Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы по бел .лит и рус.лит М.Климков.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
27.58 Кб
Скачать

2. Раскажыце гісторыю стварэння рамана “Людзі на балоце”

Жаданне напісаць кнігу пра роднае Палессе жыло ў ім даўно. Пісьменнік нават вагаўся, якой з дзвюх задум аддаць перавагу. Ваенны матэрыял часова перамог. Але ўвесь час працы над “Мінскім напрамкам” ва ўяўленні жыў і вельмі хваляваў матэрыял будучай палескай кнігі.

На здзіўленне аўтару , з гадамі яе задума вельмі моцна змянілася. Спачатку яна ўяўлялася як “невялікая аповесць пра меліяратараў пасляваенных год , аб пераўтварэнні прыроды Палесся”. Аднак у Мележавым уяўленні з часам задума усё больш ускладнялася, уцягвала новае кола жыццёвых праблем і чалавечых лёсаў. Паступова яе рамкі пашырыліся да 20 –х гадоў 20 стагоддзя. І паколькі гэта быў час дзяцінства пісьменніка, то залеглы ў тайніках дзіцячай памяці матэрыял ажываў з выключнай выразнасцю. Гэта і дазволіла І. Мележу стварыць шэдэўр нацыянальнага мастацтва, якому было аддадзена 15 гадоў напружанай працы.Але задума напісаць пенталогію не ажыццявілася з-за смерці пісьменніка ( у архіве мастака засталіся накіды і занатоўкі да раманаў “За асакою бераг “ і “Праўда вясны”).

Раман «Людзі на балоце» Іван Мележ прысвячае «бацьку, маці, бацькоўскай зямлі». Гэтымі словамі пачынаецца апавяданне пра людзей Палесся на пераломным рубяжы гісторыі. Сваё крэда I. Мележ вызначае так: «Потым прыйшло жаданне напісаць... кнігу, героем якой быў бы народ, людзі, якіх чамусьці называюць простымі. Кнігу, у якой бы цудоўнае жыло ў звычайным, трагізм — у звычайным, вялікае — у звычайным... Мне прыходзілася занава пераасэнсоўваць матэрыял, знаёмы для літаратуры, падаваць, як высокую паэзію з'явы, якія мы прывыклі лічыць амаль нявартымі паэзіі».

Мележ добра ведаў жыццё, побыт, працу людзей, пра якіх пісаў. Болыпасць герояў «Палескай хронікі» не створаны мастацкай фантазіяй, а ўзяты з жыцця. I. Мележ спасцігнуў сэрцам «унутраны змест» народа — яго душу, яго мову, яго патаемныя думы і няўлоўныя пачуцці. Адбылося арганічнае зліццё біяграфіі пісьменніка з біяграфіяй народа, з якім ён жыў, думы і пачуцці якога былі і ягонымі ўласнымі думамі і пачуццямі.

Р.$. Усяго “Палеская хроніка “аб’ядновае 3 раманы: “ Людз на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”

3. Ахарактарызуйце бандара Данілу “ Як яго майстэрства ацэньвалі людзі?”

Галоўны герой апавядання З. Бядулі “ Бондар” – майстар, таленавіты Даніла. Ён вырабляе самы ўдалы і прыгожы драўляны посуд. Не грошы цікавілі Данілу, а сам працэс майстравання. Даніла быў здатны і кемлівы, таму і праславіўся ў наваколлі сваімі

вырабамі – вёдрамі,начоўкамі, цабэркамі, лыжкамі… “Залатыя рукі” – казалі пра яго людзі. Аўтар падкрэслівае, што кожную пасудзіну майстар вырабляў натхнёна. Працуючы, ён не думаў ні аб чым, забываў аб ядзе і сне, не любіў, калі нехта заходзіў у гэты час у хату. Яго добрым сябрам і дарадчыцай была жонка Аўдоцця, бо толькі яна сэрцам разумела клопат і справу мужа: “ Як адгалосак, як цень свайго мужа, яна жыла яго жыццём…” У душы Даніла песціў спадзяванне, што надыдзе час – і ён па- сапраўднаму праславіцца далёка ў людзях.

Галоўнай падзеяй свайго жыцця майстар успрыняў заказ пані вырабіць для яе посуд. Ён быў перакананы, што ў пані вытанчаны, высокі густ, “незвычайнае вока”, што яна ў Данілавых вырабах убачыць дарагі скарб творчасці, мастацтва, што толькі пані зможа па – сапраўднаму ацаніць яго залатыя рукі. Аднак пані нават не глянула на вырабы, заплаціла за іх не таргуючыся. “Памерлі яго мары, якімі ён цешыўся ўсё жыццё”. Далейшае жыццё здалося майстру бязмэтным і бессэнсоўным. Ён “валяўся цэлымі днямі пад сталом у карчме і хутка памёр”.

Спачуваючы свайму герою, аўтар адначасова ўкладае ў падтэкст горкі папрок Данілу. Дарэмна ён грэбаваў меркаваннямі і ацэнкамі суседзяў, сялян – мужыкоў, дарэмна лічыў іх чэрствымі, цёмнымі, “дурнымі варонамі”. Праз меру ганарлівы, ён жыў сярод людзей занадта адасоблена, адчужана. Лёс яму сурова адпомсціў: майстру людзі зрабілі непрыгожую, шурпатую, нязграбную труну, бо ніхто ў ваколіцы не ўмеў так дасканала працаваць з дрэвам, як бондар Даніла. Маральнае асуджэнне яго эгаізму гучыць у канцы твора ў гаворках суседзяў: “Калі б каго – колечы з нашых Даніла навучыў, той добрым словам успомніў бы, як бацьку роднага шанаваў”.

З.Бядуля паказаў, што ўнутраны свет таленавітага чалавека вельмі адметны – складаны, багаты, далікатны, лёгка ранімы. Аднак нельга адоранаму чалавеку ганарліва замыкацца ў сваёй выключнасці, у эгаістычных пачуццях уласнай абранасці. Багацце душы і ўмельства рук трэба перадаваць іншым.