Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Положение о курсовой.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
58.88 Кб
Скачать

6. Афармленне курсавой работы

6.1. Агульнымі патрабаваннямі да курсавой работы з’яўляюцца: лагічная паслядоўнасць выкладання матэрыяла, дакладнасць фармулёвак, канкрэтнасць вынікаў, высноў, апісання праведзеных эксперыментаў. Змест глаў і параграфаў павінен быць цесна звязаны з іх назвамі.

6.2. Афармленне курсавой работы (напісанне тэкста, нумарацыя старонак, выкананне малюнкаў, табліц і г.д.) ажыццяўляецца згодна з патрабаваннямі да афармлення дыпломнай работы.

6.3. Закончаная і належным чынам аформленая курсавая работа брашуруецца ў папку (не дапускаецца прадстаўленне тэксту курсавой работы ў асобных незбрашураваных файлах).

6.4. Пасля завяршэння курсавой работы на апошнім лісце вывадаў студэнт ставіць свой подпіс і дату здачы работы на кафедру для наступнага яе рэцэнзіравання.

7. Рэцэнзіраванне і падрыхтоўка курсавой работы да абароны

7.1. Кіраўнік прымае ад студэнта закончаную курсавую работу і прымае рашэнне аб магчымасці допуску яе да абароны. Пры станоўчым рашэнні ён ставіць свой подпіс на тытульным лісце работы.

7.2. Допуск студэнта да абароны курсавой работы фіксуецца подпісам загадчыка кафедры на тытульным лісце работы.

7.3. Курсавыя работы, дапушчаныя да абароны, накіроўваюцца загадчыкам кафедры на рэцэнзію.

7.4. Рэцэнзентамі курсавых работ могуць быць асобы прафесарска-выкладчыцкага складу дадзенай або іншых кафедр БДПУ, іншых навуковых і навучальных устаноў, якія з’яўляюцца спецыялістамі ў адпаведнай галіне навуковых ведаў.

7.5. У рэцэнзіі павінны быць адзначаны:

- актуальнасць тэмы работы;

- ступень адпаведнасці яе зместа заданню;

- лагічнасць структуры;

- паўната праведзеных даследаванняў;

- наяўнасць аргументаваных вывадаў па вініках работы;

- магчымасць выкарыстання атрыманых вынікаў;

- заўвагі па афрмленню і стылю выкладання матэрыяла;

- прапануемая адзнака за работу.

7.6. Подпіс рэцэнзента завяраецца пячаткаю арганізацыі (яе структурнага падраздзялення), у якой ён працуе.

7.7. Падрыхтоўка курсавой работы да абароны ўключае: напісанне тэкста выступлення, якое адлюстроўвае асноўныя вынікі работы; стварэнне ілюстрацыйных матэрыялаў; азнаямленне з рэцэнзіей і падрыхтоўку аргументаваных адказаў на заўвагі.

8. Абарона курсавой работы

8.1. Курсавая работа абараняецца на кафедры перад камісіей з удзелам кіраўніка ў адпаведнасці з графікам абароны курсавых работ, зацверджаным дэканам факультэта.

8.2. Склад камісіі па абароне курсавой работы вызначаецца загадчыкам адпаведнай кафедры ў складзе 3 чалавек.

8.3. Парадак абароны курсавой работы наступны:

- выступленне студэнта (5-7 хвілін);

- адказы студэнта на пытанні членаў камісіі і прысутных;

- выступленне кіраўніка;

- зачытванне рэцэнзіі;

- абмеркаванне работы членамі камісіі і яе ацэнка.

8.4. Па выніках абароны курсавой работы студэнту выстаўляецца адзнака. Крытэрыямі адзнакі з’яўляюцца:

- абгрунтаванне актуальнасці работы;

- выдзяленне асноўных тэарэтычных палажэнняў па тэме даследавання;

- выказванне аўтарскай тэарэтычнай пазіцыі па вывучаемай праблеме і яе абгрунтаванне;

- правільнасць пастаноўкі мэты і задач даследавання;

- наяўнасць і выкарыстанне адпаведнай методыкі даследавання, метадаў колькаснага і якаснага аналізу;

- адпаведнасць вывадаў мэце і задачам даследавання;

- наяўнасць рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў даследавання;

- адпаведнасць бібліяграфічнага апісання выкарыстаных крыніц адпаведным нормам;

- культура афармлення курсавой работы.

8.5. Студэнты, якія своечасова не абаранілі курсавую работу, не дапускаюцца да экзаменацыйнай сесіі. Ім устанаўліваецца індывідуальны тэрмін ліквідацыі запазычанасці па курсавой рабоце.

8.6. Аформленыя належным чынам пратаколы паседжання камісій па абароне курсавых работ захоўваюцца на кафедрах. Копіі пратаколаў прадстаўляюцца ў дэканат факультэта.