Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практычная 1.docx
Скачиваний:
36
Добавлен:
17.11.2019
Размер:
763.41 Кб
Скачать

Старажытныя гарады

Старажытнейшыя гарады на тэрыторыі Беларусі ўзнікалі ў найбольш развітых у эканамічным сэнсе рэгіёнах. Першаасновай гарадоў звычайна станавіліся славянскія паселішчы, якія з'яўляліся цэнтрамі сельскага асяроддзя . У розных частках тэрыторыі Беларусі пераход ад племянных княжанняў да раннедзяржаўных утварэнняў адбываўся не адначасова.

Станаўленне гарадскіх форм жыцця на тэрыторыі Усходняй Еўропы не мела адзінай сацыялагічнай схемы. Умоўна сярод разнастайных працэсаў горадаўтварэння выдзелены тры асноўныя напрамкі: 1) гандлёва-рамесны; 2) абшчынна-феадальны; 3) феадальны (дзяржаўны) . Усе гэтыя напрамкі акрэсліліся прыкладна ў адзін час, але мелі розныя ўмовы развіцця і адыгрывалі неаднолькавую ролю ў сацыяльна-эканамічнай гісторыі старажытнага горада.

Самым старажытным горадам Беларусі з’яўляецца Полацак - старажытная сталіца крывічоў. Ён упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 862 годам.

В год 6370 (862). Изгнали варяг за море, и не дали им дани, и начали сами собой владеть, и не было среди них правды, и встал род на род, и была у них усобица, и стали воевать друг с другом. И сказали себе: „Поищем себе князя, который бы владел нами и судил по праву». И пошли за море к варягам, к руси. Те варяги назывались русью, как другие называются шведы, а иные норманны и англы, а еще иные готландцы, – вот так и эти. Сказали руси чудь, словене, кривичи и весь: „Земля наша велика и обильна, а порядка в ней нет. Приходите княжить и владеть нами». И избрались трое братьев со своими родам, и взяли с собой всю русь, и пришли, и сел старший, Рюрик, в Новгороде, а другой, Синеус, – на Белоозере, а третий, Трувор, – в Изборске. И от тех варягов прозвалась Русская земля. Новгородцы же – те люди от варяжского рода, а прежде были словене. Через два же года умерли Синеус и брат его Трувор. И принял всю власть один Рюрик, и стал раздавать мужам своим города – тому Полоцк, этому Ростов, другому Белоозеро. Варяги в этих городах – находники, а коренное население в Новгороде – словене, в Полоцке – кривичи, в Ростове – меря, в Белоозере – весь, в Муроме – мурома, и над теми всеми властвовал Рюрик.”

Гандлёва-рамесны шлях утварэння гарадоў быў абумоўлены ў першую чаргу дзейнасцю ў другой палове 1-га тысячагоддзя трансеўрапейскай гандлёва-эканамічнай супольнасці. Тое, што Полацк раней за іншыя гарады на тэрыторыі Беларусі змог ператварыцца з племяннога цэнтра ў пратагорад, можа тлумачыцца яго найбольш раннім далучэннем да паўночнаеўрапейскай супольнасці на гандлёвым шляху. Спалучэнне ўдалага размяшчэння на важным адрэзку гандлёвага міжнароднага шляху і функцый племяннога цэнтра спрыяла развіццю Полацка ў палітычных адносінах, трансфармацыі яго ў цэнтр раннедзяржаўнага ўтварэння - Полацкага княства. Такім чынам, ужо ў другой палове IX ст. Полацк пачынае набываць новую сацыяльную аснову тэрытарыяльна-палітычнага цэнтра, які аб'яднаў полацкіх крывічоў і дрыгавічоў.

Абшчынна-феадальны і феадальны (дзяржаўны) шляхі ўтварэння гарадоў, эвалюцыя новых сацыяльных форм жыцця, якія вынікаюць з патрэбнасцей развіцця ўсходнеславянскага грамадства, прасочваюцца на беларускіх землях. Відаць, племянным цэнтрам дрыгавічоў быў Тураў, які ўзгадваецца ў летапісе пад 980 г. “ В год 6488 (980). И послал к Рогволоду в Полоцк сказать: „Хочу дочь твою взять себе в жены». Тот же спросил у дочери своей: „Хочешь ли за Владимира?». Она ответила: „Не хочу разуть сына рабыни, но хочу за Ярополка». Этот Рогволод пришел из-за моря и держал власть свою в Полоцке, а Туры держал власть в Турове, по нему и прозвались туровцы. И пришли отроки Владимира и поведали ему всю речь Рогнеды – дочери полоцкого князя Рогволода. Владимир же собрал много воинов – варягов, словен, чуди и кривичей – и пошел на Рогволода. А в это время собирались уже вести Рогнеду за Ярополка. И напал Владимир на Полоцк, и убил Рогволода и двух его сыновей, а дочь его взял в жены.”

Пісьмовыя помнікі называюць на тэрыторыі Беларусі звыш 35 гарадоў: Полацк (862), Тураў (980), Віцебск (974,1021), Заслаўе (каля 985), Друцк (1001, 1078), Берасце (1017, 1019), Копысь (1059, 1060), Браслаў (каля 1065), Менск (1067), Орша (1067), Лагойск (1078,1127), Лукомль (1078), Пінск (1097), Барысаў (1102,1127), Слуцк (1116), Наваградак (па ўскосных даных - 1117,1119,1228,1235), Гародня (1127).

Пасяленчая структура гарадоў ва Ўсходняй Еўропе складалася з невялікага княжацка-баярскага дзядзінца і пасада. Найбольш буйныя гарады мелі вакольны горад, які займаў у горадабудаўнічай справе і сацыяльным аспекце прамежнае становішча паміж дзядзінцам і пасадам.

Дзядзінец (дзяцінец) - цэнтральная частка, умацаваная драўляным тынам, рвамі і валамі, своеасаблівы цэнтр горада, дзе размяшчаліся адміністрацыйныя і культавыя пабудовы, жылі князь з дружынай, яго чэлядзь, гандляры, рамеснікі, духпавенства. Найчасцей размяшчаўся на сутоках рэк.

Пасад - гандлёва-рамесніцкая частка. Звычайна размяшчаўся вакол дзядзінца або на нізкім беразе ракі (т.зв. "падол"). Умацаваная частка пасада мела назву вакольны горад, які ўтвараў 2-ю паласу абароны горада. Вакольны горад перавышаў плошчу дзядзінца у 1,5 - 3 разы. Пасад і вакольны горад былі месцамі сканцэнтравання свабодных рамёстваў і гандлю.

Планіроўка гарадоў развівалася на аснове радыяльна-кальцавой і радыяльна веернай сістэм. У XI-XIII стст. будаваліся мураваныя храмы, замкавыя вежы - данжоны. Вуліцы шырынёй 2-5 м масцілі бярвеннем; абапал вуліцы пазмяшчаліся двары гараджан (кожны плошчай каля 200 кв.м), абгароджаныя парканам. Жытлы ў дварах, квадратных у плане, мелі рубленыя сцены даўжынёй 3-5 м. Побач з жытламі размяшчаліся майстэрня і хлеў, паколькі адсутнасць значнага тавараабмену паміж горадам і вёскай прымушала гараджан трымаць асабістую гаспадарку. Абарончая сістэма спалучала прыродны ландшафт (высокі бераг ракі, абрыў) і штучныя ўмацаванні: земляныя равы і валы, на якіх ў X-XII стст. узводзіліся вастраколы, зрубавыя сцены-гародні, дапоўненыя драўлянымі вежамі.

Літ-ра: Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя.

Гарады Беларусі IX—XIII стст. В.Ляўко

“Аповесць мінулых часоў”

Штыхов Г.В. Города Полоцкой земли.