Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Положение о курсовой.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
58.88 Кб
Скачать

3. Асноўныя этапы падрыхтоўкі курсавой работы

3.1. Выкананне курсавой работы складаецца з некалькіх этапаў, для выканання якіх кіраўнік устанаўлівае канкрэтныя тэрміны.

3.2. Падрыхтоўка курсавой работы ўключае наступныя этапы:

- выбар і ўзгадненне тэмы работы;

- падбор літаратурных і іншых інфармацыйных крыніц;

- складанне плана і задання на выкананне курсавой работы;

- вывучэнне літаратуры, збор першасных матэрыялаў альбо правядзенне эксперымента;

- камеральная апрацоўка матэрыялаў;

- напісанне і афармленне работы;

- рэцэнзіраванне работы;

- падрыхтоўка выступлення і наглядных матэрыялаў (прэзентацыі) да абароны;

- абарона курсавой работы.

4. Выбар тэмы і складанне плана курсавой работы

4.1. Тэмы курсавых работ выбіраюцца студэнтамі з пераліку тэм, які прапануецца кафедрай.

4.2. Тэмы работ павінны быць актуальнымі, адпавядаць навуковым інтарэсам студэнтаў, узроўню іх тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, тэматыцы навукова-даследчай работы кафедры.

4.3. Пасля зацвярджэння тэмы курсавой работы студэнт падбірае і знаёміцца з літаратурай па абранай тэме, распрацоўвае папярэдні план работы па збору і апрацоўцы матэрыялу. План узгадняецца з кіраўніком. Пасля гэтага кіраўнік са студэнтам складае заданне на курсавую работу і каляндарны графік яе выканання. У выпадку неабходнасці дапускаецца магчымасць змянення графіка работы па ўзгадненні з кіраўніком.

4.4. Падбор і вывучэнне літаратурных крыніц пачынаецца з вывучэння прадметнага і сістэматычнага каталагаў бібліятэк БДПУ, НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, агладу адпаведных рэфератыўных часопісаў.

4.5. Пад час працы з літаратурнымі крыніцамі: выконваецца іх бібліяграфічнае апісанне ў адпаведнасці з патрабаваннямі стандартаў; складаюцца анатацыі; пазначаецца матэрыял, на які будуць рабіцца спасылкі; выконваюцца літаральныя выпіскі, для выкарыстання іх у якасці цытат у тэксце курсавой работы.

4.6. У спісе крыніц інфармацыі ўказваюцца толькі выкарыстаныя студэнтам пры напісанні курсавой работы літаратурныя і іншыя крыніцы інфармацыі.

5. Змест і структура курсавой работы

5.1. Структурнымі элементамі курсавой работы з’яўляюцца: тытульны ліст (дадаткі 2), заданне на выкананне работы, змест (дадаткі 3), уводзіны, асноўная частка, заключэнне (вывады), спіс выкарыстаных крыніц і дадаткі (пры неабходнасці).

5.2. Работа можа выконвацца на рускай ці беларускай мове.

5.3. Ва ўводзінах даецца абгрунтаванне абранай тэмы, ацэнка яе актуальнасці (навуковае і прыкладное значэнне вывучаемай праблемы), фармулююцца мэта і задачы даследавання, паказваюцца асноўныя зыходныя матэрыялы для выканання работы і метады правядзення даследавання. Аб’ём уводзін – 2-3 старонкі.

5.4. У асноўнай частцы работы, якая складаецца з асобных глаў і параграфаў, даецца літаратурны агляд даследаванасці вывучаемых пытанняў, аналізуюцца розныя пункты гледжання на іх, выкладаецца методыка правядзення тэарэтычных і (альбо) эксперыментальных даследаванняў, абагульняюцца іх вынікі, прапануюцца асноўныя напрамкі рашэння праблемы. У тэкст памяшчаецца неабходны ілюстрацыйны матэрыял.

5.5. Матэрыял асноўнай часткі курсавой работы змястоўна павінен абпавядаць заяўленай тэме работы. Аб’ём асноўнай часткі курсавой работы – 15-20 старонак машынапіснага тэксту.

5.6. Заключэнне – гэта сціслае выкладанне асноўных вынікаў даследавання, правядзення эксперымента, іх тэарэтычнае і практычнае значэнне. Яны адлюстроўваюць глыбіню праведзенага даследавання, сведчаць аб ступені вырашэння пастаўленых задач. Аб’ём заключэння – 1-2 старонкі.

5.7. У спіс выкарыстаных крыніц ўключаюцца толькі выкарыстаныя аўтарам крыніцы інфармацыі, аформленыя згодна з правіламі бібліяграфічнага апісання. Агульная колькасць крыніц у спісе, як правіла, не павінна перавышаць 10-15 адзінак.

5.8. У дадаткі выносяцца: графічны матэрыял (вялікія табліцы, малюнкі), электронныя прэзентацыі і інш.