •Урок 1. У свеце загадак
- •I.Арганізацыйны момант
- •II.Работа па падрыхтоўцы дзяцей да ўспрымання загадак
- •IV. Завучванне дзецьмі загадак на памяць
- •V.Калектыўнае разглядванне дзецьмі кніжкі «Загадкі з градкі»
- •VI.Рэкамендацыі
Лiтаратурнае чытанне у пачатковай школе. Мэты і задачы
Змест пачатковай літаратурнай адукацыі грунтуецца на метадалагічных пазіцыях, якія звязаны з рэалізацыяй сістэмнага, культуралагічнага, асобаснага і дзейнаснага падыходаў. Метадалагічнай асновай прадмета з’яўляецца таксама гуманістычная канцэпцыя літаратурнай адукацыі, якая арыентуе на засваенне духоўных і маральных агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.
Пабудова зместу навучання з улікам сістэмнага падыходу дазваляе разглядаць змест у выглядзе сістэмы (цэласнасці), асобасныя кампанеты якой знаходзяцца ва ўзаемасувязі. Сістэмны падыход патрабуе адзінства ўсіх кампанентаў зместу, сувязей паміж яго кампанентамі і функцый, якія яны выконваюць у сістэме зносін.
Асобасны падыход акцэнтуе ўвагу на прызнанне ўнікальнасці асобы, яе правоў на ўласную пазіцыю, павагу; арыентуе на стварэнне ўмоў для паўнавартаснага праяўлення і развіцця якасцей асобы, уліку інтарэсаў, індывідуальных асаблівасцей і здольнасцей вучняў [8, с.15].
Дзейнасны падыход вызначае такую накіраванасць зместу навучання, пры якой засваенне яго адбываецца шляхам фарміравання ўсіх структурных кампанентаў чытацкай, маўленчай і пазнавальнай дзейнасці, і вучань разглядаецца як суб’ект дзейнасці і зносін [8, с.15].
Пабудова зместу навучання у адпаведнасці з культуралагічным падыходам садзейнічае пашырэнню культурных асноў зместу, ажыццяўленню нацыянальна-культурнай сацыялізацыі вучняў, арыентацыі на засваенне нацыянальнай культуры ў адзінстве з агульначалавечымі каштоўнасцямі, станаўленню асобаснай культуры.
Пабудова зместу навучання падпарадкоўваецца агульным прынцыпам пабудовы зместу адукацыі ў 11-гадовай школе: культураадпаведнасці, прадуктыўнасці, гуманізацыі, аптымізацыі, дыферэнцыяцыі, свядомасці і актыўнасці вучняў, прыродаадпаведнасці і індывідуалізацыі, пераемнасці адукацыі і інш. [8, с.17].
Літаратура з'яўляецца адным з самых магутных сродкаў далучэння дзяцей да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей, фарміравання іх светапогляду. Спасціжэнне духоўнай культуры, першаснае пазнанне свету ажыццяўляецца праз мастацкае слова, праз створаныя мастаком вобразы, грамадзянскую і маральную пазіцыі аўтара мастацкага твора. Мастацкая мова выступае ў якасці агульнакультурнага асяроддзя для навучэнцаў. Выхаваўчы патэнцыял мастацкіх твораў дазваляе сфарміраваць у малодшых школьнікаў базавыя нормы грамадзянскай і духоўнай культуры.
Як самастойны прадмет у пачатковых класах літаратура не вывучаецца, але на ўроках літаратурнага чытання закладваецца прапедэўтыка літаратурнай адукацыі, аснову якой складае фарміруемае на працягу ўсіх чатырох гадоў навучання ўменне правільна, асэнсавана і выразна чытаць мастацкія тэксты. Вучэбны прадмет "Літаратурнае чытанне" прызначаны ўвесці малодшых школьнікаў у свет мастацкай літаратуры, прывіць любоў да чытання кніг, закласці асновы чытацкай культуры і чытацкай самастойнасці. Літаратурнае чытанне ў малодшых класах выступае ў якасці арганічнага звяна адзінай і непарыўнай сістэмы літаратурнай адукацыі ў агульнаадукацыйнай сярэдняй школе [9, с.112].