Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
да іспыту.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
934.91 Кб
Скачать

Біялогія

Біялогія – гэта сістэма навук, якія вывучаюць законы жывой прыроды ва ўсіх яе праявах, у тым ліку і законы яе ўзаемадзеяння са светам нежывога. Спецыфіку біялогіі фіксуе яе імя, якое было ўведзена ў навуковы зварот на мяжы XVIII і ХІХ стагоддзяў: першая частка дадзенага тэрміна9 (якая выступала ў мове антычнай філасофіі як самастойны, важны і змястоўны тэрмін [HWPh,т.1, с. 948-949]) – βίος – азначае “жыццё”.

Паняцце жыцця і звязаная з ім праблематыка мае адмысловы статус у абсягу біялогіі. З аднаго боку, усе праблемы біялагічнай навукі і ўсе вынікі, дасягнутыя ў працэсе іх вырашэння, яўна ці няяўна сцэнтраваныя, сфакусаваныя на ім, маюць на мэце яго развіццё і ўзбагачэнне, а з іншага, – яно падаецца надта субтыльным і ў дадатак да ўсяго абцяжараным шматлікімі пазанавуковымі канатацыямі. Таму пытанне аб сутнасці жыцця выяўляе ў абсягу біялогічных ведаў два грунтоўныя вымярэнні: агульнатэарэтычнае і метатэарэтычнае. Апошняе звязана найперш з тым, што распрацоўка біялагічных падыходаў да вырашэння дадзенага пытання здзяйснялася, як правіла, пад знакам інтэнсіўнага ўзаемадзеяння і моцнага ўзаемнага ўплыву біялогіі і філасофіі.

У сучасных умовах, праўда, калі біёлагі і засяроджваюць на ім сваю ўвагу, дык найчасцей імкнуцца даць чыста тэхнічны адказ на яго і не аддаляцца ад вынікаў, дасягнутых на канкрэтных кірунках эмпірычных і тэарэтычных даследаванняў. Так, Р.Далбека піша, што жыццё ў першую чаргу – гэта “прывядзенне ў дзеянне зашыфраваных у генах вызначэнняў” [Dl, c. 17]. Для поўнага адказу на пытанне аб тым, што яно сабой уяўляе, неабходна, як указвае далей навуковец, даследаванне ўсяго комплексу генаў і іх разнастайных функцый, выяўленне тых спосабаў, пры дапамозе якіх прадстаўнікі паасобных відаў вырашаюць праблемы, што паўстаюць перад імі, а таксама вывучэнне формаўтваральных у свеце жывога працэсаў узаемадзеяння паміж жывымі істотамі. Разам з тым “кніжка жыцця неабсяжная, і ніхто не можа прачытаць яе ўсю. Мы можам, аднак, даследаваць пэўныя моманты – ці таму што мы іх добра разумеем, ці таму што яны з’яўляюцца грунтоўнымі для большасці формаў жыцця або вызначальнымі для нашага мыслення” [Dl, c. 17].

Аднак і ў гэтым выпадку біялогія не страчвае сваёй сувязі з філасофіяй: за згаданымі поглядамі стаіць пэўны тып філасофскага мыслення, які быў ахарактарызаваны вышэй як натуралістычны. Біялагічнае пазнанне ўвогуле прасякнута дадзенай сувяззю; яна фіксуецца не толькі ў “памежным” па сваёй сутнасці пытанні аб жыцці, яе праявы назіраюцца нават “там, дзе з пункту гледжання спецыяльнай навукі задзейнічаны выключна навуковыя канстатацыі” [Köchi, c. 41]. У дадзенай сувязі цалкам правамерным падаецца сцверджанне аб наяўнасці ў біялогіі грунтоўнага філасофскага патэнцыялу, а ў філасофіі – біялагічнага вымярэння [Köchi, c. 28, 41]. Менавіта таму цесныя стасункі з біялогіяй маюць істотнае значэнне і для філасофіі. Інакш і не можа быць, бо на галоўнае філасофскае пытанне – пытанне аб існасці чалавека – нельга адказаць без сур’ёзнага філасофскага аналізу дасягненняў біялагічнага пазнання. Як піша Ж.Манод, яго нельга было б нават адэкватна – у тэрмінах, вольных ад метафізікі – сфармуляваць, калі б біялагічная навука не стварыла для гэтага неабходныя перадумовы [Mon, c. 11]. Творчасць Арыстоцеля, І.Канта, А.Бергсона і іншых выдатных філосафаў яскрава паказвае, якім грунтоўным і плённым можа быць уплыў біялагічных ведаў на філасофскае мысленне.

Жыццё прадстаўлена ў мностве разнастайных формаў, спектр яго праяў сягае ад малекулярнага ўзроўню да ўзроўню гіганцкіх экасістэм. Не менш разнастайнымі з’яўляюцца працэсы, якія яно ўключае ў сябе, і ў плане часу: ад узаемадзеянняў біямалекул, працягласць якіх можа складаць мільённыя долі секунды, да працэсу эвалюцыі, што доўжыцца звыш 3,5 мільярдаў гадоў. Менавіта таму біялогія выступае як сукупнасць разнастайных навук, якая ў працэсе яе самаразвіцця ўзбагачаецца новымі і новымі адгалінаваннямі. Паводле ўзроўню, на якім вывучаецца жывое, у абсягу біялогіі вылучаюцца такія дысцыпліны, як малекулярная біялогія (яна даследуе складаныя ўзаемадзеянні сістэм біялагічных малекул), цыталогія (даследуе клетку), фізіялогія (вывучае заканамернасці, паводле якіх функцыянуюць ворганы і сістэмы ворганаў арганізма), экалогія (імкнецца выявіць заканамернасці ўзаемадзеяння жывога арганізма і навакольнага асяроддзя) і інш.

Спецыфіка біялогіі ў сістэме прыродазнаўчых навук выразна выяўляецца, сярод іншага, у інтэнсіўным узаемадзеянні метаду і прадмета яе даследавання. Ужо пры лабараторным маніпуляванні найпрасцейшымі арганізмамі ці іх кампанентамі даследчык сутыкаецца з актыўнай рэакцыяй жывога на свае дзеянні, на штучныя ўмовы, з рэакцыяй, якая можа быць непрадугледжанай, нечаканай і ўпарта-некантраляванай. Гэта патрабуе ад яго і ад ягонай метадалогіі гнуткасці, здольнасці адаптавацца да зменлівай даследчай сітуацыі. Таму ўзаемадачыненні метаду і аб’екта ў біялагічных пошуках разгортваюцца як своеасаблівая каэвалюцыя [Köchy, c. 53]. Даследчык, значыцца, не з’яўляецца адзінай актыўна дзейнай фігурай у рамках гэтых пошукаў і біялагічнае даследаванне (і адкрыццё) уяўляе сабой “сустрэчу”, сутыкненне дзвюх жывых, дзейных сіл [Köchy, c. 55].

Логіка – гэта навука, якая даследуе структуру карэктных разважанняў, іх законы і правілы. Вядомы філосаф ХХ стагоддзя Э.Фром () даводзіў аб яе грунтоўным значэнні з культурнага і цывілізацыйнага пункту гледжання: у розных цывілізацыях дамінуюць розныя яе тыпы. Арыстоцелеўская логіка, якая грунтуецца на прынцыпе забароны супярэчнасці, замацавалася найперш у заходнім грамадстве (выключэнне тут складаюць Геракліт, Гегель і Маркс). У выніку паслядоўнага яе ўжываня заходняя цывілізацыя дасягнула істотных поспехаў у развіцці навукі і тэхнікі, сімвалам якіх Э.Фром лічыць атамную энергетыку10 [].

На глыбокую ўзаемасувязь навукі з пагрунтаванай на арыстоцелеўскіх прынцыпах логікай указвалі і іншыя філосафы і навукоўцы (напрыклад, Г.В.Ф.Гегель, А.Пуанкарэ). Такая пазіцыя з’яўляецца ў пэўнай ступені правамернай. Пры гэтым, аднак, трэба мець на ўвазе, што лагічны падмурак навукі мае складаны, комплексны, шматузроўневы і шматаспектны характар і ні ў якім разе не зводзіцца да класічнага двухзначнага злічэння.

Неабходна адзначыць, што ў сістэме навуковых ведаў