Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shporaa_ история.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
302.59 Кб
Скачать

1. Прадмет і задачы гіст навукі. Цывілізацыйныя і фармацыйныя тэорыі гіст развіцця.

Гісторыя – расказ аб мінулым, аб тым што даследавана. Гістарычная навука вызначае і тлумачыць канкрэтны ход і заканамернасці развіцця чалавечага грамадства і тым самым яна адлюстроўвае патрэбнасць людзей у самаасмысленні разуменні свайго сучаснага і будучага развіцця.

Прадметам пазнання гістарычнай навукі з’яўляецца развіцце чалавечай дзейнасці ва ўсей яе шматграннасці прасторавай і часавой канкрэтнасці. Галоўныя задачы гістарычнай навукі – збіранне фактаў, іх сістэматызацыя і сутнаснае пазнанне гістарычнага працэсу.

Станаўленне беларускай гісторыяграфіі звязана з зараджэннем у пач 19ст белар нацыі ідэі. На гэты працэс паўсплывала традыцыя гістарычных даследванняў ВКЛ, таксамавоздействіе велікапольскай і велікарускай традыцыі.

Першымі гісторыкамі былі выкладчыкі Віленскага універсітэта Баброўскі Міхаіл, Тэадор Нарбут, Даніловіч Ігнат і інш.

З сярэдзіны 1930х гг Марксізм становіцца адзінай метадалагічнай асновай навукі. Дэмакратызацыя савецкага грамадства садзейнічала далейшаму развіццю белар гісторыяграфіі.

Уаснове фармацыйнага падыхода ляжыць тэорыя К. Маркса аб сацыяльна-эканамічных фармацыях – гэта канкрэтна гістарычны тэп грамадства, якому адпавядае свій спосаб вытворчасці. 5 асноўных фармацый: першабытная, рабаўладальніцкая, феадальная, капіталістычная і сацыялістычная. Фармац падыход можна прымяніць толькі для аналізу сац-эканаміч жыцця людзей.

3.Гіст Старажытнага свету на бел землях: перыядызацыя, умовы жыцця, асноўныя характарыстыкі перыяду

Першае пранікненне людзей на тэр Б адбылося толькі ў верхнім палеаліце, прыкладна 100 тыс. гадоў таму назад. Гэта былі неандэртальцы, аб чым сведчаць знаходкі архаічных крамянёвых вырабаў. Галоўнымі заняткамі неандэртальцаў былі паляванне і збіральніцтва Пачаўся даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гіст Б. З верхнім палеалітам звязана ледніковая эпоха (16 – 8 тыс. гг. да н.э.), калі адбылося некалькі абледзяненняў тэр сучаснай Б. Магчыма, у час, які папярэднічаў ледніку, магчыма, у межледніковую эпоху, калі адбываліся кароткія пацяпленні, на гэтай тэр пасяліліся і жылі першыя людзі. Сталае засяленне Б звязана з прыходам краманьёнцаў(40-35 тыс. г таму назад). Стаянкі, якія сведчаць аб іх наяўнасці, знаходзяцца каля вёсак Бердыж каля р. Сож і Юравічы ў Чачэрскім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобл(23-26 тыс. г таму назад). На гэтых стаянках пражывала прыблізна 50 чал.Краманьёнцы вырабляюць больш разнастайныя і дасканалыя прылады працы; Існавала раннеродавая абшчына. Некалькі абшчын аб’ядноўваліся ў род, спачатку мацярынскі. Род быў уласнікам пэўнай тэр, вёў калектыўную гаспадарку, меў агульную маёмасць. У вельмі цяжкіх умовах жыцця чал вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, удасканальваць спосабы палявання на буйных жывёл.У эпоху мезаліту(9-5 тыс. г. д.н.э.) з тэр-рыі Б канчаткова зыходзіць ледавік, што стварае падставы для суцэльнага засялення чал-ам тэр-рыі Б. У далінах буйных рэк з’явілася першая сталае насельніцтва. На сённяшні дзень тут знойдзена 120 стаянак эпохі мезаліту. Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб’ядноўваліся ў плямёны. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэмню, дрэва або касці. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Памочнікам чал-а на паляванні стаў сабака. Значнае месца займала рыбалоўства. Жытло эпохі мезаліту прадстаўляла сабой круглыя або прамавугольныя паўзямлянкі. Каменны век завяршыўся эпохай новага каменнага веку – неаліту (к.5 – к.3 тыс. гг. да н.э.). У гэты пер-яд адбываецца здабыча крэменю шахтавым спосабам. Вытворчая гаспадарка яшчэ адсутнічала. Насельніцтва па-ранейшаму займалася збіральніцтвам, паляваннем і рыбнай лоўляй. Акрамя лука на паляванні сталі прымяняць лоўчыя ямы і пасткі. Вынайшліся сеткі для рыбалоўства. З’явіліся гліняны посуд, прадзенне і ткацтва. Удасканальваліся прылады працы: сякера, цясла, долата. Прыкладна ў 4 тысячагоддзі да н.э. у Падзвінні і Падняпроўі з’явілася фіна-угорскае насельніцтва. Іх дачыненні з мясцовым насельніцтвам на сённяшні дзень застаюцца невысвятленнымі. Аднак вядома, што фінаўгорцы пакінулі спадчыну. па свайму цывілізацыйнаму узроўню паляўнічыя фіна-ўгры былі не вышэй абарыгенаў, якія насялялі тэр-рыю Б. А на крайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця – невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі – земляробства і жывёлагадоўлі. Гэты вялікі ў гіст чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі, або першай цывілізацыйнай рэвалюцыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]