Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы по бел .лит и рус.лит М.Климков.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
27.58 Кб
Скачать

4. Які настрой пакідае абразок “ Плач пралескаў “ з. Бядулі?

У абразку “ Плач пралескаў” З. Бядулі пераважае сумна – лірычны настрой, які ствараюць вобразы – матывы “ плачу пралескаў” і роспачы дзяўчыны, якая разумее, што за нялюбым пагубіць сваю маладосць.

Настраёвы абразок – імпрэсія “Плач пралескаў” складаецца з дзвюх частак. У першай ствараецца малюнак прыгожых вясенніх першацветаў, якія расцвілі на раллі, хоць месцамі яшчэ ляжаў лёд. Пад сонейкам на кволых, далікатных пялёстках, як слёзы, блішчыць раса. Над кветкамі кружыць і спявае жаўранак.

Апавядальнік нібы засмучаны, што фарбаваныя блакітным небам, узгадаваныя шчодрым вясеннім сонейкам, кветкі хутка адцвітуць.

У другой частцы твора вобраз дзяўчыны, якая першы раз пасля зімы выйшла ў поле і ўбачыла “ плач пралескаў”, ды і сама заплакала. Дзяўчына бедавала, што яе аддаюць замуж за нямілага, некаханага. У абразку разгортваецца і рэалістычны малюнак: дзяцюк – араты корміць быкоў, прыладжвае да плуга новыя нарогі. Паснедаўшы, з самай раніцы ён выйдзе на раллю, каб выканаць адвечную працу аратага, сейбіта. Гэты невялікі абразок пачынаецца і заканчваецца амаль аднолькава: “ Плакалі пралескі, дзеці вясны” і “ А вакол плакалі пралескі, дзеці вясны…”. У творы многа шматкроп’ яў, якія абазначаюць незавершанасць і экспрэсіўнасць выказванняў аўтара. Магчыма, што дзяцюк, нават не заўважыўшы першыя вясеннія кветкі, абыякава іх затопча і заарэ… З. Бядуля заклікае чытачоў не быць чэрствымі, нават выконваючы адвечныя і штодзённыя справы. Чалавеку патрэбна заўважаць прыгажосць вакол сябе, не быць абыякавым да свету, даражыць імгненнямі хараства, якія дорыць жыццё.

5. Як вы ацэньваеце ідэйныя перакананні Ніны Купрыянавай і Паўла Гуторскага ( Зарэцкі “Ворагі”)?

Асноўная інтрыга твора разгортваецца вакол старшыні ЧК Паўла Гуторскага і дачкі памешчыка Ніны Купрыянавай. У маладосці Павел кахаў дзяўчыну, і з гадамі каханне не знікла, а разгарэлася з новай сілай. Ворагамі яны ж з’яўляюцца як бы між волі, з-за рознасці свайго класавага становішча.

Развагі Гуторскага, у якіх было столькі асабістага, шчымліва – пакутлівага, не абмяжоўваліся толькі сферай прыватных адносін. Яны мелі непасрэднае дачыненне да тых, каго рэвалюцыя ставіла перад выбарам, ламала чалавечыя лёсы. Грамадскі, класавы інтарэс меў абсалютную перавагу над асабістым, прыватным. Для самога Гуторскага, як і для Ніны, гэтая акалічнасць мела трагічныя наступствы. Красамоўным доказам таму з’яўляецца яе рэакцыя на рэпліку Гуторскага пра тое, што лёс звёў іх ужо як ворагаў. “ Ворагі,- задумлена працягнула Ніна.- Так …Вы праўду кажаце. Цяпер мы ворагі”.

Не толькі розныя ідэйныя перакананні стаяць на шляху герояў. Абставіны так склаліся, што Ніна Купрыянава, ратуючы бацьку ад неміручага растрэлу, выдае чэкістам атамана Зарубу. Да таго ж Ніна чакае дзіця ад Зарубы, непрымірымага ворага савецкай улады. Гэта пазбаўляла яе маральнага права і магчымасці звязаць свой далейшы лёс з Гуторскім. Ніна не хацела псаваць далейшы лёс чалавеку, які яе кахаў. У гэтым, несумненна, выявілася яе высакароднасць, яе самаахвярнасць, нежаданне прычыніць зло чалавеку, які яе кахаў.

Не мог ,не меў права пісьменнік надзяліць сапраўднага чэкіста Гуторскага пачуццямі і перакананнямі, якія ўспрымаліся як перажытак старой, буржуазнай культуры. Палымянны барацьбіт за спрву пабудовы новага жыцця павінен быў апраўдаць сваё “высокае “ званне самаадданага абаронцы айчыны.Жыццёвы вопыт героя указаў на небяспеку, якая чакала яго ў выпадку прыняцце няправільнага рашэння: “ Усю ноч ён тады прадумаў.Раскалупаў сваё нутро. І тады ён зразумеў , што захварэў, што трэба лячыцца, пакуль не позна”. Тая хвароба, якая раптам авалодала ўсёй натурай героя, - гэта не што іншае, як яго “ класавае прасвятленне”, што прымусіла яго цалкам заглушыць абуджаныя пачуцці. У гэтам выявілася і няшчадная, суровая сутнасць часу,калі чалавек ужо не мог кіравацца ўласнымі пачуццямі, павінен быў падпарадкоўваць іх грамадскім нормам і класавым законам.