- •1. Прадмет і задачы гіст навукі. Цывілізацыйныя і фармацыйныя тэорыі гіст развіцця.
- •3.Гіст Старажытнага свету на бел землях: перыядызацыя, умовы жыцця, асноўныя характарыстыкі перыяду
- •4.Этнагенез беларускага народа
- •2. Перыядызацыя гіст б: асноуныя этапы сацыяльна-эк і паліт развіцця
- •9.Вялiкае княства Лiтоўскае: канцэпцыi, перадумовы I асноўныя прычыны фарміравання
- •10.Палiтычны лад вкл
- •13.Барацьба вкл з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай
- •15.Культура Беларусi другой паловы хiii – першай паловы хvii ст. Адраджэнне на Беларусі. Роля беларускай культуры часоў вкл ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе
- •21. Тэндэнцыі развіцця фальваркава-паншчыннай гаспадаркі ў Рэчы Паспалітай.
- •25. Унунтранная палiтыка Расіі ў беларускіх губернях (1795 –1917 гг.): саслоўная, нацыянальная, канфесійная
- •26.Беларусь у вайне 1812 г.
- •29.Беларускі нацыянальны рух на Беларусі ў першай палове хіх ст.: асноўныя арганізацыі і характэрныя рысы.
- •30. Беларускі нацыянальны рух на Беларусі ў к. Хіх ст. – пачатку хх ст.: развіццё дэмакратычна-рэвалюцыйнага руху. Узнiкненне палiтычных партый.
- •33.Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны.
- •36.Станаўленне беларускай савецкай дзяржаўнасці: I-е абвяшчэнне бсср I II абвяшчэнне бсср
- •37.Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў бсср.
- •38.Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры ў 1930-я гг.
- •39.Савецка-польская вайна 1919–1921 гг.
- •40.Брэсцкая і Рыжская дамовы ў гістарычным лёсе беларускага народа
- •44.Палітыка беларусізацыі
- •47.Фармаванне сучаснай тэрыторыі Беларусі.
- •48.Сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi паслi Вялiкай Айчыннай вайны, аднаўленне гаспадаркi (1945–1960 гг.).
- •49.Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця бсср (1970-я – перш. Палова 1980-х гг.).
- •54.Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы хх-ххі стст.
- •55.Бел. На міжнароднай арэне
29.Беларускі нацыянальны рух на Беларусі ў першай палове хіх ст.: асноўныя арганізацыі і характэрныя рысы.
30. Беларускі нацыянальны рух на Беларусі ў к. Хіх ст. – пачатку хх ст.: развіццё дэмакратычна-рэвалюцыйнага руху. Узнiкненне палiтычных партый.
31.Фарміраванне бел. Нацыі: умовы і асаблівасці. Перадумавай фарміравання этнасаў з’яўл. агульнасць тэр, з якой непарыўна звязаны пэўныя прыродна-геаграфічныя і кліматычныя ўмовы, ландшафт, рас-лінны, а значыць, і хар-р працоўнай дзейнасці людзей, іх эк. сувязі, побыт, складванне і развіццё агульнай мовы, звычаяў і традыцый, нормаў маралі і г.д. Насельніцтва, што пражывае на одной тэр, звычайна падзяляе аднолькавы гіст. лёс, а гіст. памяць у сувязі з агульнасць мовы, эк-кі з’яўл. асновай для ўзнікнення і развіцця этнічнай свядомасці. З к. 18 ст., пасля 3-х падзлаў РП, уся тэр, заселеная беларусамі, была ўключана ў межы РІ. Як вядома, існаванне бел. этнасу не прызнавалася царызмам, ды і ўвогулле этнічныя межы пры правядзенні тэрытарыяльна-адміністрацыйных падзелаў далучаных зямель ім не ўлічваліся. Асн. тэр беларусаў у пач. 19 ст. увайшла ў межы пяці зах. губерняў: Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай і Віленскай. Адзінай, адносна дакладнай крыніцай звестак аб нац. складзе РІ у 19-пач.20 ст. з’яўл. перапіс 1897г. Паводле яго даных, беларусы ў Магілёўскай губерні складалі 82,4, у Мінскай – 76, у Віленскай – 56, у Віцебскай – 52 і у Гродзенскай – 44 %. Усяго на тэр пражывала 5408 тыс. беларусаў. У Віленскай губерні бел. насельніцтва мела абсалютную большасць у Лідскім, Ашмянскім, Дзісненскім і Вілейскім паветах. У Віцебскай губерні да ліку паветаў з пераважна бел. насельніцтвам адносіліся Дрысенскі, Веліжскі, Гарадоцкі, Лепельскі, Полацкі і Віцебскі, у Гродзенскай – Ваўкавыскі, Слонімскі, Пружанскі і Гродзенскі. Амаль палову беларусы складалі ў Свянцянскім павеце Віленскай і Себежскім павеце Віцебскай губерні. Адносную большасць мелі яны і ў Віленскім павеце. Такая ж удзельная вага беларусаў была ў Беластоцкім павеце Гродзенскай губерні. Акрамя бел. насельніцтва, у 5-ці зах. губернях у к. 19ст. пражывала 3,1 млн рускіх, палякаў, украінцаў, літоўцаў, латышоў і яўрэяў. Апошнія адносна раўнамерна рассяляліся па ўсім краі, канцэнтруючыся ў гарадах і мястэчках, дзе яны складалі большасць. Прыкметнай сярод гараджан была і праслойка рускага насельніцтва. Літоўцы пераважалі ў Трокскім павеце Віленскай, латышы – у Люцынскім і Рэжыцкім паветах Віцебскай губерні. Акрамя таго, значная колькасць літоўцаў была ў Свянцянскім і Віленскім паветах, а латышоў – у Дзвінскім павеце. Польскае насельніцтва засяроджвалася ў асноўным на захадзе Гродзеншчыны і Віленшчыны. Самай высокай удзельная вага была ў Беластоцкім і Бельскім паветах (35-35%) і ў Віленскім павеце (20%). Абсалютная большасць беларусаў (да 95%) жыла ў сельскай мясцовасці і адносілася да сялянскага саслоўя. Сярод гараджан 5 зах. губерняў беларусы складалі ў сярэднім толькі 14,5%. Разам з тым у якасці роднай бел. мову прызналі 86 тыс. усей патомнай шляхты Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў, а таксама 60% настаўнікаў, 40% чыноўнікаў, 29% паштова-тэлеграфных служачых, 20% мед. работнікаў. Істотнай асаблівасцю беларусаў як этнасу ў параўнанні з рускімі, палякамі і літоўцамі быў падзел іх па веравызнанню на праваслаўных і католікаў, які шырока выкарыстоўваўся ў мэтах русіфікацыі і паланізацыі. Пасля скасавання ў 1839г. уніі і прымусовага далучэння ўніятаў да дзяржаўнай царквы праваслаўныя сярод беларусаў у цэлым сталі значнай большасцю. Асн. маса беларусаў-католікаў пражывала на Віленшчыне і Гродзеншчыне. У Віленскай губерні яны ў 1897г. складалі амаль 60%. У Мінскай і Віцебскай губернях удзельная вага католікаў сярод бел. насельніцтва зніжалася да 10%, у Магілёўскай – да 2%, а ў цэлым па краі кладала 19%.
