- •Творчая заяўка на правядзенне свята.
- •Задума свята і яе кампаненты.
- •Гісторыка-рэтраспектыўны аналіз свята.
- •Сцэнарна-рэжысерская распрацоўка свята.
- •Рэжысерскае увасабленне свята.
- •Арганізацыйна-вытворчы план свята.
- •Творчая заяўка на правядзенне свята Актуальнасць і сацыяльная значымасць
- •Мэта і задачы пастаноўкі
- •Навізна альбо пераемнасць у адлюстраванні адзначаемай падзеі
- •Колькасць удзельнікаў і зацікаўленых арганізацый
- •Адрас і тэрмін правядзення свята
- •Праграмма свята
- •Дас’е на творчыя калектывы
- •Палаженне на правядзення свята
- •Умовы і парадак правядення
- •Пастанаўляюць
- •Склад аргкамітэта
- •Рабочы план свята
- •Сценарны план свята
- •Задума і яе кампаненты Падзея, якую адзначае свята
- •Форма ўвасаблення свята
- •Гісторыка – рэтраспектыўны аналіз свята Уводзіны
- •Гісторыя ўзнікнення свята.
- •Этымалогія назвы
- •Масленечны тыдзень
- •Культ сонца
- •Масленічныя гулянні
- •Або катанне на конях
- •Сімволіка свята
- •Масленічныя песні
- •Свята Масленіцы на сучасным этапе Масленіца ў розных народаў
- •Святкаванне Масленіцы на Беларусі
- •Свята Масленіца ў горадзе Нясвіжы
- •Заключэнне
- •Спіс выкарыставаных крыніц
- •Сцэнарна – рэжысёрская распрацоўка свята Структура свята
- •Кампазіцыйная пабудова свята:
- •Сценарна - рэжысерскі ход свята
- •Мастацкі вобраз свята
- •Мізансценіраванне вузлавых маментаў свята Тэатралізаванага прадстаўлення
- •Умоўныя абазначэнні
- •Канцэртнай праграмы «а мы Масленкусустракалі на шырокі двор зазывалі»
- •Конкурсна – забаўляльнай праграмы «у гульні гуляем Масленку услаўляем»
- •Рэжысёрскае ўвасабленне свята Стварэнне перадсвяточнай атмасферы
- •Работа з мастаком
- •Работа з музычным кіраўніком
- •Работа з харэографам
- •Работа з гукарэжысёрам
- •Графік пасяджэнняў аргкамітэта
- •Музычная партытура
- •Графік правядзення рэпетыцый
- •Выпіска на касцюмы, абутак і галаўныя уборы
- •Арганізацыйна вытворчы план свята План матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння свята
- •План творчага забеспячэння свята
- •Эскізы мастацка дэкаратыўнага афармлення свята Рэклама свята
- •Работа дапаможных служб
- •Графік работы аўтатранспарту свята
- •Пералік прызавога фонду
- •Каштарыс свята
Масленічныя песні
Масленічныя песні, запусныя песні – гэта разнавіднасць каляндарна-абрадавых песень, што суправаджалі абрады і гульні свята Масленіцы. Функцыянальна ў дыяхраніі яны скіроўваліся на магічнае забеспячэнне набліжэнне вясны, провады зімы. Сюжэтная і вобразная сістэма масленечных песень багатая элементамі абрадавага субстрату. Масавае катанне з горак, раз’езды ў апошнія святочныя дні (у суботу і нядзелю) на конях з шаргунамі і званочкамі пад дугой, таптанне карагодам снегу (абавязкова па кругу), калыханне на арэлях і інш. Абрадавыя практыкі ў масленках адыгралі прыкметную сюжэтна-ўтваральную ролю. У песнях шырока абыгрываецца рытуальная ежа: масла, сыр, малодзіва, якім архаічны чалавек надаваў статус сакральнасці. У цэлым песні арганічна і непасрэдна адлбюстравалі характар старажытнай урачыстасці, з яе карнавальнай формай, гарэзлівым разгулам, весялосцю. У іх створаны найперш абагульнены вобраз свята праз персаніфікацыю яго, антрапамарфічнае вобразнае ўвасабленне:
Наша Масленіца гадавая,
Яна госцейка дарагая.
Яна пешшу к нам не ходзіць,
Усё на коніках раз’яджае,
Што б конікі былі вараныя,
Што б слугі былі маладыя.
Міфалагічныя матывы масленечных песен прасякнуты універсальнай для каляндарна-абрадавай творчасці ідэяй клопату пра будучы ўраджай як гаспадарча-эканамічную падставу для жыцця сям’і, роду, соцыуму:
Ой, топчам мы снег, топчам
Што мы з яго вытапчам ?
Траўку-мураўку на вясну,
А ціхае жыта на лета…
Масленічныя песні выяўляюць сталы клопат аб праблемах роду, сям’і, гарманізацыі сямейных адносін. У песнях, звернутых да маладзіцы, якая нядаўна, за апошні год, вышла замуж абрадавы гурт жанок і дзяўчат зычыў нарадзіць сына, дачку, раіў ей, як адказаць на несправядлівыя папрокі членаў мужавай сям’і (“Маладзіца маладая, выйдзі к нам на вуліцу”, “Маладая Марутка, выйдзі, выйдзі к нам” і інш). Жорстка гучаў дакор у адрас тых хлопцаў, што не скарысталі перыяду вялікіх свадзьбінаў, мясаеду, каб ажаніцца:
А ты, Масленіца, белы сыр,
Ай, люлі, люлі, белы сыр.
А хто не жаніўся, - сукін сын,
Ай, люлі, люлі, сукін сын.
А хто ажаніўся, - бацькаў сын,
Ай, люлі, люлі, бацькаў сын.
У кантэксце ідэі роду, сям’і актуалізаваліся і любоўна-шлюбныя матывы масленечных песень. У асобных з іх дакладна лакалізуецца час песеннай дзеі, ён вобразна суадносіцца з першымі прыкметамі надыходу вясны – праталінамі. Тэкст вылучаецца арыгінальнай структурай, сімвалічным вобразным радам, рэтардацыяй:
Ёсць у полі талінка,
На талінцы мураўка,
На мураўцы конічак,
На конічку сядзельца,
На сядзельцы Андрэйка,
На Андрэйку шапачка,
На шапачцы кветачка,
На кветачцы пчолачка:
А зрушыла росачку
На дзеваччыну косачку.
Лірычныя матывы ў песнях “Сягоння ў нас Масленіца”, “А на гары сад, сад”, “Крутое калясо”, “Гутаталіся два малойчыкі” паэтычна рэалізуюцца ў кантэксце святочных рытуалаў, абрадавага гуляння. Сямейныя дачыненні ў масленках “Шум – шум на дуброве”, “На вуліцы дзеўкі гулялі” і інш.
Маюць ракурсы паэтычнай выявы, заснаванай на міфапаэтычнай ідэалізацыя, а таксама рэалістычна-побытавы. Пранікнёным разуменнем псіхалогіі сямейных узаемаадносін, народным досціпам і шырокім вобразным абагульненнем вылучаюцца масленічныя песні, у якіх інтэрпрэтуюцца адносіны нявесткі і свекрыві:
На вуліцы бабы сядзелі,
Кулаком зямлю прабілі,
Аб нявестках судзілі.
Адна нявестка шэльма была:
Запаліла свечку, у клець пайшла,
У той клеці свет дабра:
Саломена дудка мёду было,
Арэхава чашка круп была,
Камарова лытка мяса было,-
І ўсё тое згарэла,
Каб нявестка згалела.
Жанравую спецыфіку масленечных песень у значнай меры вызначаюць жартоўныя і фрывольныя тэксты. Расканаваць атмасферы Масленіцы, што развівалася на мяжы язычніцкага гульбішча, стыхія карнавалу стымулявалі развіцце ўсіх разнавіднасцей гумару ад іроніі і аўтаіроніі да абсурду. Уласцівы духоўнай культуры народа маральна-этычны імператыў тут часова нібы адступае перад стыхіяй жарсці, разгулам весялосці, хоць у прынцыпе эратычныя тэксты Масленіцы даволі бяскрыўдныя. П.Бяссонаў у сваім аналітычным нарысе да тома “Беларускіх песень” перабольшваў іх бессаромнасць. Сказанае пераканаўча пацвярджаюць песні “Паграй, музыку, паграй”, “Да мой жа ты, да сусед блізкі”, “Як скок дак скок” і інш. Рэпертуар Масленіцы уключае невядомую ў іншых цыклах беларускага фальклору разнавіднасць гумарыстычных песень – песні-перавёртышы. Яны ўяўляюць сабой спецыфічны від гумару, збудаванага на абсурдзе, нонсенсе. Эстэтыка іх грунтуецца на падборы адпаведнага вобразнага рада, праз што дасягаецца эфектам камізму:
У сераду на Масленіцу,
Да на рускія заговіны,
Як пабіўся баран з казлом –
Замуцілася вада с пяском.
Парасёначак яечка знёс,
На высокую палічку ўзнёс.
А бязрукі яечка ўкраў
І голаму за пазуху паклаў.
Без’языкі “калавур!” закрычаў,
А бязногі ў паход збяжаў…
Арэал бытывання масленічных песень даволі шырокі. Збіранне і публікацыя іх у апошняй чвэрці 20-га стагоддзя дазваляюць скарэктіраваць выснову Я.Карскага аб адноснай сціпласці беларускай масленечнай традыцыі. У заходнебеларускім рэгіёне масленечныя песні вядомы пад назвай “запусныя”.