Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
128 Кб
Скачать

Пачатак другой сусветнай вайны.

Другая сусветная вайна – самая кровапралітная вайна ў гісторыі чалавецтва. Яна працягвалася 6 гадоў. У яе была ўцягнута 61 дзяржава, больш за 80 % насельніцтва Зямлі, ваенныя дзеянні адбываліся на тэрыторыі 40 краін. Па няпоўных звестках, у вайне загінула 50 – 55 млн. чалавек. Асноўнай прычынай вайны з’явілася барацьба паміж буйнейшымі капіталістычнымі дзяржавамі за перадзел зон уплыву, што склаліся пасля першай сусветнай вайны.

Галоўнай віноўніцай у развязванні вайны была Германія. Яе правячыя колы імкнуліся ліквідаваць так званую Версальска-Вашынгтонскую сістэму дагавораў (1919 – 1922 гг.), паводле якіх Германія страціла свой уплыў у свеце. 3 прыходам у 1933 г. да ўлады Гітлера палітыка Германіі асноўвалася на аснове ідэалогіі нацызму, заваявання сусветнага панавання, знішчэння цэлых народаў.

У такіх умовах паўстала задача арганізацыі сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Аднак кіруючыя колы заходніх дзяржаў не пайшлі на гэта, узялі курс на «ўлагоджванне» агрэсара. Галоўны сэнс гэтага курса заключаўся ў тым, каб цаной уступак аслабіць германскі націск на Захад і накіраваць яго на Усход. Перагаворы паміж СССР, Англіяй і Францыяй з мэтай стварэння калектыўнай бяспекі станоўчых вынікаў не далі.

23 жніўня 1939 г. быў падпісаны так званы пакт Молатава – Рыбентропа – савецка-германскі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў. У выніку гэтага дагавора Германія атрымала свабоду дзеянняў на Захадзе. I такую магчымасць яна выкарыстала поўнасцю. СССР, падпісваючы дагавор, імкнуўся выйграць час для ўмацавання сваёй абараназдольнасні, адвесці пагрозу стварэння адзінага антысавецкага фронту, На жаль, разлікі кіраўніцтва Савецкага Саюза цалкам не спраўдзіліся. Разам з дагаворам аб ненападзенні паміж СССР і Германіяй быў падпісаны «сакрэтны дадатковы пратакол», якім вызначаліся сферы ўплыву дзвюх дзяржаў. У сферу ўплыву СССР траплялі Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна, што было натуральна, значная тэрыторыя Польшчы аж да Варшавы, Латвія і Эстонія, што з’яўлялася грубым парушэннем правоў польскага, латвійскага і эстонскага народаў на самавызначэнне. Пратакол прадугледжваў таксама ліквідацыю польскай дзяржавы і падзел яе тэрыторыі. Устанаўлівалася, што мяжа сфер ўплыву павінна праходзіць па лініі рэк Нараў, Буг, Вісла, Сан. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна прызнаваліся сферай інтарэсаў СССР. Пратаколы, як і заключаны праз месяц – 28 верасня – Дагавор аб дружбе і граніцы, з’яўляліся грубым парушэннем правоў польскага народа на самавызначэнне, хоць аб’ектыўна аднаўлялі нацыянальныя правы беларускага і ўкраінскага народаў, парушаныя ўмовамі Рыжскаіа дагавора 1921 г. Паводле Дагавор аб дружбе і граніцы мяжа была праведзена па так званай “лініі Керзана”, вызначанай яшчэ ў 1919 г. Вярхоўным саветам Антанты як заходняя граніца Польшчы. Гэта была этнічная мяжа паміж беларусамі і палякамі. Да дагавора былі прыкладзены два сакрэтныя пратаколы, згодна з якімі ў сферу ўплыву СССР былі ўключаны дадаткова Літва і Фінляндыя.

Пакт ад 23 жніўня 1939 г. развязаў рукі Германіі на Усходзе. 1 верасня 1939 г. гітлераўская Германія напала на Польшчу, распачаўшы тым самым другую сусвстную вайну. Маючы велізарную ваенную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, фашысцкія войскі хутка рухаліся ў напрамку да граніцы СССР. Германіяй была акупіравана амаль уся тэрыторыя Польшчы, яе войскі падступілі да меж Заходняй Беларусі і нават занялі некаторыя яе населеныя пункты (Брэст).

Раніцай 17 верасня ў адпаведнасці з раней дасягнутай дамоўленасцю аб дэмаркацыйнай лініі з Германіяй савецкі ўрад аддаў загад Чырвонай Арміі перайсці савецка-польскую мяжу і вызваліць тэрыторыю Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі.

У савецкай гісторыі пераход Чырвонай Арміяй савецка-польскай мяжы 17 верасня 1939 г. лічыўся вызваленчым паходам у Заходнюю Беларусь. 22 верасня 1939 г. у Брэсце адбыўся сумесны ваенны парад савецкіх і нямецкіх войскаў. Захаваліся кадры нямсцкай кінастужкі, прысвечанай гэтай падзеі. Сведкамі парада сталі сотні жыхароў Брэста.

Да 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь і спыніліся на лініі Гродна – Брэст і далей на поўдзень. Гэтая мяжа і была замацавана Дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. паміж Савецкім Саюзам і Германіяй.

Пасля падпісання Дагавора аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. пачалася сумесная савецка-нямецкая праца па вызначэнню на мясцовасці з дапамогай палявых карт тых тэрыторый, якія атрымалі адпаведна Савецкі Саюз і Германія.

Пасля заняцця Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі тут пачалося ўсталяванне савецкага ладу. На вызваленай тэрыторыі Заходняй Беларусі пачаліся рэвалюцыйныя пераўтварэнні. У ваяводскіх і павятовых цэнтрах былі створаны часовыя ўправы, у мястэчках і вёсках – сялянскія камітэты. Гэта былі органы новай улады.

На шматлікіх мітынгах і сходах насельніцтва праводзіліся рашэнні аб устанаўленні савецкай улады і ўз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР. 22 кастрычніка 1939 г. прайшлі выбары ў Народны сход, які павінен быў у заканадаўчым парадку вырашыць пытанне аб уладзе. Ён адбыўся 28 – 30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку.

Па дакладу С. В. Прытыцкага Народны сход прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі савецкай улады. Сход вынес таксама рэзалюцыі аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель, аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці.

Гістарычны партрэт. Адным з найбольш вядомых дзеячаў у гісторыі КПЗБ з'яўляецца Сяргей Восіпавіч Прытыцкі (1913 – 1971). У 1936 г. падчас суда польскіх улад над рэвалюцыйнымі дзеячамі ён, тады яшчэ камсамолец-падпольшчык, стрэліў у правакатара, пры гэтым сам быў цяжка паранены і арыштаваны. Прысуд да смяротнага пакарання пад націскам грамадскасці быў заменены польскімі ўладамі на пажыццёвае зняволенне. Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР выратавала яго і ад гэтага пакарання. Прытыцкі быў абраны дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі.