Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Положение о курсовой.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
58.88 Кб
Скачать

Адобрана і рэкамендавана

да зацвярджэння Саветам факультэта прыродазнаўства установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

пратакол № 10 ад 23.06.2009г.

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дэкан факультэта прыродазнаўства БДПУ

____________Н.У.Навуменка

_________________________

Палажэнне

аб курсавой рабоце студэнта на факультэце прыродазнаўства

1. Агульныя звесткі аб курсавой рабоце

1.1. Курсавая работа з’яўляецца формай самастойнай вучэбна-даследчай работы студэнта і мае сваёй мэтай:

- сістэматызацыю, замацаванне і пашырэнне тэарэтычных і практычных ведаў па вывучаемай дысцыпліне;

- прымяненне ведаў па пэўнай дысцыпліне пры рашэнні канкрэтных навуковых і практычных задач;

- авалодванне методыкай сучасных навуковых даследаванняў у пэўнай галіне ведаў;

- набыццё навыкаў афармлення навуковай работы.

1.2. Колькасць курсавых работ, якія выконваюцца студэнтам на працягу ўсяго тэрміна навучання і пералік дысцыплін, па якіх яны выконваюцца, вызначаюцца вучэбным планам той спецыяльнасці, па якой ажыццяўляецца падрыхтоўка студэнта.

1.3. За ўвесь тэрмін навучання студэнт павінен выканаць, як мінімум, тры курсавыя работы: па дысцыпліне спецыяльнасці, па дысцыпліне дадатковай спецыяльнасці, а таксама па адной з методык выкладання альбо педагогіцы ці псіхалогіі.

1.4. Напярэдадні вучэбнага года, у якім будзе выконвацца курсавая работа, дэканат інфармуе студэнтаў аб пераліку дысцыплін, па якіх яна можа выконвацца і забяспечвае замацаванне студэнтаў за адпаведнымі кафедрамі для выканання курсавой работы.

1.5. Для своечасовага планавання кафедрамі вучэбнай нагрузкі выкладчыкаў на наступны вучэбны год дэканат у тэрмін да 1 мая бягучага вучэбнага года накіроўвае на кафедры спісы студэнтаў, якія будуць выконваць курсавую работу пад кіраўніцтвам выкладчыкаў адпаведнай кафедры з указаннем дысцыплін, па якіх будуць выконвацца курсавыя работы.

1.6. Кафедры ў тэрмін да 1 ліпеня бягучага вучэбнага года вызначаюць выкладчыкаў, якія будуць ажыццяўляць кіраўніцтва курсавымі работамі па адпаведных дысцыплінах у наступным вучэбным годзе і ў тэрмін да 15 верасня вучэбнага года, у якім выконваецца курсавая работа, прапануюць студэнтам прыкладную тэматыку курсавых работ. Пералік тэм курсавых работ штогод абнаўляецца.

1.7. Студэнты ў тэрмін да 30 верасня выбіраюць тэму курсавой работы з вызначанага кафедрай пераліку. Студэнт можа прапанаваць сваю тэму курсавой работы. У гэтым выпадку ён звяртаецца да загадчыка кафедры з пісьмовай заявай, у якой абгрунтоўвае мэтазгоднасць абранай тэмы. Пры станоўчым рашэнні прапанаваная тэма ўключаецца ў пералік тэм кафедры.

1.8. Тэмы курсавых работ студэнтаў і іх кіраўнікі разглядаюцца на пасяджэннях кафедр у тэрмін да 15 кастрычніка і прадстаўляюцца да зацвярджэння дэкану факультэта.

1.9. Пасля зацвярджэння тэмы курсавой работы і яе кіраўніка студэнт атрымлівае індывідуальнае заданне па курсавой рабоце (дадаткі 1).

1.10. Курсавая работа выконваецца студэнтам, як правіла, на працягу вучэбнага года (акрамя выпускнога курса).

2. Кіраўніцтва курсавой работай

2.1. Для аказання дапамогі студэнту ў напісанні курсавой работы кафедра прызначае кіраўніка са складу выкладчыкаў кафедры.

2.2. Кіраўнік курсавой работы: гутарыць са студэнтам па абранай ім тэме работы; аказвае дапамогу ў падборы літаратуры; выдае заданне на падрыхтоўку работы, якое зацвярджаецца загадчыкам кафедры; праводзіць кансультацыі па выбару метадаў даследавання, аналізу і інтэрпрэтацыі атрыманага даследчага матэрыяла і г.д.; кантралюе ход выканання графіка падрыхтоўкі работы; робіць заўвагі па напісаных раздзелах, указвае шляхі ўхілення выяўленых недахопаў.

2.3. Пасля завяршэння работы кіраўнік робіць заключэнне аб магчымасці яе допуска да абароны.

2.4. Аднаму выкладчыку можа планавацца кіраўніцтва не больш як дваццацю курсавымі работамі ў год.