
Дзеючыя асобы:
Маршалак
Сакратар
Каманда, якая адстойвае тэзу (“Урад” ці “Прапазіцыя”)
Каманда, якая адстойвае антытэзу (“Апазіцыя”)
"Балота"
1. Удзел у дэбатах бяруць дзве каманды: каманда, якая адстойвае тэзу, a таксама каманда, якая аспрэчвае гэтую тэзу. Каманда, якая адстойвае тэзу, сядае праваруч Маршалка, a каманда, якая аспрэчвае тэзу - леваруч.
2. Кожная з камандаў складаецца з 4-х чалавек. Ролі ў камандах размяркоўваюцца наступным чынам:
1-шы прамоўца на працягу 4-х хвілінаў прадстаўляе тэзу/ антытэзу – іншымі словамі, заяўляе пазіцыю сваёй каманды па абмяркоўваемым пытанні;
2-гі прамоўца на працягу 3-х хвілінаў прыводзіць дадатковыя аргументы на карысць пазіцыі сваёй каманды;
3-ці прамоўца прыводзіць на працягу 3-х хвілінаў контраргуманты ў дачыненні да таго, што пачуў у час выступаў першых двух нумароў каманды-суперніцы;
4-ты прамоўца на працягу 3-х хвілінаў падсумоўвае вынікі дэбатаў з пункта гледжання сваёй каманды.
3. Каманды выступаюць па чарзе: першым выступае №1 каманды, якая адстойвае тэзу, затым - №1 каманды антытэзы і г. д.
Гл. табліцу ніжэй.
4. Працэсам правядзення дэбатаў кіруе Маршалак. Маршалак абвяшчае пра пачатак дэбатаў, вызначае, на якім этапе пасля сканчэння адведзенага прамоўцам часу спыніць выступ, сочыць за парадкам у зале (заклікаючы "Да парадку!", пры неабходнасці, выдаляючы з залы людзей, якія перашкаджаюць правядзенню дэбатаў) і выкананнем правілаў правядзення дэбатаў.
5. Усе выступы ў час дэбатаў пачынаюцца са звароту да Маршалка "Спадар Маршалак..."
6. За рэгламентам у час дэбатаў сочыць Сакратар, які паказвае прамоўцам, Маршалку і "балоту" карткі з колькасцю хвілінаў, якія застаюцца ў прамоўцаў да канца выступу. Сакратар таксама арганізоўвае працэс галасавання пасля сканчэння дэбатаў.
7. Удзельнікі дэбатаў, якія не ўваходзяць у склад камандаў, з'яўляюцца "балотам", якое на падставе вынікаў дэбатаў павінна будзе шляхам галасавання вызначыць іх пераможцу.
8. Прадстаўнікі "балота" ў любы момант дэбатаў могуць падняцца са свайго месца
і звярнуцца да Маршалка з наступнымі словамі "Спадар Маршалак, маю пытанне!", альбо "Спадар Маршалак, маю каментар". Рашэнне пра тое, даваць слова альбо не прадстаўнікам "балота", прымае прамоўца, які выступае ў гэты момант. Прамоўца можа адказаць "Так, калі ласка!" - гэта будзе азначаць згоду на задаванне пытання альбо на каментар, альбо адказаць "He, дзякуй!", што азначае адмову ў перарыванні свайго выступу. Прамоўца і Маршалак маюць права ў любы момант спыніць пытанне альбо каментар з боку "балота". Час, які займаюць пытанні альбо каментары, улічваецца ў час, адведзены прамоўцам на выступ.
9. Пасля сканчэння выступаў прамоўцаў з боку абодвух камандаў пачынаюцца дэбаты з удзелам прадстаўнікоў "балота", якія па чарзе на працягу 1-й хвіліны могуць выказацца на карысць тэзы альбо антытэзы. Выступы на карысць тэзы і антытэзы адбываюцца па чарзе да таго моманту, пакуль будуць ахвотныя выступіць, альбо да спынення дэбатаў Маршалкам.
10. Пасля сканчэння дэбатаў сярод "балота" адбываецца галасаванне. Кожны з прадстаўнікоў "балота" павінен аддаць свой голас на карысць каманды, якая, з яго пункта
гледжання, лепш адстойвала сваю пазіцыю і выглядала ў час дэбатаў больш пераканаўча.
Спосаб правядзення галасавання вызначаюць Маршалак і Сакратар.
Прапазіцыя |
Апазіцыя |
I прамоўца (“Прэм’ер-міністр”): Ён адкрывае дыскусію. Яго задачай з'яўляецца вызначэнне тэмы. Ён павінен звярнуцца да тэзы, вызначаючы ўсе незразумелыя ў ёй фармулёўкі. Потым ён павінен прадставіць 3 (максімум 4) асноўныя аргументы свайго боку, часткова абгрунтоўваючы іх. Гэты аратар мае на выступленне 6 хвілін. Яго роля не занадта складаная, але вельмі важная, паколькі ўсе наступныя прамоўцы як з боку прапановы, так і апазіцыі павінны трымацца прапанаваных ім аргументаў. |
I прамоўца (“Лідэр апазіцыі”): Яго задачай з'яўляецца звярнуцца да вызначэння тэзы іншага боку і прадстаўлення яе ўласнага разумення, прычым гэта не можа быць зусім іншае вызначэнне, а толькі не больш як уласнае стаўленне да тэзы ў рамках прадстаўленага прапазіцыяй значэння. Затым аратар павінен прадставіць 3 галоўныя контраргументы да тэзы і абгрунтаваць іх. На сваё выступленне ён мае 6 хвілін. Яго роля таксама не з'яўляецца цяжкай, аднак яна вызначае ўсю далейшую стратэгію свайго боку. |
II прамоўца (“Намеснік прэм’ера”): Яго задачай з'яўляецца раскрыццё аргументаў першага прамоўцы. Ён можа вельмі коратка звярнуцца да аргументаў апазіцыі, але гэта не з'яўляецца яго асноўнай задачай. Ён павінен развіць абгрунтаванне аргументаў першага прамоўцы і дадаць уласныя (максімум 3) новыя аргументы, звязаныя з папярэднімі. Ён мае на выступленне 4 хвіліны. Гэтая роля таксама не адносіцца да складаных. |
II прамоўца (“Намеснік лідэра апазіцыі”): Падобна II прамоўцу з боку прапазіцыі.
|
III прамоўца (“Член урада”): Павінен адмаўляць аргументы іншага боку. Ён не павінен прыводзіць ўласныя новыя аргументы. Толькі ў крайнім выпадку ён можа гэта зрабіць. Аднак ён павінен успомніць ўсе аргументы праціўнікаў і па меры магчымасцяў аспрэчыць іх або паказаць адсутнасць іх сувязі з тэмай дыскусіі. На выступ ён мае 4 хвіліны. Гэта самая цяжкая роля ў дыскусіі, якая патрабуе пастаяннай увагі да аргументаў праціўнікаў і іх дынамічнага аналізу. |
IІI прамоўца (“Член апазіцыі”): Падобна IIІ прамоўцу з боку прапазіцыі.
|
IV прамоўца (“Сакратар урада”): сумуе аргументы свайго боку. Ён можа (але вельмі коратка) ўспомніць папярэдняе выступленне праціўніка. Калі папярэдні аратар з яго боку не выканаў сваёй функцыі як трэба, то ён павінен коратка згадаць аргументы праціўнікаў. Яго асноўнай задачай з'яўляецца ўсё ж паўтор і замацаванне найважнейшых аргументаў, прыведзеных яго бокам, а таксама абгрунтаванне іх значэнне. Ён не павінен прыводзіць ніякіх новых аргументаў. Гэтая роля не належыць да цяжкіх, аднак вельмі важная, паколькі выступ менавіта гэтага прамоўцы застаецца ў памяці слухачоў. Аратар мае 5 хвілін. |
IV прамоўца (“Сакратар апазіцыі”): Падобна IV прамоўцу з боку прапановы. Дадатковым козырам, які аратар павінен выкарыстаць, з'яўляецца тое, што ён закрывае асноўную частку дыскусіі і мае апошняе слова. |
Акрамя гэтых правіл пашукайце інфармацыю аб правілах і фарматах дэбатаў у сеціве.
Гл. у прыватнасці арт. у Вікіпедыі British Parliamentary style, даступны на многіх мовах.
МАГЧЫМЫЯ ТЭМЫ ДЭБАТАЎ
Жанчыны лепшыя за мужчын.
Існуюць больш моцныя стымулы, чым матэрыяльны стымул.
Альтруізму не існуе.
Захаванасць навакольнага асяроддзя важней за эканамічны рост.
Ілюзіі неабходныя.
Каханне - гэта ілюзія. Мода занявольвае і прыгнятае жанчын. Чалавек, які трапіў у цяжкае становішча, нікому не патрэбны. Бяспека важней за свабоду. Непрыстойнасць - спосаб выказаць сябе. Людзі павінны адказваць за дзеянні сваіх продкаў. Ніхто не павінен паміраць у адзіноце. Можна быць свабодным ад страху. Небяспека - цана свабоды. "Рэлігія - опіум для народа". Індывідуалізм важней волі большасці. Мужчыны і жанчыны не могуць быць абсалютна раўнапраўныя. Злачынныя паводзіны прадвызначаны біялагічна. Спаць на лекцыях лепш, чым дома.
Прагрэс нязменна вядзе да рэгрэсу.
Самагубства - гэта баязлівасць.
Слова вызначае рэчаіснасць.
Смяротнае пакаранне павінна быць адменена.
Тэхнічны прагрэс змяніў наша жыццё да горшага.
КОЛА ЧЫТАННЯ
Неабходна шмат чытаць. Да заліка неабходна прачытаць як мінімум чатыры кнігі (творы, артыкулы) з прапанаванага спісу. Кантроль за прачытаннем ажыццяўляецца праз праастаўлены дзённік. Неабходна прадаставіць відавочныя і неаспрэчныя доказы глыбокага знаёмства з абранымі тэкстамі. Таксама трэба быць падрыхтаваным да размовы аб прачытаным з выкладчыкам на належным узроўні. Калі Вам цяжка выбраць, што чытаць, заўсёды можна параіцца з выкладчыкам.
Спіс. У спісе агульнавядомыя тэксты, якія выдаваліся асобнымі выданнямі і ў зборніках, некаторыя шматразова, яны лёгка знаходзяцца на розных зразумелых Вам мовах свету ў электронных версіях на сеткавых рэсурсах (падаюцца ў арыгінальных назвах(курсіў) і назвах перакладаў на беларускую і рускую мовы, калі гэтыя пераклады публікаваліся, або ў маім перакладзе назваў):
Льюіс Генры Морган (Morgan, 1818 – 1881)
1851: The League of the Ho-de-no-sau-nee or Iroquois / Ліга ходэнасауні або іракезаў / Лига ходенасауни или ирокезов
1877: Ancient Society / Першабытнае грамадства / Первобытное общество
Фрыдрых Энгельс (Engels, 1820 – 1895)
1984: Der Ursprung der Familie, des Privateigenthums und des Staats / Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы
Эдвард Тайлар (Tylor, 1832 – 1917)
1871: Primitive Culture / Першабытная культура / Первобытная культура
Джэймс Фрэзер (Frazer, 1854 – 1941)
1890: The Golden Bough: A Study in Magic and Religion / Залатая галіна: Даследаванне магіі і рэлігіі / Золотая ветвь: Исследование магии и религии
Зігмунд Фройд (Freud, 1856 – 1939)
1910: Eine Kindheitserinnerung des Leonardo da Vinci / Дзцячыя ўспаміны Леанарда да Вінчы / Воспоминания Леонардо да Винчи о раннем детстве
1913: Totem und Tabu / Татэм і табу / Тотем и табу
1927: Die Zukunft einer Illusion / Будучыня адной ілюзіі / Будущее одной иллюзии
1930: Das Unbehagen in der Kultur / Незадаволенасць культурай / Недовольство культурой
Люсьен Леві-Бруль (Lévy-Bruhl, 1857 – 1939)
1922: La mentalité primitive / Першабытнае мысленне / Первобытное мышление
Ёхан Хёйзінга (Huizinga, 1872 – 1945)
1938: Homo ludens
Карл Густаў Юнг (Jung, 1875 – 1961)
1916: Über das Unbewußte und seine Inhalte / Структура бессвядомага / Структура бессознательного
1940: Psychologie und Religion / Псіхалогія і рэлігія / Психология и религия
1953: Symbolik des Geistes / Сімволіка духу / Символика духа
Герман Гесэ (Hesse, 1877 – 1962)
1943: Das Glasperlenspiel / Гульня ў бісер / Игра в бисер
Альфрэд Рэдкліф-Браун (Radcliffe-Brown, 1881 – 1955)
1952: Structure and Function in Primitive Society / Структура і функцыі ў першабытным грамадстве
П’ер Тэяр дэ Шардэн (Teilhard de Chardin, 1881 – 1955)
1955: Le Phénomène Humain / Феномен чалавека / Феномен человека
Хасэ Артэга-і-Гасэт (Ortega y Gasset, 1883 – 1955)
1925: La deshumanización del arte e ideas sobre la novella / Дэгуманізацыя мастацтва Дегуманизация искусства
1929: La rebelión de las masas / Паўстанне масаў / Восстание масс
Карл Ясперс (Jaspers, 1883 – 1969)
1931: Die geistige Situation der Zeit / Духоўная сітуацыя эпохі / Духовная ситуация времени
1949: Vom Ursprung und Ziel der Geschichte / Вытокі і мэта гісторыі / Истоки истории и ее цель
1958: Wahrheit, Freiheit und Friede / Ісціна, свабода і мір / Истина, свобода и мир
Макс Вэбэр (Weber, 1884 – 1920)
1905: Die protestantische Ethik und der «Geist» des Kapitalismus / Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму / Протестантская этика и дух капитализма
Браніслаў Маліноўскі (Malinowski, 1884 – 1942)
1922: Argonauts of the Western Pacific / Арганаўты заходняй часткі Ціхага акіяна / Аргонавты западной части Тихого океана
1926: Myth in Primitive Society / Міф у прымітыўным грамадстве / Миф в примитивном обществе
1927: The father in primitive psychology / Бацькоўства ў прымітыўнай псіхалогіі
1944: The Scientific Theory of Culture / Навуковая тэорыя культуры / Научная теория культуры
1945: The Dynamics of Culture Change / Дынаміка культурных перамен / Динамика культурных изменений
1948: Magic, Science, and Religion / Магія, навука і рэлігія / Магия, наука и религия
Рут Бенедыкт (Benedict, 1887 – 1948)
1934: Patterns of Culture / Патэрны культуры / Модели культуры
1946: The Chrysanthemum and the Sword / Хрызантэма і меч / Хризантема и меч
Міхаіл Бахцін (Бахтин, 1895-1975)
1965: Творчество Франсуа Рабле и народная культура средневековья и Ренессанса / Творчасць Франсуа Рабле і народная культура сярэдневякоўя і Рэнесансу
Макс Горкгаймар (Horkheimer, 1895 – 1973)
1947 (разам з Т.Адорна): Dialektik der Aufklärung. Philosophische Fragmente / Дыялектыка асветы / Диалектика просвещения
Ігнат Абдзіраловіч (1896 – 1923)
1921: Адвечным шляхам
Герберт Маркузэ (Marcuse, 1898 – 1979)
1955: Eros and Civilization: A Philosophical Inquiry into Freud / Эрас і цывілізацыя: Філасофскае даследаванне фрэйдызму / Эроси и цивилизация: Философское исследование фрейдизма
1964: One-Dimensional Man / Аднамерны чалавек / Одномерный человек
Сяргей Токараў (Токарев, 1899 – 1985)
1964: Религия в истории народов мира / Рэлігія ў гісторыі народаў свету
1966: История русской этнографии / Гісторыя рускай этнаграфіі
1978: Истоки этнографической науки / Вытокі этнаграфічнай навукі
1978: История зарубежной этнографии / Гісторыя замежнай этнаграфіі
Эрых Фром (Fromm, 1900 – 1980)
1941: Escape from Freedom / Уцёкі ад свабоды / Бегство от свободы
1949: Psychoanalyse & Religion / Псіхааналіз і рэлігія / Психоанализ и религия
1955: The Sane Society / Здаровае грамадства / Здоровое общество
1956: The Art of Loving. An Enquiry into the Nature of Love / Мастацтва кахаць. Даследаванне прыроды кахання / Искусство любить. сследование природы любви
1961: May Man Prevail? An Inquiry into the Facts and Fictions of Foreign Policy / Ці можа чалавек панаваць? / Может ли человек преобладать?
1961: Marx’s Concept of Man / Марксава канцэпцыя чалавека / Марксова концепция человека
1964: The Heart of Man, its genius for good and evil / Душа чалавека, яе здольнасць да дабра і ліха / Душа человека, ее способность к добру и злу
1965: Socialist Humanism / Сацыялістычны гуманізм / Социалистический гуманизм
1968: The Nature of Man / Прырода чалавека / Природа человека
1973: Anatomie der Menschlichen Destruktivitat / Анатомія чалавечай дэструктыўнасці / Анатомия человеческой деструктивности
1976: To Have or to Be? / Мець ці быць? / Иметь или быть?
Лэслі Уайт (White, 1900 – 1975)
1949: The Science of Culture: A study of man and civilization / Навука пра культуру: Даследаванне чалавека і цывілізацыі / Наука о культуре: Исследование человека и цивилизации
Маргарэт Мід (Mead, 1901 – 1978)
1928: Coming of Age in Samoa / Сталенне на Самоа / Взросление на Самоа
1930: Growing Up in New Guinea / Як гадуюцца на Новай Гвінеі / Как растут на Новой Гвинее
1935: Sex and Temperament in Three Primitive Societies / Пол і тэмперамент у трох прымітыўных грамадствах
1949: Male and Female: The Classic Study of the Sexes / Мужчынскае і жаночае / Мужское и женское
Карл Попер (Popper, 1902 – 1994)
1945, 1965: The Open Society and Its Enemies / Адкрытае грамадства і яго ворагі / Открытое общество и его враги
Эрык Эрыксан (Erikson, 1902 – 1994)
1950: Childhood and Society / Дзяцінства і грамадства
Тэадор Адорна (Adorno, 1903 – 1969)
Гл. Горкгаймара
Конрад Лорэнц (Lorenz, 1903 – 1989)
1966: Das sogenannte Böse. Zur Naturgeschichte der Aggression / Так званае зло. Натуральная гісторыя агрэсіі / Агрессия
1973: Die acht Todsünden der zivilisierten Menschheit / Восем смяротных грахоў цывілізаванага чалавецтва
Клайд Клакхан (Kluckhohn, 1905 – 1960)
1944: Mirror for Man / Люстэрка для чалавека / Зеркало для человека: Введение в антропологию
Жан-Поль Сартр (Sartre, 1905 – 1980)
1945: L'existentialisme est un humanism / Экзістэнцыялізм – гэта гуманізм / Экзистенциализм – это гуманизм
Віктар Франкл (Frankl, 1905 – 1997)
1972: Der Mensch vor der Frage nach dem Sinn / Чалавек у пошуках сэнсу / Человек в поисках смысла
Клод Леві-Строс (Lévi-Strauss, 1908 – 2009)
1955: Tristes tropiques/ Сумныя тропікі / Печальные тропики
1958: Anthropologie structurale / Структурная антрапалогія / Структурная антропология
Альбер Камю (Camus, 1913 – 1960)
1951: L’Homme révolté / Чалавек, які бунтуе / Бунтующий человек
Філіп Ар’ес (Ariès, 1914 – 1984)
1977: L’Homme devant la mort / Чалавек перад абліччам смерці / Человек перед лицом смерти
Дэніэл Бэл (Bell, 1919 – 2011)
1973: The coming of post-industrial society: A venture of social forecasting / Постіндустрыяльнае грамадства. якое набліжаецца / Грядущее постиндустриальное общество
1976: The cultural contradictions of capitalism / Культурныя супярэчнасці капіталізму / Культурные противоречия капитализму
Юльян Брамлей (Бромлей, 1921 – 1990)
1983: Очерки теории этноса / Нарысы тэорыі этнасу
Жак Ле Гоф (Le Goff, 1924)
1997: La civilisation de l’Occident Médiéval / Цывілізацыя сярэдневяковага Захаду / Цивилизация средневекового Запада
Кліфард Гірц (Geertz, 1926 – 2006) (19260823)
1973 The Interpretation of Cultures / Інтэрпрэтацыя культуры / Интерпретация культуры
Элізабэт Кюблер-Рос (Kübler-Ross, 1926 – 2004)
1969: On Death & Dying / Пра смерць і паміранне / О смерти и умирании
Мішэль Фуко (Foucault, 1926 – 1984)
1961: L’Histoire de la folie l’age classique / Гісторыя вар’яцтва ў класічную эпоху / История безумия в классическую эпоху
1975: Surveiller et punir: Naissance de la prison / Наглядаць і караць: Нараджэнне турмы / Надзирать и наказывать: История тюрьмы
1976-84: Histoire de la sexualité / Гісторыя сэксуальнасці / История сексуальности
Сэмюэл Гантынгтан (Huntington, 1927 – 2008)
1996: The Clash of Civilizations and the Remaking of World Order / Сутыкненне цывілізацый і пераўтварэнне новага сусветнага парадку / Столкновение цивилизаций и преобразование мирового порядка
2004: Who Are We? The Challenges to America’s National Identity / Хто мы? Выклікі амерыканскай нацыянальнай ідэнтычнасці / Кто мы? Вызовы американской национальной идентичности
Ігар Кон (Кон, 1928 – 2011)
1980: Дружба / Дружба
1984: В поисках себя. Личность и её самосознание / У пошуках сябе. Асоба і яе самасвядомасць
1989: Введеніе в сексологию / Уводзіны ў сексалогію
2003: Ребенок и общество / Дзіця і грамадства
2008: 80 лет одиночества / 80 год адзіноты
2009: Мужчина в меняющемся мире / Мужчына ў зменлівым свеце
2009: Мальчик – отец мужчины / Хлопчык – бацька мужчыны
Юрген Габэрмас (Habermas, 1929)
2004: Die Zukunft der menschlichen Natur. Auf dem Weg zu einer liberalen Eugenik? / Будучыня чалавечай прыроды. На шляху да ліберальнай еўгенікі? / Будущее человеческой природы: На пути к либеральной евгенике?
Сяргей Аруцюнаў (Арутюнов, 1932)
1989: Народы и культуры: развитие и взаимодействие / Народы і культуры: развіццё і ўзаемадзеянне
Ян Часноў (Чеснов, 1937)
1998: Лекции по исторической этнологии / Лекцыі па гістарычнай этналогіі
2007: Телесность человека: философско-антропологическое понимание / Цялеснасць чалавека: філасофска-антрапалагічнае разуменне
Аляксандр Козінцаў (Козинцев, 1946)
2007: Человек и смех / Чалавек і смех
Альберт Байбурын (Байбурин, 1947)
1993: Ритуал в традиционной культуре / Рытуал у традыцыйнай культуры
Валянцін Акудовіч (1950)
1998: Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека
2006: Дыялогі з богам
2007: Код адсутнасці: асновы беларускай ментальнасці
Петэр Казлоўскі (Koslowski, 1952)
1988: Die postmoderne Kultur / Культура постмадэрну / Культура постмодерна
Фрэнсіс Фукуяма (Fukuyama, 1952)
1992: The End of History and the Last Man / Канец гісторыі і апошні чалавек / Конец истории и последний человек
1999: The Great Disruption: Human Nature and the Reconstitution of Social Order/ Вялікае разбурэнне: Чалавечая прырода і аднаўленне сацыяльнага парадку / Великий разрыв
МІНІМАЛЬНЫ ТЭЗАЎРУС ДА ЗАЛІКА
Акультурацыя
Анімізм
Артэфакт
Архетып
Асабовасць
Асіміляцыя
Ф.Баас
Ж. Бадрыяр
Р. Барт
М. Бахцін
Р.Бенедыкт
Бінарныя апазіцыі
Віртуальная рэальнасць
М. Вэбер Генацыд
Гіпертэкст Гіпотэза Сэпіра - Уорфа
Глабалізацыя
Дыфузія
Дыфузіянізм
Дыялект
Дыянісійскае і апаланічнае
Дэканструкцыя
Ж. Дэрыда
Еўропацэнтрызм Збіральніцтва
Знак
Ідэнтычнасць
Інкультурацыя
Інстытуцыяналізацыя
Калаж
Канатацыя
Канцэптуалізм
Кінэзіка
Контркультура
Культурны рэлятывізм
Культурагенэз Культурна-гістарычны тып Культурная ідэнтыфікацыя і самаідэнтыфікацыя Культурная дынаміка
Культурная камунікацыя Культурная рэпрэсія
Культурны код
Культурны рэлятывізм
Культурны тэкст
Культурны шавінізм Культурны шок Л. Леві-Бруль
К. Леві - Строс
Мадэрнізацыя
Б.Маліноўскі
Манагамія
М. Мід
Міф
Мова
Монатэізм
Л. Морган
Мультыкультуралізм
Наратыў
Нацыя
Неаэвалюцыянізм
Нормы
Нуклеарная сям’я
Палігамія
Палітыка
Палітэізм
Пастаралізм
Перформанс
Пракземіка
Рызома
Рытуал і рытуалізм
Рэлігія
А. Рэдкліф - Браўн
Сацыякультурны інстытут
Сацыялізацыя
Сацыяльная стратыфікацыя
Светапогляд
Сегрэгацыя
Семіётыка
Сімвал Сімулякр Сінэргетыка
Структуралізм Стыль
Сям’я
Традыцыйная культура Традыцыя
Тэхналогія
Улада
Урбанізм
З.Фройд
Э.Фром М. Фуко Функцыі культуры Функцыяналізм
Халізм Ё. Хёйзінга
Цывілізацыя
Шлюб
Эвалюцыянізм
У. Эка Эскапізм
Этнас
Этнічнасць
© Сяргей Русецкі