Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
128 Кб
Скачать

Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.

Па Рыжскаму мірнаму дагавору ад 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы адышла значная частка заходнебеларускіх зямель (Гродзенская губерня, усходнія раёны Віленскай і заходнія раёны Мінскай губерняў), якія атрымалі назву «Заходняй Беларусі». У сваю чаргу палякі называлі гэту тэрыторыю «крэсамі ўсходнімі» (усходнімі ўскраінамі), або Белапольшчай. Іх раздзялілі на ваяводствы, паветы, гміны. Былі створаны Палескае, Навагрудскае, Віленскае і Беластоцкае ваяводствы, а таксама польская адміністрацыя, падмацаваная густой сеткай паліцэйскіх устаноў – пастарункаў. На гэтай тэрыторыі пражывала звыш 4 млн чалавек, пераважную большасць якіх складалі беларусы. Цэнтрам эканамічнага і палітычнага жыцця ў Заходняй Беларусі з'яўлялася Вільня.

У адпаведнасці з дагаворам урад Польшчы павінен быў даць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву «ўсе правы, якія забяспечвалі б свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў». Аднак гэтыя абавязацельствы не выконваліся.

Да 1939 г. усе беларускія школы (каля 500) былі ператвораны ў польскія, спынялася выданне беларускіх газет і часопісаў, забаранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах і органах мясцовага самакіравання. Невыпадкова, што колькасць непісьменных сярод беларусаў складала амаль палову. Адной з праяў нацыянальнага прыгнечання была рэлігійная нецярпімасць польскіх улад да праваслаўнай большасці беларускага насельніцтва. 3 500 існаваўшых у Заходняй Беларусі праваслаўных цэркваў больш за 300 былі ператвораны ў каталіцкія касцёлы.

3 эканамічнага пункту погляду Заходняя Беларусь з'яўлялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, рынкам збыту і крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. 3 прамысловасці, дзякуючы жывёлагадоўчай накіраванасці сельскай гаспадаркі, развівалася вытворчасць масла і сыру, пашыралася колькасць мясабойняў. Аднак гарбарная, металаапрацоўчая, тэкстыльная і іншыя галіны, якія калісьці адыгрывалі значную ролю у народнай гаспадарцы, прыйшлі ў заняпад. У параўнанні з БССР Заходняя Беларусь вырабляла прамысловай прадукцыі ў 9 разоў менш, хоць па тэрыторыі і колькасці насельніцтва яны былі амаль роўныя. Рабочыя працавалі па 12 – 14 гадзін у суткі. Іх заработная плата была ніжэйшая, чым на ўласнапольскіх землях. У сельскай гаспадарцы была занята пераважная бопьшасць насельніцтва – 85 %. Памешчыкі, якіх было менш чым 1 % ад усёй колькасці жыхароў, валодалі амаль паловай усёй зямлі. У 1922 г. польскі ўрад прадаў англійскім і французскім прадпрымальнікам права на спілоўку Белавежскай пушчы і іншых лясных масіваў. Тытунёвая вытворчасць была перададзена ў арэнду італьянскім, а запалкавая – шведскім прадпрымальнікам.

Больш таго, польскі ўрад пачаў засяляць беларускія землі так званымі асаднікамі – былымі польскімі афіцэрамі, якім за заслугі ў савецка-польскай вайне 1919 – 1920 гг. адводзіліся вялікія зямельныя надзелы і даваліся грашовыя сродкі. Новых каланістаў называлі асаднікамі.

У пачатку 20-х гг. польскі ўрад правёў зямельныя рэформы, якія ўключалі парцэляцыю (продаж праз Зямельны банк часткі памешчыцкай зямлі дробнымі ўчасткамі-парцэлямі), ліквідацыю сервітутаў (сумесных зямель памешчыкаў і сялян) і камасацыю (звядзенне ў адзін участак дробных сялянскіх палосак з адначасовым высяленнем на хутар). Польскі ўрад пасяляў на "Усходніх крэсах" ваенных каланістаў-асаднікаў, большасць якіх складалі польскія афіцэры і ўнтэр-афіцэры. Яны атрымлівалі бясплатна або за невялікую цану зямельныя ўчасгкі па 15 – 45 га. Да 1934 г. натэрыторыі Заходняй Беларусі былі паселены 8742 асаднікі, якія з'яўлялісл апорай польскай буржуазіі ў краі.

Цяжкае сацыяльнае і эканамічнае становішча дапаўнялася паліцэйскім тэрорам. Па ўсёй тэрыторыі «ўсходніх крэсаў» лютавалі карныя экспедыцыі, якія называліся «пацыфікацыяй» («уціхамірваннем»). У час «пацыфікацый» паліцэйскія разбуралі хаты сялян, знішчалі іх маёмасць, учынялі масанае збіванне насельніцтва. Пасля такога разбою жыхарам вёсак забаранялася запальваць святло вечарам, збірацца групамі, хадзіць у іншыя вёскі.

Вядучая роля ў правядзенні тэрору належала тайнай палітычнай паліцыі – «дэфензіве». Яна шырока карысталася метадамі правакацый, паклёпу, запалохвання і фізічных катаванняў.

Палітычны і эканамічны рэжым, які быў устаноўлены ў Заходняй Беларусі ў 1926 г., атрымаў назву «санацыі» («аздараўлення»). Тая тэрыторыя, якая апынулася пад Польшчай, звалася «санітарны кардон». Сэнс гэтай назвы быў у тым, што Заходняя Беларусь выконвала ролю буфера паміж СССР і капіталістычнымі краінамі з мэтай недапушчэння распаўсюджвання камуністычных ідэй, якія лічыліся эпідэміяй ці нейкай заразай, ад якой патрэбен быў санітарны кардон На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся масавы рух супраць прыгнёту буржуазна-памешчыцкай Польшчы. У 1921 – 1925 гг. барацьба набыла характар партызанскай ванны. Партызаны спальвалі маёнткі памешчыкаў, сядзібы асаднікаў і чыноўнікаў, рабілі напады на паліцэйскія ўчасткі, Колькасць паргызан даходзіла да 6 тыс. чалавек. У 1924 – 1925 гг. імі было праведзена каля 280 баявых аперацый. Найбольш вядомымі арганізатарамі партызанскай барацьбы на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі камуністы К. П. Арлоўскі, С. А. Ваўпшасаў, В. 3. Корж, А. М. Рабцэвіч.

Партызанская барацьба падтрымлівалася з боку як СССР, так і ўрада БНР, які знаходзіўся ў эміграцыі ў Коўне.

К сярэдзіне 20-х гг. у нацыянальна-вызваленчым руху, які ў гэты час атрымаў шырокі размах, яскрава выкрышталізаваліся два напрамкі: 1) рэвалюцыйна-вызваленчы, які прадстаўлялі Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), створаная ў 1923 г. у Вільні, Камуністычны Саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (частка эсэраў) і якія ўзначальвалі партызанскую барацьбу; 2) нацыянальна-дэмакратычны – дэпутаты-беларусы, выбраныя ў польскі сейм, прыхільнікі БНР, якія стаялі за выкарыстанне парламенцкіх форм барацьбы, члены масавай культурна-асветніцкай арганізацыі – Таварыства беларускай школы (ТБШ), створанай у 1921 г. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху і давядзенне яго да змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі.