Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПРЫМЕТНІК.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
99.84 Кб
Скачать

Прыметнік Агульная характарыстыка

Прыметнік як часціна мовы аб'ядноўвае ўсе словы з агульным значэннем прыметы.

У граматыцы прымета, як і прадмет пры вызначэнні назоўніка, разумеецца шырока: гэта любая прымета (якасць, уласцівасць)—якасная, колькасная, часавая, прасторавая і г. д., паводле якой адзін прадмет адрозніваецца ад другога або падобны адзін на аднаго. 3 пэўнай доляй умоўнасці можна сказаць: калі назоўнікі, з дапамогай якіх мы называем прадметы і паняцці навакольнага свету, выступаюць пераважна як намінатыўны клас слоў, то прыметнікі, дзякуючы якім мы адрозніваем прадметы па іх прыметах, якасцях, з'яўляюцца найперш ацэначным класам слоў. У іх заключана другасная ацэнка прадметаў (па велічыні, форме, суб'ектыўнай ацэнцы гаворачага і г. д.).

Значэнне прыметы, ацэнкі ахоплівае шырокае кола якасцей, уласцівасцей, адносін, характэрных для прадметаў, з'яў. Гэта знешнія якасці людзей, жывых істот (стары, малады, худы, сляпы), рысы характару, інтэлектуальныя ўласцівасці, эмацыянальны стан людзей (добры, ветлівы, мудры, кемлівы, шчаслівы, сумны), прасторавыя адносіны (высокі, глыбокі, тутэйшы), часавыя адносіны (ранішні, вячэрні, леташні), колер (ружовы, блакітны, белы), разнастайныя ўласцівасці рэчаў (мяккі, цвёрды, салодкі), адносіны прыналежнасці (бацькаў, матчын, воўчы), характарыстыка прадметаў паводле дзеяння (палахлівы, гнуткі) і многія іншыя.

Сродкам выяўлення слоў са значэннем прыметы з'яўляецца пастаноўка пытанняў які? (вялікі, малы, вячэрні) і чый? (дзядзькаў, воўчы).

Паколькі прымета належыць прадмету (яе носьбіту), то прыметнік заўсёды ўжываецца пры назоўніку, як яго азначальнік (вялікі драўляны стол) або прэдыкатыў (у складзе выказніка): стол вялікі, драўляны. Пры гэтым прыметнік мае аднолькавыя з назоўнікам граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону, з дапамогай якіх выражаецца значэнне прыметы. Аднак гэтыя катэгорыі прыметнікаў не самастойныя: яны поўнасцю залежаць ад роду, ліку і склону назоўніка, якому яны сінтаксічна падпарадкоўваюцца. Прыметнік толькі «дубліруе» ўласцівыя назоўніку незалежныя значэнні роду, ліку і склону. Род, лік, склон прыметнікаў выступаюць як чыста сінтаксічныя катэгорыі, якія паказваюць на сувязь прыметніка з назоўнікам. Гэтым вызначаецца і сінтаксічная функцыя прыметніка: у сказе ён бывае дапасаваным азначэннем ці іменнай часткай выказніка: Свет адкрыты і босы На радзіме маёй. Жаўруковыя росы I трава зверабой (Янішч.). Значэнні роду, ліку і склону прыметнікаў выражаюцца з дапамогай канчаткаў. Яны марфалагічна афармляюць прыметнік, г. зн. выступаюць як своеасаблівыя «знакі якасці», якія менавіта і робяць прыметнік прыметнікам.

Уласнай граматычнай катэгорыяй прыметнікаў з'яўляецца катэгорыя ступені параўнання, якая выражае меру прыметы ў прадмета. Гэтая катэгорыя ўласціва якасным прыметнікам.

Прыметнік лёгка паддаецца разнастайным семантычным зменам (параўн.: сумны чалавексумны настрой, сумны пейзаж, сумны выраз твару, сумны вынік, сумная вестка і г. д.). Усё гэта дазваляе яму быць адным з галоўных сродкаў слоўнага жывапісу, выяўленчай інструментоўкі, эстэтычнага аздаблення тэксту: