Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРЫМЕТНІК.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
99.84 Кб
Скачать

Формы ацэнкі прыметнікаў

Значэнне высокай меры якасці, яе непаўнаты можа быць выражана і без параўнання — формамі ацэнкі і меры якасці: велізарная хмара, высачэзны дом, халаднаваты дзень.

Ацэначныя формы прыметнікаў утвараюцца з дапамогай: 1) суфіксаў: а) -ізн-, -эзн-, -эразн-, -энш-(павелічальна-ўзмацняльнае значэнне) — вялізны; б) -еньк-(-эньк-)/-аньк-; -юсеньк-, -юсенечк-, -явеньк-, -ютк- (памяншальна-ласкальнае значэнне) — старэнькі; в) -ав-(-яв-), -ават-(-яват-) (значэнне непаўнаты якасці) — бялявы; 2) прыставак за-, звыш-, ультра-: завысокі, звыштэрміновы, ультралевы; 3) паўтарэннем прыметнікаў: белы-белы, моцны-моцны.

Ацэначныя формы прыметнікаў шырока выкарыстоўваюцца ў гутарковай мове і ў мастацкіх творах: Ранюткі час. Нідзе нікога; Між дрэў звіваецца дарога ;Для гасцей абрус у нас Сцелюць гэтакі якраз Белы-белы ; Раніцай і пад вечар далячынь зацягвае лёгкая сіняватая восеньская смуга (I. М.); А знізу гэты лес кашлаты меў зелянюсенькія шаты

Скланенне прыметнікаў

Поўныя прыметнікі ў адзіночным ліку змяняюцца па родах, ліках і склонах, г. зн. скланяюцца. У множным ліку прыметнікі, як і назоўнікі, па родах не змяняюцца і склонавыя канчаткі ўсіх трох родаў супадаюць: новыя (сталы, кнігі, вокны).

Адрозніваюць два тыпы скланення прыметнікаў: 1) скланенне якасных і адносных прыметнікаў; 2) скланенне прыналежных прыметнікаў; 3) нулявое скланенне.

1. Якасные і адносныя прыметнікі дапасуюцца да назоўнікаў у родзе, ліку і склоне.

2. Склонавыя канчаткі прыналежных прыметнікаў ва ўсіх ускосных склонах, акрамя вінавальнага (калі ён не супадае з родным), поўнасцю супадаюць з канчаткамі адпаведных склонаў поўных адносных і якасных прыметнікаў: бацькавага, бацькаваму, бацькавым, аб бацькавым.

У назоўным і вінав. (калі ён супадае з назоўным) склонах прыналежныя прыметнікі маюць кароткую форму. Канчаткі прыметнікаў адз.л.: для м.р. – нулявы, для ж.р. – -а, для ніякага – (не пад націскам – ): братаў, даччын, жончын; братава, даччына, матчына; братава, даччыно, матчына (пісьмо).

3. Да нулявога скланення адносяцца нязменныя прыметнікі, якія ва ўсіх склонавых фомах маюць нулявы канчатак: хакі, беж, бардо (назвы колераў), хіндзі, урду, бенгалі, комі (назвы народнасцей і моў), нета, брута, люкс. У спалучэнні з назоўнікамі нязменныя прыметнікі знаходзяцца часцей у постпазіцыі: гатунак люкс, сукенка беж, паліто колеру хакі. У асобных выпадках, пры асваенні слова, прыметнік набывае поўную форму – з суфіксам –ов- (-ав-): бежавы, бардовы.

Правапіс суфіксаў –н-, -ск-, -к- у прыметніках:

З двума н пішуцца:

1) прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфікса –н- ад назоўнікаў з асновай на –н: раён – раённы, дзень – дзённы, восень – асенні;

2) прым., утвораныя ад назоўнікаў на –мя: імя – іменны, племя – племянны. Выключэнне: палымяны;

3) прым. з суфіксамі –енн-, -энн- з павелічальным значэннем (страшэнны, здаравенны, таўсценны, худзенны, высачэнны), у прыметніках з якасна-адносным значэннем (дратвенны, брытвенны, дарэформенны, абедзенны, свяшчэнны, вогненны).

Правапіс суфікса –ск-.

У прыметніках, утвораных з дапамогай суфікса –ск- ад назоўнікаў славянскага паходжання з асновай на т, ц, ч, к (цётачка), спалучэнне гэтых зычных + с вымаўляюцца і перадаюцца на пісьме як ц: брацкі (брат + ск + і), ткацкі (ткач + ск +і). У словах, утвораных ад асноў на к неславянскага паходжання, на пісьме захоўваецца спалучэнне кс: арынокскі, нью-ёркскі, бангкокскі, бузулукскі.

Калі ўтваральная аснова заканчваецца на д, з, то спалучэнне іх з суфіксальным с падаецца як дс, зс: горад –– гарадскі, люд –– людскі, француз –– французскі, Каўказ –– каўказскі.

У прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса –ск- ад назоўнікаў з асновай на –с, -ш, пішацца адна літара с: беларускі (беларус +ск +і), таварыскі (таварыш + ск +і).

У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў і назваў нацыянальнасцей і народнасцей з асновай на г, к, х, ж, ш, перад суфіксам –ск- гэтыя зычныя захоўваюцца: Гамбург – гамбургскі, узбек – узбекскі, казах – казахскі, Варонеж – варонежскі, Добруш – добрушскі. АЛЕ: славацкі, калмыцкі, турэцкі, чэх – чэшскі, Рыга – рыжскі.

У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў на -ка, -кі, зычны к (калі перад ім ёсць іншы зычны) у канцы слова перад суфіксам -ск- знікае: крупскі (Крупкі), дудзінскі (Дудзінка), церахоўскі (Церахоўка), ямайскі (Ямайка), вяцкі (Вятка); АЛЕ: касабланкскі;

Калі ўтваральны назоўнік заканчваецца на літары -ск, то суфікс -ск- зліваецца з імі: Пінск –– пінскі, Глуск –– глускі, Новасібірск –– новасібірскі, Дамаск –– дамаскі, этруск –– этрускі; АЛЕ: баск –– баскскі.