Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shporaa_ история.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
302.59 Кб
Скачать

54.Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы хх-ххі стст.

Асноўную ролю ў рэлігійным жыцці нашай краіны займае Беларуская праваслаўная царква (БПЦ), якая на 1 студзеня 2009 г. аб'ядноўвала 1473 прыходы, 11 епархій, 5 навучальных устаноў, 31 манастыр, 14 брацтваў, 9 сястрыцтваў. Начале з ёй 1 274 храмаў дзейнічаюць і яшчэ 152 будуюцца. Асобна існуюць 32 абшчыны стараабрадцаў з 27 культавымі будынкамі. У склад рымска-каталіцкай царквы (РКЦ) уваходзяць чатыры епархіі з 467 абшчынамі. РКЦ належаць 9 місій, 8 кляштараў, 451 касцёл. 35 касцёлаў – у стадыі будаўніцтва. Да пратэстанцкіх арганізацый 14 накірункаў належаць 992 абшчыны, 22 аб’яднанні, 22 місіі і 5 навучальных устаноў. У трох іўдзейскіх рэлігійных аб’яднаннях налічваецца 46 абшчын, якія валодаюць 7 культавымі будынкамі. На Беларусі таксама дзейнічаюць 24 мусульманскія абшчыны, у распараджэнні якіх маюцца 6 мячэцяў.

Культурнае развіццё беларускага народа

Беларуская культура канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў мела станоўчую дынаміку. Па-першае, дзяржаўная палітыка ў галіне асветы заўсёды належала да ліку прыярытэтных ва ўсе часы, у тым ліку адразу ж пасля набыцця Беларуссю ўласнага суверэнітэту. У прыватнасці, у галіне адукацыі былі скарыстаны многія каштоўныя напрацоўкі савецкай школы. Па-другое, з крахам КПСС літаратура і мастацтва пазбавіліся жорсткага кантролю цэнзуры, і яны сталі развівацца па ўнутраных законах, уласцівых дэмакратычнаму грамадству. Па-трэцяе, дзяржава праводзіла паслядоўную палітыку па захаванні культурнай спадчыны беларусаў, спрыяла прапагандзе лепшых яе ўзораў, якія ўслаўляюць лепшыя рысы беларускага характару: талерантнасць, гуманізм, павагу да людзей іншых нацыянальнасцей і канфесій. І зараз гэта праца праводзіцца ў больш чым 9 тыс. устаноў культуры сіламі звыш 46 тыс. майстроў жывапісу, тэатральнага і інш. мастацтва.

Абвяшчэнне суверэннай Рэспублікі Беларусь запатрабавала стварэння нацыянальнай сістэмы народнай адукацыі. У 1991 г. колькасць вучняў у агульнаадукацыйнай школе перавысіла 1 500 тыс. З 1993 г. пачаўся пераход на новы этап школьнага навучання, які характарызаваўся пераходам ад механічнага засваення вучнямі вучэбнага да самастойных пошукавых дзеянняў, якія мусіў накіроўваць настаўнік. Гэтыя навацыі знайшлі адбітак у прынятай у 1999 г. урадам Праграме развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі, разлічанай да 2010 г. Планавалася атрыманне навучэнцамі сярэдняй адукацыі або праз 12-гадовую школу, або праз прафесійную адукацыю, але ў 2008 г. было прынята рашэнне да вяртання да 11-гадовай сярэдняй школы.

У 90-я гг. у рэспубліцы ішоў інтэнсіўны працэс стварэння новых тыпаў вучэбных устаноў. У 2001 г. было адкрыта 86 гімназій, 25 ліцэяў, 6 каледжаў з 91, 3 тыс. навучэнцаў. У 1991 г. сістэма вышэйшай школы ў Беларусі складалася з 33 ВНУ. Зараз у яе ўваходзяць 43 дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў (31 універсітэт, 6 акадэмій, 2 інстытуты, 4 вышэйшых коледжы), а таксама 12 ВНУ прыватнай формы ўласнасці.

55.Бел. На міжнароднай арэне

Дэмакратызацыя грамадскага жыцця, пераўтварэнні ў эк-цы і сац. сферы, якія адбыліся ў др. пал. 80-х гг., прывялі да ўсталявання новага паліт. мыслення ў сфе-ры міжнар. адносін, прызнання рашаючай ролі агульначалавечых каштоўнасцей. Гэтыя каштоўнасці існуюць рэальна і вызначаюцца агульнапрызнаннымі міжнар. дакументамі, перш за ўсё Статутам ААН, дэкларацыямі, пактамі, канвенцыямі, рэзалюцыямі, якія прыняты і якіх прытрымліваецца пераважная большасць дзяржаў свету. Іх прызнанне і строгае выкананне, побач з пастаяннымі пошукамі шляхоў вырашэння усіх пытанняў, якія ўзнікаюць на шляху ўмацавання міжнар. міру, недапушчэння новай вайны, прывяло да павышэння ролі ААН. У гэтай сувязі больш спрыяльныя ўмовы склаліся і для плённай дзейнсці ў ААН Бел., тым больш што ўнутры СССР складваліся спрыяльныя ўмовы для пашырэння міжнар. дзейнасці рэспублік Саюза. У др. пал. 80-х гг. пашырыліся абмены дэлегацыямі па вывучэнню вопыту іншых краін у вырашэнні розных сац.-эк. і паліт. пытанняў. Штогод гасцямі рэспублікі з’яўл. да 60 дэлегацый рознага ўзроўню з мн. краін, пераважна былога сацыялістычнага лагера. Столькі ажыццяўлялася візітаў у адказ. Аднак гэтыя абмены насілі пераважна рытуальны хар-р, служылі сродкам забавы для кіруючай эліты. Рэспубліка з’яўлялася ўдзельнікам міжнар. руху параднёных гарадоў. 11 гарадоў Бел. мелі дружалюбныя сувязі з 17 гарадамі Вялікабрвтаніі, Фр., Бельгіі, Індыі, Яп., Анголы, Фінляндыі, Германіі, ЗША. Праводзіліся абмены дэлегацыямі, спартыўнымі і творчымі калектывамі, групамі моладзі, рознымі выстаўкамі і г.д. У гэтыя гады якасна новы хар-р набылі гандлёва-эк. сувязі рэсп. з замежнымі краінамі. У 1989г. пачало выпускаць прад-цыю прадпрыемства “Белвест”, створанае віцебскай абутковай фабрыкай і заходнегерманскай фірмай “Саламандэр”. Пачаты выпуск высакаякаснай пражы сумесным савецка-венгерскім прадпрыемствам “Барыфорг” у Барысаве і інш. Каля 100 прадпрыемстваў і аб’яднанняў рэсп. ўстанавілі прамыя вытворчыя і навукова-тэхнічныя сувязі з замежнымі партнёрамі, у іх ліку аб’яднанні “БелаўтаМАЗ”, “Мінскі трактарны завод”, “Атлант” і інш. Аднак устойлівых вытворчых адносін дасягнута не было, пераважыў просты тавара-абмен. Гал. перашкодай з’яўлялася няўстойлівасць эк. станшча рэсп., адсутнасць рынку, які служыць рухавіком гандлёва-эк. сувязей як дзяржаў, так і тавара-вытворцаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]