Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
128 Кб
Скачать

Персаналіі

РАК-МІХАЙЛОЎСКІ СЫМОН АЛЯКСАНДРАВІЧ (1885-1937). Член БСГ, Рады БНР. 3 1922 г. пасол пасольскага сейма, адзін з ініцыятараў стварэння і намеснік старшыні ЦК БСРГ. Адзін з кіраўнікоў «ТБШ». У 1927 г. арыштаваны. У 1931 г. у выніку абмену палітвязнямі пераехаў у БССР. Аўтар падручнікаў для школ («Арыфметычны задачнік для пачатковых школ», 1923) і інш. Пісаў вершы, займаўся перакладчыцкай дзейнасцю. Рэпрэсіраваны.

ДВАРЧАНІН ІГНАТ СЫМОНАВІЧ (1895-1937). У 1918 г. сакратар аддзела Белнацкама, супрацоўнічаў у газеце «Дзянніца». 3 1926 г. працаваў у Вільні. У 1928 г. абраны паслом польскага сейма. Намеснік старшыні «Змагання». У 1930 г. арыштаваны польскімі ўладамі. У 1932 г. пасля абмену палітзняволенымі паміж Польшчай і СССР працаваў у Акадэміі навук БССР. Склаў «Хрзстамагыю новай беларускай літаратуры» (1927). Выступаў як публіцыст, паэт. Рэпрэсіраваны.

ЛАГІНОВІЧ ІОСІФ КАЯТАНАВІЧ (1891-1940). У 1922 г. адзін з кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА). 3 1926 г. да 1936 г. палітычны сакратар ЦК КПЗБ. Не аднойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. Аўтар многіх дакументаў КПЗБ.

ХАРУЖАЯ ВЕРА ЗАХАРАЎНА (1903-1942). 3 1924 г. на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі; сакратар ЦК КСМЗБ, член ЦК КПЗБ. На «працэсе 133-х» (1928) прыгаворана да 8 гадоў зняволення. У 1932 г. вярнулася ў Мінск (у выніку абмену палітвязнямі). У гады вайны ўдзельнічала ў партызанскім руху. У 1942 г. закатавана фашыстамі.

АЛЯХНОВІЧ ФРАНЦІШАК. Драматург, пісьменнік, акцёр. Адзін са стваральнікаў беларускага тэатра. Аўтар многіх п'ес («На вёсцы», «Дзядзька Якуб» і інш.), кнігі «У канцюрах ГПУ» (1935). У 1926 г. пераехаў у Мінск, да гэтага жыў у Вільні. Арыштаваны ў І927 г. 3 1933 зноў у Вільні. Забіты агентамі НКУС.

ШЫРМА РЫГОР РАМАНАВІЧ (1892-1978). Харавы дырыжор, фалькларыст. 3 1926 г. выкладчык Віленскаіі беларускай гімназіі, арганізатар прафесійных харавых калекгываў. Сакратар «ТБШ» (1928-1937). Двойчы зняволены польскімі ўладамі. Збіраў беларускі музычны фальклор (запісаў больш за 2000 песень).

ДРАЗДОВІЧ ЯЗЭП НАРЦЫЗАВІЧ (1888-1954). Графік, жывапісец, скульптар. У 20-я гг. мастак сатырычнага заходнебеларускага часопіса «Маланка». Стварыў партрэты Ф. Скарыны, Усяслава Полацкага і інш. Запісваў народныя песні.

ГАРЭЦКІ МАКСІМ ІВАНАВІЧ (1893-1939). Пісьменнік, літаратуразнавец. Адзін з арганізатараў літаратурнай справы ў Заходняй Беларусі ў пачатку 20-х гг. Працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі. У 1922 г, арыштаваны польскімі ўладамі. 3 1923 г. на працы ў БССР (БДУ, Інбелькульт, АН БССР). Аўтар «Гісторыі беларускай літаратуры» (1922), руска-беларускіх слоўнікаў і г.д. Рэпрэсіраваны, расстраляны ў сакавіку 1939 г. Рэабілітаваны ў 1957 г.

5