Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
+ Методыка беларускай мовы.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
26.09.2019
Размер:
200.19 Кб
Скачать

1 Методыка беларускай мовы як навука: прадмет, змест, задачы.

Методыка навучання беларускай мове - педагагiчная практыка-арыентаваная навука, якая вызначае мэты, змест, прынцыпы, метады, прыёмы i формы навучання. Яна дае адказ на пытаннi: для чаго вучыць, чаму вучыць, як вучыць, чаму трэба вучыць менавiта так.

Предметам методыкi з'яуляецца працэс навучання школьнiкаў мове (распрацоўка тэхналогi навучання) i даследаванне заканамернасцей засваення мовы.

Асноўныя задачы методыкi мовы:

1) вызначэнне мэт, задач i зместу навучання беларускай мове ў школе;

2)высвятленне заканамернасцей засваення мовы i вызна­чэнне на гэтай аснове прынцыпаў навучання;

3) пошук i характарыстыка найбольш эфектыўных метадаў, прыёмаў, арганiзацыйных формаў навучання;

4) вывучэнне метадычнай спадчыны, традыцый i наватарства, навуковае асэнсаванне перадавога педагагiчнага вопыту.

Методыка мовы цесна звязана з лiнгвiстыкай, псiхалогiей, педагогiкай i iнш.

Мэты моўнай адукацыi - адна з галоўных катэгорый

методыкi. Пад зместам моўнай адукацыi (зместам навучання мове) разумеецца наступнае: лiнгвiстычныя звесткi (веды аб мове), моўныя i маўленчыя, арфаграфiчныя i пунктуацыйныя уменнi i навыкi, а таксама спосабы дзейнасцi, якiмi павiнны авалодаць вучнi у працэсе пазнання мовы як сiтэмы.

3 Метадычная думка на Беларусі.

Як і сама беларуская мова, методыка яе выкладання прайшла доўгі і складаны шлях. Сваімі каранямі яна ўваходзіць яшчэ ў XIV-XVI стст., калі мова беларусаў ужывалася ў Вялікім княстве Літоўскім як дзяржаўная. Асноўнымі кнігамі, якія вучылі дзяцей грамаце, былі біблейскія кнігі, выдадзеныя Ф. Скарынам. Адукацыйным прызначэннем вызначалася не толькі першае выданне Скарыны “Псалтыр” (1517), але і “Малая падарожная кніжыца”. Асветніцкія традыцыі Ф. Скарыны прадоўжылі выдатныя дзеячы беларускай культуры: Л. Зізаній, М. Сматрыцкі, С. Собаль, С. Полацкі. У 40-х гадах XVIІ стагоддзя з’явілася “Граматыка словенская”, адрасаваная настаўніку беларускай мовы. Аўтарам яе быў І. Ужэвіч. У дарэвалюцыйнай беларускай школе родная мова не вывучалася, больш таго, над ёй здзекваліся. Пра гэта з болем пісаў Якуб Колас у артыкуле “Беларуская мова ў казённай школе”. Толькі пасля 1917 года пачаўся працэс стварэння беларускай нацыянальнай школы. Амаль да 1920 г. школы Беларусі працавалі без праграм і вучэбных планаў. Першыя праграмы па беларускай мове для пачатковай і сямігадовай школ выйшлі ў 1920-1921гг. “Праграма па беларускай мове для 5, 6, 7, класаў беларускай працоўнай сямілетняй школы” была падрыхтавана ў 1926 г. На працягу 1927-1928гг. з’явіўся шэраг навучальных праграм як для пачатковай, так і для сямігадовай школы. Аўтарам першай “Беларускай граматыкі для школ”, якая выйшла ў свет у 1918г., быў Б. Тарашкевіч. Гэта была першая беларуская нарматыўная граматыка, напісаная на адпаведнай навуковай аснове з улікам усіх дасягненняў таго часу ў галіне беларускай філалогіі. Традыцыі, закладзеныя Б. Тарашкевічам, плённа прадоўжылі Б. Пачобка (“Беларуская граматыка”), А. Смоліч (граматыка “Зорка”). Карыснымі для вывучэння беларускай мовы былі падручнікі Я. Лёсіка “Пачатковая граматыка” і “Школьная граматыка беларускай мовы”. Граматычны матэрыял тут падаваўся пераважна дэдуктыўным шляхам па схеме: тэарэтычнае правіла, прыклады, практыкаванні, задачкі.

Заснавальнікам методыкі беларускай мовы лічыцца К.М. Міцкевіч (Якуб Колас). Менавіта ён заклаў адну з першых цаглін у падмурак методыкі беларускай мовы. Педагагічная дзейнасць у жыцці і творчасці К.М. Міцкевіча мела істотнае значэнне. Коласаўскія погляды на выхаванне, на выкладанне роднай мовы і літаратуры, як вядома, увасоблены ў трылогіі “На ростанях”, “Другім чытанні для дзяцей беларусаў”, “Методыцы роднай мовы”(1926г.). У 1935г. выйшла новая праграма па беларускай мове для сярэдняй школы. Вялікая ўвага надавалася стварэнню падручнікаў (І. Пратасевіч, І. Самковіч, Н. Шэўчык ). Сярод іх падручнік Ю. Шакаля і М. Жыркевіча “Граматыка беларускай мовы”(1941). Вялікая роля ў станаўленні беларускай методыкі належыць акадэміку АПН СССР А.В. Цекучову, які быў прыхільнікам ідэі аб каштоўнасці выкарыстання параўнальнага метаду пры навучанні беларускай і рускай мовам. Прыметнай з’явай гэтага часу было стварэнне метадычнага дапаможніка “Методыка беларускай мовы ў пачатковай школе”, аўтарамі якога былі М.Ц.Марчанка, В.А.Самцэвіч, З.Я. Ліхтэрман, А.К.Севярнёва. У 1961г. складаюцца новыя праграмы, у якіх дакладна акрэсліваецца кола ведаў па мове, практычныя ўменні і навыкі. 26 студзеня 1990г. быў прыняты Закон БССР “Аб мовах у Беларускай СССР”, распрацавана Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у БССР. У кастрычніку 1991г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”. У 2002г., 2005г. выдаюцца новыя праграмы (на аснове лінейнага прынцыпу, на развіццё маўленчай дзейнас

4 Метадычная спадчына К.М. Мiцкевiча (Я.Коласа)

Заснавальнiкам методыкi беларускай мовы лiчыцца К. М. Мiцкевiч (Якуб Колас). У 1926 г. „Методыка роднай мовы" выйшла у свет, эта быў першы ў Беларусi падручнiк па методыцы. Якуб Колас сiстэматызаваў i абагульнуў тое каштоўнае, што выказвалася ў педагагiчнай лiтаратуры ў галiне методыкi пачатковага навучання, i разгледзеў гэтыя палажэннi згодна спецыфiкi выкладання беларускай мовы.

Нягледзячы на тое, што „Методыка роднай мовы" была адрасавана настаўнiкам пачатковай школы, мно­гiя вiды работ i метадычныя прыёмы, апiсаныя ў ей, з поспехам маглi быць выкарыстаны i выкладчыкамi-моваведамi ў старшых класах.

У ей правiльна вызначана месца род­най мовы сярод iншых прадметаў у школе. Падкрэслiвалася яе агульнаадукацыйнае, выхаваўчае i практычнае значэнне.

У дарэвалюцыйных методыках вызначалюя звычайна дзве задачы навучання мове: навучыць чытаць i пiсаць. Якуб Колас лiчыць, што ix больш: навучыць дзяцей не толькi чытаць i пiсаць, але i разумець граматычны лад роднай мовы, развiваць вусную мову вучняу.

5 Родная мова – прадмет навучання, сродак навучання, выхавання i развiцця школьнiкаў

У рэалiзацыi тых задач, якiя сёння стаяць перад школай – карэнным павышэннi якасцi навучання i выхавання, – важнае месца належыць роднай мове як вучэбнаму прадмету. Мова для дзiцяцi – больш чым вучэбны прадмет. Гэта – сродак пазнання свету.

З’яўляючыся асноўнай часткай духоўнай культуры, этнiчнай прыметай нацыi, мова лiчыцца адным з галоўных сродкаў iдэнтыфiкацыi асобы чалавека, выхавання нацыянальнай самасвядомасцi, далучэння да сусветнай культуры. Менавiта гэты важны сацыяльны аспект пастаўлены ў цэнтр Закона «Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь»: «Мова – не толькi cродак зносiн, а i душа народа, аснова i важнейшая частка яго культуры».

Добрае веданне роднай мовы i валоданне ёю дапамагае вучням паспяхова набываць веды па ўсiх школьных прадметах.Таму працэс навучання мове трэба арганiзаваць так, каб дзецi не толькi атрымалi вузка спецыяльныя веды i навыкi, але i развiвалi мысленне, здольнасцi, кругагляд. Нездарма Якуб Колас пiсаў, што «…роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i акаляючы нас свет». Такiм чынам, беларуская мова – гэта не толькi вучэбны прадмет, але i сродак навучання. На уроках беларускай мовы вырашаюцца асноўныя задачы: адукацыйная, практычная, развiццёвая i выхавальная. Развiццёвая мэта прадугледжвае найперш развiццё навыкаў маўленча-камунiкатыўнай дзейнасцi, iнтэлектуальных здольнасцей, уяўлення i памяцi вучняў. Выхавальная мэта звязана на ўроках мовы ў першую чаргу з выхаваннем культуры мовы i эстэтычных густаў. У залежнасцi ад зместу практычнага матэрыялу ставяцца i iншыя выхавальныя мэты: патрыятычнае, маральнае, экалагiчнае выхаванне.

Мова – гэта яшчэ i канал псiхiчнага, iнтэлектуальнага развiцця чалавека. Вядома, як цесна звязана мова i мысленне: мова – сродак выражэння думкi, форма iснавання мыслення. Значыць, развiваючы мову дзiцяцi (узбагачаючы яе разнастайнымi лексiчнымi сродкамi, граматычнымi сродкамi, граматычнымi формамi i канструкцыямi, фармiруючы ўменне правiльна будаваць звязнае выказванне), мы развiваем i разумовыя(iнтэлектуальныя) здольнасцi. На ўроках мовы дзецi вучацца назiраць, аналiзаваць, супастаўляць, рабiць вывады i абагульненнi.

Як вядома, працэсы навучання i выхавання ў школе узаемазвязаныя. Урокi мовы ў сувязi з гэтым набываюць асаблiвае значэнне «Настаунiк павiнен выхоўваць павагу да роднай мовы, падтрымлiваць i развiваць у дзяцей цiкавасць да яе, адкрываць iм сiлу i прыгажосць роднага слова».

Калi настаўнiк здолее раскрыць перад дзецьмi мiлагучнасць беларускай мовы, яе вобразныя сродкi, пакажа багацце слоўнiка, пазнаёмiць вучняў са стройнай сiстэмай часцiн мовы i сiнтаксiчных канструкцый, то вучнi будуць з цiкавасцю вывучаць родную мову, пранiкнуцца глыбокай любоўю да яе, а значыць i да свайго народа – творца i носьбiта гэтай мовы.

6 Агульнадыдактычныя прынцыпы навучання беларускай мовы.

У методыцы выкладання беларускай мовы выдзяляюцца наступныя прынцыпы навучання мове, якія дазваляюць прадбачыць вынікі педагагічнай дзейнасці. 1. Прынцып увагі да матэрыі мовы: для практычнага авалодання мовай неабходна пастаянна трэніраваць маўленча-слыхавы апарат з мэтай выпрацоўкі артыкуляцыйных, інтанацыйных навыкаў, а таксама маўленчага слыху. 2. Прынцып разумення моўных значэнняў, які патрабуе комплекснага вывучэння розных бакоў мовы, пры якім семантыка слова і яго граматычная форма выступаюць у адзінстве. 3. Прынцып ацэнкі выразнасці мовы, які прадугледжвае разуменне вучнямі не толькі сэнсу слоў, выказвання, але і эмацыянальных адценняў, экспрэсіі. 4. Прынцып развіцця адчування мовы. Гэта значыць, што неабходна арганізаваць працу так, каб вучні адчулі і засвоілі традыцыю мовы – літаратурныя нормы. 5. Прынцып каардынацыі вуснай і пісьмовай мовы, які патрабуе забяспечыць у навучальным працэсе актыўнае апераджальнае развіццё вуснай мовы ў параўнанні з пісьмовай, паколькі апошняя з’яўляецца адбіткам першай. 6. Прынцып паскарэння тэмпу навучання: чым лепш будуць развітыя маўленчыя навыкі, тым будзе лягчэй вучням засвоіць любы вучэбны прадмет, любую інфармацыю.

Акрамя гэтых прынцыпаў, у методыцы навучання мове апошнім часам сфармуляваны і шэраг іншых, якія дазваляюць узняць сучасны стан выкладання мовы на больш высокі ўзровень. 1. Прынцып функцыянальнай накіраванасці навучання мове, які заключаецца ў асэнсаванні ролі моўных адзінак у працэсе маўлення ( для чаго ў мове існуюць тыя ці іншыя моўныя сродкі, якая іх функцыя).

2. Прынцып камунікатыўнай накіраванасці навучання прадугледжвае арганізацыю на ўроку актыўнай маўленчай дзейнасці, накіраванай на авалоданне вучнямі рознымі тыпамі і жанрамі маўлення, набліжанымі да рэальнага працэсу зносін.

3.Структурна-семантычны прынцып патрабуе любую моўную з’яву разглядаць з боку структуры, значэння і функцыі, паколькі ў мове існуе рэальная сувязь формы і зместу.

4.Прынцып апоры на этнакультуру арыентуе настаўніка ў працэсе адбору дыдактычнага матэрыялу перш-наперш на такія тэксты, якія б адлюстроўвалі гісторыю Беларусі, традыцыі і характар беларусаў, асаблівасці іх побыту, матэрыяльнай і духоўнай культуры, прыроднага асяроддзя.

Агульнадыдактычныя і метадычныя прынцыпы навучання з’яўляюцца галоўнай умовай эфектыўнай арганізацыі педагагічнага працэсу.

7 Школьны кабiнет беларускай мовы.

Павышенне эфектыунасцi урокау па бел.мове дае магчымасць засвоiць вучэбны матэрыал больш хутка i значана павышае цiкавасць вучняу да прадмета, гэта – выкарыстанне наглдяных дапаможнiкау i тэхнiчных сродкау (таблiцы, карцiны, плакаты, карткi, схемы i iнш.). Яны актывiзуюць вучэбную дзейнасць, засяроджваюць увагу на пэуных фактах мовы, даюць магчымасць настанiку лепш раскрыць многiя абстрактныя паняццi.

Як сродак нагляднасцi маюць свае значэнне дыяпазiтывы, кiнафiльмы.

Шырокае прымянене у вучэбным працэсе мае магнiтафон. Яго з поспехам выкарыстоуваюць пры выпрацоуцы перш за усе навыкау правiльнага вымаулення.

Трывала уваходзiць у работу настаунiка-славеснiка кадаскоп – прыбор для дэманстрацыi вялiкiх па памерах дыяпазiтывау-транспарантау.

Школьны кабiнет па бел мове – неабходная прыналежнасць добрай арганiзацыйнай школы. Назначэннем школьнага кабiнета бел.мовы з’яуляецца:

  1. дапамога настаунiка у правядзеннi iм класных заняткау па бел.мове.

  2. дапамога у арганiзацыi пазакласнай працы у ва усiх яе вiдах (гутаркавой, экскурсiйнай).

  3. садзейнiчае у арганiзацыi заняткау з астатнямi вучнямi у правядзенii факультацiвау.

Адна з задач – дапамагаць настаунiку бел.мовы сачыць за вучэбнай i научна-метадычнай лiтаратурай па спецыяльнасцi, для чаго неабходна:

  1. арганiзаваць у кабiнеце вiтрыну-выставу;

  2. вывешваць спiсы выходзячай лiтаратуры;

  3. весцi сiстэматычны каталог таго, чым папауняецца кабiнет;

  4. сiстэматычэскi набываць даведнiкi па спецыяльнасцi.

У кабiнеце бел. мовы павiнна захавацца метадычная дакуменатцыя, прграмы па бел.мове, канспекты адкрытых урокау, метадычныя распрацоукi урокау бел.мовы па усей праграме.

У кабiнеце неабходны наглядныя пасобiя па бел.мове i накiроукi да iх (таблiцы, малюнкi i плакаты для працы развiцця мовы).

У кабiнеце могут быць павешаны партрэты пiсьменнiкау з iх выказваннямi аб бел.мове (Купала, Колас, Броука, Крапiва).

Добра калi у кабiнеце будзе знаходзiцца магнiтафон, пры дапамозе якога можна паспяхова вывучаць вучняу лiтаратурнаму вымауленню, выразнаму чытанню.

У кабiнеце павiнны быць развернуты выставы. Яны могуць быць пастаяннымi i эпiзадыччыскiя, па зместу – тэматычныя i агульныя.

-тэматычныя выставы устрайваюцца з мэтай паказаць пiсьмовыя работы вучняу: сiстэму працы на арфаграфiю, пунктуацыю, моуныя памылкi;

- агульныя выставы уключаюць увесь матэрыял тэматычных выстау, а таксама: альбомы лепшых работ вучняу, часопiсау, малюнкау вядомых мастакоу (рэпрадукцыi), як матэрыял па развiццю рэчы.

У кабiнеце павiнны быць матэрыял, звязаныя пазакласнай працай вучняу: матэрыялы гурту па бел.мове, стэндгазета i т.д.

8 Нормы аценкi вынiкау вучэбнай дзейнасцi вучняу па беларускай мове.

Ацэньваючы пісьменнасць трэба зыходзіць з агульнага правіла: вучням прад’яўляць ў аб’ёме ведаў, ўменняў, якім іх вучылі. Таму пры праверцы пісьмовых работ усе арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі, дапушчаныя вучнямі, папраўляюцца, аднак пры ацэнцы работы ўлічваюцца не ўсе. Не ўлічваюцца і не выносяцца на палі пры ацэнцы арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі:1)на тыя правілы, якія не прадугледжаны школьнай праграмай; 2) на яшчэ не вывучаныя правілы; 3) у словах неправяраемымі напісаннямі, работа над якімі не праводзілася; 4) яўныя апіскі, якія скажаюць гукавы выгляд слова. 5) памылкі у захаванні аўтарскіх знакаў прыпынку. У час праверкі пісьмовых работ неабходна ўлічваць х-р памылак, сярод якіх ёсць грубыя і нягрубыя. Грубыя – тыя, што парушаюць правілы арфаграфіі пунктуацыі, якія шырока выкарыстоўваюцца ў пісьмовай мове і вывучаныя да моманту напісання работы ( вецяр, восінь).

Адсутнасць коскі перадзлучнікам а, але. Нягрубыя (дзьве лічацца за адну) : 1. памылкі ў выключэняхз првіл 2. ніправільнае ўхыванне прапісны букв у складаных уласрых назвах; памылкі ў напісанні ўласных імён іншамоўнага паходжання 3. парушэнне правіл напісання прысіавак у прыслоўях уівораных ад назоўнікаў з прыназоўнікамі; 4. выпадкі асобнага напісання не з прыметнікамі, якія выступаюць у ролі выказіка 5. пасіаноўка аднрго знаку прыпынку замест другога (аналагічнага па фукцыі) 6. памылкі ў пропуску аднаго са спалучальных знакаў прыпынку, або ў парушэнні іх паслядрўнасці (спалучэнне коскі і працяжніку, пытальніка і клічніка. Пры падліку памылак (арфаграфічных, пунтуацыйных, граматычных, моўных) звяртаецца увага на іх паўтаральнаць і аднатыпнасць. Аднолькавыя памылкі, якія патараюцца некалькі разоў у адных і тых жа словах, альбо ў аднакараневых словах, прымаюцца за адну памылку. Аднатыпныя памылкі ў розных словах лічацца кожная за асобную. Затым настаўнік робіць уліік індывідуальных памылак вучняў; высвятляецца. Што засвоена класам добра , а што патрабуе дальнейшай дапрацоўкі. Пісьмовыя работы ацэньваюцца: 1 - 0\12; 0\10;0\11;0\9памылак; 2 – 0\8;1\7; 4\4; 6\0;6\2; 2\6; 3\5;5\3;6\1 памылак; 3 – 0\7; 2\5; 4\3; 5\2; 1\6; 3\4; 5\1 памылак; 3 – 0\7; 2\5 ; 4\3; 5\2; 1\6; 3\4; 5\1; 4 – 0\6; 2\4; 4\2;1\5; 3\3; 5\3; 5 – 0\5; 2\3; 4\0; 1\4;3\2; 4\1; 6 – 0\4; 2\1; 3\0; 1\3; 2\2; 3\1; 7 – 2\0; 0\3; 1\2; 0\2; 1\1; 4іспраўлення; 8 – 0\1; 1\0 ,ці тры выпраўлення; 9 – 1 нягрубая; 2 выпраўлення; 10 – 0\0 . адзнака з’яўляецца стымулюючым сродкам актывізацыі дзейнасці вучняў.

Работа над памылкамі. Праводзіцца пасля праверкі кантрольных работ. На гэтым уроку ставіцца задача ўзнавіць веды вучняў пр адпаведных раздзелах арфаграфіі, замацаваць навыкі правапісу.

Структуара ўрока:1. азнакамленне звынікамі. 2. узнаўленне ведаў вучняў па адпаведаму тэаэтычнаму матэрыялу 3. пакз прыёмаў работы над памылкамі 4. калектыўная работа над памылкамі. 5. выкананне практыкаванняў. 6.Дамашнее заданне.

Для запяспечвання у вучняў высокай рэзультатыўнасці ўрока над памылкамі, пры падрыхтоўцы да яго неабходна падабраць адаведны дыдактычны матэрыял. Гэты матэрыял адбіраецца з наступныз крыніц: пісьмовых работ школьнікаў, з твораш мастацкай літаратуры, 3) са зборнікаў практыкаванняў, з газет і часопісаў.

12. Метады i прыёмы навучання мове.

Метады навучання - спосабы узаемаадносiн настаунiка i вучняу, пры дапамозе якiх дасягаецца авалоданне ве­дамi, уменнямi i навыкамi, фармiруецца светапогляд вучняу, развiваюцца ix здольнасцi . Сярод метадау навучання адрознiваюць: 1) метады, якiя з'яуляюцца агульнымi для ycix цi большасцi вывучаемых у школе вучэбных прадметау; 2) метады, пры дапамозе яюх вывучаюць у пэунай сiстэме асобныя вучэбныя дысцып-лiны.

Прыёмы - гэта дэталi метаду, яго элементы, састауныя часткi i асобныя крокi у той пазнавальнай рабоце, якая адбываецца пры ужываннi данага метаду.

Метады навучання:

1. Самастойная работа. Вучэбная работа пад кiраунiцтвам настаунiка.

2. Праблемна-пошукавыя метады. Рэпрадуктыуныя метады.

3. Дэдуктыуныя метады. Iндуктыуныя метады.

4. Славесныя метады: слова настаунiка, гутарка, ра­бота з падручнiкам, даведачнай лiтаратурай.

5. Наглядныя метады: iлюстрацыi, дэманстрацыi i iнш.

6. Практычныя метады: практыкаваннi, лабараторныя работы i шш.

7. Метады стымулявання вучэння: пазнавальныя гульнi, вучэбныя экскурсii i iнш..

8. Метады кантролю.

Прыемау навучання мове:

1. Аналiз i сiнтэз.

2. Параунанне i супастауленне.

3. Абагульненне i абстрагаванне.

4. Класiфiкацыя i дыферэнцыяцыя.

5. Стварэнне праблемнай сiтуацыi.

6. Алгарытмiзацыя i лiнгвiстычны эксперымент.

18 Выкарыстанне тыхнiчных сродкау як метад навучання мове.

Выкарыстанне наглядных дапаможнікаў і тэхнічных сродкаў дае магчымасць засвоіць вучэбны матэрыял больш хутка і трывала, значна павышае цікавасць вучняў да прадмета.

Разнастайныя віды наглядных дапаможнікаў (табліцы, карціны, плакаты, карткі, схемы і інш.) актывізуюць вучэбную дзейнасць, засяроджваюць увагу на пэўных фактах мовы, даюць магчымасць настаўніку лепш раскрыць многія абстрактныя паняцці. Табліцы-схемы, напрыклад, пры дапамозе сімволікі садзейнічаюць больш глыбокаму раскрыццю той ці іншай моўнай заканамернасці. Яны выкарыстоўваюцца перш за ўсе пры тлумачэнні правіл арфаграфіі і пунктуаціі. У такіх табліцах з дапамогай графікі , колеру, надрадковых знакаў, асобага размяшчэнняі г. д. указваюцца сэнсовыя, граматычныя, фанетычныя і іншыя прадметы, на аснове якіх вырашаюцца арфагграфічныя і пунктацыйныя задачы. Паколькі правільнае напісанне той ці іншай арфаграмы залежыць ад адной ці некалькіх умоў (папярэдніх або наступных літар, націску, прыналежнасці слова да пэўнай граматычнай катэгорыі і інш.), усе яны павінны быць адлюстраваны ў табліцах, прысвечаных правілам арфаграфіі. Мэтазгодна, каб у табліцах, звязаных з правапісам прыставак, каранёў, суфіксаў, канчаткаў, былі паказаны асобныя марфемы, а не словы. Табліцы, прысвечаныя правілам пунктуацыі, адлюстроўваюць мадэлі сінтаксічных канструкцый незалежна ад іх канрэтнага лексічнага напаўнення. Таму даюць магчымасць адхіліцца ад канкрэтнага моўнага матэрыялу, каб сканцэнтраваць увагу на заканамернасцях, якія існуюць у сістэме пунктуацыі.

Табліцы, якія выкарыстоўваюцца з мэтай развіцця мовы, будуюцца як слоўнікавыя. Іх асноўная задача – аблегчыць запамінанне канкрэтнага моўнага матэрыялу, цяжкага ў якіх-небудзь адносінах з пункту гледжання правапісу, маўлення ці ўжывання. Менавіта так (на канкрэтным моўным матэрыяле) пабудованы, напрыклад, табліцы: “Правільна ўтвары формы слова абое”, “Правільна спрагай дзеяслоў есці”, “Правільна ўтвары формы дзеяслова бегчы”.

Ролю моцнага стымулу выконвае малюнак, які цікава, нярэдка з гумарам ілюструе асаблівасць пэўных граматычных форм і канструкцый. З улікам гэтага распрацаваны новы сродак навучання - раздатачны выяўленчы матэрыял (карткі з малюнкамі і заданнямі да іх для самастойнай работы). Такія карткі могуць зрабіць самі вучні, якія займаюца ў гуртку роднай мовы.

Шырокае прымяненне ў вучэбным працэсе мае магнітафон. Яго з поспехам выкарыстоўваюць пры выпрацоўцы перш за ўсё навыкаў правільнага вымаўлення.

Трывала ў ваходзіць у работу настаўніка-славесніка кадаскоп – прыбор для дэманстрацыі вялікіх па памерах дыяпазітываў-транспарантаў. Асноўная перавага кадаскопа ў тым, што ён дае магчымасць перадаваць на экран або школьную дошку шматразова павялічанае адлюстраванне ва ўмовах звычайнага асвятлення. У адрозненне ад табліц і схем, якія паказваюць закончаны вывад або статычны матэрыял для вываду, з дапамогай кадаскопа можна праілюстрыраваць сам працэс дзеяння моўнай заканамернасці.

19 Сучасны урок беларускай мовы: структура i тыпы.

Урок — асноуная форма вучэбнай работы у агульна-адукацыйнай школе.

Тыпы урокау па мове: урок паведамлення новых ведау, урок замацавання ведау i навыкау, урок паутарэння i абагульнення, урок праверкi ведау i навыкау, урок развiцця мовы вучняу, урок аналiзу пiсьмовых работ, камбiнiраваны урок.

Б. Т. Паноу вылучае наступныя чатыры групы ты­пау урокау:

I. Уpoкi, якiя класiфiкуюцца у адпаведнасцi з рознымi пcixoлaгa-пeдaгaгiчнымi асаблiвасцямi засваення матэрыялу вучнямi (урокi паутарэння i абагульнення ведау, камбiнiраваныя урокi).

II. Урокi якiя вылучаюцца у адпаведнасцi з выкарыстаемыi на ix вядучымi метадамi навучання:

1. Урою-лекцыi.

2. Урокi-семiнары.

3. Урокi-практыкумы.

III. Урокi развщця мовы:

1. Урокi навучання пераказам.

2. Уpoкi навучання сачыненням.

IV. Тыпы урокау дапаможнага характару:

1. Кантрольныя ypoкi.

2. Урокi аналiзу пiсьмовых работ.