- •Творчая заяўка на правядзенне свята.
- •Задума свята і яе кампаненты.
- •Гісторыка-рэтраспектыўны аналіз свята.
- •Сцэнарна-рэжысерская распрацоўка свята.
- •Рэжысерскае увасабленне свята.
- •Арганізацыйна-вытворчы план свята.
- •Творчая заяўка на правядзенне свята Актуальнасць і сацыяльная значымасць
- •Мэта і задачы пастаноўкі
- •Навізна альбо пераемнасць у адлюстраванні адзначаемай падзеі
- •Колькасць удзельнікаў і зацікаўленых арганізацый
- •Адрас і тэрмін правядзення свята
- •Праграмма свята
- •Дас’е на творчыя калектывы
- •Палаженне на правядзення свята
- •Умовы і парадак правядення
- •Пастанаўляюць
- •Склад аргкамітэта
- •Рабочы план свята
- •Сценарны план свята
- •Задума і яе кампаненты Падзея, якую адзначае свята
- •Форма ўвасаблення свята
- •Гісторыка – рэтраспектыўны аналіз свята Уводзіны
- •Гісторыя ўзнікнення свята.
- •Этымалогія назвы
- •Масленечны тыдзень
- •Культ сонца
- •Масленічныя гулянні
- •Або катанне на конях
- •Сімволіка свята
- •Масленічныя песні
- •Свята Масленіцы на сучасным этапе Масленіца ў розных народаў
- •Святкаванне Масленіцы на Беларусі
- •Свята Масленіца ў горадзе Нясвіжы
- •Заключэнне
- •Спіс выкарыставаных крыніц
- •Сцэнарна – рэжысёрская распрацоўка свята Структура свята
- •Кампазіцыйная пабудова свята:
- •Сценарна - рэжысерскі ход свята
- •Мастацкі вобраз свята
- •Мізансценіраванне вузлавых маментаў свята Тэатралізаванага прадстаўлення
- •Умоўныя абазначэнні
- •Канцэртнай праграмы «а мы Масленкусустракалі на шырокі двор зазывалі»
- •Конкурсна – забаўляльнай праграмы «у гульні гуляем Масленку услаўляем»
- •Рэжысёрскае ўвасабленне свята Стварэнне перадсвяточнай атмасферы
- •Работа з мастаком
- •Работа з музычным кіраўніком
- •Работа з харэографам
- •Работа з гукарэжысёрам
- •Графік пасяджэнняў аргкамітэта
- •Музычная партытура
- •Графік правядзення рэпетыцый
- •Выпіска на касцюмы, абутак і галаўныя уборы
- •Арганізацыйна вытворчы план свята План матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння свята
- •План творчага забеспячэння свята
- •Эскізы мастацка дэкаратыўнага афармлення свята Рэклама свята
- •Работа дапаможных служб
- •Графік работы аўтатранспарту свята
- •Пералік прызавога фонду
- •Каштарыс свята
Гісторыка – рэтраспектыўны аналіз свята Уводзіны
Старажытную сонечную адпаведнасць святочнага календара беларусаў перш за ўсё сцвярджае багацце веснавых свят. Адным з такіх свят з’яўляецца “Масленіца”. Гэта першае свята ў гонар сонца. У народым календары Масленіца не мае канкрэтнай даты, таму што пачынаецца за 8 тыдняў да Вялікадня і працягваецца роўна тыдзень.
Масленіца – гэта адно з яскравых святаў, напоўненае мноствам звычаяў, традыцый, гульняў і песен. На Масленіцу палілі пудзіла, што азначала адыход (смерці) зімы, раскладвалі кастры, вакол якіх вадзілі карагоды і абавязкова, пяклі бліны. Кругла спечаны блін сімвалізаваў сонца, якое абагаўлялася чалавекам у старажытнасці. У гэты дзень абавязкова каталіся на конях “па сонцу” вакол сяла, каб хутчэй прагнаць зіму. Звычай гушкацца на арэлях захаваўся як адзін са шматлікіх масленечных забаў. Значэнне яго, на думку селяніна, заключаецца ў тым, каб у новым аграрным годзе рос доўгі і моцны лен. Гэта адны з нямногіх звычаяў, якія дайшлі да нашых часоў праз мноства вякоў. Як у мове ды песнях, так і ў звычаях народа адлюстроўваецца яго душа.
Гісторыя ўзнікнення свята.
Масленіца, Запусты, Масленка, Сырны тыдзень, старажытнае Перадвеснавое свята, звязанае з культам прыроды; урачыстыя проводзіны зімы. У народным календары Масленіца не мае канкрэтнай даты. Пачынаецца за 8 тыдняў да Вялікадня, або за 7 дзён да пералвелікоднага сямітыднёвага Вялікага посту. Працягваецца Масленіца роўна тыдзень. Гэта першае свята ў гонар сонца, таму ў час святкавання Масленіцы на санях вазілі кола, якое сімвалізавала сонца, а пудзіла ў выглядзе жанчыны ўяўлялася як яго маці. Спальвання пудзіла (антрапаморфны сімвал зімы) на Масленіцу азначала адыход (“смерть”) зімы. Раскладвалі кастры, вакол іх вадзілі карагоды. У мінулым усё гэта мела магічна – ачышчальнае прызначэнне. Паводле павер’я, такім чынам развітваліся з усім злым і нячыстым.
Шматлікія этнаграфічныя крыніцы 19-20ст. сведчать пра тое, што найбольшае пашырэнне свята атрымала ў асяроддзі рускага народа, прычым арэал яе бытавання ахоплівае прастору ад Карэльскага Заанежжа і да Алтайскага краю, уключаючы вялікі рэгіен Цэнтральнай Расіі. На тэрыторыі Беларусі святкаванне Масленіцы мела значна меншае распаўсюджанне. У якасці паўнавартаснага святочна-абрадавага комплексу яна існавала на тэрыторыях, памежных з Расіяй: у Магілёўскай вобласці – гістарычны рэгіён Падняпроўя, на Віцебшчыне – гісторыка-культурны рэгіён Падзвіння або Паазер’я, а таксама часткава на поўначы Мінскай вобласці. Разам з тым фрагментарныя водгукі святкавання Масленіцы зафіксавана ў цэнтральных раёнах Міншчыны (напрыклад, у в. Іванічы Чэрвеньскага раёна, дзе яна дзіўным чынам спалучана з элементамі калядных абрадаў, там у гэты час выконвалі абход вёскі калядоўшчыкі), а таксама на Берасцейшчыне (у шэрагу вёсак Ляхавіцкага раёна 24 лютага аб’язджалі на конях суседнія вёскі каб доўгім рос лён).
Рускія даследчыкі традыцыйнай духоўнай спадчыны выказваюць меркаванні аб тым, што першапачаткова Масленіца святкавалася “на пачатку новага года, які па месяцавым календары прыпадаў на сакавік”, і была прызначана “стымуляваць прыроду ў дзень сонцазвароту”. Характар некаторых абрадавых дзеянняў (напрыклад, хаджэнне ў гості адзін да аднаго, наведванне хроснымі бацькамі сваіх хрэснікаў, ушанаванне памяці памёршых продкаў) дае пэўныя падставы праводзіць з святкаваннем Калядаў, якія суправаджалі сустрэчу Новага года прыкладна зсярэднявечча, і з Вялікаднем, які, хутчэй за ўсё, у больш ранні час і быў святам пачатку новага абрадавага колазвароту. І ўсё ж, калі ўлічваць, што адно з ключавых месцаў ва ўсім складаным рытуальна-абрадавым комплексе займала катанне на санках з гор, то больш дакладнымічасам колішняга правядзення свята трэба лічыць апошні тыдзень лютага і першы тыдзень сакавіка. Такая суаднесенасць можа быць апраўданай у сувязі з тым, што, хутчэй за ўсё, Масленіца некалі адзначалася на рацягу двух тыдняў. І тады першы святочны тыдзень сімвалізаваў заканчэнне зімы, а другі – пачатак каляндарнай вясны.
Другім аргументам на карысць гэтай версіі можа быць структура і часовая прымеркаванасць яшчэ аднаго складанага рытуальна-абрадавага комплексу – Зялёных святак, якія адзначаліся на пераходзе з вясны ў лета і таксама доўжыліся 2 тыдні.
Нельга выключаць і той версіі, што святы пераходна – прамежкавай прымеркаванасці маглі адзначыцца ў адпаведнасці з больш складаным алгарытмам, які спалучаў у сабе дакладна фіксаваную дату астранамічнага пачатку вясны – 1 сакавіка – і першую малодзіковую фазу Месяца.
З прыходам хрысціянства і актыўным пашырэннем у сферы сацыяльнага і культурнага жыцця грамадства святаў хрысціянскай пасхаліі і ў сувязі з увядзеннем сямітыднёвага Вялікага посту, які папярэднічаў падзеям Вялікадня, святкаванне Масленіцы, па-першае, павінна было скончыцца да пачатку посту; па-другое, скарацілася з двух тыдняў да аднаго; па-трэцяе, набыло дадатковыя рысы ў змесце, сімволіцы і абрадавых падзеях.
Масленіца стала абрадава-этычнай мяжой паміж штокольвечным сялянскім хлебасольствам і праваслаўным аскетызмам, які суправаджаўся не толькі значнымі абмежаваннямі ў ежы, але нават і поўным адмаўленнем ад яе як сімвалічным актам духоўнага пакаяння перад святам у гонар Уваскрэсення Сына Божага Ісуса Хрыста.