Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.docx
Скачиваний:
12
Добавлен:
28.09.2019
Размер:
519.8 Кб
Скачать

Свята Масленіца ў горадзе Нясвіжы

Святкаванне Масленіцы ў горадзе Нясвіжы пачынаецца с таго, што па вуліцам горада на ўпрыгожаных конных упражках зазывалы, запрашаюць усіх людзей на свята. Арганізоўваецца выстава работ народных умельцаў, праца гандлевых радоў, мясцовых магазінаў і інш. Па традыцыі свята адкрывае тэатралізаваная дзея з такімі персанажамі, як “Зіма”, “Вясна”, “Скамарохі”. Заўседы, з вялікай увагай, гледачы і удзельнікі свята, сочаць за спартыўнамі спаборніцтвамі, гэта адно з самых цікавейшых момантаў свята. Закрывае свята, таксама тэатралізаванае прадстаўленне, дзе праходзіць рятуал спальвання пудзіла Масленіцы.

Заключэнне

У нашых продкаў было выразна сфарміравана ўяўленне пра цыклічнасць жыцця. І гэта яскрава выяўляецца ў календарна – абрадавых святах, цесна звязаных з кругаваротам сонца і зямлі. Сёння мы не можам спадзявацца на адраджэнне абрадаў у сваім першародным выглядзе: разбураны спрадвечны ўклад жыцця, страчана магічная сувязь селяніна з зямлёй, сонцам, сіламі прыроды, аднак святы, якія праводзяцца ў розных куточках нашай краіны ўсё ж даюць магчымасць данесці духоўную спадчыну продкаў да сучаснага чалавека.

Даследаванне фальклорнага матэрыялу, які паказвае, што звычаі і абрады беларусаў будуюцца цыклам на народнай аснове матэрыяльнай творчасці. Народ стварыў іх на ранніх этапах развіцця земляробства з мэтаю забеспячэння ўраджаю, прыплоду жывёлы, засцярогі чалавека і жывёлы ад усемагчымых нагод і нясчасцяў у наступным годзе.

Ярка выражаны народны характар мае і святочны бок абраднасці: народныя прытчы ў гонар “адраджэння ” сонца – песні, танцы, карагоды, гульні, вясёлыя святочныя маскарады і іншыя развесяленні.

Перад сучаснай святочнай культурай паўстае шэраг праблем. Толькі пры іх вырашэнні мы зможам паставіць на якасна новы ўзровень правядзення сучасных абрадаў народнага свята. Таму дзейнасць устаноў культуры і адукацыі павінна быць накіравана на ўзнаўленне той часткі культуры, якая прадстаўлена ў лепшых нацыянальных традыцыях беларусаў. І, менавіта, у фальклоры – крыніцы духоўнага імунітэту, душэўнага здароўя любой нацыі.

Для таго, каб падрыхтаваць і правесці сапраўднае свята “Масленіца” у сваім рэгіёне, работнікам культуры неабходна дакладна вывучыць навуковую літаратуру па дадзенаму святу, праследзіць паслядоўны працэс развіцця, а таксама сучасны стан масленечных традыцый; вызначыць тэрытарыяльныя асаблівасці свята, яго сімволіку з фальклорна – этнаграфічных і мастацкіх крыніц выпісаць вусна – паэтычныя, музычныя, харэаграфічныя творы, якія выкарыстоўваюцца на свяце “Масленіца”, а таксама запісаць мясцовы матэрыял ад носьбітаў масленечных традыцый. На аснове даследаванага матэрыялу распрацаваць сцэнарый свята.

Такім чынам, даследаваўшы паслядоўны працэс развіцця масленечных традыцый ў Нясвіжскім рэгіёне, вызначаўшы рэгіянальныя асаблівасці, сімволіку, абрадава – рытуальных гульнёвыя дзеі, я вызначыў метадычныя і практычныя рэкамендацыі для арганізацыі і правядзення свята “Масленіца”.