- •Раздзел 4.Археалогія позняга сярэднявечча другая палова хiіі - XVI стст.
- •Раздзел 1. Археалогія ранняга сярэднявечча V/VI - X стст. Банцараўская культура
- •Культура смаленска-полацкіх доўгіх курганаў
- •Пражская культура
- •Раздзел 2. Усходнеславянскія і балтскія плямёны на тэрыторыі беларусі
- •Радзімічы
- •Крывічы
- •Культура ўсходнелітоўскіх курганаў
- •Раздзел 3. Археалогія сталага сярэднявечча хі - хііі стст. Населеныя пункты
- •Планіроўка і забудова гарадоў
- •Эканоміка беларусі х - хііі стст. Па археалагічных матэрыялах. Сельская гаспадарка і промыслы
- •Рамяство
- •Рэлігія і духоуная культура беларусі у іх - хііі стст. Язычніцтва
- •Хрысціянства. Мастацкая культура
- •Пісьменнасць
- •Раздзел 4. Археалогія позняга сярэднявечча XIV - XVI стст. Населеныя пункты гарады
- •Мястэчкі
- •Сельскія паселішчы (селішчы)
- •Абарончыя збудаванні і замкі беларусі другая палова хііі - хvi стст.
- •Матэрыяльная культура беларусі хіv-хvі стст.
- •Керамічныя вырабы. Кафля.
- •Металічныя вырабы. Зброя і вайсковы рыштунак
- •Вырабы са шкла, косці, каменю, дрэва, скуры.
- •Літаратура па курсу “Археалогія Беларусі” Эпоха сярэднявечча
Сельскія паселішчы (селішчы)
Адной з галоўных праблем сучаснай беларускай гістарычнай навукі з’яўляецца даследаванне сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі перыяду развітога і позняга феадалізму (XIV-XVIII стст.). На працягу XIV-XVIII стст. адбываліся многія прагрэсіўныя працэсы ў развіцці вытворчых сіл грамадства, фарміравалася этнічная тэрыторыя, складалася агульная матэрыяльная і духоўная культура беларусаў.
Галоўнай галіной эканомікі феадальнай Беларусі з’яўлялася сельская гаспадарка. Сялянства было самым шматлікім класам сярэднявечнага грамадства. Як ужо адзначалася вышэй, археалагічнымі помнікамі сельскіх паселішчаў з’яўляюцца селішчы. У адрозненне ад іншых археалагічных помнікаў селішчы не вылучаюцца якімі-небудзь асаблівымі прыкметамі на мясцовасці. Гэта ўскладняе іх археалагічны пошук, што ў сваю чаргу ёсць адна з прычын дрэннай вывучанасці селішчаў. Да таго ж большасць селішчаў знаходзіцца на даўно культываваных землях і таму заворана і пашкоджана. Доўгі час познясярэднявечныя селішчы заставаліся па-за межамі навуковых інтарэсаў археолагаў. На сёняшні час найбольш даследаваны селішчы XIV-XVIII стст. на тэрыторыі Беларускага Панямоння (археолагі В.У.Шаблюк, Ю.М.Бохан). На прыкладзе помнікаў гэтага рэгіёну можна разгледзець асноўныя тэндэнцыі развіцця сельскіх населеных пунктаў вышэйузгаданага перыяду.
Характэрнай асаблівасцю сельскіх паселішчаў Беларускага Панямоння (як, дарэчы, і ўсёй Беларусі) з’яўляецца тое, што многія з іх размешчаны на месцах стаянак каменнага і бронзавага вякоў. Тлумачыцца гэта перш за ўсё тым, што ўжо ў старажытнасці людзі імкнуліся пасяляцца ў найбольш спрыяльных для жыцця мясцовасцях. Многія з такіх паселішчаў працягвалі існаваць і развівацца на месцах свайго першапачатковага ўзнікнення на працягу некалькіх стагоддзяў. Напрыклад, на паселішчы ля в.Пескі (Мастоўскі р-н) першыя жыхары пасяліліся яшчэ ў эпоху мезаліту (VIII-V тыс.да н.э.). Наступныя этапы засялення гэтай мясцовасці звязаны з рыннім жалезным векам (VIII-VII стст. да н.э. - сярэдзіна І тыс.н.э.), ХІІ - ХІІІ стст., а апошні - з ХV-XVII стст. На познесярэднявечным селішчы ля в.Старынкі (Дзяржынскі р-н) знойдзены сляды паселішчаў эпохі неаліту (VI-III тыс.да н.э.) і ранняга жалезнага веку. Даследаванні паказалі, што большасць сучасных сельскіх паселішчаў існуюць на тых самых месцах, дзе яны ў свой час узніклі і потым былі адзначаны ў пісьмовых крыніцах XIV-XVIII стст.
Тым засялення характарызуецца размяшчэннем паселішчаў на мясцовасці. Ён абумоўліваецца прыроднымі, гістарычнымі і сацыяльна-эканамічнымі фактарамі, якія склаліся ва ўмовах пэўнага грамадскага ладу. Пры выбары месца паселішча земляробы арыентаваліся перш за ўсё на азёрныя і рачныя берагі. Таму пераважаючым тыпам засялення ў Беларусі з’яляўся прырэчны: на карэнных берагах рэк, на першай ці другой надпаплаўнай тэрасе, на высокіх паплавах рэк. На поўдні Беларусі сустракаюцца паселішчы, размешчаныя на прыазёрных дзюнах (Вяда і Тупічы на Бабровіцкім возеры). Пасля правядзення аграрнай рэформы 1557 г., калі ўсё большую роолю пры выбары месца паселішча адыгрывалі эканамічныя інтарэсы феадалаў, сельскія паселішчы сталі ўзнікаць на водападзельных участках тэрыторый, у аддаленні ад рэк і азёр. Пры адсутнасці вадаёмаў сяліліся ў тых месцах, дзе высокае стаянне глебавых вод дазваляла капаць зручныя калодзежы.
Да асноўных тыпаў сельскіх паселішчаў XIV-XVIII стст. на Беларусі адносіліся сялянскія вёскі і сядзібы феадалаў. Самай распаўсюджанай назвай сялянскіх паселішчаў гэтага перыяду з’яўлялася назва “сяло”. Сёлы гэтай пары складаліся з асобных двароў (“дым”, “дворышча”). Двары ў сёлах Панямоння аб’ядноўваліся ў “службы”, якія з’яўляліся адзінкамі падаткаабкладання сялян.
Другім тыпам сельскіх паселішчаў XIV - XVIII стст. з’яўляліся феадальныя сядзібы (двары і фальваркі). У пісьмовых крыніцах другой паловы XIV- пачатку XV ст. на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Ўсходняй Літвы называецца звыш 80 вялікакняжацкіх і баярскіх двароў. Да княжацкіх уладанняў у гэты час адносіліся двары ў Зблянах (Лідскі р-н), Азёрах (Гродзенскі р-н), Васілішках, Астрыне (Шчучынскі р-н), да баярскіх - у Гальшанах (Ашмянскі р-н), Жалудку, Ражанцы (Шчучынскі р-н), Трабах (Іўеўскі р-н) і інш. Феадальныя двары ствараліся ў непасрэднай блізкасці ад існуючых сёл ці мястэчак. З сярэдзіны ХVI ст. у заходіх абласцях Беларусі значна павялічалася колькасць фальваркаў. Яны ўяўлялі з сябе комплексы дваровых пабудоў разам з прылеглымі палямі. Для тэрыторыі Беларускага Панямоння былі ўласцівыя і такія тыпы сельскіх паселішчаў, як засценкі і аколіцы. Гэта былі пасяленні дробнай шляхты, якая займалася сельскай гаспадаркай. Да наступнага тыпу сельскіх паселішчаў адносіліся розныя аднадворныя і маладворныя паселішчы. Сярод іх трэба назваць двары сельскіх рамеснікаў, леснікоў, млынароў, а таксама такіх катэгорый ваенна-служылага насельніцтва, як зямяне і баяры.
Даследаванні сярэднявечных селішчаў у басейне Нёмана паказалі, што важную ролю ў вызначэнні сацыяльнай прыналежнасці паселішчаў мае археалагічныя матэрыял. Селішчы, на месцы якіх ў мінулым існавалі феадальныя двары, адрозніваюцца больш шматлікімі і разнастайнымі знахокамі ў параўнанні з тымі селішчамі, дзе раней былі вёскі. Культурны слой уладальніцкіх паселішчаў утрымлівае ў вялікай колькасці фрагменты кухоннага і сталовага керамічнага посуду, у тым ліку шмат экзэмпляраў з палівай. Сустракаюцца чарапкі ад імпартнага посуду (так званы каменны тавар, што паступаў з Германіі). Характэрнай праыкметай адзначанаых селішчаў з’яўляецца наяўнасць вялікай колькасці кафлі і будаўнічай керамікі. Шырокі асартымент вырабаў са шкла (посуд, аконнае шкло). Часта сустракаюцца манеты. Магутнасць культурнага слоя на адзначаных паселішчах складае 0,5 - 1 м, а часам даходзіць да 1,5 м. На селішчах былых вёсак пераважаюць фрагменты бытавой керамікі. паліваны гліняны посуд, а таксама шкляныя вырабы і кафля сустракаюцца значна радзей. Магутнасць культурнага слоя на месцы сялянскіх паселішчаў, як правіла, не перавышае 0,4 - 0,5 м.
Даследаванне паселішча баяр XVI-XVIII стст. ля в.Сямёнавічы (Уздзенскі р-н) паказалі, што ў матэрыяльнай культуры гэтай катэгорыі сельскага насельніцтва прысутнічаюць свае характэрныя асаблівасці. З аднаго боку, калі на селішчах феадальных двароў пераважаюць найбольш дарагія, паліваныя кафлі, то на адзначаным паселішчы выкарыстоўваліся самыя простыя і танныя - тэракотавыя. Акрамя таго, асартымент глінянага і шклянога посуду быў менш разнастайны. Гэтыя адрозненні можна разглядаць як адну з праяў сацыяльна-эканамічнага становішча баяр у феадальным грамадстве таго часу, дзе яны займалі як бы прамежкавае месца паміж феадаламі і сялянамі.
У вызначэнні памераў і планіроўкі сельскіх паселішчаў важную ролю адыгрываюць пісьмовыя крыніцы і археалагічныя даследаванні. Плошчы селішчаў, на якіх у мінулым размяшчаліся вёскі, залежаць ад колькасці двароў у паселішчы. Сярод селішчаў сустракаюцца як маленькія па плошчы - 1 тыс.кв.м, так і вялікія - каля 60 тыс.кв.м. Плошчы сярэднявечных селішчаў вызначаюцца па распаўсюджанню культурнага слоя і канцэнтрацыі ў ім пад’ёмнага матэрыялу, асабліва керамікі. Трэба, аднак, адкрэсліць, што пры разворванні селішчаў кераміка рассейваецца на большай плошчы, чым займала раней само паселішча. Таму сапраўдная плошча сельскіх паселішчаў будзе некалькі меньшай. Селішчы з невялікімі плошчамі звязваюцца з разнастайнымі аднадворнымі паселішчамі. Сярод даследаваных у Беларускім Панямонні селішчаў з рэшткамі аднадворных паселішчаў плошчы самых маленькіх складаюць каля 1 тыс.кв.м (Задвор’е, Клыпаўшчына, Навасёлкі Ваўкавыскага р-на; Рудня Стаўбцоўскага р-на). Некаторыя селішчы аднадворных паселішчаў дасягаюць плошчы 3-4 тыс.кв.м (Пескі Маскоўскага р-на; Росцевічы Зэльвенскага р-на). Плошчы большасці з даследаваных селішчаў рэгіёна складаюць 10-15 тыс.кв.м. Перавага невялікіх па плошчы селішчаў на тэрыторыі Панямоння адпавядае звесткам пісьмовых крыніц. Памеры плошчаў былых уладальніцкіх паселішчаў (маёнткі, фальваркі) складаюць пераважна 10-30 тыс.кв.м (Берагоўцы Шчучынскага р-на; Мачуліна Вайкавыскага р-на; Навасёлкі Зэльвенскага р-на; Аюцэвічы Карэліцкага р-на).
Планіроўка сельскіх паселішчаў залежала ад умоў геаграфічнага асяроддзя, узроўню развіцця і характару вытворчых сіл, хканамічнай структуры грамадства, а таксама ад шчыльнасці насельніцтва. Сярод сельскіх паселішчаў можна адзначыць, з аднаго боку, такія, якія ўзнікалі стыхійна і ў процэсе гістарычнага развіцця паступова змянялі свае формы, з другога боку, такія, што засноўваліся і забудоўваліся па вызначаным плане. На тэрыторыі Беларусі ў XIV-XVIII стст. існавалі паселішчы з кучавой, радавай і вулічнай забудовамі. Кучавая планіроўка пераважала ў беларускай вёсцы XIV-XV стст. З часоў правядзення аграрнай рэформы 1557 г. пачынаецца масавае ўпарадкаванне планіроўкі сельскіх паселішчаў, якое рэгулявалася ўладамі, у выніку чаго вулічная забудова становіцца пануючай.
